Казлоўская І.М. АРГАНІЗАЦЫЯ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ

УДК 373.2

УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы», г. Гродна
Навуковы кіраўнік – А. К. Гачко,  старэйшы выкладчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання ГрДУ ім. Янкі Купалы

Паняцце “самастояная работа” выкарыстоўваецца рознымі аўтарамі з розным значэннем. Розныя трактоўкі  залежаць ад таго, які змест ўкладваецца ў слова “самастойнасць”. У асноўным сустракаецца тры значэнні гэтага тэрміна:

  • вучань павінен выконваць работу самастойна, без непасрэднага ўдзелу настаўніка;
  • ад вучня патрабуюцца самастойныя мысліцельныя аперацыі, самастойнае арыентаванне ў навучальным матэрыяле;
  • выкананне работы строга не рэгламентавана, вучню даецца свабода выбару зместу і спосабу выканання задання.

З самага пачатку навучання малодшыя школьнікі павінны авалодваць даступнымі ім ведамі з поўнай свядомасцю. Іх веды, хоць бы нават самыя элементарныя, таксама павінны быць моцнымі, цвёрдымі, непахіснымі. Вучань толькі тады будзе без ваганняў і цалкам правільна ўжываць на практыцы засвоеныя ім веды, правілы і г.д. , калі ён будзе гаспадаром гэтых высноў, калі ён прыме іх свядома. Для гэтага яму варта з поўным разуменнем і слухаць тлумачэнне настаўніка, і выконваць прапанаваныя яму назіранні, і вывучаць падручнік, і рабіць іншыя віды прац, неабходныя для засваення ведаў і навыкаў.

Разуменне матэрыялу, які вывучае вучань павінна быць праверана настаўнікам шляхам вар’іравання пытанняў і заданняў, шляхам сапраўднага гарантавання самастойнасці ў працах вучня, якія патрабуюць прыкладання засвоеных ведаў.

Пры свядомых адносінах да сваёй працы вучні будуць разумець задачы, якія стаяць перад імі на асобных этапах навучання. Яны будуць умець рацыянальна выбіраць сродкі і прыёмы, умець правяраць і крытычна ацэньваць кожную сваю працу, кожны свой адказ. Настаўніку трэба клапаціцца пра тое, каб вучні ўсё ўспрымалі і рабілі асэнсавана, весці ўрокі так, каб прывучаць саміх вучняў думаць, разважаць, разважаць, прыходзіць самастойна да высноў [3, c. 23].

Ведаючы, якое вялікае значэнне мае актыўнасць вучняў з пункту гледжання выхаваўчай і з пункту гледжання паспяховасці ў справе засваення ведаў, настаўнік так арганізуе працэс навучання, каб вучні былі актыўныя і пры тлумачэнні ведаў настаўнікам.  Пры паўторы, каб вучні мелі дастаткова разнастайнай самастойнай работы, якая дала б шырокія магчымасці для развіцця разумовых сіл кожнага дзіцяці, для развіцця ініцыятывы і творчых здольнасцей, для прымянення атрыманых ведаў і навыкаў на практыцы [1, с.13]. Самастойная праца з’яўляецца важным сродкам развіцця ў вучняў пазнавальных здольнасцей: назіральнасці, лагічнага мыслення, памяці, уяўлення, творчай актыўнасці ў здабыванні і прымяненні ведаў. Толькі практыка самастойнай працы дазволіць прывіць вучням культуру разумовай і фізічнай працы, развіць у іх цікавасць да лепшага дасягнення любой мэты, самастойна працаваць з высокай прадуктыўнасцю, магчымай на дадзенай узроставай прыступцы.Самастойная работа вучняў , уключаная ў працэс навучання, – гэта такая праца, якая выконваецца без непасрэднага ўдзелу настаўніка, але па яго заданні ў спецыяльна адведзены для гэтага час; пры гэтым вучні свядома імкнуцца дасягнуць пастаўленай ў заданні мэты, выяўляючы свае намаганні і выказваючы ў той ці іншай форме вынікі сваіх разумовых і фізічных (або тых і іншых разам) дзеянняў [2, с. 15].

Кожная самастойная праца вучня служыць у той ці іншай меры, паказчыкам якасці ведаў, уменняў і навыкаў, якімі авалодвае вучань. Найбольш дакладнае ўяўленне пра паспяховасць вучня і пра ўменні, якія набываюцца ім у розных відах вучэбнай дзейнасці, настаўнік можа скласці менавіта па дадзеных самастойных работ гэтага вучня. Назіранне вучняў падчас выканання імі заданняў, праверка і аналіз работ дае многае для ўважлівага вывучэння школьнікаў настаўнікам. Такім чынам, усе самастойныя работы вучняў вялікае значэнне для ўліку іх вучэбнай працы , для праверкі аб’ёму і якасці ведаў , уменняў і навыкаў, для вызначэння дасягненняў і прабелаў. Але ёсць і павінны быць самастойныя работы , якія правяраюць самастойнасць вучняў у навучанні. Усе пісьмовыя, графічныя і практычныя кантрольныя работы павінны ставіцца як самастойныя. Уключаючы ў працэс навучання самастойныя работы вучняў, настаўнік павінен клапаціцца аб тым, каб засваенне вучнямі кожнага новага віду працы было падрыхтавана папярэднімі заняткамі.Але з другога ж боку, важна, каб вучнi не спыняліся надоўга на адным узроўні, а авалодвалі бы паступова наступнымі відамі работы, якія патрабуюць ад іх усё  больш і больш высокай ступені самастойнасці. Працэс навучання, які не прадугледжвае нарастанне цяжкасцяў у вучэбнай працы, не можа развіваць пазнавальныя сілы школьнікаў. Заданні занадта лёгкія не выклікаюць цікавасці ў вучняў. З іншага боку, непасільная заданні ствараюць пачуццё няўпэўненасці і зніжаюць актыўнасць. Уменне так планаваць віды самастойных работ і ўключаць розныя заданні ў навучальны працэс, каб стымуляваць навучэнцаў да новых намаганняў у працы, да самастойнага пераадолення новых цяжкасцей – гэта істотная прымета майстэрства настаўніка [2, с. 27].

Пры правядзенні эксперыментальнага даследавання на базе СШ № 32 горада Гродна ў 3 класе намі былі выкарыстаны наступныя віды самастойных работ.
Значэнне слова: 1. Змяніце ў наступных словах па адной літары, каб атрымалася новае слова. Запішыце.

У з о р. Голад – холад. Твор, муха, жук, суніцы, кава, ножык, вусень, шышка.
2. Устаўце патрэбныя літары, каб атрымаліся словы. Запішыце гэтыя словы. ..арта (л, с, п, ф, к)..ышка (в, з, л, т, м, ш)..ожык (д, п, в, ф, н)сто.. (б, в, л, р, г) тв..р (а, у, э, ы, о)

Выкананне задання
1. Прачытайце. Якія з наступных слоў з’яўляюцца сінонімамі? Словы-сінонімы запішыце асобнымі групамі.
У з о р. Знайсці, адшукаць. Зразумець, знайсці, знаходзіцца, прысутнічаць, злавацца, усвядоміць, адшукаць, змагчы, быць, гневацца, асэнсаваць, здолець, абурацца.
2. Замест кропак устаўце сінонімы. Запішыце наступныя словазлучэнні разам з сінонімамі.Паветра свежае, …, … .Чалавек моцны, …, … .Задача лёгкая, …, … .Сабака злы, …, … .Дзяўчынка ідзе, …, … .

Выкананне задання

1. Прачытайце. Да наступных слоў падбярыце словы з процілеглым значэннем. Зпішыце іх.
У з о р. Чысціня – бруд, часта – рэдка, купіць – прадаць.Чысціня, вечар, мелка, мяккі, змокнуць, згубіць, цёмна, шырокі, маўчаць.
2. Па якіх прыкметах можна проціпаставіць наступныя словы? Запішыце назвы гэтых прымет.
У з о р. Снег белы – сажа чорная.   Снег – сажа, дзень – ноч, нітка – канат, шакалад – рэдзька, дарога –   сцежка, камень – пластылін, вожык – слон.
3. Да слоў з першага слупка падбярыце сінонімы з другога слупка і антонімы з трэцяга. Запішыце
У з о р. Смелы – храбры ; смелы –баязлівы.

Вярдо
мы
дужы
дрэнны
мяккі
малы
хуткі
кепскі
невялікі
моцны
пушысты
шпаркі
знакаміты
цвёрды
павольны
рослы
добры
невядомы
слабы

Роднасныя словы. Корань слова.
1. Вызначце корань у даденных словах  ( працаваць   прачытаць, вучаніца, праца вучыць  вучоны, чытанка, працавіты)
2. Прачытайце. У кожным радку знайдзіце лішняе слова. Растлумачце чаму яно лішняе. Аднакаранёвыя словы запішыце. Прасіць, просьба, проса, папрасіць. Сонца, сонейка, сонны, сонечны. Стол, столік, столь. Вада, вадзіць, вадзяны, вадзіца.
3. Знайдзіце і абазначце дужкай зверху агульную частку наступных слоў. Рыба, рыбка, рыбак, рыбны, парыбачыць, рыбацкі, рыбалка, бязрыбны, рыбалавецкі.

Такім чынам, самастойная работа вучняў павінна ўваходзіць арганічнай часткай ва ўвесь працэс навучання. Самастойная праца будзе дастаткова эффектыўнай як у дачыненні да засваення навучэнцамі ведаў, так і ў дачыненні да развіцця іх здольнасцяў, калі яна арганізавана ў сістэме ўрокаў [4, c. 18].

Вучням неабходна самастойна працаваць не толькі над авалоданнем ведамі па тэмах і пытаннях, выкладзеных настаўнікам. Школа павінна іх навучыць таксама самастойна набываць новыя веды з розных крыніц. Гэта вельмі важныя, жыццёва неабходныя ўменні і навыкі. Ужо ў малодшых класах дзеці з вялікай цікавасцю атрымліваюць новыя для іх веды з навукова–папулярных і мастацкіх артыкулаў і кніжак.

Спіс выкарыстанных крыніц

  1. Возрастная педагогическая психология / Под общей редакцией А. В. Петровского. –  М. Просвещение, 1973. — 303 с.
  2. Немов, Р. С. Психология: пособие для учащихся / Р.С. Немов. – М.: Просвещение, 1995. — 392 с.
  3. Огородников, И.Т. Дидактические основы повышения самостоятельности и активности учащихся в опыте школ Татарии / И. Т. Огородников – М., 1969. – 133 с.
  4. Ушинский, К.Д. Собрание сочинений в 8 томах. – М., 1950. – Т. 8

Запись опубликована в рубрике Проблемы методики преподавания лингвистических дисциплин. Добавьте в закладки постоянную ссылку.