Федаровіч А . І. СХЕМЫ ЯК СРОДАК ЗАСВАЕННЯ АРФАГРАФІЧНЫХ ПРАВІЛ МАЛОДШЫМІ ШКОЛЬНІКАМІ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЕ

Федаровіч А . І.

настаўнік пачатковых класаў І катэгорыі

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №27г. Гродна”

СХЕМЫ ЯК СРОДАК ЗАСВАЕННЯ АРФАГРАФІЧНЫХ ПРАВІЛ МАЛОДШЫМІ

ШКОЛЬНІКАМІ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЕ

 

       Анатацыя. У дадзеным артыкуле разгледжваюцца сучасныя шляхі навучання беларускаму правапісу малодшых школьнікаў цераз работу з арфаграфічнамі правіламі. Схемы дапамагаюць засвоіць правілы і ўжываць іх пры напісанні слоў.

Ва ўмовах дзвюх дзяржаўных моў вучні павінны граматна навучыцца пісаць як на рускай, так і на беларускай мовах. Таму дасканалае веданне арфаграфічных правіл – адна з актуальных праблем для граматнага пісьма на беларускай мове. Веданне арфаграфічных правіл і уменне іх прымяняць на практыцы – адзін з мосцікаў для фарміравання арфаграфічнага навыку. Вучням даводзіцца знаеміцца з правіламі ,пабудаванымі са шматлікіх сказаў. Гэта вельмі цяжка для першапачатковага цэласнага ўспрымання. У малодшых школьнікаў толькі фарміруецца навык чытання і дамінуе наглядна – вобразнае мысленне. А правілы не толькі трэба прачытаць, але і асэнсаваць. Усе гэта ператварае вывучэнне правіл у стамляльную і нецікавую дзейнасць.

Кожны ведае, што вывучанае на памяць правіла не гарантуе граматнага пісьма. Трэба, каб ствараўся механізм пераводу правіла ў канкрэтнае практычнае дзеянне. Як дапамагчы дзецям? Як аблегчыць успрыманне тэаратычнага матэрыялу і садзейнічаць хуткаму яго запамінанню, асэнсаванаму і больш трываламу?

Пошукі спосабаў, якія б аблегчылі вучням разуменне і запамінанне матэрыялу, прывялі  да патрэбы звярнуцца да апорных схем, якія актывізуюць маўленчую дзейнасць вучняў. Схемы дапамагаюць абстрагавацца ад канкрэтнага моўнага матэрыялу. Але іх нельга ўводзіць на этапе азнаямлення з новай тэмай. Таму што схемы нясуць інфармацыю для хуткага аналізу моўнай з’явы. Спачатку трэба паназіраць на практыкаваннях за дадзенай моўнай з’явай. Потым праналізаваць назіранні і прачытаць пра іх у правіле.

Як і у рускай мове, вучань павінен зрабіць арфаграфічныя дзеянні перад прымяненнем правіла:

  • знайсці арфаграму,
  • вызначыць яе тып ці назваць правіла,
  • адзначыць спосаб рашэння задачы ў залежнасці ад тыпу арфаграмы,
  • выканаць адзначаную паслядоўнасць дзеянняў,

Кадзіроўка вялікага аб’ёму інфармацыі патрабуе пабудаваць лагічны ланцужок разважання. Схемы – апоры правіл дапамагаюць выканаць гэтыя пабудовы.

 

Схемы — апоры дапамагаюць і развіццю арфаграфічнай пільнасці. Быць арфаграфічна пільным – значыць свядома пазбягаць памылак у словах, у якіх напісанне пэўных літар звычайна можна праверыць спасылкай      на правіла. Для вучняў пачатковых класаў арфаграма “Правапіс е,ё,я” самая цяжкая з групы фанетычных. Памылкі на правапіс галосных шматлікія і трымаюцца падоўгу. Перш, чым тлумачыць правапіс галосных е, ё, я, трэба пераканацца, што вучні ўмеюць знаходзіць першы склад перад націскам і разумець змест паняццяў, якія ўваходзяць у фармулёўку правіла.

Схема – апора гэтага правіла выглядае так:

2)Галосныя |ў

Перад увядзеннем  гэтага правіла і апоры дзеці павінны ўяўляць,якія граматычныя і фанетычныя прыметы складаюць аснову правіла.

3)[ т ]→[ц ’] |е,ё,я,ю,і,ь

4)[дз’]|е, ё, я, і,ь

Вучні майго класа ведаюць гэтую апору як [ дз’ ]”сябруе “з літарамі е,ё,я,і,ю,ь. Перад вывучэннем гэтага правіла і апоры праводзіцца назіранне за парамі слоў,якія адрозніваюцца цвёрдымі і мяккімі зычнымі.

5)Літары гукаў р,ж,ш,ч,дж,ц “ сябруюць” з [ э,а,о,у,ы]. Гэтая апора мае такі выгляд:

р,ж,ш,ч,дж,ц |а,о,у,ы,э.

З апострафам і раздзяляльным мяккім знакам вучні знаёмяцца ў перыяд навучання грамаце. Дзеці ведаюць,што зычную ,пасля якой стаіць апостраф,трэба чытаць з галоснай е,ё,ю,я,і асобна,не на адным выдыху. Вывучэнне гэтай арфаграмы “Апостраф “ трэба пачынаць з гукавога ўспрымання на слых ізаляваных складоў. Напрыклад:п’е,б’е,п’ё,м’я,б’і,п’і. У ходзе працы атрымліваецца апора:

6)[Цвёрдыя зычныя гукі ]| ’ |е. ё, я, ю, і.

7) [л’],[н’],[з’],[с’],[ц’],[дз’]| ь | е, ё, я, ю, і.

Пры назіранні на слых і зрокава за парамі слоў з раздзяляльным мяккім знакам звяртаю ўвагу на вымаўленне зычных з мяккім знакам і без яго.                          `

8) о,э – а

Гэта арфаграма фіксуе адну з характэрных асаблівасцей беларускага вакалізму – аканне. Знаёмства з арфаграмай праводзіцца паэтапна. Спачатку – назіранне за вымаўленнем. Потым трэба звярнуць увагу на націскныя і ненаціскныя склады. Апора выводзіцца пасля разбору правіла.

Гэта тыя арфаграмы,у якіх вучні найчасцей дапускаюць памылкі.  Схемы – апоры дапамагаюць вучням не толькі знаходзіць арфаграмы ў словах, але развіваюць арфаграфічную пільнасць,уключаюць у работу 3 механізмы памяці: зрокавую,слыхавую,рухаючую. Усё гэта стварае выдатны фундамент для граматнага пісьма на беларускай мове.

У  псіхолага П. Я. Гальперына есць выраз : ”Чаму знакі, а не словы?  Таму што словы толькі паведамляюць тое, аб чым трэба думаць, а знакі выступаюць як аб’екты, з якімі непасрэдна можна дзейнічаць” [4, c. 7].

 

 Спіс  літаратуры

  1. Шанько, А. П. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах / А. П. Шанько. – Мінск : “Вышэйшая школа”,1986. – С. 102.
  2. Лукашэнка, С. Э. Апорныя схемы і алгарытмы па беларускай мове / С. Э. Лукашэнка. – Мазыр : Содействие, 2013. – 255с.
  3. Чумакова, С. П. Графічныя апоры як сродак інтэлектуальнага развіцця малодшых школьнікаў / С. П. Чумакова // Пачатковая школа, 2009. – № 4. –С. 13–16.
  4. Гальперын, П. Я. Перадумовы тэорыі планамерна-паэтапнага фарміравання разумовых дзеянняў / П. Я. Гальперын // Пытанні псіхалогіі – 2000. – № 6. – С. 5–9.

 

Запись опубликована в рубрике Секция 4. Актуальные проблемы преподавания языков и математики в дошкольных учреждениях и начальной школе. Добавьте в закладки постоянную ссылку.

2 комментария на «Федаровіч А . І. СХЕМЫ ЯК СРОДАК ЗАСВАЕННЯ АРФАГРАФІЧНЫХ ПРАВІЛ МАЛОДШЫМІ ШКОЛЬНІКАМІ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЕ»

  1. СНЕЖАНА СЕМЕРНИК говорит:

    Интересная статья. Младшие школьники более эмоциональны, чем взрослые. Мышление образное. Может, к схемам добавлять образы? Спасибо.

    • Елена Федорович говорит:

      Для развития ассоциативной памяти? Я подумаю над этим

Обсуждение закрыто.