Будзеніс С.В. ВЫКАРЫСТАННЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ТВОРАЎ РОЗНЫХ ЖАНРАЎ.

УДК 373.0

УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы”, г. Гродна
Навуковы кіраўнік – З. М. Тамашэвіч, дацэнт, кандыдат філалагічных навук кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання ГрДУ імя Янкі Купалы

Сучаснае грамадства, новае стаўленне да жыцця прад’яўляюць асаблівыя патрабаванні да школы. Сёння асноўная мэта навучання гэта не толькі назапашванне вучнем пэўнай сумы ведаў, уменняў, навыкаў, але і падрыхтоўка школьніка як самастойнага суб’екта адукацыйнай дзейнасці. У аснове сучаснай адукацыі ляжыць актыўнасць вучня, якой кіруе настаўнік. Менавіта гэтай мэты выхаванню творчай, актыўнай асобы, якая ўмее вучыцца, самастойна развівацца, і падпарадкоўваюцца асноўныя задачы сучаснай адукацыі. У сувязі з гэтым, рэаліі адукацыі патрабуюць ад педагогаў цалкам новага падыходу да самога працэсу навучання. Іншымі словамі, функцыянаванне сучаснай агульнаадукацыйнай школы немагчыма без прафесійнага настаўніка, які валодае такімі якасцямі, як прафесійная зоркасць, педагагічная інтуіцыя, крэатыўнасць, г. зн. здольнасць да творчасці. Педагогам варта заўсёды памятаць грэчаскую прыказку: “Як ты растлумачыш (спытаеш), так табе і адкажуць”. Узнікаюць пытанні: як зацікавіць вучняў на ўроках беларускай літаратуры ў самастойным пошуку ведаў, як прымусіць іх адарвацца ад тэлевізара і сесці за кнігу? Многія педагогі вырашаюць гэтую праблему выкарыстаннем у працы інтэрактыўных метадаў навучання і выхавання.

Слова “інтэрактыў” прыйшло да нас з англійскай мовы ад “interact”, дзе “inter” — узаемны і “act” — дзейнічаць. Такім чынам, інтэрактыўны — здольны да ўзаемадзеяння, дыялогу. Інтэрактыўнае навучанне — гэта спецыяльная форма арганізацыі пазнавальнай дзейнасці, якая мае пэўную мэту — стварыць камфортныя ўмовы навучання, пры якіх кожны вучань адчувае сваю паспяховасць, інтэлектуальныя магчымасці. Сутнасць гэтай тэхналогіі ў тым, што навучальны працэс ажыццяўляецца пры ўмове пастаяннага, актыўнага ўзаемадзеяння ўсіх вучняў. Гэта ўзаеманавучанне, дзе і вучань, і настаўнік з’яўляюцца раўнапраўнымі суб’ектамі навучання. Арганізацыя інтэрактыўнага навучання прадугледжвае мадэляванне жыццёвых сітуацый, выкарыстанне ролевых гульняў, агульнае рашэнне праблемы на аснове аналізу абставінаў і адпаведных сітуацый. Яно эфектыўна спрыяе фармаванню навыкаў і ўменняў, стварэнню атмасферы супрацоўніцтва, узаемадзеяння, дае магчымасць педагогу стаць лідэрам дзіцячага калектыву. Інтэрактыўнае ўзаемадзеянне ўключае як дамінаванне аднаго ўдзельніка навучальнага працэсу над іншымі, так і адной думкі над іншай. Падчас інтэрактыўнага навучання дзеці вучацца быць дэмакратычнымі, падтрымліваць зносіны з іншымі людзьмі, крытычна думаць. Акрамя таго, інтэрактыўнае навучанне дазваляе рэзка павялічыць працэнт засваення матэрыялу, прымаць прадуманыя рашэнні, дазваляе рэзка павялічыць працэнт засваення матэрыялу, таму што ўплывае не толькі на свядомасць вучня, але і на яго пачуцці і дзеянні. Між тым, эфектыўнасць навучання на ўзроўні звычайнага слухання і запамінання невысокая, так як мы помнім: 10% прачытанага, 20% пачутага, 30% убачанага, 50% убачанага і пачутага, 80% таго, што гаварылі самі, 90% таго, да чаго дайшлі ў сваёй дзейнасці [1, с. 46].

Больш за 2400 гадоў таму, Канфуцый сказаў: “Тое, што я адчуваю, я забываю. Тое, што я бачу, я памятаю. Тое, што я раблю, я разумею”.

Гэтыя тры простыя сцвярджэнні тлумачаць неабходнасць выкарыстання актыўных метадаў навучання. Інтэрактыўнае ўзаемадзеянне, вядома, патрабуе пэўных змяненняў жыцця класа, павялічваецца колькасць часу, неабходнага для падрыхтоўкі як вучням, так і настаўніку.

Да інтэрактыўных метадаў навучання адносяць працу ў парах, ратацыйныя (зменныя) пары, метад “Карусель”, працу ў малых групах, метады “Завяршы фразу”, “Мазгавы штурм”, “Броўнаўскі рух”, “Камплімент”, “Дрэва рашэнняў”, розныя ролевыя (дзелавыя ) гульні, метад аналогій і асацыяцыі (пры працы са слоўнікавымі словамі), гульні “Дапамажы Нязнайку”, “Суд”, “Творчая майстэрня”.

Вядома, што пара — ідэальная форма для супрацоўніцтва і ўзаемадапамогі. У пары вучні могуць адзін аднаго праверыць, замацаваць новы матэрыял, паўтарыць пройдзенае на ўроку. Менавіта на работу ў парах абапіраецца метад “Ты – мне, а я – табе”. Пры вывучэнні апавядання “Лістападзік” Рыгора Ігнаценкі, вучні разбіваюцца на пары. Кожная пара атрымлівае заданне саставіць спіс цікавых пытанняў, адказы на якія можна знайсці ў тэксце. Напрыклад: Знайдзіце ў тэксце момант сустрэчы паляўнічага і сойкі. За што абурыўся паляўнічы на сойку? Ці можна назваць сойку выратавальніцай? У выніку, дзеці вучацца састаўляць пытанні да тэксту, лепш у ім арыентуюцца, развіваецца бегласць чытання, а таксама вучацца працаваць у пары.

Можна правесці гульню ў парах “Аукцыён”. Сутнасць гэтай гульні заключаецца ў тым, што вучні, падзеленыя на пары, успамінаюць як мага больш цікавых момантаў з біяграфіі пісьменніка або прыводзяць факты з жыцця галоўнага героя твора, яго знешняга выгляду, рыхтуюць пытанні па змесце твора і г. д. Перамагае тая пара, якая падрыхтуе найбольшую колькасць пытанняў ці фактаў.

Для таго, каб праца ў пары была заўсёды цікавай і не аднатыпнай, выкарыстоўваецца метад зменных пар “Цягнік”. Напрыклад, пасля таго, як прачыталі апавяданне “Ножык” Аляксея Якімовіча, настаўнік прапаноўвае вучням знайсці ў тэксце апісанне якой-небудзь рэчы і падрыхтаваць адно-два пытанні пра гэту рэч. Напрыклад: Якога колеру былі дзверы, што адчыніў Дзіма? (шэрыя). На што былі падобныя вочы хлопчыка, калі ён убачыў сваіх сяброў? (на два чорныя гузічкі). Што было на назе ў вераб’я? (нітка). На якой назе – правай ці левай? (правай). Пасля таго, як вучні прыдумалі пытанні, дзелім усіх на дзве групы: адны застаюцца сядзець на сваіх месцах – “станцыі”, а другія пераходзяць – “цягнікі”. Настаўнік тлумачыць, што “станцыі” задаюць сваё пытанне “цягнікам”, якія да яго падыходзяць. Калі адказ правільны – даецца адзін бал, калі адказ няправільны – бал не даецца. Адказаўшы на пытанне, вучань ідзе да наступнай “станцыі”. Так будзе прадаўжацца, пакуль вучні не пройдуць круг і не апынуцца на сваіх звычайных месцах. Дзякуючы гэтаму метаду, вучні не толькі трэніруюць памяць, але і вучацца кантакціраваць адзін з адным.

Метад “Дрэва рашэнняў” будзе вельмі эфектыўна выкарыстана пры вывучэнні апавяданняў. Вучням зачытваецца частка твора, настаўнік спыняецца на самым цікавым моманце і прапаноўвае вучням прадоўжыць апавяданне, запісаць на лістах працяг (4-6 сказаў). Для таго, каб праца ішла хутчэй і была магчымасць спытаць большую колькасць чалавек, вучні разбіваюцца на групы, аднолькавыя па колькасці ўдзельнікаў. Калі ў класе ёсць пасіўныя вучні, пажадана, каб у кожнай з груп аказалася па аднаму з іх. Гэта патрэбна для таго, каб у дзіцяці была магчымасць праявіць сябе, адчуць сябе значным у групе, у класе [2].

Да правядзення метада “Дрэва рашэнняў” настаўніку трэба падрыхтаваць ватман, на якім намалявана дрэва, але ёсць некалькі пустых галінак, якія вучні будуць запаўняць сваімі адказамі. Вучні выказваюць свае думкі наконт таго, як яшчэ маглі развівацца падзеі, пасля чаго настаўнік зачытвае працяг твора. Адказ, які быў больш за ўсе блізкі да аўтарскай задумкі, настаўнік адзначае.

Інтэрактыўная гульня “Суд” дапамагае вучням ацаніць сітуацыю героя з розных пунктаў гледжання – са станоўчага боку і з адмоўнага [3]. У час гэтай гульні развіваецца свядомасць вучняў, бегласць чытання, так як сваё меркаванне трэба аргументаваць выразам з тэксту. Такая гульня садзейнічае і развіццю звязнай мовы вучняў, уменню працаваць у парах. Так, напрыклад, пры аналізе прачытанага твора Уладзіміра Караткевіча “Жабкі і чарапаха”, настаўнік прапануе вучням пабыць у ролях адваката і пракурора – разабрацца, ці правільна паступілі жабкі з чарапахай. Адвакаты будуць абараняць жабак, а пракуроры, наадварот, абвінавачваць і тлумачыць, чаму яны абараняюць і абвінавачваюць галоўных герояў твора. Галоўны сэнс гэтай гульні заключаецца ў тым, што адвакаты павінны знаходзіць апраўданні сваім героям у любой сітуацыі, а пракуроры – абвінавачванні не толькі адмоўным героям, але і станоўчым. Напрыклад, пракуроры могуць сказаць, што жабкі вельмі непрыгожа аднесліся да чарапахі, пакрыўдзілі яе. А адвакаты могуць іх абараніць тым, што жабкам не хацелася, каб чарапаха перашкаджала спяваць іх хору.

Так, метад “Завяршы фразу” можа часта выкарыстоўвацца на розных этапах урока літаратурнага чытання. Настаўнік перад і пасля чытання твора можа пачаць фразу, напрыклад: Я лічу, што у казцы гаворка будзе ісці пра… Мне спадабаўся галоўны герой тым, што… Мне здаецца, што на месцы галоўнага героя я… — вучні завяршаюць фразы настаўніка.

Такі метад, як “Камплімент”, можна выкарыстаць пры характарыстыцы галоўнага героя твора Івана Муравейкі “Паўлік будаўнік”. Можна прапанаваць дзецям зрабіць кампліменты тату хлопчыка за працавітасць, або пахваліць Паўліка за жаданне працаваць, быць мулярам.

Метад “Творчая майстэрня” з вялікім поспехам прымяняецца пры вывучэнні вершаў, казак, баек. Па прачытаным творы дзеці рыхтуюць разнастайныя малюнкі, ілюстрацыі, пішуць сачыненні, вершы, апавяданні, падбіраюць прыказкі, рыхтуюць праекты. У ходзе практычнай дзейнасці вучняў вучэбны кабінет ператвараецца у творчую майстэрню, а ў канцы ўрока атрымліваюцца вельмі цікавыя рэзультаты. Кожнае рашэнне асаблівае, выразнае.

Інтэрактыўнае навучанне – гэта, перш за ўсё, дыялогавае навучанне. Яго сутнасць заключаецца ў тым, што вучэбны працэс ва ўмовах пастаяннага, актыўнага ўзаемадзеяння базіруецца на ўзаемадзеянні, узаеманавучанні: настаўнік – вучань, настаўнік – клас, вучань – клас, вучань – вучань, група – група. Пры гэтым настаўнік і вучань – раўнапраўныя, раўназначныя суб’екты навучання. У час такіх зносін вучні вучацца быць дэмакратычнымі, падтрымліваць зносіны з другімі людзьмі [4, с. 75].

Актыўныя метады навучання дапамагаюць развіваць матывацыю да навучання і найлепшыя бакі вучня, а таксама вучаць самастойна знаходзіць веды, развіваюць цікавасць да прадмета, актывізуюць працэс развіцця ў вучняў камунікатыўных навыкаў.

Урокі з выкарыстаннем актыўных метадаў навучання будуць цікавымі не толькі для вучняў, але і для іх бацькоў. Дзеці пачатковай школы маюць свае асаблівасці. Не заўсёды могуць добра кантраляваць свае эмоцыі, таму на ўроках ствараецца дапусцімы рабочы шум пры абмеркаванні праблем і цяжкасцей.

Узровень ведаў школьнікаў залежыць ад творчай сумеснай працы. І таму настаўнік павінен разумець, што многае залежыць менавіта ад яго.

Такім чынам, выкарыстанне актыўных метадаў навучання забяспечвае эфектыўную арганізацыю вучэбнага працэсу, але як і ў любой методыцы, ёсць свае спецыфічныя асаблівасці. Прымяняць актыўныя метады ці не – гэта справа настаўніка і яго творчасці.

Спіс выкарыстаных крыніц

  1. Сыско, І.Г. Использование передовых технологий обучения в начальной школе: Материалы 1 Респ. науч.-практ. конф. / Под ред. С.Я. Кострицы. – Гродно: ГрГУ. 2003. – 46 -48.
  2. Вандаева, Ж. М. Интерактивные методы обучения на уроках русского языка в начальных классах. – Режим доступа: http://kurumkansosh2.do.am/publ/stati_uchitelej/mo_uchitelej_nachalnykh_klassov/ .– Дата доступа: 12.04.2018.
  3. Шутова Г. Активные и интерактивные методы обучения: обзор, классификации и примеры. Что такое активные и интерактивные методы обучения на уроке? – Режим доступа: http://pedsovet.su/metodika/5996_aktivnye_i_interaktivnye_metody_obucheniya. – Дата доступа: 12.04.2018
  4. Кашлев, С.С. Интерактивные методы обучения педагогике: Учеб. пособие / С.С. Кашлев. – Минск: Выш. шк. , 2004. – 176 с.
Запись опубликована в рубрике Актуальные вопросы общей педагогики. Добавьте в закладки постоянную ссылку.