Заяц Я.В. МІЖПРАДМЕТНЫЯ СУВЯЗІ ЯК ФАКТАР ПАГЛЫБЛЕННЯ І ЎЗБАГАЧЭННЯ ВЕДАЎ ВУЧНЯЎ НА І СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

УДК 373.31

Заяц Я.В.

студэнтка 4 курса І ступені вышэйшай адукацыі педагагічнага факультэта

Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»

(Навуковы кіраўнік –Лапкоўская А.М., дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт)

МІЖПРАДМЕТНЫЯ СУВЯЗІ ЯК ФАКТАР ПАГЛЫБЛЕННЯ І ЎЗБАГАЧЭННЯ ВЕДАЎ ВУЧНЯЎ НА І СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

 Анатацыя. У дадзенным артыкуле раскрываецца важнасць міжпрадметных сувязей пры арганізацыі навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Звяртаецца ўвага на тое, што карысным пры арганізацыій міжпрадметных сувязей з’яўляецца выкарыстанне інфармацыйна-камцнікатыўных сродкаў.

Яшчэ ў мінулым стагоддзі педагогі неаднаразова выказвалі меркаванні пра аб’яднанне некалькіх прадметаў, матывуючы мэтазгоднасць такога падыходу тым, што вучань набывае веды ў розных галінах навукі, мастацтва і культуры і звядзенне іх у адно павінна палегчыць засваенне разнастайных фактаў. Аднак гэта пытанне так і засталося адкрытым. І сёння вучэбная праграма пабудавана так, што выкладаецца, як правіла, толькі прадмет у сваім адзінстве. У лепшым выпадку можна бачыць інтэграцыю роднасных прадметаў.

Міжпрадметныя сувязі варта разглядаць як адлюстраванне ў навучальным працэсе міжнавуковых сувязей, якія складаюць адну з характэрных рыс сучаснага навуковага пазнання. Як паказвае практыка, міжпрадметныя сувязі на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца канкрэтным выразам інтэграцыйных працэсаў. Гэтыя сувязі адыгрываюць  важную ролю ў павышэнні практычнай і навукова-тэарэтычнай падрыхтоўкі вучняў, істотнай асаблівасцю якой з’яўляецца авалоданне імі абагульненым характарам пазнавальнай дзейнасці. Абагульненасць ж дае магчымасць прымяняць веды і ўменні ў канкрэтных сітуацыях, пры разглядзе прыватных пытанняў, як у вучэбнай, так і ў вытворчай дзейнасці.

Міжпрадметныя сувязі – найважнейшы прынцып навучання. Ён забяспечвае ўзаемасувязь прадметаў прыродазнаўчага і грамадска-гуманітарнага цыклаў. Выкарыстанне міжпрадметных сувязей пры абагульненні, паўтарэнні адыгрывае вялікую станоўчую ролю не толькі ў паўтарэнні і замацаванні пэўных тэм і раздзелаў, але і ў засваенні найважнейшых абагульняючых паняццяў, якія сустракаюцца ў розных прадметах, і можа ажыццяўляцца не толькі на ўроках, але і ў такіх формах, як алімпіяды, адкрытыя заняткі, тэсты, дзелавыя гульні і г.д.

Рэалізацыя міжпрадметных сувязей пры абагульняючым паўтарэнні іграе  выключна важную ролю ў ператварэнні ведаў у перакананні. Калі пры падрыхтоўцы да ўспрымання, пры вывучэнні новага матэрыялу выкарыстанне ведаў з сумежных прадметаў дапамагала засваенню новых ведаў, то ў працэсе абагульняючага паўтарэння гэта выкарыстанне павінна канчаткова пераканаць вучняў ва ўзаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці з’яў. Рэалізацыя міжпрадметных сувязей як метадычны прыём дае станоўчы вынік толькі ў цесным адзінстве з іншымі актыўнымі метадамі навучання і выхавання.

Рэалізацыя міжпрадметных сувязей ліквідуе паўтор у вывучэнні матэрыялу, эканоміць час і стварае спрыяльныя ўмовы для фарміравання агульнавучэбных уменняў і навыкаў вучняў, павышае эфектыўнасць практычнай накіраванасці навучання.

Частае ўжыванне міжпрадметных сувязей спрыяе якаснаму фарміраванню звязнага маўлення вучняў. Для фарміравання прадуктыўных (маўленне і пісьмо) і рэцэптыўных (чытанне і аўдзіраванне) відаў маўленчай дзейнасці неабходна выкарыстанне моўнага міжпрадметнага матэрыялу, а значыць рэалізацыя міжпрадметных сувязей.

Для рэалізацыі міжпрадметных сувязей на ўроках важна ўсталяваць па прадметах іх агульную змястоўную звязнасць, якая прадугледжвае адбор міжпрадметнага лексічнага матэрыялу, выяўленне агульных скразных тэм, якія дазваляюць інтэграваць ўтрыманне розных прадметаў на дадзеным уроку для развіцця вербальных здольнасцей дзіцяці.

Школьнае навучанне традыцыйна ставіла сваёй асноўнай мэтай даць вучню пэўную суму ведаў, уменняў і навыкаў. Але ў цяперашні час асноўная задача школы заключаецца не столькі ў тым, каб узбагаціць школьнікаў ведамі, колькі навучыць іх самастойна здабываць веды, навучыць вучыцца.

Кожны настаўнік сутыкаецца з праблемай: вучні, якія прыходзяць на ўрок па адным прадмеце, вельмі часта не гатовы выкарыстоўваць веды, атрыманыя на іншых уроках. А між тым, спешнае вывучэнне школьнікамі аднаго прадмета часта залежыць ад наяўнасці ў іх пэўных ведаў і ўменняў па іншаму прадмету.

Спецыфіка работы настаўніка пачатковых класаў такая, што ён адзін навучае дзяцей па некалькіх дысцыплінах. Чым гэта цікава? З улікам узроставых асаблівасцей вучняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі і сучасным узроўнем развіцця навукі кожны прадмет ўяўляе сабой сістэму ведаў і ўменняў з розных абласцей рэчаіснасці. Кожны навучальны прадмет па сутнасці сваёй нясе ў сабе інтэграцыю розных абласцей ведаў. Інтэграваныя ўрокі ў пачатковай школе закліканы навучыць дзіця з першых крокаў навучання прадстаўляць свет як адзінае цэлае, у якім усе элементы ўзаемазвязаныя.

Напрыклад, на ўроках беларускай мовы вучні пішуць сачыненні па карцінах. Так, можна прапанаваць напісаць сачыненне па карціне Т.Дейнегі «Ціхая мая радзіма». Вучні не толькі разглядаюць карціну, імкнуцца маляўніча яе апісаць, але і даведаюцца пра жыццё і творчасць мастака.

Музыка пры вывучэнні літаратурных твораў дапамагае сфарміраваць у дзяцей шматграннае ўяўленне пра розныя з’явы свету, дазваляе ставіць у шырокім кантэксце вечныя пытанні пра сэнс жыцця, пра дабро і зло, пра смерць і неўміручасць. Для правядзення такіх урокаў выкарыстоўваю запісы музычных твораў. Напрыклад, рамансы на вершы П.Броўкі, А.Вярцінскага, З.Бядулі; у рускай літаратуры – песні на вершы М.Рубцова, С.Ясеніна; фрагменты оперы «Князь Ігар» А.Барадзіна па матывах «Слова пра паход Ігаравы» і інш.

Таксама можна выкарыстоўваць сувязь «Літаратурнага чытання» і «Чалавек і свет». У літаратуры часта ў якасці маляўнічых эпітэтаў выкарыстоўваюцца прыметнікі: жалезныя нервы, свінцовы твар, залатыя рукі, залатое сэрца, медзяны лоб, алавяныя вочы, што спрыяе запамінанню хімічных тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца ў старэйшых класах. На ўроку «Чалавек і свет» можна падбіраць невялікія творы з выкарыстаннем хімічных тэрмінаў пры вывучэнні карысных выкапняў.

Сучасныя школьнікі, якія з дзяцінства гуляюць з камп’ютарнымі прыстаўкамі, электроннымі цацкамі, камп’ютар ўспрымаюць так жа натуральна, як найпростыя бытавыя прадметы. Ён прывабны для дзяцей, як любая новая цацка, і менавіта так яны ў большасці выпадкаў глядзяць на яго. Таму ў малодшых школьнікаў практычна няма псіхалагічнага бар’ера перад гэтай тэхнікай. Па гэтай прычыне сёння настаўнік усё шырэй выкарыстоўвае ў сваёй педагагічнай дзейнасці камп’ютарныя тэхналогіі.

Укараненне ў працэс навучання вучняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі інфармацыйных тэхналогій забяспечвае доступ да розных інфармацыйных рэсурсаў і спрыяе ўзбагачэнню зместу навучання, надае яму лагічны і пошукавы характар, а таксама вырашае праблемы пошуку шляхоў і сродкаў актывізацыі пазнавальнай цікавасці вучняў, развіцця іх творчых здольнасцяў, стымуляцыі разумовай дзейнасці.

Выкарыстанне ІКТ ў адукацыйным працэсе спрыяе фарміраванню пэўнага стылю мыслення вучняў, заклікана навучыць самастойна набываць і актуалізаваць веды. Асаблівасцю навучальнага працэсу з прымяненнем інфармацыйных тэхналогій з’яўляецца тое, што цэнтрам дзейнасці становіцца вучань, які зыходзячы са сваіх індывідуальных здольнасцяў і інтарэсаў, будуе працэс пазнання. Настаўнік часта выступае ў ролі памочніка, кансультанта, заахвочвае арыгінальныя знаходкі, стымулюе актыўнасць, ініцыятыву, самастойнасць.

Выкарыстанне камп’ютарных тэхналогій спрыяе эфектыўнаму развіццю ўсіх відаў успрымання ў вучняў: зрокавага, слыхавога, пачуццёвага; задзейнічанне ўсе віды памяці: зрокавую, слыхавую, маторную, вобразную, асацыятыўную і інш., спрыяе пашырэнню міжпрадметных сувязей.

Інфармацыйныя тэхналогіі даюць магчымасць:

  • рацыянальна арганізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў у ходзе навучальнага працэса;
  • зрабіць навучанне больш эфектыўным, залучаючы ўсе віды пачуццёвага ўспрымання вучня ў мультымедыйны кантэкст і ўзбраенне інтэлекту новым канцэптуальным інструментарыем;
  • пабудаваць адкрытую сістэму адукацыі, якая забяспечвае кожнаму індывіду ўласную траекторыю навучання;
  • зацікавіць актыўным працэсам навучання катэгорыі дзяцей, якія адрозніваюцца здольнасцямі і стылем навучання;
  • выкарыстоўваць спецыфічныя ўласцівасці камп’ютара, якія дазваляюць індывідуалізаваць навучальны працэс і звярнуцца да прынцыпова новых пазнавальных сродкаў;
  • інтэнсіфікаваць усе ўзроўні вучэбна-выхаваўчага працэсу [1].

ІКТ лёгка ўпісваюцца ў традыцыйны ўрок і дазваляюць настаўніку арганізаваць ўсе этапы вучэбнай дзейнасці: этап набыцця ведаў; этап абагульнення і сістэматызацыі ведаў; этап комплекснага прымянення ведаў, уменняў, навыкаў; этап замацавання і праверкі.

Разгледзім некалькі прыкладаў. На інтэграваных уроках «Беларускай мовы» і «Чалавек і свет» у пачатковых класах пачуццёвае ўспрыманне прадметаў і з’яў прыроды ўвесь час суправаджаецца працай па развіцці маўлення дзяцей. Настаўнік вучыць іх правільна называць расліны, жывёл, часткі цела, прапануе расказаць аб выніках назіранняў.

Пры паўтарэнні тэмы «Прыметы тэксту» ў 3 класе вядзецца размова пра прыгоды кляновага лісціка. Даецца слоўнае апісанне, вызначаецца колер, форма ліста (у кожнага на парце ліст клёну). Затым з дапамогай магнітафоннага запісу праслухоўваецца шолах лістоты пры павеве ветру. Пасля гэтага вучні прыдумаць працяг апавядання і запісваюць тэкст, які атрымаўся. Урок праходзіць жыва і цікава, вучні хутка паўтараюць матэрыял аб складзе і прыметах тэксту. Вынікам працы з’яўляецца размова аб клёне, аб яго дзіўнай прыгажосці, аб беражлівых адносінах чалавека, як да клену, так і да іншых дрэваў.

На інтэграваных уроках «Літаратурнага чытання» і «Выяўленчага мастацтва» прадметам вывучэння часцей за ўсё становяцца творы жывапісу. Па ходзе пераказу матэрыялу настаўнік знаёміць дзяцей з біяграфіяй мастака, з гісторыяй стварэння карціны. Пры гэтым на мультымедыя можна паказваць розныя рэпрадукцыі вывучаемага мастака, уключыць аўдыёзапіс, дзе ён сам распавядае пра сваю работу. Адначасова, абмяркоўваючы і аналізуючы твор, ўвага дзяцей засяроджваецца на тэме, выкладаннем на палатне. У выніку знаёмства з жывапісам, дзеці вучацца супастаўляць тое, што адлюстравана на карціне з тым, што яны назіралі ў рэчаіснасці, а гэта ў сваю чаргу спрыяе развіццю лагічнага мыслення.

Правядзенне ўрокаў з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій патрабуе ад настаўніка пачатковых класаў велізарнай падрыхтоўчай работы, але ўсе затраты акупляюцца высокімі вынікамі – паляпшаецца якасць навучання, павышаецца матывацыя вучняў.

Фарміраванне агульнай сістэмы ведаў вучняў пра рэальны свет, якія адлюстроўваюць ўзаемасувязі розных форм руху матэрыі – адна з асноўных адукацыйных функцый міжпрадметных сувязей. Фарміраванне суцэльнага навуковага светапогляду патрабуе абавязковага ўліку міжпрадметных сувязей.

Такім чынам, міжпрадметнасць – гэта сучасны прынцып навучання, які ўплывае на адбор і структуру навучальнага матэрыялу цэлага шэрагу прадметаў, узмацняючы сістэмнасць ведаў вучняў, актывізуе метады навучання, арыентуе на прымяненне комплексных форм арганізацыі навучання, забяспечваючы адзінства вучэбна-выхаваўчага працэсу. Міжпрадметныя сувязі ўзаемна ўлічваюць агульнае паміж прадметамі як у змесце, так і ў вучэбна-выхаваўчым працэсе. Пры іх сістэматычным і мэтанакіраваным ажыццяўленні перабудоўваецца увесь працэс навучання, гэта значыць яны выступаюць як сучасны дыдактычны прынцып, які вядзе да інтэграцыі. Гэтым самым вырашаюць супярэчнасці, якія існуюць ў прадметнай сістэме паміж разрозненым засваеннем ведаў вучнямі і неабходнасцю іх комплекснага прымянення ў практыцы, працоўнай дзейнасці і ў жыцці.

 

Спіс літаратуры

 

  1. Новые педагогические и информационные технологии в системе образования: Учеб. пособие для студ. пед. вузов и системы повыш. квалиф. пед. кадров / Е.С. Полат, М.Ю.Бухаркина, М.В. Моисеева, А.Е. Петров; под ред.Е.С. Полат. – М. : Издательский центр «Академия», 1999. – 224 с.
Запись опубликована в рубрике Секция 4. Актуальные проблемы преподавания языков и математики в дошкольных учреждениях и начальной школе. Добавьте в закладки постоянную ссылку.

2 комментария на «Заяц Я.В. МІЖПРАДМЕТНЫЯ СУВЯЗІ ЯК ФАКТАР ПАГЛЫБЛЕННЯ І ЎЗБАГАЧЭННЯ ВЕДАЎ ВУЧНЯЎ НА І СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ»

  1. Александра Довжик говорит:

    Добрый дзень, Яўгенія! Скажыце, калі ласка, у чым заключаецца педагагічная каштоўнасць абранай тэмы.

  2. Евгения Заяц говорит:

    Добры дзень! Педагагічная каштоўнасць прапанаванай тэмы заключаецца ў тым, што рэалізацыя міжпрадметных сувязей спрыяе фарміраванню ў вучняў цэласнага ўяўлення пра з’явы прыроды і іх узаемасувязі. Гэта дапамагае вучням выкарыстоўваць свае веды ў вывучэнні іншых прадметаў, а таксама дае магчымасць прымяняць іх у канкрэтных сітуацыях. Усталяванне сувязяў паміж навучальнымі прадметамі — неабходная ўмова развіцця сістэмы ведаў, авалоданне асновамі навук. Узгодненасць вучэбна-выхаваўчага працэсу па ўсіх прадметах дазваляе дасягнуць большага эфекту ў агульным развіцці вучняў, гарманічна развіваць усе сферы іх разумовай, эмацыйнай і фізічнай дзейнасці. Міжпрадметныя сувязі даюць бясспрэчны арганізацыйна-педагагічны эфект, які выяўляецца ў ліквідацыі дублявання, у эканоміі вучэбнага часу.

Обсуждение закрыто.