Крыволь Валерыя Барысаўна, ВЫКАРЫСТАННЕ ЗАЙМАЛЬНАГА МАТЭРЫЯЛУ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ІІІ КЛАСЕ

УДК 371.113

КрывольВалерыя Барысаўна

УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», г. Гродна

Навуковы кіраўнік – А. М. Лапкоўская,  кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання ГрДУ імя Янкі Купалы

 

ВЫКАРЫСТАННЕ ЗАЙМАЛЬНАГА МАТЭРЫЯЛУ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ІІІ КЛАСЕ

 

Пазнавальная дзейнасць − гэта адзінства пачуццёвага ўспрымання, тэарэтычнага мыслення і практычнай дзейнасці. Яна ажыццяўляецца на кожным жыццёвым кроку, ва ўсіх відах дзейнасці і сацыяльных узаемаадносін вучняў (прадукцыйная і грамадска карысная праца, каштоўнасна-арыентаваная і мастацка-эстэтычная дзейнасць, зносіны), а таксама шляхам выканання розных прадметна-практычных дзеянняў у навучальным працэсе (эксперыментаванне, канструяванне, рашэнне даследчых задач і да т.п.). Але толькі ў працэсе навучання пазнанне набывае выразнае афармленне ў асаблівай, уласцівай толькі чалавеку вучэбна-пазнавальнай дзейнасці або вучэнні.

Пры вывучэнні тэмы «Гукі і літары». Найменшымі адзінкамі мовы з’яўляюцца гукі. Таму адна з першых задач у перыяд навучання грамаце – дапамагчы дзецям авалодаць гукамі роднай мовы. Вельмі важна, каб вучань умеў ясна чуць, дакладна выдзяляць, выразна вымаўляць гукі. Без гэтага ўмення немагчыма правільна суадносіць гукі з адпаведнымі літарамі, пераводзіць літарную форму слова ў гукавую. Можна выкарыстоўваць ніжэйпералічаныя гульні-заданні.

«Збярыце поўны кошык гародніны».Для таго, каб дзеці навучыліся адрозніваць зычныя і галосныя гукі, вылучаць іх без памылак, даваць ім характарыстыку і г.д. можна праводзіць з імі гульню «Збяры поўны кошык гародніны». Напрыклад: вучням трэба пакласці ў кошык толькі тую гародніну, назва якой пачынаецца з зычнага гука. На дошцы вывешваюцца малюнкі гародніны: капуста, агурок, морква, цыбуля, бульба, рэдзька.

Выходзіць вучань і кладзе патрэбныя малюнкі кошык. Затым, можна папрасіць другога вучня пакінуць у кошыку малюнак той гародніны, у складзе назвы якой:першыя зычныя звонкія (бульба);першыя зычныя санорныя (морква, рэдзька);другі гук  [а] (капуста);апошні зучны гук санорны (морква, цыбуля);ёсць гук  [ц’] (рэдзька) і г.д.

Затым гэту ж гульню можна выкарыстоўваць і пры вывучэнні склада, і  пры вывучэнні роду назоўніка і г.д. пры гэтым неабходна адзначыць, што гульня можа брацца як на ўроку-тлумачэнні новай тэмы, так на ўроку замацаванні і ўвогуле на працягу вывучэння.

«Памочнікі паштальёна».Настаўнік паведамляе: «На пошце заўседы праводзіцца сарціроўка лістоў: размеркаванне іх па вуліцах. Давайце дапаможам паштальёну даставіць паштоўкі і лісты на вуліцу Галосных і вуліцу Зычных». Вучні па выкліку бяруць канверты з сумкі паштальена, падыходзяць да двух палотнаў і выстаўляюць на першым палатне канверты з малюнкамі прадметаў, назвы якіх пачынаюцца з галосных гукаў, на другім – канверты з малюнкамі, у назвах якіх першы гук – зычны. Умрву «сарціроўкі» можна мяняць у залежнасці ад мэты.

«Лаўка – падушка». На дошцы вывешваюцца малюнкі лаўкі і падушкі: сімвалы цвёрдасці і маккасці. Вучні разглядаюць шэраг малюнкаў, размяркоўваюць іх такім чынам, каб над малюнкамі лаўкі апынуліся прадметы, назвы якіх пачынаюцца з цвёрдых зычных гукаў, а над малюнкам падушкі – прадметы, назвы якіх пачынаюцца з мяккага зычнага.

«Вызвалі птушачку». У клетках сядзяць птушкі. Дзеці могуць выпусціць іх з клетак. Зрабіць гэта зможа той, хто прыдумае слова, якое пачынаецца з такога ж гука, што і назва птушкі. Напрыклад птушка «ластаўка», а словы могуць быць лодка, лыжка, лускаўка,але не зможа выляцець птушка, калі будуць названы словы ліст, ліпа, лёд.

«Хітрае слова». На дошцы вісяць малюнкі. Вучням трэба змяніць адзін гук, каб атрымалася новае слова, якое схавалася. Вучням прапануецца наступны шэраг малюнкаў: каза, гара, шар, жук, рак, мышка, дом, колас.

Пры азнаямленні вучняў з гукамі карысна ўжываць вершы, якія змяшчаюць гукапераймальныя словы:

Скрып, скрып,

Скрып, скрып,

Снег ад холаду ахрып.

У яго, напэўна, грып.

Доўгая была мар-р-ока,

Падвяла мяне сар-р-ока.

Часта я яе кар-р-ала,

Дык яня кар-р-ону ўкр-р-ала.

Пры вывучэнні тэмы «Слова». Прапануем фрагмент урока.

У клас прыходзіць Кузя і запрашае дзяцей на спаборніцтвы,клас дзеліцца на дзве каманды, кожная каманда прыдумвае сабе назву, дэвіз, эмблему. Пасля прадстаўлення каманд, Кузя запрашае ўсіх на старт.

Дзеці сядзяць на сваіх месцах, а калі Кузя камандуе: «На старт! Увага! Марш!» − то адзін з членаў каманды падбягае да яго і атрымлівае канверт з назвай «Размінка». Такім чынам дзеці атрымліваюць наступныя заданні. 1.Размінка: «Як яшчэ можна назваць сябра?Як сказаць, што чалавек пайшоў хутка?Назвы якіх жывел і птушак мы ўспамінаем, калі трэба назваць храбраца, хітруна, баязліўца?Якім словам называюць людзей аднолькавага ўзросту?»

  1. «Рэдактар»

У сказах трэба замяніць усе словы, апрача службовых, сінонімамі:

  1. Раптам на сцежку выскачыў заяц. На поле ціха апусцілася цемра.
  2. Аднойчы ў вечары паднялася завіруха. Бяда прыйшла ў хату нечакана.

3.«Жывёла»

Ад кожнай каманды выклікаецца да дошкі па аднаму чалавеку. Яны павінны падабраць да прапанаваных назоўнікаў блізкія па значэнні словы такім чынам, каб з першых літар гэтых слоў атрымалася назва жывёлы.

1) пілот – лётчык

шэрань – іней

холад – сцюжа

смеласць – адвага(ліса)

2) турбота – клопат

прастор – абшар

выпадак – здарэнне

вопратка – адзенне(каза)

Астатнія выконваюць наступнае заданне:

  1. «Прыказкі»

Каманды атрымліваюць карткі з прыказкамі. Неабходна растлумачыць сэнс народных выслоўяў, знайсці ў іх сінонімы, успомніць яшчэ некалькі прыказак і прымавак са словамі-сінонімамі.

  1. Хто хоча шчаслівым жыць, той працу павінен любіць. Хто з работай дружыць, той жыве і не тужыць.

2.Чалавек без Радзімы, што салавей без песні. На Бацькаўшчыне і мёд саладзейшы.

  1. «Маляўнічыя»

Ад кожнай каманды бярэцца адзін чалавек. Яны атрымліваюць карткі, дзе запісаны сказы. Трэба да выдзеленых слоў зрабіць малюнкі.

  1. Хлопчык узяў у рукі лапату. Рыдлеўка стаяла каля хаты.
  2. Узгорак быў відаць здалёк. На пагорку цвілі пралескі.

Астатнім неабходна падабраць і запісаць сінонімы да слоў: гаварыць,плакаць.

« Хто хутчэй». Камнды атрымліваюць карткі з прыметнікамі. Да прыметнікаў трэба падабраць сінонімы.

     лёгкая задача (простая задача)             цяжкія крокі                   

    лёгкая сумка (не цяжкая сумка)              цяжкая задача

   лёгкія крокі  (паветраны крок)                  цяжкая хвароба

   лёгкія адносіны да жыцця (простыя…) цяжкая страта

  лёгкі мароз (слабы мароз)                     цяжкі удар

  1. «Адгадайка!»Камандам задаюцца загадкі. Трэба іх адгадаць і да адгадак падабраць сінонімы.

Што на свеце ўсім тэба?( назва, імя, найменне )

Што размаўляе на ўсіх мовах?(рэха, водгук, водгулле)

Што ляціць без крылаў?( вецер, віхор, ураган )

Што хутчэй за ўсе на свеце?( думка, дума, мысль )

  1. «Конкурс капітанаў»

З заданых тэкстаў выпысаць словы–сінонімы, растлумачыць адценні ў іх значэннях, вызначыць ролю сінонімаў у тэксце.

1) Ажылі цёмныя бары. Заспявалі песні птушкі. Маладыя шышкі на елках пачырванелі, заіскрыліся, як у пеўняў грабеньчыкі. Празрыстыя вадзяныя іскрынкі упалі на траву. Яна ад рапдасці паднялася і зацвіла, зарадзела яркімі фарбамі. Сонейка шле на зямлю цёплыя промні. Мабыць, з усяго гэтага пачынаецца вясна.

2) Вясной часта ідуць дажджы. Але ўсе яны такія розныя! Дробны дождж сыпле патрошку дажджавыя кроплі. Ён нібы баіцца прыбіць да зямлі маладую траву ці пашкодзіць пушынкі, якія толькі пачынаюць раскрывацца. А можа ён хоча разам з дзецьмі пабегаць па лужынах? Буйны дождж лье дажджынкі як з вядра. Ен нікога на шкадуе і вельмі радуецца, калі некага сустрэне ў гэты час без парасона. Затое пасля такога дажджу на небе з’яўляецца вяселка.

У канцы ўрока вызначаецца каманда пераможца. Кузя дзякуе ўсім за цудоўныя адказы падводзіць вынікі спаборнцтваў.

Пры вывучэнні тэмы «Назоўнік як часціна мовы».

Лінгвістычная казка: «У горадзе Назоўнік стаіць вялікі млын на якім працуе 6 братоў-склонаў.

Першага брата называюць Назоўным, таму што ён любіць называць прадметы. Яго любімыя пытанні: ХТО? ШТО? Пастукае хто ў дзверы, а ён пытае: «Ты хто? Прынёс што?»

Другі брат − Родны, ён ніколі нічога не можа знайсці і заўсёды гаворыць: «Няма КАГО? або ЧАГО?»

Самы добры з братоў завецца Давальным, яго так празвалі за тое, што ён любіць усім дапамагаць і шмат чаго аддае і гаворыць: «КАМУ? або ЧАМУ? даць».

Адзін з братоў любіць усіх ва ўсім вініць, за гэта яго празвалі Вінавальным, аднак ён сам добра не ведае каго абвінаваціць, таму ходзіць і пытаецца: «Віню КАГО? ШТО?»

Майстар на ўсе рукі брат з іменем Творны, ён ходзіць па вуліцах горада і пытаецца: «Працаваць мне разам З КІМ? З ЧЫМ?»

Самы вялікі спявак Месны, бо любіць спяваць і АБ КІМ? і АБ ЧЫМ?

Усе жыхары горада Назоўнік любяць хадзіць да братоў у госці. Аднак браты павесілі на дзверы замок, які адчыніцца толькі тады, калі назавеш патрэбнае пытанне».

Пасля казкі настаунік прапануе вучням дапамагчы пабываць у братоў у гасцях словам ліса і кніга (заданне даецца па групах).

«Жыхары горада Назоўніка падрыхтавалі вам яшчэ заданне. Яны вырашылі паляцець у космас, вам трэба вызначыць, у якую ракету сядуць наступныя словы: дзядуля, леў, малаток, лук, бліскавіца, мяч, арэхаўка, сяброўка, дождж, бусел, чаромха, трава, клетка, цукерка, тыгр, папараць, голуб, зубр, вецер, папугай, сцюжа, вядро, лямпа, малпа, арол, кошык

 

 

Пры вывучэнні тэмы «Тэкст і звязная мова». Для замацавання ведаў вучням даецца наступнае заданне: прачытайце тэкст, знайдзіце ў ім сказы, з якіх можна скласці дыялог. Запішыце іх так, каб было бачна, што з іх утвараецца дыялог.

Аднойчы ўвосень напаткаў Воўк высокага, з шырокімі рагамі Лася

Лось, як убачыў Ваўка, апусціў галаву і паставіў наперад вялікія рогі.

Воўк блізка не падыходзіць, здалёк гаворыць Ласю: «Дарагі Лось, скажы, брацік, нашто табе такія вялікія рогі? Іх жа вельмі цяжка на галаве насіць. Скінь іх».

Глянуў Лось на Ваўка і адказаў: «Нашу я , Воўча, рогі, каб ты саступаў мне з дарогі».

Як мыла з’еўшы пайшоў Воўк далей. Не адважыўся ён нападаць на Лася.

Затым настаўнік просіць вучняў успомніць папярэднія тэксты (вершы) і параўнаць іх з наступным:

Першыя зоркі замігацелі ў небе. Месяц падняўся над лесам. Лёгкія хмаркі высцілалі месяцу дарожку. З вёскі чуліся вясёлыя гукі гармоніка.

− Як вы лічыце, чым адрозневаюцца гэты тэкст ад папярэдніх? (верш і не верш). Добра. У краіне тэкстаў, кажа Спадар Тэкст, у выглядзе верша тэксты называюцца вершаваныя, а такія, як наш тэкст –  празаічныя. З тэкстам празаічным мы сустракаемся кожны дзень. І пэўна не заўважаеце, што гаворыце прозай. А ён не крыўдзіцца і заўсёды дапамагае вам, калі вы размаўляеце ці нешта расказваеце адзін аднаму.

Празаічны тэкст разам з вамі і тады, калі вы чытаеце казкі, апавяданні і аповесці, мова якіх падобная на звычайную мову людзей.

А тэкст вершаваны – гэта асобая форма мовы. Галоўныя яе прыметы – рыфма і рытм.

Рыфма ўтвараецца словамі, якія гучаць падобна (рыфмуюцца): струменьчык – агеньчык, жыў – дружыў.

Рытм узнікае пры паслядоўным чаргаванні ў тэксце складоў, націскаў, інтанацый, сказаў ці якіх-небудзь гукаў.

Пасля вучні малююць схему.

Пасля разбору схемы да вучняў звяртаецца за дапамогай Памылка Памылкіна:

− Ох, і няўдалая ж я! Збірала-збірала словы, з якіх добрыя рыфмы можна было б скласці, на карткі іх запісвала. Так хацелася мне хоць раз у жыцці верш напісаць! На хвілінку пакінула ўсе свае паперкі на стале. А ветрык-жартаўнік падкраўся, дзьмухнуў і пераблытаў усе словы. Дапамажыце скласці рыфмы, калі ласка.

Такім чынам, для таго, каб развіццё пазнавальнай актыўнасці малодшых школьнікаў было рознабаковым, настаўніку неабходна ўводзіць у навучальны працэс дадаткова распрацаваныя займальныя практыкаванні. Гэта дапаможа зрабіць навучанне больш цікавым і вучні будуць імкнуцца засвоіць неабходны матэрыял.

 

Запись опубликована в рубрике Современные подходы в преподавании лингвистических дисциплин. Добавьте в закладки постоянную ссылку.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *