УДК 373.31
Максімік Аліцыя Станіславаўна,
студэнтка 2 курса педагагічнага факультэта дзённай формы навучання
УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», г. Гродна
Навуковы кіраўнік – Т. М. Гімпель,старшы выкладчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання ГрДУ імя Янкі Купалы
Да пытання аб развіцці лагічнага мыслення малодшых школьнікаў пры навучанні матэматыцы
Фарміраванне лагічнага мыслення малодшых школьнікаў – адна з асноўных задач настаўніка пачатковых класаў. Ніхто так не ведае ўсю складанасць гэтага працэсу, як настаўнік.Развіццё лагічнага мыслення з’яўляецца неабходнай умовай дасягнення навучэнцамі трывалых ведаў.Бо веды – гэта інструмент, а логіка – уменне ім карыстацца. А гэта значыць, што развіваць лагічнае мысленне ў малодшых школьнікаў гэтак жа важна, як і даваць ім веды.
Лагічнае мысленне – мысленне, падпарадкаванае законам і патрабаванням логікі.Першасным псіхалагічным элементам лагічнага мыслення з’яўляецца суджэнне, якое вызначаецца вучнем спачатку толькі адным словам, з суджэння развіваюцца паняцці, у той час як для логікі першаснымі элементамі з’яўляюцца паняцці, са злучэння якіх узнікае суджэнне [1].
Разгледзім асноўныя формы лагічнага мыслення:
– Паняцце – гэта форма мыслення, у якой адвображваюцца агульныя, істотныя і адметныя прыкметы прадметаў і з’яў.
– Суджэнне – форма мыслення, якая адлюстроўвае сувязі паміж прадметамі і з’явамі, іх уласцівасцямі і прыкметамі.
– Розумазаключэнне – форма мыслення, у працэсе якой чалавек, супастаўляючы і аналізуючы розныя суджэнні, выводзіць з іх новае суджэнне.
Вялікая роля ў развіцці лагічнага мыслення належыць матэматыцы.Вядомы педагог В. А. Сухамлінскі значнае месца ў сваіх працах надаваў пытанню развіцця лагічнага мыслення.У сваіх працах ён вывучаў і аналізаваў працэс рашэння дзецьмі лагічных задач, выяўляючы пры гэтым асаблівасці мыслення дзяцей.Так, ён піша ў сваёй кнізе «Сэрца аддаю дзецям», што у навакольным свеце – тысячы задач, што іх прыдумаў народ, яны жывуць у народнай творчасці як апавяданні-загадкі. В. А. Сухамлінскі назіраў за ходам мыслення дзяцей, і яго назіранні пацвердзілі, што перш за ўсё трэба навучыць дзяцей ахопліваць разумовым позіркам шэраг прадметаў, з’яў, падзей, асэнсоўваць сувязі паміж імі … [2].
Існуе мноства падыходаў да рашэння пытання аб развіцці лагічнага мыслення, але большасць даследнікаў лічаць, што развіваць лагічнае мысленне малодшых школьнікаў падчас навучанняў гэта:
– развіваць у вучняў уменне параўноўваць назіраемыя прадметы, знаходзіць у іх агульныя ўласцівасці і адрозненні;
– выпрацоўваць уменне вылучаць істотныя ўласцівасці прадметаў і абстрагаваць іх ад другарадных, неістотных;
– вучыць дзяцей аналізаваць прадмет, раздзяляючы яго на састаўныя часткі ў мэтах пазнання кожнай састаўной часткі, і сінтэзаваць раздзеленыя ў мыслях прадметы ў адно цэлае, спазнаючы пры гэтым узаемадзеянне частак і прадмета як адзінага цэлага;
– вучыць школьнікаў рабіць правільныя вывады з назіранняў або фактаў, умець правяраць гэтыя вывады;прывіваць уменне абагульняць факты;
– развіваць у вучняў уменне пераканаўча даказваць сапраўднасць сваіх суджэнняў і абвяргаць ілжывыя высновы;
– сачыць за тым, каб думкі навучэнцаў выкладаліся вызначана, паслядоўна, несупярэчліва [3, с.15].
Вядома, што мысленне дзіцяці малодшага школьнага ўзросту знаходзіцца на пераломным этапе развіцця.У гэты перыяд здзяйсняецца пераход ад мыслення наглядна-вобразнага, якое з’яўляецца асноўным для дадзенага ўзросту, да славесна-лагічнага, паняційнага мыслення [4, с.40].
Асноўная праца па развіццю лагічнага мыслення пры навучанні матэматыцы павінна весціся з апорай на задачу.Бо ў любой задачы закладзены вялікія магчымасці для развіцця лагічнага мыслення.Нестандартныя лагічныя задачы – выдатная прылада для такога развіцця.
Разгледзім формы работы над задачай, якія ў значнай ступені ўплываюць на развіццё лагічнага мыслення вучняў.
1) Праца над вырашанай задачай.
2) Рашэнне задач рознымі спосабамі.
3) Правільна арганізаваны спосаб аналізу задачы – ад пытання да дадзеных ці ад дадзеных да пытання.
4) Прадстаўленне сітуацыі, апісанай у задачы (намаляваць «карцінку»).
5) Самастойнае складанне задач вучнямі.
Пры сістэмным и систэматычным выкарыстанні на ўроках матэматыкі спецыяльных задач і заданняў, накіраваных на развіццё лагічнага мыслення, пашыраецца матэматычны кругагляд навучэнцаў, што дазваляе ім больш упэўнена арыентавацца ў простых заканамернасцях і актыўна выкарыстоўваць матэматычныя веды ў паўсядзённым жыцці.
Прывядзем прыклады такіх заданняў, адказ на якія неабходна лагічна абгрунтаваць:
1 клас
- Гусь на двух нагах важыць 2 кг.Колькі ён будзе важыць, калі ён стане на 1 нагу?
- Колькі арэхаў у пустой шклянцы?
- У жывёлы 2 правыя нагі, 2 левыя нагі, 2 нагі наперадзе, 2 ззаду.Колькі ног у жывёлы?
2 клас
- Устаў прапушчаныя знакі дзеянняў «+» або «–»:
а) 5 … 4 … 3 … 2 … 1 = 3;
б) 5…4…3…2…1 = 5
- Тры кацяняці – Касьянка, Том і Шэльма – з’елі плотку, акуня і карася.Касьянка не еў ні плоткі, ні акуня.Том не еў плотку.Якую рыбку з’ела кожнае кацяня?
3 клас
- З дапамогай чатырох сямёрак, знакаў арыфметычных дзеянняў і дужак састаў выразы, значэнні якіх роўныя 1, 2, 3, 4, 5, 6 і 7.
- Як набраць з ракі 6 л вады, калі ёсць 2 вядра: адно можа змясціць 4 л, а другое — 9 л?
4 клас
- Колькі існуе двухзначных лікаў, у запісе якіх усе лічбы няцотныя?
- У панядзелак у 4 «Б» клас на пяці ўроках вывучае ,пяць розных прадметаў.Колькімі спосабамі можна скласці расклад для 4 «Б» на панядзелак? [5]
Вышэйпрыведзеныя заданні выкарыстоўваюцца як на ўроках матэматыкі і пазакласных мерапрыемствах, так і ў падрыхтоўцы да матэматычных алімпіядаў.Пры дапамозе дадзеных заданняў у навучэнцаў актывизуюцца працэсы мыслення, што таксама дазваляе развіваць лагічнае мысленне.
На наш погляд, менавита ўрокі матэматыкі ў пачатковых класах станоўча ўплываюць на развіццё не толькі матэматычных здольнасцей малодшых школьнікаў, але таксама ў вялікай ступені садзейнічаюць развіццю іх лагічнага мыслення.
Бібліяграфічны спіс
- Словарь социального педагога и социального работника / под ред.: И.И. Калачевой ; ред. коллегия: А. А. Аладьин. – Минск : БелЭН, 2003. – 256 с.
- Сухомлинский,В. А. Сердце отдаю детям / В. А. Сухомлинский. – 4-е изд. – Киев : Радянська школа, – 154с.
- Истомина,Н. Б. Методикаобучения математикев начальной школе: Развивающее обучение / Н. Б. Истомина. – Смоленск : Ассоциация XXI век, 2005. – 272 с.
- Беседы с учителем. Методика обучения: Первый класс четырёхлетней начальной школы / под ред. Л. Е. Журовой.– М. : Вентана-Графф,
- Гейдман,Б. П. Подготовка к математической олимпиаде. Начальная школа. 2-4 классы / Б. П. Гейдман, И. Э. Мишарина. – М. : Айрис-пресс, 2007. – 128 с.