Бужынская В.А. МЕТАДЫЧНЫЯ ПРЫЁМЫ ВЫВУЧЭННЯ ТВОРАЎ РОЗНЫХ ЖАНРАЎ НА ЎРОКАХ ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ

УДК 373.0

УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы», г. Гродна
Навуковы кіраўнік — З. М. Тамашэвіч, дацэнт, кандыдат філалагічных навук ГрДУ ім. Янкі Купалы

Літаратурнаму чытанню належыць вядучая роля на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Гэта абумоўлена важнасцю задач, якія на ім вырашаюцца. Чытанне з’яўляецца не толькі прадметам навучання, але і сродкам уваходжання вучняў ў свет мастацкай літаратуры, універсальным сродкам іх дзейнасці па авалоданні сістэмай паняццяў, якія складаюць змест усіх навучальных дысцыплін. За кошт авалодання ўменнем чытаць і пісаць вучні набываюць здольнасць лепш разумець людзей, прыроду, усю навакольную рэчаіснасць, больш выразна і дакладна выказваць уласныя пачуцці і думкі. У працэсе сталення вучняў чытанне становіцца крыніцай і сродкам іх самаадукацыі і самавыхавання.

Асноўная задача ўрокаў літаратурнага чытання – навучыць дзяцей правільнаму, свядомаму, бегламу і выразнаму чытанню. Акрамя гэтага, развіць творчыя здольнасці вучняў пачатковых классаў. Што ж такое творчасць? Творчасць – гэта культурная (мастацкая і іншая інтэлектуальная) дзейнасць, што завяршаецца з’яўленнем якасна новага, не iснаваўшага раней самастойнага вынiку iнтэлектуальнай дзейнасцi ў выглядзе матэрыяльных ці духоўных каштоўнасцей [1, с. 248].

Літаратурнае чытанне з’яўляецца неабходнай састаўной часткай маўленчай дзейнасці вучняў, служыць дзейсным сродкам сацыялізацыі, выхавання і развіцця асобы.

Аналіз зместу мастацкага твора ў пачатковай школе вельмі важны: трэба вучыць дзяцей поўна ўспрымаць мастацкі твор, разумець яго ідэйны змест, пазіцыю аўтара; выказваць ўласнае стаўленне да гэтай пазіцыі; выхаванне ў вучняў пачатковых класаў цiкавасцi да чытання i мастацкай лiтаратуры, развiццё культуры ўспрымання мастацкага тэксту, пашырэнне чытацкага кругагляду i iнш.

Пры вывучэнні апавяданняў вучні знаёмяцца з адлюстроўваннем жыцця людзей, рознымі фактамі, з’явамі прыроды. У сувязі з гэтым мастацкі твор праз канкрэтны вобраз дапамагае чытачу лепш убачыць і зразумець жыццё. Ідэі, настрой пісьменніка перадаюцца чытачу і выклікаюць у вучняў адпаведныя думкі, пачуцці, фарміруюць светапогляд. Часта ў творах падаюцца малюнкі прыроды, вобразы, якія хвалююць сваёй прыгажосцю. Мастацкія творы багатыя выяўленчымі сродкамі: метафарамі, эпітэтамі, параўнаннямі. Асноўная вартасць мастацкай літаратуры – яе ідэйнасць і вобразнасць. Успрыманне мастацкага твора залежыць ад выразнасці яго чытання. Выразнае чытанне выклікае ў дзяцей вобразныя ўяўленні, думкі, пачуцці, настрой. У працэсе чытання і аналізу мастацкага твора вядуцца назіранні за мовай, за некаторымі асаблівасцямі кампазіцыі твора, таму што задума пісьменніка раскрываецца ўсёй сістэмай выяўленчых сродкаў.

У структуры ўрока прадугледжаны розныя віды заняткаў, якія патрабуюць ад вучняў удумлівага чытання твора, дапамагаюць усведамленню яго галоўнай думкі і ўстанаўленню сваіх адносін да герояў [2, с. 208].

Дзецям вельмі падабаюцца вершы. Паэзія ўзбагачае духоўны свет дзіцяці, вучыць заўважаць прыгажосць у прыродзе,у жыцці. Верш – асаблівы тып маўлення, своеасаблівая, выразная сістэма, істотна адрозная і ад штодзённай гаворкі, і ад мастацкай прозы. Для вершаванага маўлення ўласцівыя некалькі прыкмет. Вершаваныя творы дзеляцца на эпічныя, лірычныя і драматычныя. У пачатковай школе вывучаюць эпічныя і лірычныя творы. Для эпічных вершаў характэрна наяўнасць сюжэту, г.зн. сістэмы падзей і іх развіццё. У цэнтры эпічных твораў – вобразы-персанажы, раскрываючы якіх аўтар паказвае пэўны бок жыцця ў той ці іншы перыяд. У лірычных вершах прадметам выявы становяцца перажыванні, пачуцці чалавека.

Своеасаблівасць лірычнага твора ў тым, што перажыванні, унутраны свет героя — гэта тое цэнтральнае, вядучае, што складае матыў адлюстраванага.

Пры чытанні пейзажнай лірыкі прадметам аналізу з’яўляецца маляўнічы вобраз. Своеасаблівасць аналізу верша аб прыродзе складаецца ў тым, каб яно было накіравана на стварэнне ў вучняў спрыяльных умоў для глыбока-эстэтычнага ўспрымання жывапіснага ладу, намаляванага паэтам з дапамогай мастацкіх сродкаў мовы. Маляўнічы вобраз складзены як і любы вобраз. Таму на ўроку пасля першаснага ўспрымання верша навучэнцы вылучаць складовыя часткі выявы – яго ўзаемазвязаныя кампаненты. Яркасць першаснага цэласнага ўспрымання ствараецца пытаннямі наступнага характару:

–  Які настрой выклікае ў вас гэты верш?

–  Якое пачуццё выказаў паэт, апісваючы дадзеныя падзеі? Дакажыце радкамі з верша.

–  Як вы ўяўляеце сабе гэта ўсё?

На другім этапе працы над вершам настаўнік прапануе дзецям яшчэ раз прачытаць тэкст і назваць, колькі асобных карцін яны бачаць, пра што яны. Навучэнцы чытаюць радкі, малююць адну карціну і раскажуць пра тое, што яны ўявілі, г.зн. яны аднаўляюць сваю слоўную карціну, створаную сваім уяўленнем на аснове слоў аўтара. Паўната пейзажнага ладу ствараецца тым, што разам з кампанентамі у гэты вобраз ўваходзяць слыхавыя і зрокавыя. Паэт не толькі бачыць прыроду, але і чуе яе, удыхае пахі лесу, саду, квітнеючай ліпы, чаромхі. Усё гэта адлюстравана ў адзіным паэтычным вобразе. Таму так важна не ператвараць аналіз у лагічны, яму заўсёды павінен быць ўласцівы эмацыйны бок. Мэтанакіраваная праца над выразнымі сродкамі мовы з’яўляецца адным з найважнейшых умоў раскрыцця эмацыйна вобразнага зместу лірычнага верша. Практычна малодшыя школьнікі знаёмяцца з выкарыстаннем аўтарамі асноўных паэтычных сродкаў паэтычнай мовы: эпітэтам, параўнаннем, метафарай, увасабленнем. У працэсе аналізу верша настаўнік стварае для навучэнцаў магчымасць усвядоміць ўжыванне ў тэксце пэўнага слова, найбольш дакладна якое перадае пачуццё, стаўленне або найбольш дакладна апісвае прадмет. Пры правільна арганізаваным лексіка-стылістычным аналізе тэксту, вучні добра разумеюць, чаму аўтар надзяляе з’явы прыроды рысамі жывых істот. Напрыклад, чаму ў вершы В.Вярбы «Восень» паэт называе восень «Восень, мая чарадзейка»? [3, с. 27].

Байка — адна з формаў эпічнага жанру (па вызначэнні Д. І. Цімафеева), або від эпічнай паэзіі, з’явілася задоўга да нашай эры.

Методыка работы над байкаю абумоўлена яе спецыфікай як віда мастацкага твора. Вылучаюцца такія істотныя прыкметы аналізу байкі, як наяўнасць маралі і алегорыі (іншасказання). У байках часта дзеючымі асобамі з’яўляюцца жывёлы, але гэтая прыкмета не выступае ў якасці абавязковай (героямі байкі могуць быць і людзі). Таксама не абавязковай для байкі з’яўляецца вершаваная форма. Адно з цэнтральных пытанняў аналізу байкі ў II-IV класах звязаны з раскрыццём маралі і алегорыі.

На думку Л. В. Занкова, больш мэтазгодна адразу ж пасля чытання байкі без якой-небудзь папярэдняй гутаркі прапаноўваць навучэнцам пытанне: Якая асноўная думка байкі? Не звяртаючыся да аналізу тэксту байкі, навучэнцы выказваюцца адносна яе галоўнай думкі, пасля чаго ім даецца другое пытанне: Якая мараль байкі? «Ужо пасля таго, — піша Л. В. Занкоў, — як зразумеўшы мараль, дзеці самі чытаюць байку. Затым адбываецца кароткі разбор маўленчых абаротаў. І тое, і іншае становіцца асэнсаваным менавіта пасля таго, як школьнікі зразумеюць мараль байкі. Цяпер яны сапраўды могуць самастойна разабрацца ў асобных частках байкі. Напаўняюцца сапраўдным сэнсам непаўторнай выразнасці сродкаў мовы Крылова … » [2, с. 143].

Такім чынам, у разгледжаным падыходзе Л. В. Занкова аналіз байкі ідзе ад галоўнай думкі да маралі і да канкрэтнага зместу. Неабходна развіваць у вучняў увагу да кожнай дэталі абстаноўкі, у якой дзейнічаюць героі, да кожнага штрыху іх аблічча.

Вельмі шмат для разумення ідэі байкі дае высвятленне адносін дзяцей да герояў байкі. Ужо пасля першага чытання баек можна паставіць, напрыклад, пытанне: Каму з дзеючых асоб вы спачуваеце і чаму? Адказ на такое пытанне адразу ставіць навучэнцаў перад неабходнасцю паглыбіцца ў матывы паводзін дзеючых асоб, г. зн. прыступіць да аналізу. Супастаўленне канкрэтных вобразаў байкі без страты аўтарскай своеасаблівасці (вучні пастаянна працуюць з тэкстам) падводзіць да раскрыцця алегорыі байкі.

Казка – адзін з любімых дзецьмі жанраў мастацкіх твораў. Дзеці любяць яе яркасць, вобразнасць і акрэсленасць характараў, за прастату зместу і за багатую каларытную народную мову. Іх прываблівае ў казцы цікавы, займальны сюжэт, знаёмыя персанажы. З ранняга ўзросту дзеці чуюць казкі ў сям’і, дзіцячым садзе. Пасля авалодання граматаю першакласнікі з захапленнем самі чытаюць казкі, шчыра радуюцца, што дабро, справядлівасць перамаглі зло. Казкі вучаць працавітасці, сціпласці, ветлівасці, справядлівасці, мужнасці, асуджаюць несправядлівасць, сквапнасць і іншыя недахопы людзей. Усе гэта робіць казку магутным сродкам выхавання ў нашых дзяцей лепшых чалавечых якасцей .

К. Дз. Ушынскі высока цаніў гэты від народнай творчасці. У кнігах для чытання ў пачатковых класах ён змяшчаў шмат казак, называючы іх “першымі бліскучымі спробамі народнай педагогікі”. Казка характарызуецца кампазіцыйнай асаблівасцю: у ей звычайна ёсць зачын, паўторы, канцоўка, часцей за ўсё паўтараецца адзін асноўны эпізод. У апошні раз пасля паўтору ідзе кантрастная падзея, наступае развязка. Паўторы падаюцца таму, што ў казцы з’яўляюцца новыя дзеючыя асобы, новыя дэталі, факты. Напрыклад, у казцы К. Дз. Ушынскага “Умей пачакаць” паўтараецца просьба Курачкі да Пеўніка і перасцярога: Не еш, Пеця! Пачакай, пакуль паспеюць; Не пі, Пеця, пачакай пакуль астыне; Ой, пачакай Пеця, Пеця! Дай рацэ добра замерзнуць… [4, с. 134].

У пачатковых класах чытаюцца казкі пра жывёл, чарадзейныя і бытавыя. Бытавыя казкі чытаюцца і аналізуюцца ў пачатковых класах як рэалістычныя апавяданні. На ўроку праводзяцца гутарка, выбарачнае чытанне, вуснае і графічнае маляванне, складанне плана, чытанне ў асобах, расказванне казкі, складанне казкі па аналогіі з прачытанай і інш. Пры чытанні і аналізе казкі вучні павінны зразумець пададзеныя ў ёй вобразы . У падрыхтоўчай рабоце да чытання трэба падвесці дзяцей да ўсведамлення яе вобразаў, а часам і да раскрыцця ідэі, аднак не варта тут гаварыць ім, што казка – гэта выдумка.

Усе віды заняткаў на ўроку чытання павінны дапамагчы вучням успрыняць канкрэтны змест, правільна ўявіць сабе развіцце сюжэту, матывы паводзін персанажаў, іх ўзаемаадносіны.

Настаўнік прапануе прачытаць казку ў асобах: Якая галоўная думка казкі? Чаму гэты твор называецца казкай? (У жыцці не бывае таго, каб конь з ільвом сілай мераўся.) Ці сустракаліся вы з падобным выпадкам у жыцці?

Працуючы з казкай любога віду, настаўнік звяртае ўвагу вучняў на характар персанажаў, на матывы іх паводзін і ўчынкаў, вучыць выдзяляць вобразныя словы і выразы: поле чыстае, мора сіняе, глыбокае; заўважаць парушэнне парадку слоў у сказе: расла дзяўчынка і вырасла была ў яго дачка, вярнуўся сярэдні брат, паслухаў старэйшы брат; таўталагічныя спалучэнні: жылі-былі, сцежкі-дарожкі; вучыць манеры яе перадачы.

Разбор казкі можа быць у наступнай паслядоўнасці:

  1. Расказванне казкі настаўнікам з захаваннем эмацыянальнасці мовы, дынамічнасці характару персанажаў і гумарыстычнай афарбаванасці некаторых эпізодаў.
  2. Гутарка з мэтай праверкі першага ўспрымання твора.
  3. Чытанне казкі вучнямі па частках і разбор кожнай часткі (дапаможа ім лепш зразумець змест і разабрацца ў кампазіцыі і мове казкі).
  4. Чытанне казкі сам сабе з заданнем падрыхтавацца да вуснага малявання на тэму казкі.
  5. Абагульняльная гутарка, якая падрыхтуе вучняў да расказвання казкі, дапаможа ім зрабіць вывад, што мужык хоць жыў у нястачы, але любіў працавацьі з радасцю працаваў так, што і мароз яму не страшны: Чаму Мароз не змог замарозіць мужыка, але лёгка справіўся з панам? Што мы даведаліся пра мужыка? Як чытаецца і расказваецца казка “Два Маразы”?
  6. Чытанне казкі па ролях. Кожны вучань прадумвае сваю ролю, асэнсоўвае асаблівасці мовы кожнага персанажа.
  7. Складанне плана з дапамогаю настаўніка, падбор загалоўкаў і падрыхтоўка да расказвання казкі.
  8. Расказванне казкі вучнямі.

Затым настаўнік высвятляе, чым казка падабаецца дзецям, што блізка іх жыццёваму вопыту, прапануе вызначыць, чым падобнае гэта апавяданне П.Рунца “Мароз” да гэтай казкі. Гэта думка пра тое, што зіма не страшная, не трэба хутацца, хавацца ад марозу, а бегаць па вуліцы, катацца на лыжах, каньках, санках.

Уся работа над гэтай казкай вядзецца, як над рэалістычным апавяданнем, без тлумачэння, што такога ў жыцці не бывае.

Літаратурнае чытанне прызначана навучыць дзяцей не толькі чытаць, але і ўспрымаць змест твораў мастацкай літаратуры як адмысловы від мастацтва. У свой час К. Д. Ушынскі пісаў: «Чытаць – гэта яшчэ нічога не значыць, што чытаць і як разумець прачытанае – вось у чым галоўнае справа» [3, с. 56].

Вершаваныя творы спрыяюць ўзбагачэнні ўнутранага свету дзіцяці ў плане атрымання пачуццёвага вопыту, фарміравання таго запасу жыццёвых звестак і эмацыйных уражанняў, якія чалавек выказвае з дапамогай мовы.

Спіс выкарыстаных крыніц

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі – Трыо / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш–  Мн.: БелЭн, 2002. – Т. 15. — 552 с.
  2. Методические основы языкового образования и литературного развития младших школьников. Под ред. Т.Г. Рализаевой. – С-Пб.: Специальная литература, 2007. – 405 с.
  3. Адамова, Е.А., Яковлева В.Н., Чтение в начальных классах. / Е.А. Адамова, В.Н. Яковлева – М., 1997. – 169 с.
  4. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапаможнік / Л. В. Асташонак, Г.С. Гарадко, Г.М. Ішчанка і інш. / Пад рэд. В.Я. Ляшук. — Мінск: ТАА “Асар”, 2002. — 416 с.
Запись опубликована в рубрике Актуальные вопросы общей педагогики. Добавьте в закладки постоянную ссылку.