XII Международная научно-практическая конференция

«Социализация личности на разных этапах возрастного развития:

опыт, проблемы, перспективы»

УДК 379.8

Палітэвіч М.С.

настаўніца біялогii дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №23 імя. Ф.П. Гудзея г. Гродна”, г. Гродна, Рэспубліка Беларусь

УМАЦАВАННЕ ЗДАРОЎЯ І ФІЗІЧНАЕ ВЫХАВАННЕ ШКОЛЬНІКАЎ ПРАЗ АРГАНІЗАЦЫЮ ЛАГЕРА ПРАЦЫ І АДПАЧЫНКУ

 

Анатацыя. У артыкуле разглядаюцца спосабы ўмацавання здароўя, асаблівасці фізічнага выхавання і развіцця школьнікаў праз арганізацыю лагера працы і адпачынку ў летні перыяд.

Ключавыя словы: фізічнае выхаванне, здаровы лад жыцця, умацаванне здароўя, воблака слоў, фотакалаж.

Politevich M.S.

HEALTH IMPROVEMENT AND PHYSICAL EDUCATION OF SCHOOLCHILDREN THROUGH ORGANIZATION OF WORK AND REST CAMPAbstract. The article discusses ways to improve health, the features of physical education and development of schoolchildren through the organization of a work and recreation camp in the summer.Keywords: physical education, healthy lifestyle, health promotion, word cloud, photo collage

Лета для падлеткаў - гэта разрадка, магчымасць зняць напружанасць за год, папоўніць зрасходаваныя сілы, аднавіць здароўе, развіваць творчы патэнцыял, удасканальваць асобасныя магчымасці, час адкрыццяў і прыгод, час гульні, час спазнання новых людзей, а галоўнае - самога сябе. Відавочна, у кожнага дзіцяці свае планы на лета.

Сістэма адукацыі па-ранейшаму застаецца галоўным арганізатарам адпачынку і аздараўлення дзяцей.

Мэта даследавання: праз арганізацыю летняга школьнага лагера працы і адпачынку стварыць умовы  для працоўнага і творчага развіцця, фізічнага выхавання, умацавання здароўя, папаўнення матэрыяльнага дастатку, узбагачэння духоўнага свету і інтэлекту дзіцяці.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 студзеня 2025 года падпісаў Указ нумар 1, якім 2025 год аб'яўлены Годам добраўпарадкавання.

У 2025 годзе будуць прыняты маштабныя меры, у тым ліку па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб'ектаў, падтрыманні ў належным стане тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак.

Год добраўпарадкавання закліканы аб'яднаць намаганні дзяржавы і грамадства па далейшым паляпшэнні якасці жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня падпісаў Указ нумар 31, якім 2025-2029 гады аб'яўлены пяцігодкай якасці. Яна ахопіць усе сферы жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства. Прыярытэтныя мэты пяцігодкі - далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін.

Пяцігодка якасці прадугледжвае ўсебаковыя пераўтварэнні, накіраваныя на дасягненне высокіх стандартаў якасці жыцця, рост дабрабыту грамадства, павышэнне эфектыўнасці эканомікі і кіраўніцкай дзейнасці, аптымізацыю вытворчых працэсаў, паляпшэнне характарыстык тавараў (работ, паслуг).

Летам 2025 года на базе ДУА "Сярэдняя школа №23 імя Ф.П.Гудзея г.Гродна" сумесна з ГУРБП "Гродназелянбуд" працаваў лагер працы і адпачынку "РЫТМ". Праграма лагера працы і адпачынку "Рытм" распрацавана такім чынам, каб натхніць удзельнікаў на актыўны ўдзел у жыцці грамадства, садзейнічаць фізічнаму выхаванню выхаванцаў, развіваць у іх адказнасць, лідэрскія якасці і ўменне працаваць у камандзе, фарміраваць навыкі здаровага ладу жыцця.

Кожны дзень у лагеры ўключаў працоўную дзейнасць і мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё канкрэтных навыкаў і паглыбленне разумення важнасці якасці ў розных сферах жыцця. Праект накіраваны на ўсебаковае развіццё ўдзельнікаў, уключаючы інтэлектуальныя і практычныя аспекты, і закліканы натхніць падлеткаў на актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні краіны і фарміраванні культуры якасці ў грамадстве.

У перыяд функцыянавання лагера працы і адпачынку надавалася асаблівая ўвага арганізацыі працоўнай дзейнасці па добраўпарадкаванні і азеляненні гарадской тэрыторыі, а таксама рэалізацыі разнастайных інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў. Выхаванцы лагера былі адказны за навядзенне парадку на аб'ектах Ленінскага раёна г.Гродна: Каложскі парк, сквер Памяці воінаў-Аўганцаў, помнік курсантам-пагранічнікам, Савецкая плошча.

На працягу 15  дзён школьнікі працавалі на аб'ектах, тым самым стваралі прыгажосць не толькі для грамадзян горада і для сябе, але  далучаліся да гісторыі нашай краіны. Работа садзейнічала выхаванню патрыятызму, адказнасці за якаснае выкананне сваіх абавязкаў на карысць краіны.

Дасугавыя мерапрыемствы ў лагеры былі напоўнены інтэрактыўнымі, творчымі і гульнявымі формамі працы. Планаванне выхаваўчых мерапрыемстваў арганізавана з улікам календара дзяржаўных свят, памятных дат і міжнародных святочных дзён, такіх як Міжнародны дзень аховы дзяцей (1 чэрвеня), Дзень аховы навакольнага асяроддзя (5 чэрвеня).

У перыяд функцыянавання лагера працы і адпачынку ў план працы актыўна ўключаны тэматычныя мерапрыемствы ў рамках Года добраўпарадкавання і пяцігодкі якасці. Арганізавана работа па знаёмству падлеткаў з дасягненнямі нашай краіны ў розных сферах, арганізаваны прагляд відэафільма "Дасягненні сучаснай Беларусі".

Важны акцэнт выхаванцаў зроблены на асабістую адказнасць кожнага чалавека за дасягненне высокай якасці жыцця і працы. Фарміраванне  разумення таго, што не толькі дзяржава павінна забяспечваць якасць жыцця, але і сам чалавек павінен імкнуцца да гэтага: сачыць за сваім здароўем, прытрымлівацца здаровага ладу жыцця, адмовіцца ад шкодных звычак, займацца самаадукацыяй, прапагандаваць культурны вольны час, працаваць. Усё вышэй сказанае, легла ў аснову  выхаваўчай працы ў праекце лагера працы і адпачынку.

З мэтай фізічнага выхавання, умацавання здароўя падлеткаў кожную раніцу праводзіліся хвілінкі здароўя, на працягу дня гульні. якія садзейнічалі развіццю сілы, гнуткасці, цягавітасці, спрыту.

У рабоце лагера пільная ўвага надзялялася выкананню правіл бяспечных паводзін і забеспячэнне бяспечных умоў у месцах адпачынку, працы і аздараўлення дзяцей, фарміраванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці выхаванцаў, навучанне правілам пажарнай бяспекі, дарожнага руху, паводзін на вуліцы, вадзе, у лесе.

У працэсе арганізацыі летняга адпачынку і аздараўлення дзяцей асаблівая ўвага надавалася фарміраванню прававой культуры выхаванцаў, засваенню і набыццю навыкаў паводзін, якія адпавядаюць прававым нормам. У гэтым напрамку вялася сумесная работа педагагічнага калектыву ўстановы адукацыі і сям'і, якая арганізавана і з выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі. Наяўнасць пастаяннага кантакту з бацькамі дало магчымасць павышаць эфектыўнасць выхаваўчай работы і стварае ўмовы для забеспячэння бяспекі выхаванцаў.

Асаблівая ўвага ў лагеры надавалася лагеры надавалася экскурсіям: музей ГУРБП "Гродназелянбуд", ААТ "Гроднахлебпрам". Весела і актыўна хлопцы адпачылі ў забаўляльна-гульнявым цэнтры "Галактыка", дзе для іх быў арганізаваны боўлінг. Наведванне кіназалы Маладзёжнага цэнтра "Гродна" садзейнічала выхаванню беражлівых адносін  да прыроды, павагі да сваёй краіны, пачуцця калектывізму, гонару за дасягненні ў розных галінах стану, пачуцця ўзаемадапамогі адзін аднаму.

Важна, каб у ходзе рэалізацыі праекта змены кожнае дзіця самастойна або з дапамогай выхавацеляў прайшло, перажыло, асэнсаваў усе этапы змены. Удзел у конкурсах, святах, спаборніцтвах, экскурсіях садзейнічае развіццю індывідуальных, працоўных і творчых здольнасцей дзяцей. Сумесная праца і вольны час, у якіх кожны падлетак прымае актыўны ўдзел, адкрываюць у ім новыя бакі характару, даюць шанец рэалізаваць свае магчымасці і імкненні і здольнасці. Праца ў лагеры накіравана на стварэнне добрага настрою і пачуцця задавальнення ў дзяцей. Для гэтага патрэбны цікавыя справы, якія садзейнічаюць раскрыццю і развіццю інтэлектуальных. працоўных, творчых і фізічных здольнасцяў кожнага дзіцяці.

Для развіцця асобы навучэнцаў у летні перыяд працы лагера выкарыстоўвалі фотакалаж – сучасную тэхналогію візуалізацыі інфармацыі.

Прымянялі фотакалаж для прадстаўлення вынікаў работы за кожны дзень у лагеры. Сумесная  праца і адпачынак у лагеры садзейнічалі забеспячэнню гарманічнага адзінства фізічнага і духоўнага развіцця, фізічнаму самаўдасканаленню арганізма, павышэнню яго працаздольнасці і супрацьстаянню захворванням.

Самі выхаванцы з цікавасцю ўключаліся ў працэс стварэння фотакалажэй як у парах, так і ў групе. Сумесная дзейнасць фарміравала ўменне працаваць у калектыве, развіваць крэатыўнасць, ствараць умовы для захавання здароўя школьнікаў пры арганізацыі працы і адпачынку ў лагеры.

Яшчэ адным  метадам тэхналогіі візуалізацыі інфармацыі з'яўляецца  воблака слоў. Воблака слоў пры арганізацыі работы і адпачынку ў лагеры дазваляе павышаць матывацыю выхаванцаў, падводзіць вынікі сумеснай працы, рабіць вывады аб значнасці здароўя, фізічнага развіцця і адпачынку ў жыцці чалавека.

Прадуктам функцыянавання лагера працы і адпачынку стала стварэнне сайта лагера https://ritmgrodno.tilda.ws/. На старонках сайта адлюстраваны дэвіз лагера “Памяць і парадак – наш рытм”. На галоўнай старонцы сайта кожны жадаючы можа азнаеміцца з мэтамі, задачамі, удзельнікамі, лакацыямі праета лагера працы і адпачынку “Рытм”. На старонцы сайта размешчана найбольш важная і актуальная інфармацыя пра кожны аб ект г.Гродна, дзе працавалі навучэнцы. Старонка сайта “Галерэя” дазваляе азнаеміцца з этапамі добраўпарадкавання прышкольнай тэрыторыі ДУА “Сярэдняя школа №23 імя Ф.П.Гудзея г.Гродна”, а таксамі працай выхаванцаў на кожным з аб'етаў горада. Старонка сайта “Квіз” дазваляе кожнаму жадаючаму зрабіць крокі насустрач аб'ектам г.Гродна, адказаць на цікавыя пытанні, даведацца новую інфармацыю пра славутасці горада.

Такім чынам, лагер працы і адпачынку «Рытм» завяршыўся з яркімі дасягненнямі і станоўчымі вынікамі. За 15 дзён удзельнікі не толькі папрацавалі, атрымалі грашовы заробак, але адпачылі, умацавалі свае здароўе, паглыбіліся ў тэму якасці, добраўпарадкавання, прафесіяналізму і адказнасці. Асноўныя мэты праекта былі дасягнуты,  дзякуючы выразнай арганізацыі працы, разнастайнай праграме і дбайнай падрыхтоўцы да кожнага мерапрыемства. Кожны дзень быў напоўнены сэнсам і карыснымі заняткамі, спрыяльнымі не толькі для развіцця ўменняў і навыкаў, але і для фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця, пазітыўнага стаўлення да працы. Лагер працы і адпачынку «Рытм» стаў яркім і запамінальным вопытам для падлеткаў, які натхніць удзельнікаў на новыя здзяйсненні і дапаможа ім лепш зразумець значэнне якасці і прафесіяналізму ў сучасным свеце.

Спiс выкарыстанай літаратуры

1. Бордовская, Н. В. Современные образовательные технологии / Н. В. Бордовская, Л. А. Даринская, С. Н. Костромина. – М. : Кнорус, 2011. – 269 с.

2. Третьякова, Н. В. Здоровьесберегающая деятельность в системе профессионального образования: основные направления и проблемы / Н. В.Третьякова // Здоровьесберегающее образование. –2013. –№6. – С. 85-88.