Кароза Т.В., ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ВЫХАВАННЕ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ З ПРЫМЯНЕННЕМ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ (НА ПРЫКЛАДЗЕ КРАЯЗНАЎЧАГА МАТЭРЫЯЛУ)

УДК 372.882

Кароза Таццяна Віктараўна

УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэм імя М. Танка», г. Мінск

Навуковы кіраўнік – І.М. Мішчанчук, загадчык кафедры беларускай і замежнай літаратуры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт БГПУ ім. М.Танка

ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ВЫХАВАННЕ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ З ПРЫМЯНЕННЕМ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ (НА ПРЫКЛАДЗЕ КРАЯЗНАЎЧАГА МАТЭРЫЯЛУ)

 

Адным з прыярытэтных напрамкаў у сістэме сучаснай беларускай адукацыі з’яўляецца патрыятычнае выхаванне. Адукацыйныя ўстановы ставяць у рад першасных задачы па выхаванню ў школьнікаў такіх якасцей, як грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны. Формы выхаваўчых мерапрыемстваў, накіраваных на рашэнне дадзеных задач, павінны быць сучаснымі і зразумелымі новаму пакаленню, якое валодае ІКТ-кампетэнцыямі.

Для гэтага неабходны асобыя метады, інавацыйныя падыходы, тэхналогіі і новыя стылі работы з вучнямі, якія дазваляюць найбольш эфектыўна ажыццяўляць выхаваўчае ўздзеянне навучальных прадметаў, якія развіваюць сацыяльную актыўнасць моладзі, служачаць развіццю грамадзянскасці і патрыятызму.

Як справядліва адзначае А.В. Платунова, «грамадству XXI стагоддзя давялося жыць у двух вымярэннях: рэальным і віртуальным. Новае вымярэнне усё больш прыцягвае людзей рознаг узросту і статусу, бо адкрывае велізарныя магчымасці глабальнай сацыялізацыі, хуткаснага пошуку і абмену інфармацыяй, дыстанцыйнага і інтэрактыўнага навучання» [4, с. 122].

Вучэбы прадмет «Беларуская літаратура» па сваім змесце мае велізарны выхаваўчы патэнцыял, які дазваляе настаўніку эфектыўна рэалізоўваць мэтавыя ўстаноўкі духоўна-маральнага развіцця і выхавання асобы грамадзяніна сваёй Айчыны.

Існуе тонкая і складаная сувязь паміж мастацкім творам і месцам, якое натхніла пісьменніка на яго стварэнне. Д.С. Ліхачоў сцвярджаў, што «зразумець літаратуру, не ведаючы месца, дзе яна нарадзілася, не менш цяжка, чым зразумець чужую думку, не ведаючы мовы, на якой яна выказана. Ні паэзія, ні літаратура не існуюць самі па сабе: яны вырастаюць на роднай глебе і могуць быць зразумелыя толькі ў сувязі з усёй роднай краінай» [3, с. 52-59]. У нашы дні асабліва востра стаіць пытанне павышэння чытацкай кампетэнцыі падрастаючага пакалення, якое магчыма толькі шляхам матывацыі да вывучэння літаратурных твораў, а таксама твораў пісьменнікаў роднага краю. Бо літаратурны твор раскрывае тыя грані, праз якія дзіця можа наблізіцца да нацыянальных і культурных традыцый, пабачыць вачыма пісьменніка побыт і характар продкаў у аспекце гістарычных рэалій таго часу. А задача педагога заключаецца ў выбары сучасных формаў дзейнасці на ўроку, якія будуць спрыяць правільнаму разуменню мастацкага тэксту, патрыятычнаму выхаванню моладзі з улікам узроставых асаблівасцяў.

Літаратурна-краязнаўчыя даследаванні ўяўляюць сабой работы па вывучэнню рэтраспектывы жыццёвага шляху і творчасці пісьменніка роднага краю як самастойна, так і ў арганізаваных педагогам групах. У рамках такой дзейнасці вучань праводзіць глыбокі і поўны аналіз твораў абранага ім пісьменніка, літаратурных працэсаў таго часу, дакументаў. У працэсе даследавання вучнем рэалізуюцца арганізатарскія здольнасці, творчы падыход да вырашэння пастаўленых задач.

Адна з цікавых сучасных тэхналогій, якая рэалізуе літаратурна-краязнаўчае даследаванне – Web-квэст – пазнавальная гульня з прыцягненнем Інтэрнэт-рэсурсаў. Заснавана на пошуку інфармацыі вучнямі ў Інтэрнэце, якая афармляецца ў блокі. Асаблівасцю адукацыйных Web-квестаў з’яўляецца тое, што частка ці ўся інфармацыя знаходзіцца на розных сайтах. У ходзе гульні вучні выбіраюць ролі, прапанаваныя настаўнікам, вывучаюць інфармацыю, прадстаўленую на сайтах і, такім чынам, рашаюць (індывідуальна ці ў групах) вучэбную задачу [2].

Галоўнай умовай паспяховай работы па тэхналогіі Web-квэст з’яўляецца дакладнае разуменне алгарытму дзейнасці педагога:

Малюнак 1 – Алгарытм дзейнасці настаўніка пры арганізацыі Web-квэста

 

Прасочым, як рэалізуецца вышэй прапанаваны алгарытм.

Для правядзення Web-квэста неабходна падрыхтаваць сайт на платформе Jimdo.

Для выканання заданняў Web-квэста «Дарогамі беларускага рамантызму разам з Амам Міцкевічам» вучням былі прапанаваны спасылкі на старонкі вікі-энцыклапедыі, навукова-папулярныя выданні па творчай і грамадскай дзейнасці Адама Міцкевіча, Яна Чачота (Гл. Табліцу).

 

Табліца – Работа са старонкай сайта QUESTLIT «Дарогамі беларускага рамантызму разам з Амам Міцкевічам»

Дзеянні настаўніка Дзеянні вучняў
Прапаноўвае работу ў групах са старонкай сайта QUESTLIT «Дарогамі беларускага рамантызму разам з Амам Міцкевічам» па тэхналогіі Web-квэст.

Арганізоўвае групавую работу, інфармуе аб правілах работы ў групе і выкананні задання.

Аб’ядноўваюцца ў групы, абмяркоўваюць і адбіраюць неабходны матэрыял.

Падбіраюць матэрыял па сваім накірунку работы.

 

 

Група «Падарожнікі» Знаходзяць асноўныя факты з біяграфіі (што звязнае пісьменніка з баранавіцкай зямлёй) Адама Міцкевіча, фармулююць галоўную заслугу дзейнасці гэтага пісьменніка ў літаратуры беларуска-польскага рамантызму.
Група «Гісторыкі»

 

 

 

 

Адказваюць на пытанні «Дзе?», «Калі?» распачаўся раманатызм як літаратурны напрамак; вызначаюць асаблівасці беларускага рамантызму на прыкладзе творчасці А.Міцкевіча і Я.Чачота, выхадцаў баранавіцкай зямлі.
Група «Літаратуразнаўцы» Знаёмяцца з баладай А.Міцкевіча «Свіцязянка»; даказваюць, што гэты твор з’яўляецца рамантычным (тэма, ідэя, сюжэт, героі і г.д.); адказваюць на пытанне «Якую агульначалавечую раскрывае паэт у баладзе?»
Група «Фалькларысты» Знаёмяцца з легендамі пра возера Нарач, адказваюць на пытанні «Якія фальклорныя матывы і вобразы знайшлі адлюстраванне ў баладзе?»; «Якія матывы перасякаюцца ў фальклорных творах і баладзе «Свіцязянка», што адрознівае гэтыя творы?»

Вучням, якія не задзейнічалі сябе ў ролях прапануецца творчае заданне: стварыць красворд па тэме Web-квэста.

У ходзе работы над Web-квэстам, пры выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў Web 2.0 сеціва Інтэрнэт і інтэграцыі іх у вучэбны працэс, эфектыўна вырашаецца цэлы шэраг практычных задач:

  • удзельнік квэста вучыцца выходзіць за рамкі зместу і форм прадстаўлення вучэбнага матэрыялу настаўнікам;
  • стварае магчымасць развіцця навыкаў зносінаў Інтэрнэту, тым самым рэалізуючы асноўную функцыю Інтэрнэту – камунікатыўную;
  • Web-квэст падтрымлівае навучанне на ўзроўні мыслення, аналізу, сінтэзу і ацэнкі;
  • удзельнік квэста атрымлівае дадатковую магчымасць экспертызы сваіх творчых здольнасцей і ўменняў;
  • удзельнік квэста вучыцца выкарыстоўваць інфармацыйную прастору сеціва Інтэрнэт для пашырэння сферы сваёй творчай дзейнасці;
  • размяшчэнне Web-квэстаў у рэальным сеціве дазваляе значна павысіць матывацыю вучняў для дасягнення найлепшых вынікаў.

Такім чынам, літаратурнае краязнаўства раскрывае багатыя магчымасці для рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу. Крытэрыямі эфектыўнасці работы па патрыятычнаму выхаванню з выкарыстаннем ІКТ на ўроках беларускай літаратуры з’яўляюцца станоўчая дынаміка асобаснага развіцця, павышэнне іх інфармацыйнай і краязнаўчай дасведчанасці, павышэнне цікавасці да гісторыі і культуры роднага краю.

 

Бібліяграфічны спіс

  1. Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура. ІХ клас / М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2019. – 18 с.
  2. Казачэнка, І.Р. Практычнае выкарыстанне Web 2.0 сэрвісаў інтэрнэту на ўроках беларускай літаратуры / І.Р. Казачэнка [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа:http://www.academy.edu.by/files/e%20konf%20bel%202016/Kazachenko%20bel.pdf. – Дата доступу: 18.04.2020.
  3. Лихачев, Д.С. Очерки по философии художественного творчества / Д.С. Лихачев. – 2-е изд., доп. – СПб.: БЛИЦ, 1999. – 191 с.
  4. Платунова, Е.В. Виртуальная экскурсия как одна из эффективных форм организации учебного процесса на уроках английского языка / Е.В. Платунова // Право. Экономика. Общество: материалы всерос. науч.-практ. конф., Иркутск, 1 апреля 2017 г.; под общ. ред. Е.В. Барашевой. – Иркутск: Изд-во ООО «СИДПО», 2017, С. 120-124.

 

Запись опубликована в рубрике Проблемы методики преподавания лингвистических дисциплин. Добавьте в закладки постоянную ссылку.

Добавить комментарий