УДК 371.113
Свяцецкая Вікторыя Алегаўна
УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», г. Гродна
Навуковы кіраўнік – А. М. Лапкоўская, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання ГрДУ імя Янкі Купалы
ПРАДСТАЎЛЕНАСЦЬ ЗАДАННЯЎ НА ВЫПРАЦОЎКУ ПАЎНАЦЭННАГА НАВЫКУ ЧЫТАННЯ Ў ПАДРУЧНІКАХ «ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ»
Літаратурнае чытанне – гэта сродак развіцця малодшых школьнікаў, першае звяно ў сістэме адзінага курса літаратуры. Чытанне ў пачатковых класах павінна закласці трывалыя асновы для паспяховага вывучэння курса беларускай літаратуры, мовы і гісторыі ў сярэдніх класах. Менавіта з дапамогай літаратуры ў вучня з’яўляецца свой светапогляд на навакольнае асяродзе, выхоўваюцца пачуцці патрыятызму, любоў да Радзімы, што так неабходна ў наш час. Асноўная задача, якая ставіцца на ўроках літаратуры – гэта фарміраванне паўнацэннага навыку чытання.
Вялікая роля ў навучанні чытанню надаецца настаўніку, таму што ён робіць усё магчымае і немагчымае, каб прывіць у дзяцей любоў да літаратуры, каб пазнаёміць дзяцей з высокамастацкімі творамі беларускай вуснай народнай творчасці, беларускай і замежнай класікай, сучаснай беларускай дзіцячай літаратурай. Настаўніку ў яго нялёгкай працы дапамагаюць разнастайныя падручнікі, якія складзены так, каб садзейнічаць усебаковаму развіццю малодшых школьнікаў. У кожным класе ёсць свае «памочнікі», якія маюць свае асаблівасці, свае адметныя рысы. Гэтыя «памочнікі» дапамагаюць настаўніку ў тым ці іншым класе выпрацоўваць пэўныя якасці навыку чытання.
У другім класе такім памочнікам з’яўляеццападручнік па літаратурнаму чытанню для агульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання (аўтары: Н.У. Антонава, І.А. Буторына, Г.А. Галяш). Матэрыялам для чытання ў падручніку з’яўляюцца невялікія па аб’ёме празаічныя і вершаваныя творы класічнай і сучаснай мастацкай, а таксама навукова-пазнавальнай літаратуры, даступныя для ўспрымання. Творы падабраны такім чынам, што спрыяюць ажыццяўленню эстэтычнага, маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей.
Матэрыял падручніка падзелены на асноўны і дадатковы. Асноўны матэрыял – абавязковы для вывучэння і засваення школьнікамі, дадатковы (пытанні павышанай цяжкасці для апавяданняў, лічылкі, крыжаванкі) падмацоўвае і паглыбляе палажэнні асноўнага матэрыялу. Тэксты, уключаныя ў падручнік, вучні могуць зразумець самастойна, таму творы з падручніка можна выкарыстоўваць для пазакласнага чытання.
Сярод твораў пераважаюць апавяданні, вершы. Казак і баек, у сваю чаргу, нямнога (2 байкі і 3 казкі). Вершы і апавяданні чаргуюцца, што дазваляе дзецям пераключацца з аднаго жанру на другі.
Пасля многіх тэкстаў даюцца загадкі, прыказкі і прымаўкі. Яны дапамагаюць зразумець сэнс твора, развіваюць мысленне. Напрыклад, вывучаючы верш «Зазвініць званок» А.Вольскага, настаўнік прапануе дзецям адгадаць загадку: «Зроду ён не есць, не п’е – песні голасна пяе. І з урока на ўрок падае свій галасок».
Прыказкі і прымаўкі добра выкарыстоўваць для развіцця свядомасці чытання. Напрыклад, на с. 100 пасля вывучэння казкі «Пра што кукуе зязюля» даецца прыказка: Бацькоў слухаць – гора не знаць. Працуючы з гэтай прыказкай, настаўнік тлумачыць дзецям сам або просіць патлумачыць каго-небудзь з вучняў значэнне прыказкі і яе сувязь са зместам прачытанай казкі.
На працягу ўсяго падручніка даецца тлумачэнне незразумелых слоў, якія сустракаюцца ў тых ці іншых творах. Напрыклад, пад час вывучэння апавядання «Плыві, рыбка» М.Янчанкі, вучні звяртаюцца да прыведзенага пасля апавядання слоўніка:Перакаты – мелкаводныя ўчасткі ракі.Хáўкалі – хапалі паветра і выдыхалі раскрытым ротам.Прагна – з вялікім жаданнем, з ахвотай, нецярпліва.
У канцы падручнка ёсць два слоўнікі. Адзін (на стар. 276) даступна тлумачыць словы да некаторых старонак падручніка, другі (на стар. 278) дае тлумачэнне некаторых літаратурных тэрмінаў.
Тэксты ў падручніку дапаўняюцца ілюстрацыйным матэрыялам. Па ім арганізуецца разнастайная работа, у тым ліку звязаная з развіццём мовы (складанне апавяданняў па малюнках, падбор малюнкаў да пэўнай часткі твора, інш.). Кожны малюнак можа быць выкарыстаны як нагляднасць і на іншых уроках (напрыклад, малюнак на старонцы 24).
Увесь падручнік складаецца з васьмі раздзелаў, якія разлічаны на пэўную колькасць гадзін: Колеры года. Восень (5 г.); Маёй Радзімы дзіўны свет (6 г.); Жывая кніга беларускай прыроды (4 г.); Колеры года. Зіма (3 г.); Урокі жыцця (3 г.); Клопат пра тых, хто навокал (6 г.); Колеры года. Вясна (4 г.); Сям’я – прытулак дабрыні (3 г.)
Большасць заданняў па творах падручніка дапамагае выпрацоўцы свядомага і правільнага чытання. Пасля кожнага апавядання, верша размешчаны пытані, якія дапамагаюць вылучыць галоўную думку твора; вучні разважаюць па змесце, вызначаюць агульны эмацыянальны настрой, назіраюць за асаблівасцямі жанру.
З дапамогай падручніка настаўнік развівае ў вучняў якасці навыку чытання. Для гэтага ім выкарыстоўваюцца:
Адказы на пытанні на аснове прачытанага тэксту: пытанні, якія патрабуюць устанаўлення фактаў, з’яў; аытанні, якія патрабуюць характарыстыкі дзеючай асобы; пытанні, якія патрабуюць параўнання двух прадметаў, істот; пытанні, якія патрабуюць вырашэння адносін чытача да той, ці іншай з’явы, падзеі, асобы; пытанні пра прычыну з’яў.
Пераказ: па плане, які дадзены аўтарам; пераказ сваімі словамі; пераказ блізка да тэксту.
Слоўнікавая работа: тлумачэнне незразумелых слоў з тэксту; тлумачэнне жанраў літаратуры, прыказак.
Чытанне:па асобах; самастойнае; выбарачнае.
Расказ па малюнках і завучванне на памяць.
З усяго вышэй акрэсленага можна сказаць, што падручнік для другога класа дапамагае развіваць у першую чаргу свядомасць і правільнасць чытання, а таксама мысленне і ўяўленне.
У трэцім класе большая увага надаецца бегласці і выразнасці чытання. Таксама ідзе далейшая выпрацоўка свядомасці і правільнасці. Выпрацоўка гэтых якасцей адбываецца з дапамогай падручніка «Літаратурнае чытанне». Аўтары – М.В. Жувоіч.
Матэрыялам для чытання з’яўляюцца празаічныя і вершаваныя творы класічнай і сучаснай мастацкай літаратуры, даступныя для ўспрымання.
Увесь падручнік складаецца з дзесяці раздзелаў, якія разлічаны на пэўную колькасць гадзін:Прыгожая птушка пер’ем, а чалавек – вучэннем (5 г.); Увосень і верабей багаты (5 г.); Чалавек без Радзімы, што салавей без песні (7 г.); Зімовы дзянёк, што камароў на сок (18 г.); Як ты да людзей, так і людзі да цябе (4 г.); Добрае дзіця бацькоў думкі згадвае (6 г.); Вясенні дзень год корміць (10 г.); Хто хоча шчасліва жыць, той працу павінен любіць (6 г.); Мірна жыць – шчаслівым быць (6 г); Хто спортам займаецца, той сілы набіраецца (4 г.)
Раздзелыадрозніваюццаадзін ад аднаго як па сваёйтэматыцы, так і па саміхтворах, па іх жанрах.
У настаўніка ёсць магчымасць з гэтага шматлікага матэрыялу выбіраць тое, што больш падыходзіць да тэмы ўрока, для фарміравання ў дзяцей навыку чытання. Так, з дапамогай разнастайных скорагаворак дзеці паступова нарошчваюць тэмп чытання і набліжаюць яго да хуткасці маўлення. Гэтыя скорагаворкі можна выкарыстоўваць як у якасці асноўнага матэрыялу, так і ў якасці дадатковага, які дапаможа сфарміраваць у дзяцей беглае чытанне (напрыклад, с.29).
Гэты раздзел таксама садзейнічае інтэлектуальнаму развіццю вучня, таму што пры знаёмстве з творамі раздзелу (песні, легенды), ён пазнае сваю Радзіму, яе прыгажосць. Большасць твораў прадстаўлена ў вершаванай форме. Вывучаючы такія творы, дзеці вучацца захоўваць рытм, тон і тэмп чытання, з дапамогай настаўніка вучацца вызначаць словы, якія трэба інтанацыйна падкрэсліць. Можнасказаць, штояныпачынаюцьавалодвацьнекаторыміпрыёмамівыразнагачытання.
Развіццювыразнагачытаннясадзейнічае і другіраздзелпадручніка. Гэты раздзел складаецца з літаратурных казак. Існуе патлумачэнне літаратурнай казкі, што садзейнічае інтэлектуальнаму развіццю дзяцей. Усе казкі маюць як вершаваную, так і празаічную формы. Твораў шмат, таму некаторыяз іх можна выкарыстоўваць для пазакласнага чытання. Казкі спрыяюць развіццю выразнасці ў дзяцей. Дзеці вучацца захоўваць апавядальную, пытальную і клічную інтанацыі кожнага сказа, паўзы ўнутры і ў канцы сказа з апорай на знакі прыпынку. Вельмі добра пры чытанні казак выкарыстоўваць чытанне па ролях: дзеці больш ясна прадстаўляюць сваіх герояў, лепш разумеюць з якой інтанацыяй трэба чытаць.
Трэці раздзел называецца «Чалавек без Радзімы, што салавей без песні» Яго ўмоўна можна падзяліць на некалькі падраздзелаў: пра родную зямлю, восень, зіму, вясну, лета. Творы з першагападраздзелуфарміруюць у дзяцейпачуццігордасці за свой край, патрыятызму. У іх у даступнай форме расказваеццапра наш край, праягогісторыю. У наступныхпадраздзелахрасказваеццапра поры года. У раздзелеёсцьнекалькіпрыказак і загадак, якіяможнавыкарыстаць як для развіццясвядомага, так і правільнагачытання.
У апошнімраздзелеёсцьпрыказкі, прымаўкі, смяшынкі, байкі, апавяданні, загадкі, якіянакіраваны на выяўленнеадмоўныхрыслюдзей. Напрыклад, на с.211 прыводзяцца наступныя смяшынкі.
Творынапісаны як у празаічнай так і ў вершаванай форме. Вучні, разглядаючывершы, вучаццаназіраць за іхэмацыянальнымзместам (перажываннямі, пачуццямі, настроем паэта), вобразнымзместам. Паслямногіхтвораўдаюццапрымаўкі і прыказкі, якіядапамагаюцьлепшзразумецьзместтвора, развівіюцьмысленнедзяцей.
Падручнік для ІV класа складаецца з васьмі раздзелаў, якія разлічаны на пэўную колькасць гадзін:Радзіма мая дарагая (4 г.); На ніцях белай павуціны прывозяць восень павучкі…(5 г.); З рога ўсяго многа (4 г.); Ой, зіма, зіма, зіма! Весялей, чым ты, няма! (6 г.); Нялюба − не слухай, а хлусіць − не замінай (4 г.); Вясна, вясна! Усе ёй рады… (5 г.); Ішлавайна народная… (4 г.); Нас лета ў новыядалівядзе… (3 г.)
Падручнік дапамагае вучням ІV класа далей выпрацоўваць навык чытання, авалодваць прыёмамі выразнага чытання, захоўваць інтанацыю, паўзы ўнутры і ў канцы сказа з апорай на знакі прыпынку, паўзы паміж абзацамі, захоўваць тон і тэмп чытання ў залежнасці ад эмацыянальнага стану дзеючай асобы, эмацыянальнага настрою твора.
ПершыраздзелпадручнікапрысвечанынашайРадзіме, мове, народу. Тамуённазываецца«Радзіма мая дарагая». Творыраздзелудапамагаюцьсфарміраваць ў вучняўпачуцціпатрыятызму, гонару за свой край. Нездармараздзелпачынаецца з радкоў Алеся Бачылы:Я радасць сваю не стрымаю−І песня ўзлятаесама:Мнелепей ад роднага краю нічога на свеценяма.
Менавіта ў гэтыхрадкахзаключанаўсяважнасцьвывучэннятвораў, прадстаўленых ў дадзенымраздзеле. У гэымраздзелевершыпераважаюць над апавяданнямі. З дапамогайіхдзецівучаццазахоўвацьправільнуюінтанацыю, тон, тэмпчытання, звяртацьувагу на знакіпрыпынку, вучаццаназіраць за эмацыянальнасцюзместа.
На працягуусягораздзеласустракаюццапрымаўкі, якіяможнавыкарыстоўваць як для выпрацоўківыразнасці, правільнасці, так і для выпрацоўкісвядомасцічытання. Разуменнесэнсупрыказакдапамагаевучнюправільнаўспрымацьтворы, асэнсоўвацьіх.
Другіраздзелпрысвечанывосені. У ім з дапамогайапавяданняў і вершаўраскрываеццаўсяпрыгажосць, чароўнасць, яскравасць, багаццевосені. У раздзелевыкарыстоўваюццапрымаўкі, загадкі, якіянастаўнікможавыкарыстоўваць для развіццямысленнявучняў. Таксамаёсцьнекальківершаў і языкаломка, якая дапамагаевучнямвыпрацавацьтакіяякасці, як правільнасць і бегласць (напрыклад, с.51).
Адметнай рысай першых двух раздзелаў з’яўляецца тое, што ў іх падаецца інфармацыя, якая нагадвае сабой матэрыял па тэорыі літаратуры. Ён дапамагае ўдасканаліць вучням свае веды, дадаць да іх нешта новае. У астатніх раздзелах такой тэорыі няма.
Даведацца пра сваю гісторыю, жыццё продкаў, пра якія расказваецца ў казках і легендах, можна з раздзелу «З рога ўсяго многа». З дапамогай казак можна працягваць выпрацоўваць якасці навыку чытання. Так некаторыя ўрыўкі з казак добра выкарыстоўваць для чытання па ролях, што паспрыяе развіццю выразнага чытання. Акрамя казак і легенд гэты раздзел багаты на прыказкі і прымаўкі, якія дапамагаюць лепш зразумець змест твора, так як менавіта ў сабе яны нясуць асноўны сэнс.
Даведацца пра поры года дзеці могуць з раздзела «Ой, зіма, зіма, зіма! Весялей, чым ты, няма!», уякімідзегаворкапра такую пару года, як зіма. У дадзенымраздзеледзецізнаёмяцца з прыкметамізімы, з яеасаблівасцямі. З дапамогайвершаў і апавяданняўянызаўважаюцьусёяехараство, веліч і моц.
Астатнія поры года дзецівывучаюць у раздзелах«Вясна, вясна! Усе ёй рады…» і «Нас лета ў новыядалівядзе…»Дадзеныяраздзелыбагатыя на разнастайныявершы, апавяданні, прымаўкі, прыказкі, языкаломкі, загадкі, смяшынкі.
Асобнымраздзеламдзеці пачынаюцьвывучацьзамежнуюдзіцячуюлітаратуру, штоўносіць свой уклад у развіццёмалодшагашкольніка. Так яныпачынаюцьвывучацьЭрыхаРаспэ«Прыгоды барона Мюнхаўзена».
Упершыню ў падручніку па беларускамучытаннюз’яўляюццатворыпраВялікуюАйчыннуювайну. Дзеці з дапамогайгэтыхтвораўзмогуцьзразумець, якуювялікую ролю сыгралі наша Радзіма, наш народ у гэтайвайне. Яны пабачацьнават тое, як самыямаленькія«партызаны»дапамагалівызваляць свой родны край.
Такім чынам, падручнікі па беларускаму чытанню цалкам адпавядаюць зместу і мэце праграмы для пачатковых класаў. Пытанні і заданні, якія прыводзяцца пасля твора, накіраваны на выпрацоўку разнастайных якасцей паўнацэннага навыку чытання. Аналіз пытанняў і заданняў дазволіў зрабіць наступныя вывады:
1. Свядомасць чытання выпрацоўваецца пры дапамозе пытанняў і заданняў такіх, як:адказы на пытанні на аснове прачытанага;пераказ;праца з планам;праца з прыказкамі, прымаўкамі і загадкамі;расказ па малюнках;слоўнікавая работа;творчая работа;як вы разумееце выраз «…»;як вы разумееце сэнс слова.
2. Выпрацоўка правільнасці чытання адбываецца ў асноўным пры слоўнікавай рабоце, а таксама пры чытанні тэксту сам сабе і пры адказе на пытанне: «Як вы разумееце сэнс слова?»
3. Бегласцьяк якасць паўнацэннага навыку чытання выпрацоўваецца пры дапамозе заданняў:знайдзіце … і зачытайце …;праца са скорагаворкамі і языкаломкамі;самастойна прачытайце … .
4. Выпрацаваць выразнасць чытання дапамагаюць наступныя заданні і пытанні:прачытайце выразна…;вывучыце на памяць;знайдзіце памяншальна-ласкальныя словы;знайдзіце рыфму ў вершы … ;чытанне па ролях.
Колькасныя і працэнтныя паказчыкі прыведзеных пытанняў і заданняў адлюстроўвае табліца 1.
Табліца1– Прадстаўленасць заданняў на выпрацоўку паўнацэннага навыку чытання ў падручніках
ІІ КЛАС | ІІІ КЛАС | ІV КЛАС | ||||
лічбы | % | лічбы | % | лічбы | % | |
Свядомасць чытання | 499 | 82,3 | 559 | 84,5 | 315 | 92,1 |
адказы на пытанні на аснове прачытанага; | 383 | 63,1 | 404 | 61,0 | 250 | 73,1 |
пераказ; | 11 | 1,8 | 19 | 2,9 | 11 | 3,2 |
праца з планам; | 7 | 1,2 | 8 | 1,2 | 2 | 0,6 |
праца з прыказкамі, прымаўкамі і загадкамі; | 5 | 0,8 | 15 | 2,3 | 3 | 0,9 |
расказ па малюнках; | 9 | 1,5 | – | – | – | – |
слоўнікавая работа; | 37 | 6,1 | 70 | 10,6 | 29 | 8,5 |
творчая работа; | 23 | 3,8 | 23 | 3,5 | 7 | 2,0 |
як вы разумееце выраз «…»; | 17 | 2,8 | 20 | 3,0 | 13 | 3,8 |
як вы разумееце сэнс слова; | 7 | 1,2 | – | – | – | – |
Правільнасць чытання | 77 | 12,7 | 80 | 12,1 | 29 | 8,5 |
слоўнікавая работа | 37 | 6,1 | 70 | 10,6 | 29 | 8,5 |
прачытайце тэкст сам сабе | 33 | 5,4 | 10 | 1,5 | – | – |
як вы разумееце сэнс слова; | 7 | 1,2 | – | – | – | – |
Бегласць чытання | 103 | 16,9 | 94 | 14,2 | 60 | 17,5 |
знайдзіце і зачытайце | 70 | 11,5 | 82 | 12,4 | 60 | 17,5 |
праца са скорагаворкамі | – | – | 2 | 0,3 | – | – |
самастойна прачытайце | 33 | 5,4 | 10 | 1,5 | – | – |
Выразнасць чытання | 75 | 12,4 | 91 | 13,8 | 27 | 7,9 |
прачытайце выразна…; | 55 | 9,1 | 50 | 7,6 | 17 | 5,0 |
вывучыце на памяць; | 20 | 3,3 | 16 | 2,4 | 7 | 2,0 |
знайдзіце памяншальна-ласкальныя словы; | – | – | 4 | 0,6 | – | – |
знайдзіце рыфму ў вершы … ; | – | – | 4 | 0,6 | 2 | 0,6 |
чытанне па ролях. | – | – | 17 | 2,6 | 1 | 0,3 |
Агульная колькасць пытанняў у падручніку | 607 | 662 | 342 |
Аднак не ўсе якасці выпрацоўваюцца ў роўнай ступені: перавага аддаецца замацаванню такіх якасцей, як свядомасць і бегласць чытання. Таму настаўніку пры падрыхтоўцы да ўрока неабходна самому падбіраць дадатковы матэрыял, заданні і практыкаванні.