Шчэрба Юлія Алегаўна, ЭТАПЫ РАБОТЫ ПА ФАРМІРАВАННІ АРФАГРАФІЧНАГА НАВЫКУ ВУЧНЯЎ ІІІ КЛАСА

УДК 371.113

Шчэрба Юлія Алегаўна

УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», г. Гродна

Навуковы кіраўнік – А. М. Лапкоўская,  кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання ГрДУ імя Янкі Купалы

 

ЭТАПЫ РАБОТЫ ПА ФАРМІРАВАННІ АРФАГРАФІЧНАГА НАВЫКУ ВУЧНЯЎ ІІІ КЛАСА

 

Ва ўмовах сучаснага адукацыйнага асяроддзя перад настаўнікамі на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі стаіць дастаткова складаная задача – фарміравацьвысокаразвітую, нацыянальна свядомую моўную асобу, якая будзе свабоднакарыстацца роднай мовай ва ўсіх сферах жыцця. Неад’емнай часткайправільнага пісьмовага маўлення з’яўляецца арфаграфічная пісьменнасць якадзін з паказчыкаў маўленчай і агульнай культуры чалавека.

Актуалізацыя апорных ведаў, уменняў і навыкаў. Сістэматычная праца па засваенні вучнямі арфаграфічных сродкаў развівае і ўдасканальвае мысленне школьнікаў. Настаўнік пачатковых класаў, кіруючы працэсам развіцця арфаграфічнага навыку вучняў, тым самым стымулюе працэс развіцця іх мыслення. Больш таго, развіццё арфаграфічнага навыку – абавязковая ўмова не толькі інтэлектуальнага, але і ўвогуле гарманічнага развіцця асобы.

Не трэба забываць, што арфаграфічны навык аўтаматызуецца не раптам, не па заканчэнні вывучэння правіла. Гэта працэс працяглы і павольны. Але пакуль пісьмо стане аўтаматызаваным, малодшыя школьнікі, пішучы, павінны думаць, бачыць у словах арфаграмы і, абапіраючыся на правілы, пісаць свядома [1, с. 37].

Вывучэнне новага правіла па арфаграфіі можа быць забяспечана толькі ў тым выпадку, калі папярэдні матэрыял засвоены школьнікамі добра, калі пры тлумачэнні новага настаўнік змог абаперціся на раней пройдзенае.

Сувязь з папярэднімможазабяспечвацца на ўсіх этапах урока, але найбольшспрыяльна для гэтагапачатакзаняткі. Падрыхтоўкавучняў да ўспрыманнявучэбнагаматэрыялу, перш за ўсе, уключаеактуалізацыюапорныхведаў, уменняў і навыкаў. Актуалізацыяведаў і спосабаўвыкананнядзеянняўажыццяўляецца на ўрокупрыдапамозе розных відаўзаданняў. Засваенненавучальнагаматэрыялу на асновеактуалізацыіапорныхведаў, уменняў і навыкаўробіцьвывучаемыматэрыялбольшдаступным, а даступнасць, як вядома, ствараеўмовы, у якіхвучніпрацуюцьзахоплена, з задавальненнем.

Праграма па беларускаймове ў пачатковыхкласахпабудавана так, штовывучэннеправапісупачынаецца з фанетычныхнапісанняў. Яшчэ ў перыяднавучанняграмаценастаўнікуключае ў пісьмовыяпрактыкаванніпершакласнікаў не толькітакіясловы, як дом, вада, у асновеякіхляжацьпрамыясуадносіныпаміжгукамі і літарамі, але і словытыпу снег, сад, хлеб, у якіхіснуерозніцапаміжвымаўленнем і напісаннем.

Патрэбна настаўніку накіроўваць працу такім чынам, каб вучань адчуваў несуадноснасць у вымаўленні і напісанні асобных слоў. Дзеці павінны зразумець, што арфаграма – гэта месца ў слове, якое патрабуе выбару літар адпаведна канкрэтным правілам.

Напрыклад,у словеклад. Ціможназамяніць у гэтым слове якую-небудзьлітару, кабгучаннезасталосятымжа? Аказваецца, калілітару д замяніць на т, то вымаўленне і сэнс слова не парушацца. Напішам мы літару д цілітару т у слове, вымаўляццаянобудзеаднолькава: клад, [клат]. Калі ў слове ёсцьвыбарлітар, значыць,у словеёсцьарфаграма. Апошняялітара ў слове клад– гэта і ёсцьарфаграма.

Паспяховамунавучаннюправапісусадзейнічаюць і разнастайныяпрактыкаванні. Практыкаванні па прымяненнюправілаўмаюцьважнаезначэнне не толькітым, штозамацоўваюць у памяціўзорынапісанняслоў, але і тым, шторазвіваюцьразумовыяаперацыі, тыяпрыёмыпамяці, якімінеабходнаавалодацьпрывыпрацоўцыарфаграфічныхнавыкаўабагульненагахарактару.

Знаёмства з правіламі не павінна стаць для вучняў цяжкай работай. Значна важней умець яго ўжываць. Вучню трэба ведаць, як скарыстацца правілам, а задача настаўніка даць яму арыенцір, рэкамендацыі, інструкцыі па ўжыванні правіла. Часам гэта апорная схема, прыемы-сакрэты, а часцей за ўсе – алгарытм.

Алгарытмы спачатку даюцца гатовымі альбо складаюцца пад кіраўніцтвам настаўніка разам з дзецьмі, а ўжо потым складаюцца вучнямі самастойна пасля знаемства з правілам. Пры гэтым важна, каб асобныя пункты алгарытму былі вельмі кароткімі, лаканічнымі. Прастата і даступнасць мадэлі алгарытму спрыяе больш паспяховаму яго засваенню.

Работа з алгарытмам можа быць паспяховай, «калі ўстаноўлены кантроль за разумовымі дзеяннямі вучня, калі гэтыя дзеянні фіксуюцца, адзначаюцца (прагаворваюцца з выкарыстаннем узору прымянення правіла). Дакладная інфармацыя пра прычыны памылак дае магчымасць своечасова іх ліквідаваць, пераключыць намаганні вучня якраз на тое, што з’яўляецца яго слабым месцам ў ланцужку лагічных разважанняў.

Любога настаўніка пачатковай школы глыбока хвалюе пытанне, як дапамагчы вучням стаць пісьменнымі, як засвоіць напісанне неправяраемых слоў, якія называюцца ў школьнай практыцы «слоўнікавымі».

У беларускай мове ёсць словы, правапіс якіх не вызначаюцца ні правіламі, ні вымаўленнем. Засвоіць правапіс гэтых слоў («цяжкіх» слоўнікавых, вучні могуць толькі шляхам завучвання і сістэматычнай трэніроўцы ў іх напісанні [2, с. 69].

На І ступені агульнай сярэдняй адукацыі праграмай па беларускай мове прадугледжана абавязковае вывучэнне слоў, правапіс якіх правіламі не правяраецца. Адной з галоўных задач, штостаяцьпераднастаўнікам, з’яўляецца задача навучыцьдзіцяпісацьгэтыясловы без памылак. Зрабіцьпрацэсзасваенняцяжкіхслоўбольшэфектыўным –задача складаная, якая патрабуе ад сучаснаганастаўнікавялікайтворчайпрацы.

Слоўнікавыясловы, як і табліцумножання, трэбаведаць на памяць. Восьтолькітабліцамножаннязмяшчаецца на паловесшыткавайстаронкі, а слоўнікавыхслоў – велізарнытоўстыслоўнік, і напісаннегэтыхслоў не паддаеццаніякайлогіцы. Іхтрэбавучыць і вучыць, часта вяртаючыся да аднаго і таго ж слова. Добра, калівучань шмат чытае і ў ягоразвітаяінтуіцыя. А каліён ужо некалькігадоў не можазапомніцьправапісслоў «фламастар» і «джаліць»?

Працанадправапісамслоўнікавыхслоў – цяжкая і карпатлівая. Яна працягваеццана кожным уроку, застаючыся ў памяцівучняўпасляўжываннянастаўнікамспецыяльныхпрыёмаў і форм работы.

Слоўнікавыясловы – адна з праблемпачатковай школы. Каліпраблема не вырашана, то янаператвараецца ў цяжкі груз. Нявырашаныяпраблемы ў пачатковай школе, натуральна, ператвараюцца ў праблемысярэднягазвянаі далей.

Недастаткова, каб вучань пазнаёміўся з граматычнай з’явай, важна, каб гэтыя веды замацаваліся. У выніку работы над слоўнікавымі словамі вучні авалодваюць ведамі, што выпрацоўваюць у іх навыкі і ўменні хутка і правільна ўжываць гэтыя веды пра слова.

Вылучаюць 2 метады вывучэння слоўнікавых слоў:

  1. Метад графічных асацыяцый (мнеманічны метад). Сутнасць яго складаецца ў тым, што дзіця, для таго, каб запомніць слова, выконвае малюнкі на літарах, якія выклікаюць цяжкасць пры напісанні.
  2. Метад гукавых (фанетычных) асацыяцый выкарыстоўваецца пры ўдалым сугуччы фразы і слоўнікавага словы.

Пры дапамозе практыкаванняў замацоўваюцца і ўдакладняюцца веды дзяцей, фарміруюцца навыкі самастойнай працы, умацоўваюцца навыкі разумовай дзейнасці. Дзецям бесперапынна прыходзіцца займацца аналізам, параўнаннем, складаць словазлучэнні і сказы, абагульняць.

Важнасць набывае выкарыстанне разнастайных прыёмаў і спосабаў, якія з’яўляюцца больш эфектыўнымі для трывалага запамінання, пісьменнага напісання слоўнікавых слоў.

Такім чынам, фарміраванне навыку правільнага напісання слоўнікавых слоў магчыма, калі сістэматычна і мэтанакіравана выкарыстоўваць адабраныя прыёмы і спосабы выпрацоўкі гэтага навыку ў малодшых школьнікаў.Трэба, каб дзеці засвоілі сам прынцып дзеянняў пры напісанні слова: пачыналі з пастаноўкі пытання, ці ёсць у слове арфаграма, і заканчвалі арфаграфічны аналіз напісаннем правільна выбранай літары, калі такі выбар магчымы.

Дзеці малодшага школьнага ўзросту не вельмі добра запамінаюць правілы, з цяжкасцю суадносяць тэарэтычны матэрыял з яго практычным прымяненнем. Выконваючы аднатыпныя заданні, вучні хутка стамляюцца, у іх знікае цікавасць да прадмета. У значнай ступені поспех у навучанні і развіцці разумовых здольнасцей залежыць ад пошуку псіхалагічна і метадычна апраўданых прыёмаў, з дапамогай якіх засваенне матэрыялу школьнікамі ідзе ў больш даступнай і займальнай форме.

Адпрацоўка арфаграфічнага навыку. Працэс станаўлення навыку патрабуе часу, шматразовых паўтораў і этапнасці. Галоўнае – паслядоўнасць і характар практыкаванняў.

Першаснае замацаванне. Пасля вывучэння правілаў, кіруючыся алгарытмам або схемай, вучні спачатку вусна тлумачаць правапіс 6–7 слоў з вывучаемай арфаграмай (арфаграмы ў словах не прапушчаны). Можна для гэтага прапанаваць практыкаванні з выкарыстаннем тэксту, у якім вучні знаходзяць словы з новай арфаграмай і тлумачаць іх правапіс. Вельмі важна, кабвучаньзаўсёды «бачыў» тэксты з правільнымнапісаннем.Усе наступныяпрактыкаваннівыконваюццапісьмова.

Першае пісьмовае практыкаванне – ускладненае спісванне, для якога настаўнік рыхтуе запіс на дошцы або праз мультымедыя з прапушчанымі літарамі або з дужкамі ў словах. Вучні па чарзе выходзяць да дошкі, устаўляюць літары або раскрываюць дужкі, графічна тлумачаць арфаграмы. Пры гэтым настаўнік павінен строга сачыць за папярэджаннем памылак, каб вучань спачатку называў умовы выбару арфаграмы і толькі потым саму арфаграму.

Пасля такой калектыўнайработывартаправодзіцьполусамастойную працу. Вучніпавіннысамастойнавусна (прасябе) вызначыцьнапісанне. Для гэтагаможна выкарыстоўвацьпрацу з сігнальнымікарткамі, папераджальныдыктант, выбарачныяаборазмеркавальныядыктоўкі.

Апошняепрактыкаваннепрыпершаснымзамацаванні–самастойнае. Прапануеццапрактыкаванне з падручнікаабодыктант «Правяраюсябе». Гэтаяпрацаабавязковаправяраецца.

Наступнае замацаванне. Для фарміравання трывалага арфаграфічнага навыку патрэбны спецыяльны урок замацавання вывучанага правіла.

Прыклады практыкаванняў для замацавання правілаў: падбор вучнямі уласных прыкладаў з арфаграмай, скласці слоўнікавую дыктоўку з вывучанай арфаграмай і інш.

Дыктоўкі розных відаў. Станаўленне трывалых арфаграфічных уменняў і навыкаў вучняў немагчыма дасягнуць шляхам выканання толькі чыста арфаграфічных практыкаванняў. Арфаграфічны навык складваецца ў працэсе пісьма. Менавіта праз выкананне разнастайных заданняў, творчых практыкаванняў ідзе замацаванне ўменняў і навыкаў і далейшае іх ўдасканаленне.

Гэты від работы, эфектыўны таму, што спрыяе збліжэнню працы па арфаграфіі з рашэннем задач развіцця маўлення. Творчы дыктант дае магчымасць зрабіць працэс фарміравання арфаграфічных уменняў і навыкаў камунікатыўна абумоўленым, камунікатыўна значным.

Дыктант – від арфаграфічнага практыкавання, якое дазваляе, па-першае, засяродзіць увагу не на адной арфаграме, а на некалькіх, па-другое, дае магчымасць прааналізаваць, напісанне якіх груп слоў уяўляе для вучняў найбольшую цяжкасць і чаму.

У метадычнай літаратуры апісваюцца розныя віды дыктанатў (для абазначэння іх выкарыстоўваюцца часам розныя тэрміны), сярод іх найбольшае распаўсюджванне атрымалі: папераджальны; тлумачальны; выбарачны; вольны; творчы (у яго розных варыянтах); слоўнікавы; кантрольны (праверачны); графічны; рэлейная кантрольная работа.

Работа з лінгвістычнымі слоўнікамі.Праца над арфаграфічнай пісьменнасцю вучняў немагчыма без звароту да розных лінгвістычных слоўнікаў і слоўнікаў-даведнікаў. Напрыклад, выпішыце словы з школьнага лексічнага слоўніка з спалучэннем дж і дз (дождж, дзверы, джаліць). З слоўніка-даведніка па беларускай фразеалогіі запішыце 3–4 фразеалагізмыа, дзе б сустракалася прыстаўкіа аб- (абкруціць вакол пальца, абразаць крылы, пальчыкі абліжаш).

З дапамогай гэтых практыкаванняў фарміруюцца важныя маўленчыя ўменні: 1) усведамляць патрэбу зварота да лінгвістычных слоўнікаў для вырашэння не толькі арфаграфічных, але і камунікатыўных задач; 2) правільна выбіраць патрэбны лінгвістычны слоўнік, у залежнасці ад канкрэтных пазнавальных задач; 3) разумець структуру слоўнікавых артыкулаў і здабываць з іх неабходную інфармацыю.

Работа з трэнажорамі. Яны дапамагаюць вучням кантраляваць свае веды як самастойна, так і пры дапамозе бацькоў, аднакласнікаў. Завучыўшы словы, дадзеныя ў картцы, вучань па аналогіі будзе пісьменна пісаць і іншыя словы на гэтую ж арфаграму.

Займальныя практыкаванні. Выпрацоўка навыкаў правапісу – працэс працяглы. Каб эфектыўна сфарміраваць арфаграфічны навык вучняў неабходна ўлічваць у работу займальны матэрыял, які можна выкарыстоўвацца у працэсе навучання і замацавання. Гульнявыя практыкаванні засяроджваюць увагу дзяцей да дадзенай арфаграмы і ствараюць умовы для матывацыі навучання. Большую частку займальнага матэрыялу на ўроку беларускай мовы складаюць гульні, дыктоўкі займальнага характару, рэбусы, галаваломкі, крыжаванкі розных відаў.

Арфаграфічныя пяціхвілінкі. Арфаграфічныя пяціхвілінкі на ўроку беларускай мовы займаюць крыху часу, даюць настаўніку магчымасць атрымаць хуткую і досыць поўную інфармацыю аб ступені авалодання ўменнямі. Заданні пяціхвілінак могуць быць разнастайнымі: вызначце, у якіх словах ёсць арфаграмы, а ў якіх яе няма; ў выдзеленых словах пазначце арфаграмы і тую частку слова, у якой яна знаходзіцца; устаўце прапушчаныя арфаграмы і падбярыце праверачныя словы.

Такім чынам, фарміраванне арфаграфічнага навыку вучняў ІІІ класа на аснове разгледжаных метадаў і прыѐмаў работы спрыяе павышэнню цікавасці вучняў не толькі да выніку сваёй дзейнасці, але і да працэсу навучання. Пастаянныя практыкаванні, накіраваныя на выпрацоўку арфаграфічных навыкаў, дапамагаюць вучням практычна авалодаць мовай, што спрыяе засваенню вучэбнага матэрыялу, забяпечвае іх далейшую адукацыйную дзейнасць

 

Бібліяграфічны спіс

  1. Бычкова, І. В. Слоўнікавая работа на ўрокахбеларускаймовы ў ІІ – ІV класах / І. В. Бычкова // Пачатковаенавучанне. – 2016. – № 11. – С. 34–42.
  2. Бекіш, В. А. Беларускаямова ў 3-м класе / В. А. Бекіш, Я.М. Івашуціч. – Мінск : Народная асвета, 1994. – 79 с.
Запись опубликована в рубрике Современные подходы в преподавании лингвистических дисциплин. Добавьте в закладки постоянную ссылку.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *