УДК 373.3
УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», г. Гродна
Навуковы кіраўнік – А.М. Лапкоўская, дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання ГрДУ ім. Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Адным з самых складаных і адказных этапаў у жыцці вучняў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца пачатак іх навучання ў школе. Перамена сацыяльнай ролі дашкольніка на школьніка з’яўляецца пераходным перыядам, які звязаны з неабходнасцю адаптацыі ў школе. З гэтага часу гульня паступова траціць галоўную ролю ў жыцці вучня, адыходзіць на задні план, хаця і працягвае займаць важнае месца. Пераход ад уласна гульні да навучання павінен быць плаўным, мець «масток», які складаецца як бы з «паўгульні» і «паўнавучання». Змягчыць пераход ад адной вядучай дзейнасці да другой дапамагае займальны матэрыял, а палегчыць працэс засваення – наглядныя дапаможнікі. Усе разам выклікаюць у дзяцей жывую цікавасць да прадметаў, развіваюць індывідуальныя якасці кожнага вучня, выхоўваюць пазнавальную актыўнасць, фарміруюць волю, садзейнічаюць больш глыбокаму засваенню. Калі вучню лёгка, проста вучыцца, калі ён усе разумее, тады навучанне для яго радаснае, зразумелае, простае.
Менавіта нагляднасць выконвае тую серыю функцый, якая неабходна для забеспячэння эфектыўнасці навучання. Нагляднасць можа выконваць наступныя функцыі: адлюстраванне тыповых сказаў і забеспячэнне разумення выказванняў, каманд настаўніка; дапамога настаўніку ў апісанні і тлумачэнні вучэбных і гульнявых сітуацый; выступаць ў якасці сродку праверкі правільнасці і паўнаты успрыняцця пачутага.
Акрамя выканання вышэй паказаных функцый, нагляднасць у пачатковым навучанні мове, павінна задавальняць наступным патрабаванням:
- стымуляваць моўныя выказванні дзяцей, гэта значыць, што навучанне павінна быць прывабным, цікавым, даступным і ў пэўнай ступені займальным;
- адпавядаць сучаснаму ўзроўню навукі і тэхнікі;
- быць у пэўнай ступені праблемным па змесце, дазваляць набываць не толькі рэпрадукцыйныя, але і прадукцыйныя ўменні, што важна для выпрацоўкі камунікацыйнай кампетэнцыі (галоўны паказчык якаснай характарыстыкі адлюстраванняў – іх камунікацыйныя каштоўнасці, наяўнасць у іх элементаў для дамыслення);
- адпавядаць рашаемым на ўроку задачам, быць інфармацыйна насычаным ( адпавядаць тым моўным адзінкам, якiя даюцца).
Наглядныя сродкі у розных дапаможніках (па псіхалогіі, педагогіцы, методыцы) класіфікуюцца па-рознаму.
Так, у «Расійскай педагагічнай энцыклапедыі» [1] прапануецца такая класіфікацыя: рэальныя аб’екты: прадметы; з’явы; працэсы; адлюстраванні аб’ектаў: фотаздымкі; малюнкі; дыяпазітывы; відэафільмы.
Пры дапамозе даных рэальных аб’ектаў і іх адлюстраванняў можна зрабіць зразумелым для вучняў падзеі, з’явы, недаступныя непасрэднаму назіранню.
У слоўніку А. М. Новікава [2] прапануецца наступная класіфікацыя: натуральныя: расліны; жывёлы; мадэлі; выяўленчыя: фота; карты; табліцы; схемы; жывапіс.
Але, на наш погляд, найбольш шырока і разгорнута пададзены віды сродкаў навучання, якія рэалізуюць прынцып нагляднасці Л. М. Зельманавай [3]. Для рэалізацыі прынцыпу неабходны розныя сродкі навучання. Яны адрозніваюцца:
1) па характары выкарыстання ў іх матэрыялу (моўны і выяўленчы, канкрэтныя моўныя адзінкі і схематычны іх паказ);
2) па відах успрыняцця (зрокавыя, слыхавыя, зрокава-слыхавыя), на якія разлічаны гэты матэрыял;
3) па спосабах падачы матэрыялу (з дапамогоай тэхнічнай апаратуры або без яе традыцыйным шляхам, гатовыя табліцы і матэрыялы для іх складання, малюнак, дыяфільм);
4) па арганізацыйных формах работы з нагляднасцю (франтальная на аснове дэманстрацыйных дапаможнікаў і індывідуальныя на аснове раздатачнага выяўленчага матэрыялу).
Разгледзім зрокавыя сродкі нагляднасці больш падрабязна.
Друкаваныя сродкі. У гэтую групу уваходзяць: табліцы, малюнкі, карткі для складання табліц, раздатачны выяўленчы матэрыял.
Табліцы. Табліцай прынята называць лічбавыя, тэкставыя, а таксама розныя умоўныя абазначэнні, размешчаныя правільнымі радамі, калонкамі, слупкамі ў пэўнай сістэме, адпаведна тэме і задачы работы.
Табліцы забяспечваюць доўгае, практычна не абмежаванае выкарыстанне моўнага матэрыялу. Яны простыя ў выкарыстанні. Акрамя таго табліца прадугледжвае не проста зрокавае прадстаўленне матэрыялу, але і пэўную яго групоўку і сістэматызацыю. Такім чынам, у самой таблічнай форме закладзены магчымасці для шырокага выкарыстання прыёму параўнання, што забяспечвае лёгкасць разумення матэрыялу, яго засваенне, раскрыццё тых адносін проціпастаўленасці, якiя належаць мове.
Гэта асаблівасць дазваляе выбраць больш мэтазгодную сферу ўжывання іх: фарміраванне навыкаў.
Галоўная ж дыдактычная функцыя дэманстрацыйных табліц у тым , што яны павінны ўзброіць вучня арыенцірамі для прымянення правіла, павінны стварыць арыентаваную аснову дзеяння.
Табліцы раздзяляюцца на дэманстрацыйныя і табліцы ў падручніку.
Дэманстрацыйныя па прызначэнні падзяляюць на моўныя і маўленчыя. Моўныя павінны аблегчыць разуменне вывучаемых правіл, паняццяў, норм мовы. У сваю чаргу моўныя ў залежнасці ад раздзела курса мовы падзяляюцца на: лексічныя, граматычныя, арфаграфічныя або камбінаваныя. Асноўнай жа задачай моўных табліц з’яўляецца – раскрыццё пэўнай заканамернасці, даць мадэль правіла, азначэння.
Для перадачы мадэлі арфаграфічнага правіла існуе і такі від табліц, як схема.
Схема – гэта ўмоўнае абазначэнне якога-небудзь прадмета або з’явы, якое перадае толькі асноўныя, найбольш істотныя яго прыметы і выключае ўсе знешнее і другараднае.
Схемы з’яўляюцца асноўным сродкам мадэлявання сінтаксічных канструкцый. Менавіта схема забяспечвае наглядны паказ сінтаксічных сувязей слоў у словазлучэннях, надае запісу ўпарадкавы характар.
Элэменты табліц і схем могуць знаходзіцца ў розных адносінах. Схемы уключацца ў табліцы або, наадварот, іх уключаюць. На табліцах могуць прысутнічаць і малюнкі, якія перадаюць не столькі пачуццёвы вобраз, колькі пэўны сігнал, знак, які выражае абагульненае значэнне. Малюнкі могуць каменціраваць правапіс слоў, ствараць выразны зрокавы вобраз, які палегчыць разуменне і запамінанне; стымуляваць выкарыстанне сінтаксічных канструкцый.
У адрозненне ад моўных таблiц маўленчыя, як правіла, з’яўляюцца слоўнікавымі. Маўленчыя табліцы прызваны палегчыць свядомае запамінанне.
Закладзеныя ў табліцы магчымасці для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці, для развіцця мовы вучняў рэалізуецца пры ўмове прадуманнай методыкі выкарыстання дапаможнікаў. Адна з умоў – вызначэнне этапа ўключэння табліцы, яе месца ў навучальным працэсе.
Дэманстрацыйныя карткі. Сваё распаўсюджанне атрымалі дынамічныя, рухавыя дапаможнікі. Іх асноўная перавага – падача матэрыялу па частках, магчымасць змяняць змест табліцы, замяняць элементы. Дэманстрацыйныя карты дазваляюць будавць розныя варыянты табліц. Для іх апраўданы словы, правапіс або вымаўленне якіх не рэгулююцца правіламі, а таксама найбольш цяжкія ў арфаграфічным плане словы. Групоўкі картак могуць быць рознымі ў залежнасці ад мэты (групы слоў – тэматыка, словазлучэнні, сказы). Аднак вялікую колькасць картак выкарыстоўваць не рэкамендуецца.
Малюнкі. Малюнкі, як і табліцы, адносяцца да ліку найбольш распаўсюджанных, традыцыйных, але выкарыстоўваюцца як сродак развіцця маўлення вучняў.
Малюнак з’яўляецца адной з крыніц выказванняў, на аснове якіх ажыцяўляецца навучанне школьнікаў відам сачыненняў.
Малюнкі стымулююць пошук моўных сродкаў, адэкватных яскравым зрокавым вобразам, таму можа быць выкарыстана для замацавання ўменняў правільнага і дасканалага ўжывання слоў. Таму малюнак садзейнічае фарміраванню асноўных камунікатыўных уменняў і з’яўляецца неабходным кампанентам метадычнай сістэмы развіцця звязнай мовы.
У працы з малюнкам выдзяляюць некалькі этапаў: а) гутарка, якая рыхтуе дзяцей да ўспрымання; б) назіранне (разгляд); в) аналіз, абмеркаванне, што дазваляе замацаваць навыкі правільнага і дакладнага словаўжывання; г) лексічныя практыкаванні як частка аналізу; д) падрыхтоўка да таго выказвання, якое павінны зрабіць вучні.
Працу па малюнках пажадана праводзіць як сітуацыйныя практыкаванні, гэта значыць такія, якія раскрываюць залежнасць зместу і афармлення выказвання ад канкрэтных задач і абставін зносін.
Раздатачны выяўленчы матэрыял. Прызначаны для самастойнай працы. Гэты матэрыял пашырае магчымасці для асноўных функцый малюнка. Карткі з малюнкамі накіраваны перш за ўсё для працы са складам слова, яго лексічным значэннем; па колькі гэтыя раздзелы дазваляюць выкарыстанне малюнка як выяўленчага каментарыя да значэння слова.
Карткі з малюнкамі могуць быць карыснымі для замацавання пунктуацыйных навыкаў. Заданні, якія ўключаюцца ў карткі, неабходна звязаць з малюнкам, як мага больш выкарыстаць яго магчымасць для замацавання арфаграфічных і пунктацыйных уменняў, а таксама для развіцця маўлення школьнікаў.
Раздатачны матэрыял мае вялікія магчымасці для развіцця мовы. У выяўленчых картках магчымы розныя віды практыкаванняў, накіраваных на ўзбуджэнне слоўніка вучняў. Малюнак дазваляе не толькі пашыраць слоўнікавы запас, але і выхоўваць навыкі правільнага, дакладнага словаўжывання.
Такім чынам, друкаваныя сродкі нагляднасці і асабліва графічныя, пры навучанні мове – гэта нагляднасць накіраваная на фарміраванне тэарытычных, лінгвістычных абагульненняў. Яна мадэлюе граматычнае паняцце і спосабы ўжывання яго ва ўмоўнай графічнай сістэме абазначэнняў. А выяўленчыя сродкі садзейнічаюць развіццю мовы.
Экранныя сродкі. Экраннымі сродкамі можна назваць такія наглядныя дапаможнікі, якія ўжываюцца пры дапамозе выкарыстання тэхнікі. Да такіх сродкаў адносяцца: транспаранты, дыяфільмы і дыяпазітывы.
Транспаранты. Транспаранты карысны для складання моўных табліц, якія мэтанакіраваны па тэмах і прадугледжваюць дынаміку стварэння вобразу. Паклаўшы адзін транспарант на другі, мы будуем словаўтваральныя рады. Налажэнне пленак адна на адну дазваляе навучыць дзяцей некаторым прыёмам аперыравання моўным матэрыялам.
Транспаранты паспяхова выконваюць і іншую функцыю дынамічных (рухавых) дапаможнікаў: палягчаюць падачу матэрыялу невялiкімі порцыямі, дазваляюць уводзіць яго па частках, паступова складваць табліцу, але нельга даваць яе ў гатовым выглядзе.
Транспаранты могуць быць як дынамічнымі так і статычнымі. Складанне табліц з дапамогай транспарантаў больш мэтанакіравана пры тлумачэнні новага матэрыялу. На этапе замацавання, паўтарэння вывучаемага матэрыялу даволі правамерны і неабходны друкаваныя табліцы, якія палягчаюць абагульненне, сістэматызацыю матэрыялу на аснове яго адначасовай падачы.
Будова і афармленне транспарантаў падпарадкоўваецца агульным патрабаванням, якім павінны задавальняць табліцы. Так, карысна выкарыстоўваць змяшчэнне матэрыялу так, каб палегчыць зрокавае супастаўленне і проціпастаўленне парауноуваемых аб’ектау, каляровае размежаванне ўзаемазмешваемых напісанняў.
Пры замацаванні матэрыялу, транспаранты звальняюць ад неабходнасці рабіць на дошцы дапаможныя запісы, скарачаюць тэрмін выканання заданняў, павялічваюць аб’ем дыдактычнага матэрыялу неабходнага для фарміравання навыкаў.
Дыяфільмы і дыяпазітывы. Дыяфільмы і дыяпазітывы грунтуюцца на алюстраваннях (выявах). У дыяфільме кадры ўзаемазвязанныя, размешчаныя ў вызначанай паслядоўнасці, у серыі дыяпазітываў кадры адносна самастойныя. Дыяфільм – гэта своеасаблівы экранны расказ аб чым-небудзь, якi прадугледжвае сюжэтную арганізаванасць матэрыялу, прычым суправаджаемы субцітрамі. Серыя дыяпазітываў – асобныя малюнкі якіх-небудзь з’яў, звязаных паміж сабой толькі метадычным праектам, а не сюжэтам. Малюнкі ў іх не суправаджаюцца подпісамі.
Паколькі тэма працы зваязанна з нагляднасцю, то намі былі вышэй асветлены толькі сродкі зрокавай нагляднасці.
Выкарыстанне розных сродкаў нагляднасці пры вывучэнні мовы малодшымі школьнікамі дае свой эфект: выхаванне ўвагі, назіральнасці, развіццё дара слова і мыслення школьнікаў, стымуляцыя іх творчых здольнасцей, узбуджэнне інтарэса да мовы, жаданне авалодаць ею. Акрамя гэтага нагляднасць забяспечвае свядомасць у засваенні матэрыялу, больш моцнае яго засваенне. Сродкі нагляднасці дазваляюць зрабіць разнастайнымі формы работы на ўроку, надаць большую эфектыўнасць у навучанні і выклікаюць актывізацыю пазнавальнай дзейнасці вучняў І ступені дазваляе дасягнуць высокіх вынікаў.
Спіс выкарыстаных крыніц
- Российская педагогическая энциклопедия // Библиотека Гумер – Педагогика. – [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/Pedagog/russpenc/index.php – Дата доступа: 16.03.2018.
- Новиков, А. М. Педагогика: словарь системы основных понятий / А. М. Новиков. – М. : Издательский центр ИЭТ, 2013. – 268 с.
- Зельманова, Л.М. Наглядность в преподавании русского языка / Л. М. Зельманова. – М. : Просвещение, 1984. – 159 с.