УДК 373.4
студэнт 4 курса сацыяльна-педагагiчнага факультэта дзённай формы навучання УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна», г. Брэст
Навуковы кіраўнік – Г. М. Канцавая, загадчык кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання БрДУ імя А. С. Пушкіна
Развiццё мастацкага ўспрыманняў малодшых школьнiкаў на ўроках лiтаратурнага чытання
Развіццё ў малодшых школьнікаў мастацкага ўспрымання праяўляецца як сфарміраваная здольнасць да мастацкага абагульнення, узнаўляльнага ўяўлення, эмацыянальнасці і інш. Мастацкак ўспрыманне адыгрывае важную ролю ў фарміраванні маральных арыенціраў, у станаўленні характару, у развіцці добрага густу [1]. Менавіта ў малодшым школьным узросце, дзякуючы развіццю мастацкага ўспрымання, вучань здольны крэатыўна і нестандартна вырашаць жыццёвыя задачы, што з’яўляецца ўмовай для будучага развіцця асобы, яе паспяховай творчай дзейнасці. Галоўны накірунаку развіцці мастацкага ўспрымання ў вучняў малодшага школьнага ўзросту – уменне прайграваць у сваёй свядомасці вобразы і карціны, намаляваныя пісьменнікам, асэнсоўваць ідэю і ўчынкі герояў твора [2].На ўроках літаратурнага чытання малодшыя школьнiкi вучацца свабодна і лагічна выкладаць свае думкі і меркаваннi ў сачыненнях і пры аналізе твораў. Чытанне мастацкіх твораў спрыяе развіццю маўлення дзіцяці: яго слоўнікавы запас узбагачаецца, развіваецца ўменне выказваць думкі ў вуснай і пісьмовай формах. Гэта адбываецца дзякуючы таму, што мастацкія творы для малодшыхшкольнiкаў напісаны эмацыянальна, вобразна, дакладна, што адпавядае асаблівасцям дзіцячага ўспрымання.
Урокі літаратурнага чытання для малодшых школьнікаў служаць для таго, каб яны паўнавартасным чынам мелi зносіны з мастацтвам, выхоўвалiся духоўна з дапамогай чытання самога мастацкага твора, а не ўрыўкаў тэксту, якія прачытае настаўнік. Таму асноўнай мэтай літаратурнага чытання як прадмета з’яўляецца развіццё малодшага школьніка як чытача, якi валодае трывалымi ўменнямi i навыкамi чытання, здольны паўнавартасна ўспрымаць мастацкі твор, выяўляе цiкавасць да кнiг, праяўляе творчую актвыўнасць i грамадзянскiя, маральныя i эстэтычныя пачуццi. Дасягненню гэтага спрыяе вырашэнне наступных задач:развіццё сродкамі мовы і літаратуры інтэлектуальных і творчых здольнасцяў вучняў, грамадзянскіх і маральна-этычных якасцяў асобы;развіццё цікавасці да чытання, пашырэнне кола чытання малодшых школьнікаў, іх начытанасці;навучанне правільнаму, свядомаму, выразнаму чытанню ўголас у адпаведнасці з нормамi літаратурнага вымаўлення, самастойнаму чытанню моўчкі (сам сабе);фарміраванне чытацкіх уменняў і першапачатковых ведаў аб літаратуры, якія неабходны для паўнавартаснага ўспрымання і разумення вучнямі мастацкіх твораў і навукова-пазнавальных тэкстаў [4].
Узровень развіцця мастацкага ўспрымання можна вызначыць з дапамогай таго, наколькі малодшы школьнiк здольны да вобразнай канкрэтызацыі і абагульнення, а таксама на аснове аналізу вынікаў яго чытацкай дзейнасці. Мастацкі тэкст – гэта свабоднае спалучэнне слоў і сказаў, таму важна, каб вучань успрыняў твор не толькі правільна, але і паўнавартасна. У малодшым школьным узросце ў вучняў часцей за ўсё развіваюцца наступныя тыпы ўспрымання:
- Фрагментарнае. Вучнi, якiя знаходзяцца на гэтым узроўнi ўспрымання мастацкага твора, выбарачна адносяцца да эпізодаў мастацкага твора: адны эпiзоды iмi запамінаюцца ў дэталях, іншыя не запамінаюцца наогул. У такiх дзяцей уяўленне развiта слаба, узнаўленне вобраза на аснове прачытанага падмяняецца зваротам да жыццёвых уражанняў.
- Фактаграфiчнае. Вучнi, якiя знаходзяцца на гэтым узроўнi, вылучаюць нейкую пэўную інфармацыю з усяго тэксту. У вучняў слаба развiта ўяўленне, узнаўленне вобраза падмяняецца падрабязным пералiчэннем асобных дэталей. Абагульненне прачытанага падмяняецца пераказам зместу твора.
- Станоўча-эмацыянальнае. Вучнi, якiя знаходзяцца на гэтым узроўнi, здольныя эмацыянальна рэагаваць не толькi на падзеi, апiсаныя ў творы, але i на мастацкую форму. Яны валодаюць развiтым уяўленнем, любяць перачытваць тэксты i разважаць над прачытаным.
- Героiка-арыентаванае. Вучнi, якiя знаходзяцца на гэтым узроўнi, валодаюць развiтым уяўленнем, суадносяць сябе з галоўным героем i праяўляюць да яго цiкавасць, але не бачаць аўтара i ўсяго астатняга тэксту.
В. І. Нікіфарава вылучае наступныя ўзроўні ўспрымання мастацкага твора: 1) разуменне прадметнага боку твора; 2) разуменне галоўнай думкі аўтара; 3) разуменне мастацкіх сродкаў і вобразаў; 4) разуменне сэнсу зместу мастацкага твора [3].
Намі распрацаваны заданнi, накіраваныя на развіццё мастацкага ўспрымання малодшых школьнікаў. Структура заданняў будуецца такім чынам, каб павысіць чытацкую цікавасць вучняў, павысіць узровень літаратурнатворчай дзейнасці. Для стымулявання развіцця мастацкага ўспрымання заданні пабудаваны на розных відах дзейнасці, маўленчых зносін, на розных гульнявых формах.
Спынiмся на заданнях, праца з якiмi на ўроках лiтаратурнага чытання накiравана на паўнавартаснае развiццё мастацкага ўспрымання малодшых школьнiкаў: складанне апавядання (падчас працы малодшыя школьнiкi навучацца самавыражацца, у iх буде развiвацца творчае мысленне; iнтэрпрэтацыя апавядання (у вучняў з’яўляецца магчымасць творча сябе праявiць, выступаючы ў новай для сябе ролi); стварэнне кадраў фiльма (праца праводзiцца ў групавой форме, што дазваляе ўсiм вучням праявiць творчыя здольнасцi, а настаўнiку далучыць школьнiкаў да творчага працэсу); пытаннi па творы (для фармулявання пытанняў малодшым школьнiкам неабходна дасканала ведаць тэкст мастацкага твора); падбор iлюстрацыi да твора (дазволiць развiць вобразнае мысленне вучняў); параўнанне двух твораў (актывiзуе ўспрыманне тэксту); пераказ твора сябру (заданне адрознiваецца ад пераказу класу тым, што для сябра вучань будзе больш глыбока вывучаць твор, каб не апусцiць нiякiх дэталей).
Такiм чынам, развіццё мастацкага ўспрымання пры працы з мастацкімі творамі – складаны працэс: вучням павiнна быць цiкава працаваць на ўроку i дзялiцца з аднакласнiкамi сваiмi ведамi.
Бiблiяграфiчны спiс
- Колесова,О. В. Исследование читательской грамотности младших школьников на современном этапе развития образования / О. В. Колесова [и др.] // Перспективы науки и образования. – 2020. – № 2 (44). – С. 240–254.
- Молодцова, Н.Г. Формирование коммуникативной функциональной грамотности младших школьников в процессе восприятия произведений/ Н. Г. Молодцова // Школа будущего. – 2020. – № – С.64–73.
- Никифорова, О.И. Психология восприятия художественной литературы / О. И. Никифорова. – М. : Книга, 1972. – 152с.
- Свірыдзенка, В.І. Падыход і прынцыпы фарміравання базавых кампанентаў культуры ў малодшых школьнікаў у працэссе іх літаратурнай адукацыі / В. І.Свірыдзенка // Пачатк. шк. – 2009. – № – С.48–51.