Каткавец Марыя Сяргееўна, Лiнгвiстычны эксперымент як дыдактычны прыём на ўроках беларускай мовы на Iступенi агульнай сярэдняй адукацыi

УДК 373.4

Каткавец Марыя Сяргееўна,

студэнт 3 курса сацыяльна-педагагiчнага факультэта дзённай формы навучання УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна», г. Брэст

Навуковы кіраўнік – Г. М. Канцавая, загадчык кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання БрДУ імя А. С. Пушкіна

Лiнгвiстычны эксперымент як дыдактычны прыём на ўроках беларускай мовы на Iступенi агульнай сярэдняй адукацыi

 

Эксперымент характарызуецца як «правядзенне даследаванняў у спецыяльна створаных, кіруемых умовах з мэтай праверкі эксперыментальнай гіпотэзы аб прычынна-вынiковай сувязi» [2, с. 22]. Для лінгвістычнага эксперымента характэрнай асаблівасцю з’яўляецца «наўмыснае змяненне фактычнай з’явы маўлення з мэтай вывучэння»
[1, с.220].

Змены доследнага матэрыялу могуць быць рознымі: 1) пропуск моўнай з’явы з мэтай выяўлення яе ролі, прызначэння ў мове і маўленнi (напрыклад, каб зразумець, якую ролю адыгрываюць прыметнікі ў нашай мове, вучням прапануецца спачатку прачытаць тэкст з прыметнікамі, а затым без іх); 2) замена (змена) моўнага элемента (прыкладам можа служыць эксперымент з формамі часу дзеяслова);3) спецыфічнае выкарыстанне моўных адзінак, якое акцэнтуе вывучаемыя ўласцівасці (напрыклад, пры вывучэнні складападзелу вучням  прапануецца вымавіць словы так, як іх вымаўляюць балельшчыкi на стадыёне); 4) назіранне за моўнымi адзінкамi ва ўмовах выкарыстання дадатковых «спецыяльных» сродкаў (напрыклад, для назірання адрознення памiх звонкімi і глухімi зычнымiвучням прапануецца закрыць далонямi вушы або прыкласці далонь да горла).

Яшчэ А. М. Пяшкоўскi адзначаў, што ў сiстэме метадаў выкладання рускай мовы найбольш эфектыўным лiчыцца назiранне над мовай, аднак, на думку вучонага, «назiраннi нiколi не бываюць, не могуць быць i не павiнны быць чыстымi назiраннямi: на ¾ гэта заўсёды эксперымент, без эксперыментальнага маўленчага матэрыялу немагчымыя і якія-небудзь назіранні над мовай…» [1, с. 220].

Погляды А. М. Пяшкоўскага раскрывае прыклад вывучэння катэгорыі часу дзеяслова. «Мы сустракаем у тэксце або ў паўсядзённым маўленнi цяперашні час: «я сплю добра» і, жадаючы патлумачыць значэнне цяперашняга часу, пытаем у вучня: «А як бы вы сказалі, калі б справа ішла аб мінулым?» Ён адказвае: «Я спаў добра». – «А як бы вы сказалі, калі б справа ішла пра будучае?» [1] і г. д.

На думку вучонага, гэта ёсць i эксперымент, таму што тут штучна выклікаюцца і планамерна змяняюцца натуральныя з’явы маўлення. Адно з пытанняў, якое ўзнікае пры ўкараненні моўнага эксперыменту ў адукацыйны працэс, звязана з адборам лінгвістычнага (прадметнага) зместу, на матэрыяле якога мэтазгоднае выкарыстанне названага прыёму.

Аналіз метадычнага вопыту пераконвае, што лінгвістычны эксперымент дарэчны пры вывучэнні фанетычных з’яў, якія найбольш відавочнымі становяцца пры стварэнні спецыяльных умоў падчас прадуцыравання маўлення.  Так, у 1 класе вучнi вопытным шляхам пераконваюцца ў тым, што словы складаюцца са складоў. Для гэтага патрэбная асаблівая сітуацыя, напрыклад, сітуацыя на стадыёне, у якой яны эксперыментуюць са словамі, пераймаючы ў вымаўленні словы балельшчыкаў. Яшчэ адзiн прыклад дарэчнага выкарыстання моўнага эксперыменту пры вывучэнні фанетыкі: вучнi падносяць далонi да рота і прагаворваюць слова (напрыклад, мама). Паветраны струмень тычыцца далоні. Гэты прыклад дапамагае вучням пераканацца, што склады – гэта штуршкі выдыхаемага паветра.

Моўны эксперымент дарэчны пры вывучэнні не толькі фанетыкі, але і іншых раздзелаў мовы: графікі, марфалогіі, сінтаксісу, арфаграфіі. Так, эксперыментальна можа быць вырашана пазнавальная задача аб гукавых значэннях літар. Праілюструем выкарыстанне моўнага эксперыменту на матэрыяле працы вучняў са значэннямі літары. Прывядзём фрагмент урока з выкарыстаннем лінгвістычнага эксперыменту.

Стварэнне праблемнай сітуацыі: «Дзецi, вы, напэўна, умееце чытаць! А пісаць літары ўмееце? А што такое літара?(Дзеці сумняюцца і маўчаць.) – На гэтае пытанне нам трэба будзе сёння адказаць».

Назіраннi: пачнём назіраць за маўленнем. Вымавiм слова сонца. Мы зараз вымавілі літары ці гукі? А якімі вядомымі нам знакамі мы пазначым гэтыя гукі на пісьме? (Літара.) – Што ж такое літара? (Знак гука.) Аднаго гукацi некалькіх? (Адказы неадназначныя.) Каб адказаць на пытанне, працягнем назіранні. А дапамогуць нам 2 маленькія кубікi з літарамі і словамі на гранях (першы кубік для назірання над гукамі, абазначанымі літарайа, а другі – над гукамі, абазначанымі літарай я). На гранях кубіка даюцца словы рака яблык. У ходзе назірання высвятляецца, што гэтыя літары абазначаюць розную колькасць гукаў.

Вылучэнне гіпотэзы: у мяне ў руках кубік для літары з. На чатырох гранях намаляваныя квадратныя дужкі. Якія ў вас узніклі здагадкі? (Напэўна, літара зможа абазначаць столькі гукаў, г. зн. 4.) На дошцы фіксуюцца гіпотэза: літара можа пазначаць 4 гукi.

Правядзенне эксперыменту. Праверым гіпотэзы з дапамогай эксперыменту. Але спачатку яго сплануем. (Арганізуецца калектыўнае складанне плана: 1) знаходзім і выпісваем словы з літарай з; 2) паказваем гук літары з у кожным слове; 3) запаўняем вынікі на баках кубіка.)

Дзецям даецца тэкст, у якім сустракаюцца словы з літарайз: «Гразь. Ходзіць па полi бусел. Павольна перастаўляе свае чырвоныя ногі. А дзюбу звесіў уніз, уважліва вывучае глебу.Гэты сур’ёзны птах з’яўляецца частка беларускага краявіду. З людзьмі ён жыве у дружбе. Гнёзды будуе часта на стрэхах, на дрэвах каля хат». У працэсе працы са словамі дзеці пацвярджаюць здагадкі, фіксуюць атрыманыя вынікі.

Прадуктыўным для арганізацыі лінгвістычнага эксперыменту з’яўляецца і змест граматыкі. Моўны эксперымент дапамагае вучням даведацца, ці могуць дзеясловы прошлага часу змяняцца па асобах і ліках. Малодшым школьнiкам даецца заданне паспрабаваць змяніць дзеяслоў чытаў па асобах  і ліках і зрабіць вывад  аб тым, як змяняюцца дзеясловы ў прошлым часе.

Моўны эксперымент традыцыйна выкарыстоўваецца пры асэнсаванні ролі моўных сродкаў, іх функцыі. Напрыклад, каб адказаць на пытанне, чаму галоўныя члены сказа з’яўляюцца яго асновай, вучням прапануецца апусцiць дзейнік і выказнік са сказа і паназіраць, цi захавацца пры гэтым сказ.

Варта паказаць значэнне моўнага эксперыменту для раскрыцця функцыянальна-стылістычных уласцівасцяў вывучаемых моўных з’яў, іх вобразна-выяўленчай функцыi. Менавіта моўны эксперымент дазваляе ўсвядоміць гэтую ролю.

Усе прыведзеныя вышэй прыклады сведчаць пра тое, што моўны эксперымент можа быць выкарыстаны на розным моўным матэрыяле і, несумненна, спрыяе больш глыбокаму ўсведамленнюмалодшымi школьнiкамi уласцівасцяў вывучаемых з’яў мовы. Аднак сёння выкарыстанне гэтага прыёму актуальна перш за ўсё ў сувязі з засваеннем вучнямi ўніверсальнага ўмення праводзіць вопыты i элементарнае даследаванне.А гэта патрабуе ад настаўніка ведання структуры эксперыментальнай дзейнасці і валодання прыёмамі яе арганізацыі. Разгледзім іх больш падрабязна ў дачыненні да лінгвістычнага эксперыменту. Яго правядзенне ўключае наступныя этапы: усведамленне моўнай праблемы (пытання) – назіранне фактаў мовы – вылучэнне гіпотэзы пра ўласцівасці моўных адзінак – планаванне і правядзенне лінгвістычнага эксперыменту i яго праверка – вывады пра ўласцівасці моўных адзінак па выніках эксперыменту.

Арганізацыі гэтых этапаў будуць спрыяць такія прыёмы, як прыём стварэння праблемнай сітуацыі; гутарка, якая падводзіць да фармулявання пазнавальнай задачы; заданні, якія арганізуюць назіранне і падводзяць да выказвання здагадак; прыёмы планавання моўнага вопыту, алгарытм правядзення эксперыменту для праверкі гіпотэз; заданне на фармуляванне вывадаў і іх афармленне. Як паказвае практыка, засваенне методыкі правядзення лінгвістычнага эксперыменту з’яўляецца да гэтага часу не вырашанай, але актуальнай задачай.

 

Бiблiяграфiчны спiс

  1. Пешковский, А. М. Избранные труды / А. М. Пешковский. – М. : Просвещение, 1959. – С. 220–223.
  2. Экспериментальная психология: учеб. для вузов / В. Н. Дружинин. – 2-е изд., доп. – Санкт-Петербург : Питер, 2003. – 319 с.
Запись опубликована в рубрике Современные подходы в преподавании лингвистических дисциплин. Добавьте в закладки постоянную ссылку.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *