XII Международная научно-практическая конференция
«Социализация личности на разных этапах возрастного развития:
опыт, проблемы, перспективы»
УДК 376.1
Саўчык В.А.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №16 імя А.Сухамбаева г.Гродна”, г.Гродна, Рэспубліка Беларусь
СЛОЎНІКАВАЯ РАБОТА НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
З ВУЧНЯМІ З ПАРУШЭННЯМІ СЛЫХУ
Анатацыя: у артыкуле раскрываюцца асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу з вучнямі з парушэннымі слыху, кампенсаванага кахлеарным імплантам (слыхавым апаратам); метады і прыёмы вывучэння слоўнікавых слоў з вучнямі з парушэннямі слыху, кампенсаванага кахлеарным імплантам (слыхавым апаратам).
Ключавыя словы: інклюзія, кахлеарны імплант, асаблівасці псіхафізічнага развіцця.
O.A.Savchik
The director of the hole in the educational work of the educational institution
“Syarednyi school No. 16”Name A. Sukhambayev, Grodna”, Grodna, Republic of Belarus
ELEMENTARY WORK AT THE BELARUS MOVIES
WITH THE CHILDREN AND WITH THE PARUSHENNYA I HEAR
Abstract: at the articule reveals the assemblies of arganizations of educational processes for children with hearing impairments, compensation for cachlear implants (hearing aids); Methods and methods of learning the auditory layers of the auditory system, compensating for cahlear implants (hearing aids).
Key words: inclusion, cachlear implant, assemblies of psychophysical development.
Інклюзіўная адукацыя – адзін з паказчыкаў сацыяльнага развіцця грамадства, якая невялікімі, але трывалымі крокамі паступова рэалізуецца ў Рэспубліцы Беларусь. Сёння гэта адзін з накірункаў дзяржаўнай палітыкі краіны.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 16 г. Гродна” – адна са школ Беларусі, у якой рэалізуюцца прынцыпы інклюзіўнай адукацыі. У школе адкрыты 8 класаў інтэграванага навучання і выхавання, адзін спецыяльны клас, дзе вучацца дзеці з парушэннямі слыху, кампенсаванага кахлеарным імплантам (або слыхавым апаратам). У 2025/2026 навучальным годзе у класах інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльным класе вучыцца 26 вучняў з парушэннямі слыху. Адукацыйны працэс з вучнямі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця арганізуецца па 2 вучэбных планах – тыпавым вучэбным плане сярэдняй школы і вучэбным плане першага аддзялення спецыяльнай школы, спецыяльнай школы-інтэрната для вучняў з парушэннямі слыху. З вучнямі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, акрамя агульнаадукацыйных прадметаў, дадаткова праводзяцца настаўнікамі-дэфектолагамі карэкцыйныя заняткі “Развіццё вуснай мовы і слыхавога ўспрымання”, “Рытміка і танец”.
Для арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання кожны год удасканальваецца адаптыўнае адукацыйнае асяроддзе:
абсталяваны спецыяльны клас для вучэбных заняткаў, у якім выкарыстоўваецца гукаўзмацняльная апаратура;
ва ўсіх вучэбных кабінетах ёсць камп’ютары, тэлевізары, з дапамогай якіх увесь вучэбны матэрыял падаецца ў даступным фармаце, візуалізуецца;
адукацыйны працэс ажыццяўляюць вопытныя спецыялісты, якія каардынуюць работу педагагічных работнікаў класаў інтэграванага навучання і выхавання.
Вопыт работы з дадзенай катэгорыяй дзяцей у школе налічвае больш за 10 гадоў. Трэба адзначыць, што ў кожнага вучня, які мае кахлеарны імплант, маюцца адметныя асаблівасці слыхамоўнага і пазнаваўчага развіцця. Як адзначае В.В.Зонтава, “дзеці з кахлеарным імплантам – своеасаблівая группа глухіх дзяцей з узнікшым слыхам, на базе якога магчыма развіццё вуснай мовы” [2, с. 15]. Таму патрабуецца асаблівы падыход, улік індывідуальных асаблівасцяў, дыферэнцыяцыя вучэбных заданняў.
Паколькі вучэбная праграма пачатковых класаў па беларускай мове прадугледжвае абавязковае вывучэнне групы слоўнікавых слоў, таму задача настаўніка – навучыць пісаць гэтыя словы без памылак. Выкарыстанне традыцыйных прыёмаў вывучэння слоўнікавых слоў, заснаваным на механічным запамінанні, як паказвае практыка, не дае жадаемага выніку. Выкарыстанне прыёмаў мнематэхнікі на ўроках – адзін з эфектыўных сродкаў засваення вучэбнага матэрыялу.
Мнемоніка – мастацтва запамінання (грэч.). Мнематэхніка – сукупнасць спецыяльных спосабаў і прыёмаў, якія палягчаюць запамінанне вывучаемага матэрыялу і павялічваюць аб’ём доўгачасовай памяці шляхам утварэння асацыяцый. Асноўным прынцыпам мнематэхнікі з’яўляецца замена абстрактных аб’ектаў тымі паняццямі, якія маюць візуальныя ці пачуццёвыя прадстаўленні [2].
Для доўгачасовага запамінання кожнае слова альбо паняцце неабходна напоўніць зместам, канкрэтным вобразам. Вывучэнне на ўроках беларускай мовы слоўнікавых слоў адбываецца згодна алгарытму: “Інфармацыя – Асацыяцыя – Запамінанне”. Кожны вучань мае асабісты слоўнік, дзе запісвае слоўнікавае слова, складае словазлучэнне, сказ, запісвае слова-асацыяцыю альбо малюе ілюстрацыю. Дадзены прыём задзейнічае кампенсаторныя магчымасці захаваных аналізатараў (зрокавы аналізатар), што дае магчымасць больш трывала запомніць напісанне слоўнікавых слоў.
Пры вывучэнні слоўнікавых слоў прымяняюцца наступныя прыёмы работы:
1. Шматразовае арфаграфічнае прагаворванне слоў услых, выкарыстанне рыфмаваных вершаў.
2. Выкарыстанне ізографаў – слова шыфруецца літарамі, размяшчэнне якіх нагадвае прадмет, які запамінаецца.
3. Выкарыстанне рыфмаваных радкоў з адпаведнымі рухальнымі практыкаваннямі, пантамімай.
4. Складанне асабістых вершаў з вывучаемым слоўнікавым словам.
5. “Пошук слова ў слове”
Трэба адзначыць, што выкарыстанне спосабаў мнематэхнікі значна скарачае час запамінання, мабілізуе творчую актыўнасць вучняў. Важным этапам з’яўляецца абагачэнне і актывізацыя слоўнікавага запасу: этымалогія слова, падбор роднасных слоў, прымавак, прыказак, фразеалагічных звароткаў з гэтым словам.
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу з вучнямі з парушэннямі слыху, кампенсаванага кахлеарным імплантам, настаўнікам неабходна выконваць наступныя рэкамендацыі (па Фякліставай С.Н.):
1. Аптымальнае рабочае месца – 2-3 парта каля акна.
2. Пры арганізацыі групавой работы вучань з кахлеарным імплантам павінен бачыць усіх удзельнікаў групы.
3. “Апераджаючае” навучанне па асноўным прадметам: бацькі перад урокамі павінны пазнаёміць вучня з тым матэрыялам, які будзе вывучацца на ўроках.
4. Выкарыстоўваць апорныя канспекты з вывучаемым матэрыялам.
5. Перад тлумачэннем новага матэрыялу настаўніку неабходна засяродзіць увагу вучня з парушэннем слыху на асноўных вывучаемых паняццях.
6. Тэмп маўлення настаўніка павінен быць запаволеным.
7. Не перамяшчацца па кабінеце падчас тлумачэння новага матэрыялу.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Зонтова, О. В. Коррекционно-педагогическая помощь детям после кохлеарной имплантации / О. В. Зонтова. – СПб. : СПб НИИ уха, горла, носа и речи, 2008. – 78
2. Королёва, И. В. Дети с нарушением слуха: Книга для родителей, педагогов и врачей / И. В. Королёва, П. А. Янн. – СПб. : КАРО, 2013. – 240 с.
3. Феклистова, С. Н. Развитие устной речи и слухового восприятия учащихся с нарушением слуха : учеб.-метод. пособие для педагогов учреждений образования, реализующих образоват. программу спец. образования на уровне общ. сред. образования / С. Н. Феклистова. – Минск : Изд.центр БГУ, 2017. – 115 с.