Казмирович Е.В., ТВОРЧЫЯ ЗАДАННІ ПРАКТЫЧНАГА ХАРАКТАРУ ПРЫ РАБОЦЕ З ТЭКСТАМ НА ЎРОКАХ ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ

УДК 821.161

Казміровіч Лізавета Валереўна

УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы», г. Гродна

Навуковы кіраўнік – З. М. Тамашэвіч,  кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання ГрГУ ім. Янкі Купалы

ТВОРЧЫЯ ЗАДАННІ ПРАКТЫЧНАГА ХАРАКТАРУ ПРЫ РАБОЦЕ З ТЭКСТАМ НА ЎРОКАХ ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ

Пад творчай працай разумеюць асаблівую форму арганізацыі вучэбнай дзейнасці, якая ажыццяўляецца пад прамым або ўскосным кіраўніцтвам настаўніка. У ходзе гэтай працы вучні пераважна калектыўна або цалкам творча выконваюць рознага роду заданні з мэтай развіцця творчых здольнасцей, вобразнага уяўлення (воображения), удасканалення ведаў, уменняў і асабістых якасцей.

Адна з задач настаўніка — навучыць дзяцей вучыцца, гэта значыць развіваць іх пазнавальныя і творчыя сілы і здольнасці, маўленчую актыўнасць у працэсе інтэрактыўнай дзейнасці. Такім чынам, будзе ісці развіццё сумеснай творчай дзейнасці.

Творчасць даступна дзецям, больш таго, яна ажыўляе пазнавальны працэс, актывізуе асобу і фарміруе яе. У творчасці ажыццяўляюцца самавыяўленне, самараскрыццё асобы дзіцяці.

“Любую дзейнасць, у тым ліку і творчую, можна прадэманстраваць у выглядзе пэўных заданняў, якія патрабуюць ад вучняў творчай дзейнасці, у якіх вучань павінен сам знайсці спосаб рашэння, выкарыстаць веды ў новых умовах, стварыць нешта суб’ектыўна (некаторы раз і аб’ектыўна) новае” [1, с. 148].

Урокі літаратурнага чытання валодаюць багатымі магчымасцямі творчага ўзбагачэння. Практыка арганізацыі творчай працы на ўроках літаратурнага чытання ў пачатковых класах дазволіла сфармуляваць ўмовы, якія спрыяюць яе эфектыўнасці:

– наяўнасць сістэмы ў выкарыстанні заданняў для арганізацыі творчай працы;

– распрацоўка планавання заданняў творчай працы, як па форме, так і па змесце;

– адпаведнасці ўзроўню складанасці заданняў ўзроўню навучальных магчымасцяў вучняў;

– паслядоўнае ўскладненне зместу задач творчай вучэбнай дзейнасці школьнікаў;

– стымуляванне вучняў да выбару заданняў высокага ўзроўню складанасці;

– разумнае спалучэнне творчай працы з іншымі формамі і метадамі навучання.

Развіццё ўмення вучыцца ў малодшага школьніка з’яўляецца адной з архіважных задач навучання ў пачатковай школе. Гэта значыць у вучняў выпрацоўваецца ўменне выходзіць за межы ўласных магчымасцяў, за межы дадзенай сітуацыі:

  1. Самастойна вынайсці, стварыць для вырашэння задачы сродкі і спосабы – перавесці вучэбную задачу ў творчую.
  2. Самастойна знайсці умовы, якія адсутнічаюць у любым “сховішчы інфармацыі” (у падручніку, даведніку, кнізе).
  3. Запытаць ў настаўніка, які паставіў гэтую задачу, неабходныя даныя.

З гэтай мэтай на ўроках літаратурнага чытання практыкуюць разнастайныя віды творчых прац. Вельмі цікавымі з’яўляюцца творчыя заданні практычнага характару пры рабоце з тэкстам. Разгледзім некаторыя з іх.

Праца з ілюстрацыяй да тэксту.

Акрамя некаторых, усе карціны да мастацкіх твораў у падручніках па літаратурным чытанні сюжэтнага характару. Іх мэта ілюстрацыйная.

Лепш за ўсё, калі настаўнік будзе ісці ад тэксту да ілюстрацыі і прапануе вучням, максімальна абапіраючыся на тэкст, вызначаць ступень адпаведнасці і неадпаведнасці дадзенага малюнка да зместу таго эпізоду або месца ў тэксце, да якога яна ставіцца.

Нядрэнныя вынікі дае наступны прыём дзіцячага ілюстравання прачытаных тэкстаў. На адным з урокаў настаўнік можа расказаць пра тое, як ствараюцца мастакамі ілюстрацыі да твораў. Спачатку мастак ўважліва прачытвае ўвесь тэкст і стараецца ярка ўявіць сабе ўсё, што ў ім намалявана пісьменнікам.  Мастак задумваецца над кожнай дзеючай асобай і спрабуе разабрацца ў ёй і яе ўчынках.  Потым жывапісец вызначае, які эпізод у творы найбольш важны ў сэнсавых адносінах. Ён ўяўляе жывую карціну гэтага эпізоду, а потым пераносіць яе на паперу.

Расказ настаўнік павінен канкрэтызаваць пэўнай, загадзя адабранай ілюстрацыяй да знаёмага дзецям тэксту з падручніка.

Пасля гэтага трэба прапанаваць вучням вусна намаляваць ілюстрацыю да адабранага ўрыўку з тэксту. Далей дзеці ствараюць індывідуальныя ілюстрацыі, намаляваныя на паперы.  Дзецям гэтая творчая праца вельмі падабаецца, і яны яе з задавальненнем выконваюць.

Рэцэнзаванне дзецьмі створаных малюнкаў.

Гэта найбольш цяжкі, але цікавы від творчай работы з дзіцячымі ілюстрацыямі. Кожны вучань пасля разбору тэксту паглыбляецца ў стварэнне сваёй ілюстрацыі. Потым школьнікі абменьваюцца малюнкамі.

Атрымаўшы малюнак аднакласніка, вучань разглядвае яго. Затым, перачытваючы тэкст, спрабуе знайсці эпізод, да якога малюнак адносіцца. Устанавіўшы, да якога месца створана ілюстрацыя, вучань падпісвае яе словамі тэксту. Супастаўляючы змест ілюстрацыі са зместам дадзенага эпізоду, вучань піша рэцэнзію, дзе паказвае, адпавядае ці не дадзены малюнак тэксту, адзначае якасць выкананай працы. Усе свае заўвагі ён падмацоўвае спасылкамі на тэкст. Рэцэнзія падпісваецца вучнем.

Складанне дыяфільмаў па твору.

Цікавую працу можна правесці па стварэнні сваіх дыяфільмаў на аснове прачытанага твора. Вучням даецца наступная інструкцыя па выкананні:

– падзяліце тэкст на адносна закончаныя часткі (колькі частак, столькі кадраў дыяфільма);

– прачытайце першую частку і падумайце, як адлюстраваць асноўны змест гэтай часткі на паперы (такім жа чынам вучні працуюць над наступнымі часткамі);

– клас дзеліцца на столькі груп, колькі будзе кадраў дыяфільма (кожная група малюе адзін кадр, заданне выконваецца дома);

– на наступным уроку літаратурнага чытання вучні змяшчаюць кадры дыяфільма на дошку і можа праводзіцца разнастайная работа: падрабязны пераказ або сціслы; выбарачнае чытанне; складанне апавяданне пра героя і інш.

Лепка і аплікацыя.

Гэты від дзіцячай творчасці выкарыстоўваецца часцей у 1-х і 2-х класах, калі дзеці не ўспрымаюць яшчэ крытычна вынікаў сваіх малюнкаў і бачаць у іх больш, чым дадзена. Дзеці могуць зляпіць грыбок, птушачку, лодачку, зайчыка, сабачку – асобны прадмет агульнай карціны, а затым аб’яднаць у агульную творчую працу.

Метад мадэлявання.

Гэта ўвядзенне сістэмы “заменнікаў” (умоўных абазначэнняў) жанраў, тэм, герояў, а таксама складанне схематычных планаў і мадэлі вокладкі кнігі.

Такім чынам, мадэляванне дазваляе:

– уключыць кожнага вучня ў працэс пазнання літаратуры як мастацтва слова;

– даць магчымасць вучню працаваць у адпаведнасці са сваімі магчымасцямі;

– ствараць гульнявую сітуацыю пры авалоданні чытацкімі ўменнямі;

– падтрымліваць цікавасць да мастацкай літаратуры;

– узбагачаць духоўны свет дзіцяці;

– свядома ўспрымаць мастацкія творы.

Напрыклад, мадэляванне вокладкі выконваецца па вызначаным алгарытме пасля праслухоўвання твора.  Для стварэння мадэлі вокладкі неабходна ўзяць чвэрць ліста паперы і каляровыя алоўкі.  Настаўнік працуе на дошцы, а вучні – на лістах.  Жанр твора пазначаецца геаметрычнай фігурай, тэма – колерам, прозвішча аўтара абазначаецца рыскамі ў верхняй частцы мадэлі, назва твора – рыскамі ў ніжняй частцы ліста.

Затым праводзіцца работа з выкананай мадэллю:

– Пакажыце прозвішча аўтара.

–  Прачытайце прозвішча аўтара.

–  Што мы прачыталі? (Прозвішча аўтара.)

– Прачытайце загаловак.

– Што мы прачыталі? (Назву твора.)

– Як называецца твор?

Падводзячы вынік урока, абавязкова трэба звярнуцца да гэтай мадэлі.

– Што вы сёння слухалі?  Пра што гэты верш?  Хто напісаў гэты верш?  Пакажыце на мадэлі і вымаўце прозвішча аўтара.  Пакажыце на мадэлі назву твора і прачытайце.

Кніжкі-самаробкі.

Адно з самых цікавых заданняў для хлопчыкаў і дзяўчынак – гэта праца з кніжкамі-самаробкамі, кожная з якіх вырабляецца дзецьмі з творчай выдумкай і ўяўленнем. Ёсць кніжкі ў форме ялінкі, грыбка, хаткі, карабліка і г. д. Самі кніжкі дзеці вырабляюць дома. Кожная кніжка мае сваю назву, якую прадстаўляе і абараняе аўтар на конкурсе кніжак у класе.

Напрыклад, кніжка “Коцік” мае сілуэт катка, у кніжцы “Вясёлы цягнік” старонкі – вагончыкі і г. д. У гэтых кніжках-самаробках дзеці запісваюць творы толькі ўласнага сачынення. Гэта першыя крокі ў іх творчасці, хай не заўсёды ўдалыя, але большасць вучняў цягнецца да такой працы, спрабуе праявіць сябе.

Творчыя заданні практычнага характару пры рабоце з тэкстам развіваюць у вучняў уменні самастойна вырашаць задачы творчага характару, што ў сваю чаргу садзейнічае развіццю творчых здольнасцей школьнікаў. Таму неабходна пачынаць праводзіць сістэматычную творчую працу на ўроках літаратурнага чытання з першага класа.

Спіс выкарыстаных крыніц:

  1. Унт, И. Э. Индивидуализация и дифференциация обучения / И. Э. Унт. –

М. : Педагогика, 1990. – С. 148.

 

Запись опубликована в рубрике Проблемы методики преподавания лингвистических дисциплин. Добавьте в закладки постоянную ссылку.

Добавить комментарий