УДК 371.113
Чапля Таццяна Дзмітрыеўна
УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», г. Гродна
Навуковы кіраўнік – А. М. Лапкоўская, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання ГрДУ імя Янкі Купалы
АРГАНІЗАЦЫЯ ПРАЕКТНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ НА І СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
Цэнтральнай праблемай адукацыі сёння з’яўляецца ўспрыманне педагогамі вучня як аб’екта, на які накіраваны змест адукацыі. Гэта з’ява значна паніжае матывацыю пазнавальнай дзейнасці дзяцей, прычым як адстаючых, так і навучэнцаў з катэгорыі паспяховых.
У такіх умовах становіцца зусім неабходна, каб у працэсе адукацыйнай дзейнасці асаблівае месца займала выкарыстанне такіх тэхналогій, якія забяспечваюць актыўны ўдзел ва ўроку кожнага вучня, г.зн. забяспечваюць пераход з аб’екта навучання ў суб’ект.
Адной з такіх тэхналогій, якія забяспечваюць актыўны ўдзел ва ўроку кожнага вучня, з’яўляецца тэхналогія ТРВЗ – тэорыя рашэння вынаходніцкіх задач.
Галоўная прычына эфектыўнасці выкарыстання прыёмаў ТРВЗ заключаецца ў тым, што ўсе яны цікавыя для вучня, фармуюць пазнавальную актыўнасць, развіваюць ўсе віды універсальных навучальных дзеянняў.
Прыёмы ТРВЗ можна выкарыстоўваць на ўсіх этапах урока: яны дапамагаюць завалодаць увагай дзяцей, праводзіць рэфлексію пройдзенага матэрыялу, развіваць творчае і лагічнае мысленне, праводзіць ацэньванне сваёй працы.
Асабліва актуальным у педагагічным працэсе становіцца выкарыстанне метадаў і метадычных прыёмаў, якія фарміруюць у школьнікаў уменні самастойна здабываць новыя веды, збіраць і аналізаваць неабходную інфармацыю, уменні вылучаць гіпотэзу, рабіць і будаваць высновы. Праектная дзейнасць дае магчымасць:фарміраваць інфармацыйную, камунікатыўную кампетэнцыі; зацвердзіць дзейнасны падыход у навучанні.
Пры гэтым вучань пераходзіць ад пасіўнага атрымання гатовых ведаў да стварэння ўласнага адукацыйнага прадукту.
У ходзе выканання праекта неабходна вырашыць некалькі цікавых, карысных задач. Праект каштоўны тым, што падчас яго выканання школьнікі вучацца самастойна набываць веды, атрымліваюць вопыт пазнавальнай і вучэбнай дзейнасці. Ідэальным лічыцца той праект, для выканання якога неабходныя розныя веды, якія дазваляюць вырашыць цэлы комплекс праблем.
Выкарыстанне гэтага метаду на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі мае сваю спецыфіку. Гэта час пераважна для навучання дзяцей асновам праектавання. Таму ўсе этапы падрыхтоўкі і планавання вучні ажыццяўляюць сумесна з настаўнікам. На аснове прапанаванага матэрыялу настаўнік з дзецьмі фармулюе тэму, мэты праекта, асноўныя напрамкі дзейнасці, формы прадстаўлення, вызначаецца склад груп, размяркоўваюцца абавязкі паміж яе членамі, плануецца ход далейшай рэалізацыі праекта.
Наступная работа выконваецца вучнямі самастойна, але абавязкова пад кіраўніцтвам настаўніка і пры дапамозе бацькоў.
Метад праектаў у пачатковай школе патрабуе інтэграцыі ведаў вучняў у розных прадметных галінах: гэта і музыка, і чалавек і свет, і выяўленчае мастацтва, і літаратурнае чытанне, і мовы.
У межах Міжнароднага дыстанцыйнага марафона «Купалаўскія праекты – 2021», арганізаванага УА «Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы», мы распрацавалі сеткавы навучальны праект «Вось такі ён штукар – назоўнік-уладар!» для вучняў ІІІ класа.
Намі былі выдзелены мэта, асноўная ідэя праекта, асноватворнае пытанне, вучэбны змест.
Мэта праекта – сістэматызацыя ведаў па тэме «Назоўнік» і фарміраванне адукацыйных кампетэнцый ў вучняў 3 класа па прадметах «Беларуская мова» і «Літаратурнае чытанне» з дапамогай групавой работы ў рамках праекта.
Ідэя праекта заключаецца ў стварэнні віртуальнага музея «Назоўнік як часціна мовы» на аснове сэрвісаў Web 2.0.
У працэсе працы над праектам навучэнцы павінны будуць даць адказ на асноватворны пытанне: «Што здарыцца на Зямлі, калі знікнуць усе назоўнікі?».
Асноўны навучальны змест праекта засноўваецца на тэмах, якія вызначаны «Вучэбнай праграмай па прадмеце «Беларуская мова» для трэцяга класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання» [2] і «Прыкладным каляндарна–тэматычным планаваннем па прадмеце «Беларуская мова» для трэцяга класа» [3]: «Назоўнік як часціна мовы», «Адзіночны і множны лік назоўнікаў», «Назоўнікі, якія маюць адну форму ліку», «Назоўнікі, лік якіх не супадае ў рускай і беларускай мовах», «Род назоўнікаў», «Назоўнікі, у якіх нельга вызна чыць род», «Назоўнікі, род якіх не супадае ў рускай і беларускай мовах», «Змяненне назоўнікаў па пытаннях».
Работа над праектам складаецца з 3 этапаў: падрыхтоўчы, асноўны, заключны.
- Падрыхтоўчы.Знаёмства вучняў з буклетам сеткавага праека, планам праекта; з правіламі работы ў камандзе. Запаўненне табліцы В-Ц-Д-Н (слупкі «што вы ведаеце па праблеме», «што хочаце даведацца»). Знаёмства з правіламі бяспечнай работы ў Інтэрнэце; са стартавай прэзентацыяй праекта, размеркаванне ролей. Знаёмства з крытэрыямі ацэньвання праекта. Стварэнне платформы каманды. Абранне назвы, дэвізу, эмблемы; стварэнне візітоўцы. Запоўненне дзённіка удзельніка праекта (падрыхтоўчы этап). Адказы на пытанні рэфлексіі пасля падрыхтоўчага этапа.
- Асноўны (змяшчае тры этапы, кожны з якіх складаецца з мэты, праблемнага пытання і даследавання, накіраванага на яго адказ).
Этап 1. «Свет ясны ад сонца, а чалавек – ад навукі» (малюнак 1). Праблемнае пытанне: «Назоўнік, які ён?». Мэта – паўтарыць і сістэматызаваць веды па тэме «Назоўнік».
Паўтарэнне матэрыялу рубрыкі «Скрыня ведаў». Выкананне практыкаванняў па тэме «Назоўнік». Знаёмства з алгарытмам складання «Пашпарта назоўніка» і абмяркаванне яго. Складанне «Пашпарта Назоўніка» (кожная каманда з дапамогай бацькоў і настаўніка, выкарыстоўваючы рэдактар Canva складае «Пашпарт Назоўніка» і размяшчае яго на сайце каманды). Запаўненне табліцы В-Ц-Д-Н (3-4 слупкі), дзённікаў самаацэньвання каманды і асабістага ўдзелу кожнага, табліцы перамяшчэння «Крокі да поспеху». Выкананне рэфлексіі першага этапа.
Малюнак 1 – Старонка сайта «Этап 1»
Этап 2. «Корань навукі горкі, ды плады яго салодкія»(малюнак 2).Праблемнае пытанне: Навошта нам трэба ведаць шмат назоўнікаў?Мэта – сабраць навуковы і метадычны матэрыял для распрацоўкі заданняў і практыкаванняў па тэме «Назоўнік».
Збор моўнага матэрыялу для складання практыкаванняў. Распрацаванне з дапамогай бацькоў і настаўніка, выкарыстоўваючы сервіс Learningapps.org практыкаванняў па тэмах навучальнага зместу праекта. Узаемавыкананне падрыхтаваных практыкаванняў. Запаўненне табліцы В-Ц-У-Н (3-4 слупкі), дзённікаў самаацэнівання каманды і асабістага удзелу кожнага, табліцы перамяшчэння «Крокі да поспехаў». Выкананне рэфлексіі пасля другога этапа.
Малюнак 1 – Старонка сайта «Этап 2»
Этап 3. «Колькі робіш, столькі вучышся»(малюнак 3). Праблемнае пытанне: Які музей патрэбен Назоўніку?Мэта – скласці і аформіць музей па пытаннях тэмы «Назоўнік».
Адказ на праблемнае пытанне этапу (адказы пазначаюцца на электроннай дошцы «Назоўнік»). Атрыманне чатырох экспазіцыйных пакояў для афармлення музея з выкарыстаннем падрыхтаваных на другім этапе матэрыялаў. Абмеркаванне стылю афармлення музея, а таксама матэрыялаў, якія дадаткова можна размяшчаць у музеі. Правядзенне onlain-канферэнцыі для абмеркавання атрыманых вынікаў работы каманд з дэманстрацыяй. Запаўненне табліцы В-Ц-У-Н (3-4 слупкі), дзённікаў самаацэнівання каманды і асабістага удзелу кожнага, табліцы перамяшчэння каманд «Крокі да поспехаў». Выкананне рэфлексіі пасля трэцяга этапа.
Малюнак 1 – Старонка сайта «Этап 3»
- Заключны.Выкананне выніковай рэфлексіі, запаўненне дзённікаў удзельніка праекта (заключны этап). Арганізацыя і правядзенне канферэнцыі па падвядзенні вынікаў. Атрыманне сертыфікатаў.
Адказнымі за выкананне заданняў на ўсіх этапах СП з’яўляюцца каардынатары і ўдзельнікі праекта.
Праектная дзейнасць з’яўляецца адным з метадаў, якія падахвочваюць вучня самастойна здабываць, асвойваць і прымяняць новыя веды і вопыт, аналізаваць сваю дзейнасць і яе вынікі, фарміраваць адэкватную самаацэнку.
Гэты праект даў магчымасць вучням папрацаваць з тэкстам, пазнаёміцца з сэрвісамі Web 2.0. У межах праекта вучні праводзілі міні-даследаванне, выступалі ў ролі мастакоў-стваральнікаў. Свае вынікі прадставілі ў выглядзе розных прадуктаў праектнай дзейнасці (пашпарта, інтэрактыўных практыкаванняў і заданняў, віртуальнай дошкі, віртуальнага музею). Асвоілі новыя сэрвісы: Canva, Learningapps.org, Linoit; навучыліся ствараць практыкаванні, віктарыны, заданні, працаваць з сайтамі Google, электроннай дошкай.
Удзел у навучальным праекце «Вось такі ён штукар – назоўнік–уладар!» дапамог вучням не толькі ахапіць шырокае поле адукацыйных задач, дазволіў развіваць уменне працаваць у камандзе, здольнасць даваць самаацэнку і ўзаемаацэнку, эфектыўна выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі, але і раскрыць свае асабістыя таленты.
Падводзячы вынікі, можна адзначыць, што ўдзел у сеткавых праектах дапамагае вучню развіваць у комплексе ўсе універсальныя навучальныя дзеянні.
Што ж даў сеткавы праект нашым вучням? Лічым, што ён дапамог у развіцці камунікатыўных уменняў, творчасці і дапытлівасці; навучыў асноўным прыёмам у працы з інфармацыяй і медыясродкамі; навучыў ставіць праблемы, шукаць і знаходзіць свае спосабы рашэння; навучыў прымаць і захоўваць мэты і прытрымлівацца ім у вучэбнай дзейнасці; планаваць сваю дзейнасць, ажыццяўляць яе кантроль і ацэнку; ўзаемадзейнічаць з іншымі людзьмі, арганізаваць канструктыўнае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва; навучыў асновам бяспечнай работы ў сетцы Інтэрнэт.
Падводзячы вынікі, можна адзначыць, што ўдзел у сеткавых праектах дапамагае вучню развіваць у комплексе ўсе ўніверсальныя навучальныя дзеянні:
– асабовыя ўніверсальныя вучэбныя дзеянні фарміруюцца пры вывучэнні інфармацыі ў ходзе праекта, такія як станаўленне грамадзянскай пазіцыі; фарміраванне маральна-эстэтычных якасцей;
– метапрадметныя ўніверсальныя вучэбныя дзеянні фарміруюцца пры абмеркаванні, выбары і прадстаўленні вынікаў работы каманды; вучні шукаюць і адбіраюць інфармацыю, вучацца класіфікаваць, выказваць сваё меркаваньне, аргументаваць;
– прадметныя ўніверсальныя вучэбныя дзеянні: не проста запамінанне, а, галоўнае, разуменне прадметнага матэрыялу, заснаванае на актыўным выкарыстанні разумовых аперацый, набыццё практычных навыкаў.
Такім чынам, лічым, што сістэматычнае выкарыстанне цікавых прыёмаў робіць педагагічны працэс эфектыўным, фармуе нестандартнае мысленне, прывядзе да добрых прадметных вынікаў. У выніку выкарыстання прыёмаў ТРВЗ у навучэнцаў фармуюцца універсальныя навучальныя дзеянні, неабходныя для фарміравання ўмення вучыцца, якія прыводзяць да здольнасці чалавека да самаўдасканалення. Усё гэта дапаможа вырасціць дзейнага вынаходлівага чалавека для нашага грамадства.
Бібліяграфічны спіс
- Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі // Нацыянальны прававы інтэрнэт–партал Рэспублікі Беларусь [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://www.pravo.by/document/?guid=3871&p0=hk1100243. – Дата доступу : 22.06.2021.
- Беларуская мова : вучэбная праграма па вучэбным прадмеце для ІІI клаcа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання: утв. Мін–ам адукацыі Рэсп. Беларусь 27.07.2017 №90. – Мінск, 2017. – 212 с.
- Пачатковая школа. 3 клас : прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне : дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання / М. Б. Антыпава [і інш.]. – Мінск : НИА : Аверсэв, 2019. – 196 с.