Чапля Таццяна Дзмітрыеўна УВЯДЗЕННЕ ПАНЯЦЦЯ «НАЗОЎНІК» У ДРУГІМ КЛАСЕ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

УДК 37.013.2

Чапля Таццяна Дзмітрыеўна

УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы», г. Гродно

Навуковы кіраўнік – А. М. Лапкоўская, дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання ГрГУ ім. Янкі Купалы

УВЯДЗЕННЕ ПАНЯЦЦЯ «НАЗОЎНІК» У ДРУГІМ КЛАСЕ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Пачатковая адукацыя – гэта першая ступень у агульнай адукацыі дзяцей. У Беларусі яна з’яўляецца абавязковай, таму што падчас навучання фарміруюцца агульнанавуковыя веды, навыкі і ўменні. Атрымліваючы пачатковую адукацыю, вучні выхоўваюць культуру маўлення, добразычлівыя адносіны да жывога, працавітасць, акуратнасць і г.д., што вельмі важна для сучаснага чалавека і грамадства.

Але найважнейшай якасцю ўсё ж такі застаюцца свядомыя адносіны да свайго маўлення і да маўлення ўсіх, хто знаходзіцца побач. Каб сфарміраваць гэтыя адносіны, трэба абавязкова авалодаць не толькі лексікай, але і засвоіць арфаграфію, сінтаксіс і іншыя раздзелы беларускай мовы. Фарміраванне арфаграфічнага навыку адбываецца на базе ведаў пра часціны мовы, ды і сінтаксіс засвойваецца на базе ведаў пра часціны мовы.

Дзіця вучыцца гаварыць, будаваць выказванні, спалучаць словы ў сказы практычна самастойна, гэтак жа як і хадзіць або есці. Але, калі спатрэбіцца выказаць навуковыя веды, правільна іх адлюстраваць, растлумачыць, то без ведаў марфалогіі тут не абысціся.

Каляндарна-тэматычнае планаванне адводзіць шмат гадзін на вывучэнне і засваенне часцін мовы. Увядзенне паняцце пра часціны мовы пачынаецца ўжо ў другім класе. Першым паняццем з’яўляецца «назоўнік». І гэта зразумела, бо ён з’яўляецца найбольш ужывальнай часцінай мовы.

Вывучэнне назоўніка ў другім класе пачынаецца з тэмы «Словы, якія называюць прадметы». Само паняцце «назоўнік» спачатку не даецца, у сувязі з узростам і ўзроўнем развіцця вучняў. Таму ў падручніку В. І. Свірыдзенка для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання мы назіраем наступнае азначэнне: «Словы, якія называюць прадметы, адказваюць на пытанні хто? што?» і наступныя прыклады: «шафёр, урач, машына, цукерка».

Па дадзенай тэме каляндарна-тэматычнае планаванне прапануе:

  • вучыць адрозніваць словы, якія называюць прадметы, ад іншых слоў;
  • практыкаваць пастаноўку пытанняў да слоў-назваў прадметаў;

На гэту «ўводную» тэму адведзены толькі адзін занятак, таму настаўнік павінен якасна выкласці матэрыял вучням і выпрацаваць у іх усе неабходныя ўменні і навыкі.

Так, спачатку аўтарам падручніка даецца ўспупнае практыкаванне, якое прапануе дзецям разгледзець малюнак і адказаць на пытанні, пры дапамозе слоў для даведкі: «Што вы бачыце на малюнку? Хто будуе дом? Што абазначаюць гэтыя словы?» (Практыкаванне 142).

Усяго па тэме дадзена толькі чатыры практыкаванні (практыкаванні 143, 144, 145, 146), два з якіх (практыкаванні 144 і 145) вельмі маленькія, каб раскрыць сутнасць прапаноў па каляндарна-тэматычным планаванні.

Каб засваенне неабходнага матэрыялу было эфектыўным, настаўнік павінен прыкласці сілы і падрыхтаваць дадатковы матэрыял. Канечне, для гэтага могуць быць выкарыстаны сшыткі на друкаванай аснове, але, калі параўнаць іх з падручнікам, то бачна, што практыкаванні амаль ідэнтычныя.

Калі ўзяць за аснову першую задачу, адзначаную ў каляндарна-тэматычным планаванні: «вучыць адрозніваць словы, якія называюць прадметы, ад іншых слоў», то можна прапанаваць дзецям наступныя практыкаванні.

Напрыклад, прапануем дзецям прыказкі: Будзь свайму слову гаспадар. Чалавек без сябра, што ежа без солі. Без навук як без рук. Свая хатка – родная матка, а чужая – мачыха.

Далей ставім пытанне: «Ці ёсць прыказкі, якія вам не зразумелыя?» І звяртаемся да ўмовы: «Знайдзіце словы, якія абазначаюць прадметы».

Пасля выканання класных практыкаванняў можна прапанаваць дзецям самастойнае заданне. Настаўнік просіць вучняў прыдумаць невялікія сказы, у якіх змешчаны словы, што абазначаюць прадметы. Пасля прапануе па ланцужку чытаць іх. Астатнія вучні ў гэты час павінны на слых знайсці гэтыя словы. Але калі часу на занятках не хапае, настаўнік можа сам зачытваць вучням сказы ці словы.

Варыянтаў практыкаванняў можа быць вельмі шмат: прапанова тэкстаў, малюнкаў, сказаў, прыказак і прымавак, загадак і стандартныя заданні на замацаванне. У час распрацоўкі матэрыялу настаўнік павінен звярнуць увагу на тое, што больш эфектыўна робіць уздзеянне на вучняў.

Калі настаўнік ужо бачыць, што дзеці добра адрозніваюць словы, якія абазначаюць прадметы, ад іншых, то можна пераходзіць да наступнага пункту каляндарна-тэматычнага планавання: «Практыкаваць пастаноўку пытанняў да слоў-назваў прадметаў». Напрыклад, можна прапанаваць дзецям невялікі тэкст са словамі для даведкі: А якая прыгожая ў лесе! Пралескі, ландышы, на вербах. Чорна-белы зімовы зменіцца на новы, зялёна-блакітны. Маладое на дрэвах запахне ап’яняючым водарам свежасці. Усё навакол прачынаецца, і расліны, і , і людзі.

Словы для даведкі: лісце, вясна, коцікі, пейзаж, жывёлы.

Далей агучваем умову: «Замест кропак устаўце патрэбныя словы, карыстаючыся словамі для даведкі. Знайдзіце ў тэксце астатнія словы, якія абазначаюць прадметы. У дужках пастаўце да іх пытанні».

Падчас занятку ў другім класе дзяцей трэба заўсёды заахвочваць да тэмы, падтрымліваць інтарэс, таму можна прапанаваць невялікія загадкі:

Не званочак, а звініць.

Ног не мае, а бяжыць.

Як гарэза, скок ды скок:

Ён вясёлы… (Ручаёк)

Адгадайце, хто такі

На нагах гусіных

Сярод быстрае ракі

Збудаваў плаціну. (Бабёр)

Што ляжыць у роце, а не праглынеш? (Язык) У рыжай разбойніцы хвост, як мятла.

Ад кары ўцякла – сляды замяла. (Ліса.)

Заданне гучыць наступным чынам: «Прачытайце загадкі. Адказы запішыце. У дужках пастаўце да іх пытанні».

Для замацавання адзначаных вышэй навыкаў намі выкарыстоўваліся наступныя практыкаванні:

  1. Размяркуй прапанаваныя словы на дзве групы: мышка, неба, мама, голуб, яблык, астра. Запішы словы па групах.

1-я група _________________ . 2-я група ___________________ .

 

  1. Зафарбуй квадрацік насупраць слоў, да якіх вучні паставілі пытанне правільна.
Што? дрэва Якое? сіні
Што робіць? высокі Што робіць? нізкі
Хто? сшытак Што? неба
Што? ціхі Хто? яблык
Якая? сумная Які? смачны
Што рабіла? спявала Што? чырвоны
Якое? белы Што зрабіў? паляцеў

Лятучая мыш – _________________________.

Самая маленькая птушка Беларусі – __________________.

Прыстасаванне для засцярогі ад дажджу або сонца – ________________.

Будаўнічы матэрыял – ________________.

Упрыгожванне ў выглядзе нанізаных на нітку шарыкаў – ____________.

 

  1. Знайдзі ў кожнай групе лішняе слова. Запішы.

Вавёрка, малпа, хітрая, гусь, казуля.

Спадніца, камізэлька, сукенка, рыжая, хустка.

Птушка, драпежная, рыба, пума, акула.

Здагадайся і запішы пра якога звера ідзе размова.

 

  1. Выберы з другога слупка толькі словы, якія называюць прадметы. Запішы іх на месцы пропускаў. Прачытай верш.
У кустах ________________ сядзела,

І быў _________ лісе не люб:

З раніцы яна не ела –

Хоць бы ______________ на зуб.

Уцякаюць сёння штосьці

І звяры, і птушкі ўсе.

Не ідуць ________________ ў госці –

Хто ж даверыцца ______________?

ласкавая, ліса, любіла
свяціць, свет, светлы
крошачку, крышыць
суседні, суседзі, суседнічаць
лісіны, лісе.
  1. Падумай. Што агульнага ў словах кожнага слупка? Выпішы па два словы з верша ў кожную групу.

Спаць мядзведзь лёг пад сасонку,

лапу смокча ён спрасонку.

Дзень марозны, дзень халодны.

Воўк ідзе між дрэў галодны.

І зайцы, і курапаткі

у свае ўцякаюць хаткі.

лось снег
дзяцел дрэвы
дзеці дом

Такім чынам, вельмі часта змест падручнікаў па некаторым тэмам не можа забяспечыць выкананне тых мэт, якія адлюстраваны ў каляндарна-тэматычнам планаванні, таму настаўніку неабходна распрацоўваць дадатковы матэрыял на выпрацоўку і засваенне неабходных кампетэнцый.

Спіс літаратуры

  1. Свірыдзенка, В. І. Беларуская мова : вучэбны дапаможнік для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання / В. І. Свірыдзенка. – Ч. 2. – Мінск, 2015. – 129 с.
Запись опубликована в рубрике Проблемы методики преподавания лингвистических дисциплин. Добавьте в закладки постоянную ссылку.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *