Грыбко А.А. РАЗВІЦЦЁ МАЎЛЕННЯ ВУЧНЯЎ 3, 4 КЛАСАЎ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ АСНОЎ ФАНЕТЫКІ І ГРАМАТЫКІ

УДК 373.0

УО “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка”, г. Мінск
Навуковы кіраўнік – В.Г. Качан, дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства БДПУ імя М. Танка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Адной з асноўных задач сучаснай школы з’яўляецца гуманітарнае развіццё асобы, якое патрабуе выхавання высокай маўленчай культуры вучняў, фарміравання камунікатыўных уменняў і навыкаў, што забяспечваюць эфектыўнасць моўных зносін у розных сферах грамадскага жыцця.

Важнае значэнне ў рэалізацыі названых мэт надаецца школьнаму курсу беларускай мовы. Гэта тлумачыцца тым, што ў адпаведнасці з сучаснымі канцэпцыямі цэнтральнае месца ва ўсіх навуках адводзіцца чалавеку, а слова разглядаецца як адзін з важнейшых сродкаў фарміравання яго як асобы. Як падкрэслівае В. У. Протчанка, менавіта “роднаму слову належыць асноўная роля ў фарміраванні светапогляду маладых людзей, у станаўленні іх цэласнага духоўнага аблічча – аблічча інтэлектуальнага, патрыятычнага, нацыянальна-культурнага, маральна-этычнага” [1, с. 3].

Пытанне, як навучаць роднай мове ў школе, актыўна абмяркоўваецца настаўнікамі, псіхолагамі, мовазнаўцамі і метадыстамі. Так Г. В. Печанёва выказвае меркаванне, што асноўным матывацыйным кампанентам навучання мовам, з’яўляецца фарміраванне маўленчай кампетэнтнасці, на фарміраванне якой павінен звяртаць увагу настаўнік. Менавіта таму неабходна паўсядзённа ўдасканальваць маўленчую практыку, раскрываючы функцыянальны бок мовы, г. зн. рабіць акцэнт на практычнае выяўленне яе сутнасці. Мэтанакіраваная, педагагічна арганізаваная работа па развіцці мовы і маўлення павінна праходзіць праз увесь працэс навучання мове [3, с. 115].

Пытанні па фарміраванні вымаўленчых уменняў і навыкаў, узбагачэнні слоўнікавага запасу на ўроках мовы дастаткова поўна даследаваны ў працах З. Б. Варановіч, М. Г. Яленскага, Л. П. Падгайскага і інш. Аднак у беларускай метадычнай навуцы пакуль няма грунтоўнага даследавання, якое дапамагло б настаўніку комплексна вырашаць праблему развіцця маўлення на ўроках беларускай мовы. Таму існуе неабходнасць у тэарэтычных і практычных распрацоўках, дзе б паказвалася, як трэба комплексна ажыццяўляць работу па развіцці мовы вучняў у працэсе навучання беларускай мове.

Вучоныя ўсё больш засяроджваюць увагу на тым, што прадуктыўная творчая дзейнасць школьнікаў паспяхова забяспечваецца толькі тады, калі вучні актыўна ўдзельнічаюць у маўленні і працэсе пазнання. [1, 2, 3].

Адным з важнейшых паказчыкаў узроўню культуры чалавека, яго мыс- лення, інтэлекту з’яўляецца маўленне. Упершыню ўзнікаючы ў раннім дзяцінстве ў выглядзе асобных слоў, якія не маюць яшчэ выразнага граматычнага афармлення, яно паступова ўзбагачаецца і ўскладняецца. Развіццё маўлення — канчатковая мэта і асноўны сродак навучання беларускай мове ў школе.

Тэрмін ‹‹маўленне›› неаднастайна тлумачыцца вучонымі-лінгвістамі, метадыстамі, псіхолагамі і псіхалінгвістамі. У сваіх працах М. Р. Львоў гаварыў, што маўленне — гэта адзін з відаў зносін, якое неабходна людзям у іх сумеснай дзейнасці, у грамадскім жыцці, у абмене інфармацыі, у пазнанні, адукацыі, яна ўзбагачае чалавека духоўна, служыць прадметам мастацтва [2. c. 187]. Маўленне — не толькі працэс, але і вынік. Маўленне матэрыяльнае, яно ўспрымаецца органамі пачуццяў. Яно канкрэтнае, звязана з аб’ектамі рэчаіснасці. Можа ацэньвацца з пункту гледжання праўдзівасці, яно наўмыснае і імкнецца да пэўнай мэты, яно сітуатыўна абумоўленае, дынамічнае, развіваецца ў часе і прасторы, яно суб’ектыўнае і індывідуальнае [2, с. 184].

Віды маўлення можна прадставіць у выглядзе схемы:

Такім чынам, неабходна пазнаёміць малодшых школьнікаў з паняццем «маўленне» ў поўным яго аб’ёме, гэта значыць, з усімі яго разнавіднасцямі, што неабходна для выхавання маўленчай культуры вучняў.

Развіццё маўлення – гэта вялікая і вельмі значная частка працы, якую настаўнік праводзіць на ўроках, якія накіраваны на развіццё маўлення. Гэтая праца праводзіцца пры вывучэнні ўсіх раздзелаў школьнага курса беларускай мовы. Напрыклад, пры вывучэнні раздзела “Фанетыка” вучні працуюць над гукавым бокам маўленчай здольнасці; пры вывучэнні раздзела “Марфеміка і словаўтварэнне” праводзіцца праца над значымай часткай слова; а таксама пры вывучэнні сінтаксісу вучні працуюць над сінтаксічнымі сродкамі маўленчай дзейнасці. Праца па развіцці маўлення накіравана на ўменне выражаць свае думкі як у вуснай, так і пісьмовай формах, карыстаючыся патрэбнымі моўнымі сродкамі ў адпаведнасці з мэтай, зместам маўлення і ўмовамі зносін.

Для развіцця маўлення вучняў на кожным уроку беларускай мовы павінна ажыцяўляцца маўленчая дзейнасць навучэнцаў з настаўнікам і вучань з вучнем, выкарыстоўваючы фактычны і практычны матэрыял падручніка. На ўроках беларускай мовы павінна актыўна выкарыстоўвацца вывучаемая ў гэтым раздзеле моўная адзінка, гэта значыць, выкарыстанне і ўжыванне моўнай адзінкі ў камунікатыўнай дзейнасці вучняў у залежнасці ад асаблівасцей саміх сродкаў, мэты выказвання.

Важлівую ролю адыгрывае і комплекс метадычнай літаратуры па беларускай мове.

Згодна з вучэбнай праграмай па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” для 3 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання мэтай навучання з’яўляецца авалоданне навучэнцамі камунікатыйнымі ўменнямі і навыкамі, неабходнымі для эфектыўнага выкарыстання мовы ў розных сітуацыях зносін, развіццё іх творчага патанцыялу, далучэнне праз мову да культурных традыцый беларускага народу [4, c. 13]. Такім чынам, для дасягнення агульнай мэты настаўнік павінен навучыць вучняў карыстацца роднай мовай. Новая праграма 2017 года пабудавана на аснове кампетэнтнаснага падыходу. Яна ўключае ў сябе 4 кампетэнцыі: моўная, маўленча-камунікатыўная, лігвакультуралагічная і сацыякультурная. У межах кожнай кампетэнцыя праводзіцца асабістая праца па развіцці маўлення вучняў. Праца па засваенню фанетычных, лексічных і граматычных ведаў для прымянення іх у маўленчай дзейнасці; узбагачэнню слоўнікавага запасу навучэнцаў, засваенне вымаўленчых норм, правіл правапісу праводзіцца ў межах моўнай кампетэнцыі. У межах маўленча-камунікатыўнай кампетынцыі праводзіцца праца па фарміраванню камунікатыўных уменняў і навыкаў; развіццю практычных уменняў і навыкаў выкарыстання беларускай мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці. Лігвакультуралагічная і сацыякультурная кампетэнцыі больш накіраваны на успрыманне беларускай мовы на слых; асэнсаванне мовы як нацыянальнай культурнай каштоўнасці; засваенне правіл маўленчага этыкету, сацыяльных норм маўленчых паводзін у розных сітуацыях зносін, а таксама на фарміраванне ў навучэнцаў пачуцця прыгажосці, мілагучнасці, выразнасці, эстэтычнай вартасці беларускай мовы.

Сістэма развіцця маўлення скіравана на авалоданне рознымі відамі маўленчай дзейнасці, фарміраванне ў навучэнцаў здольнасці разумець праслуханае ці прачытанае маўленчае паведамленне на беларускай мове, ствараць вуснае выказванне на беларускай мове для задавальнення камунікатыўнага намеру, паступовае авалоданне пісьмовым маўленнем. Для дасягнення пастаўленай мэты змест сістэмы развіцця маўлення прадстаўлены ў трох кірунках: фарміраванне правільнага ўспрымання і разумення беларускай мовы пры слуханні і чытанні; фарміраванне ўменняў гаварэння; фарміраванне ўменняў пісьмовага маўлення.

Пры вывучэнні раздзела “Тэкст” у 3 класе вучні набываюць практычныя веды і ўменні для актыўных маўленчых дзеянняў па стварэнню тэкстаў. Гэты раздзел у большай меры накіраваны на развіццё вуснага маўлення вучняў. Вучні вучацца выказваць сваю думку наконт тэксту,  складаць план з пытальных або апавядальных сказаў, а таксама вучацца самім складаць тэксты, абапіраючыся на складзены план.

Праца па развіцці маўлення ў раздзеле “Сказ” накіраваны на ўменне вызначаць граматычную аснову сказа, ужыванне сказаў, розных па мэце выказвання. Такія віды заданняў садзейнічаюць развіццю ўменняў самастойна будаваць звязныя вусныя выказванні.

Раздзел “Склад слова” дае нам звесткі аб марфемнай будове слова. Знаёмства са складам мае вялікае значэнне ў развіцці маўлення вучняў. Веды, якія набываюцца вучнямі пры вывучэнні гэтага раздзелу, спрыяюць павелічэнню лексічнага запасу, пашырае магчымасць утвараць новыя словы.

Навучанне ў 4 класе адбываецца на аснове вучэбнай праграмы 2012 года. Асноўнымі кірункамі працы па развіцці маўлення вучняў з’яўляюцца лексічная праца (назапашванне, актывізацыя і свядомае выкарыстанне беларускай мовы ў матываваным маўленні), разуменне вуснага і пісьмовага тэкстаў, гаварэнне на беларускай мове.

Праца па развіццю маўлення ў 4 класе накіравана на:

— фарміраванне асэнсаванага ўспрымання і разумення беларускай мовы пры слуханні і чытанні: гутарка па змесце пачутага і прачытанага тэксту практыкавання з мэтай дасягнення ўласнага разумення; вылучэнне і ўстанаўленне значэнняў незнаёмых слоў і выразаў праз кантэкст, пераклад ці з дапамогай тлумачальнага слоўніка; вылучэнне і асэнсаванне лінгвакраіназнаўчай інфармацыі тэксту;

— фарміраванне ўменняў вуснага маўлення: кантроль правільнасці вымаўлення спецыфічных беларускіх гукаў ва ўласным і чужым маўленні; падрабязны пераказ тэксту па самастойна складзеным плане, самастойная пабудова выказвання на прапанаваную тэму па калектыўна складзеным плане;

— фарміраванне ўменняў пісьмовага маўлення: пісьмовы пераказ тэксту па калектыўна складзеным плане; напісанне сачынення на прапанаваную тэму па калектыўна складзеным плане і апорных словах; запіс пад дыктоўку слоў, сказаў, тэкстаў [5, c. 14].

Падручнік па беларускай мове для 3 класа аўтара Свірыдзенка В.І. пабудаваны згодна з дзейніючай вучэбнай праграмай 2017 года і адпавядае ўсім патрабаванням праграмы. У сваім падручніку заданні, накіраваныя на развіццё маўлення, яна пазначыла спецыяльным умоўным абазначэннем “Рм”.

У раздзеле “Тэкст” заданні па развіцці маўлення сустракаюцца нават некалькі разоў за урок. Заданні ў большай ступені накірованы на развіццё вуснага маўлення. Напрыклад, пасля прачытання і аналізу тэксту аб Нясвіжскім замку, ім прапаноўваецца расказаць, ці былі яны калі-небудзь у ім? Што іх там асабліва ўразіла, што запомнілася. Практыкаванні таксама накіраваны на развіццё творчых якасцей. Напрыклад, заданне, накіраванае на працяг тэксту, садзейнічае не толькі развіццю маўлення, але (воображения). Сустракаюцца практыкаванні і на пераказ тэксту па плане, карыстаючыся словамі для даведкі.

Пры вывучэнні раздзела “Сказ” аўтар прапануе такія заданні, як “Складзіце сказы па пачатку”, “Вусна адкажыце на пытанне, якое вы запісалі”, “Складзіце пытанні, якія трэба задаць у сітуацыях, паказаных на малюнках” і г.д. У гэтым раздзеле практыкаванні накіраваны не толькі на развіццё вуснага маўлення, але і пісьмовага.

Раздзел “Склад слова” знаёміць вучняў з аднакаранёвымі словамі і канчаткам. У гэтым раздзеле праца па развіццю маўлення больш накіравана на развіццё вуснага маўлення. Значная частка практыкаванняў пачынаецца са слоў: “Раскажыце…”.

Такім чынам, мы можам заўважыць, што ў 3 класе, асабліва на працягу першай чвэрці, вядзецца грунтоўная праца па ўзбагачэнню слоўніка вучняў, развіццю вуснага і пісьмовага маўлення.

У чацвёртым класе праца па развіцці маўлення больш яўна адбываецца пры вывучэнні раздзела “Тэкст”. Аўтары (Т.М. Валынец, І.Э. Ратнікава, І.С. Роўда, П.П. Шуба) выпрацавалі практыкаванні на развіццё не толькі вуснага, але і пісьмовага маўлення. Дзецям прапаноўваюцца заданні тыпу: “Адкажыце на пытанні”, “Растлумачце правапіс выдзеленых літар”, “Разгледзьце малюнак і прадоўжыце апісанне чорнага дзятла…”, “Запішыце адказы на пытанні”. Таксама ёсць практыкаванні тыпу: напісаць сачыненне па малюнках.

Пасля вывучэння кожнага раздзела ў падручніку ёсць шэраг пытанняў, якія таксама садзейнічаюць развіццю правільнага і звязанага вуснага маўлення.

Список использованных источников

  1. Актуальныя праблемы развіцця сучаснай методыкі выкладання беларускай мовы / пад навук. рэд. В. П. Протчанка, М. Г. Яленскага. Мінск, 2003.
  2. Львов, М. Р. Методика преподавания русского языка в начальных классах / М. Р. Львов, В. Г. Горецкий, О. В. Сосновская. – 3-е изд., стер. – М:. Издательский центр «Академия», 2007. – 464 с.
  3. Лукашанец, А. А. Моўныя праблемы жыцця сучаснага беларускага грамадства / А. А. Лукашанец // Роднае слова. – 2008. – №1. – С. 108 – 112.
  4. Учебная программа для общеобразовательных учреждений с русским языком обучения и воспитания для 3 класса / Министерство образования Республики Беларусь. – Мн.: НИО: «Аверсэв», 2017.
  5. Учебная программа для общеобразовательных учреждений с русским языком обучения и воспитания для 4 класса / Министерство образования Республики Беларусь. – Мн.: НИО: «Аверсэв», 2012.

Запись опубликована в рубрике Проблемы методики преподавания лингвистических дисциплин. Добавьте в закладки постоянную ссылку.