Рожко А.А., Некаторыя актыўныя метады навучання беларускай мове ў пачатковых класах

УДК 373.3

Рожко Ганна Аляксандраўна

УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы», г. Гродна  Навуковы кіраўнік – З.М. Тамашэвіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання  ГрДУ імя Янкі Купалы

Некаторыя актыўныя метады навучання

беларускай мове ў пачатковых  класах

Кожны раз, калі настаўнік рыхтуцца да ўрокаў, перад ім паўстае пытанне: як пабудаваць урок так, каб зацікавіць вучняў, каб яны былі не пасіўнымі слухачамі, а разам з настаўнікам або і самастойна прывучаліся працаваць, набываць новыя веды з мэтай іх выкарыстання ў маўленчай дзейнасці і прымалі актыўны ўдзел у навучальна-выхаваўчым працэсе. Хочацца, каб кожны ўрок роднай мовы і літаратурнага чытання быў адкрыццём новага, яшчэ не зведанага, таямнічага, незабыўнага, цікавага. А гэта значыць, што працэс навучання роднай мове неабходна арганізоўваць так, каб дзеці не толькі атрымлівалі веды і навыкі, але і развівалі маўленне, мысленне, творчыя здольнасці, пашыралі свой кругагляд [3, с. 98].

Вырашэнне гэтай задачы бачыцца ў актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў. Вывучаючы педагагічную літаратуру па дадзеным пытанні, творчыя настаўнікі могуць знайсці шмат розных спосабаў і прыёмаў, якія сапраўды могуць павышаць эфектыўнасць у дадзеным накірунку. Існуюць розныя шляхі актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў.

Значную дапамогу ў выкладанні роднай мовы і літаратурнага чытання настаўніку пачатковых класаў аказваюць актыўныя метады навучання. Актыўнымі з’яўляюцца такія метады навучання, пры якіх ёсць высокая ступень самастойнасці вучняў, здзяйсняецца індывідуальны падыход, развіваюцца творчыя здольнасці кожнага вучня.

Актыўнасць ці пасіўнасць заняткаў вызначаецца не відам урока, а здольнасцю абудзіць думку, выклікаць вучняў да дзеянняў. Сучасная канцэпцыя выкладання мовы дапускае камунікатыўна-дзейнасны падыход, калі мова засвойваецца, у першую чаргу, як сродак пазнання, камунікацыі, далучэння да культуры [2, с. 76]. Важным момантам, які садзейнічае актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў, з’яўляецца “стварэнне ўмоў для цэласнага развіцця  асобы, дыферэнцыяцыі і індывідуальнасці навучання, магчымасці выбару індывідуальнай траекторыі ў адпаведнасці са здольнасцямі, патрэбнасцямі, інтарэсамі вучняў [1, c. 13]. Хочацца спыніцца на некаторых цікавых момантах арганізацыі ўрокаў, якія садзейнічаюць актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў.

Незвычайны пачатак урока засяроджвае ўвагу вучняў, таму ўрок трэба пачынаць з псіхалагічнай хвілінкі, што дае магчымасць узняць настрой дзяцей. У іх адразу ўзнікае жаданне даведацца, што цікавага  будзе далей. Важным момантам з’яўляецца знаёмства з тэмай урока, мэтамі і задачамі. Добра, калі ствараецца пэўная праблемная сітуацыя, каб вучні самастойна вызначылі тэму і мэты ўрока, тым самым ужо з першых хвілін урока яны ўключаюцца ў актыўную дзейнасць. Для стварэння праблемнай сітуацыі настаўнік можа задаць пытанні, а можа выкарыстаць разнастайны наглядны матэрыял: ілюстрацыі, схемы, табліцы і інш.

Кожнаму віду працы на ўроку пажадана даваць цікавыя назвы, каб ў вучняў з’явіліся пытанні: А што гэта такое? З чым гэта звязана? Як выканаць гэтае заданне? і інш. Назвы могуць быць самыя неверагодныя. Так, напрыклад: «У гасцях у слова», «Залацінкі мудрасці», «Апрані слова», «Арфаэпічная хвілінка», «Падбяры сваякоў», «Хвілінка-ўспамінка», «Карэктар», «Эрудыт», «Лінгвістычны спрынт» і інш., што таксама актывізуе ўвагу вучняў і спрыяе іх актыўнай дзейнасці.

Актывізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў дапамагаюць міжпрадметныя сувязі. На аснове міжпрадметнага навучання ствараюцца ўмовы для развіцця агульных прыёмаў разумовай дзейнасці: аналіз, сінтэз, сістэматызацыя, класіфікацыя, уменне параўноўваць, рабіць вывады. Міжпрадметныя сувязі могуць уключацца ў структуру ўрока як фрагмент ці асобны этап урока, на якім вырашаецца канкрэтная пазнавальная задача, якая патрабуе канкрэтных ведаў з іншых прадметаў.

Спынімся на некаторых актыўных метадах навучання роднай мовы. Цікавым метадам, на нашу думку, з’яўляецца   шасціграннае навучанне або гексы (соты, шасцівугольнікі). Гэты метад прызначаны, каб навучыць дзяцей усталёўваць лагічныя сувязі паміж паняццямі, тэрмінамі, з’явамі, каб набытыя на ўроку веды складаліся ў сістэму. Гексы дапамагаюць навучыць вучняў працаваць у камандзе, дамаўляцца, крытычна ставіцца да інфармацыі.  А яшчэ гэта просты спосаб «разгаварыць» маўчуноў, даць ім магчымасць паверыць у сябе, што, вядома, спрыяе развіццю дзіцяці, павышае яго навучальныя вынікі і канкурэнтнасць у будучыні.

Гексы выразаюць з паперы ці пластыка. На гексах можа быць напісана, намалявана, раздрукавана ўсё, што заўгодна па тэме ўрока. Таксама гексы могуць быць пустыя, каб вучні маглі самі напісаць на іх паняцці і скласці логіка-сэнсавую мадэль.  Ідэя гэтага метаду заключаецца ў тым, што, каб веды былі трывалымі, яны павінны лагічна абапірацца на раней засвоеныя веды вучняў, лагічна выцякаць і вырошчвацца з іх.

Складаючы з набору гексаў малюнак (пазл), дзеці ўсталёўваюць лагічную сувязь паміж тымі карткамі, якія сутыкаюцца сваімі бакамі, і гэтыя сувязі становяцца бачнымі. Кожнае паняцце, запісанае на асобным гексе, можа быць звязана з іншымі.  Відавочна, што няма адзінага правільнага спосабу скласці ўзор. Вучні могуць некалькі разоў перакладаць карткі, каб паказаць глыбокае разуменне, па-іншаму патлумачыць логіку і сувязі на карціне, якую яны стварылі.

Гэты метад зручна выкарыстоўваць на ўроках, калі вывучаюцца тэмы пра часціны мовы. Напрыклад, пры вывучэнні тэмы назоўніка:

Назоў-нік
Род
Лік
Часціна мовы
Прад-мет
Хто? Што?
Дзей-нік

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

         Пры вывучэнні першай тэмы пра назоўнік дзеці складаюць левую частку. На наступных уроках дабаўляюць на кластар яшчэ гексы з правай часткі.

Каб дзецям было больш цікавей, можна словы замяніць малюнкамі.

«Дыванок ідэй» – адзін з метадаў вырашэння праблем. Ён дазваляе перайсці ад аналізу прычын з’явы да індывідуальных дзеянняў удзельнікаў, накіраваных на рашэнне гэтай канкрэтнай праблемы. Напрыклад, якую тэму ў раздзеле “Склад слова” не паспелі засвоіць.

Яго можна выкарыстоўваць, калі вырашэнне прабемы залежыць ад удзельнікаў заняткаў (напрыклад: вучні чагосьці не засвоілі з  тэмы “Суфікс” або “Канчатак”)

Этапы працы:

I этап — разуменне праблемы (чаму такая праблема існуе).

II этап — пошук рашэнняў (што можна зрабіць, каб змяніць існуючую сітуацыю).

III этап — індывідуалізацыя дзейнасці (што я асабіста зраблю, каб змяніць існуючую сітуацыю, якія пэўныя дзеянні прымем разам).

IV этап — эвалюцыя (ацэньванне) ідэй (індывідуальнае прыняцце рашэння: што зраблю напэўна, а што паспрабую зрабіць для вырашэння гэтай праблемы).

Перад пачаткам заняткаў настаўнік рыхтуе палоскі паперы (трох розных колераў, па 30-40 кожнага колеру), 3-4 вялікія аркушы паперы, клей (1-2 на групу), налепкі двух колераў (дзве налепкі кожнага колеру для кожнага ўдзельніка).

  1. Скажыце, якой праблемай мы будзем займацца на гэтым занятку, аб’яднайце ўдзельнікаў у 3- 4 групы, пасадзіце іх за асобныя сталы.
  2. Скажыце, што I-ым этапам працы будзе разуменне праблемы. Паспрабуем адказаць сабе на пытанне: чаму такая праблема існуе? Кожная група атрымлівае 10 каляровых палосак і вялікі аркуш паперы. Заданне для групы: адказаць на пастаўленае пытанне, напісаць свае адказы на атрыманых палосках паперы (на адной палосцы адзін адказ, пры гэтым не абавязкова выкарыстоўваць усе палоскі), а пасля гэтага зрабіць на вялікім аркушы паперы «дыванок», наляпляючы ўсе палоскі такім чынам, каб усё напісанае можна было прачытаць. На работу групам дайце прыблізна 2 хвіліны.
  3. Пасля заканчэння работы групы прадстаўляюць свае «дыванкі» і зачытваюць адказы.
  4. Скажыце, што ўжо ведаем, і таму можам перайсці да
    II этапу — пошуку рашэнняў. Падумаем, што можна зрабіць, каб змяніць існуючую сітуацыю. Кожная група атрымлівае 10 каляровых палосак паперы (іншага колеру) і, памятаючы пра прычыны, запісвае свае ідэі (як вырашыць дадзеную праблему) на каляровых палосках (на адной палосцы адзін адказ, пры гэтым не абавязкова выкарыстоўваць усе палоскі — як і на папярэднім этапе), а потым наклейвае гэтыя новыя палоскі да свайго «дыванка». На працу групам даецца 3 хвіліны.
  5. Пасля заканчэння этапу групы прадстаўляюць свае «дыванкі» і зачытваюць ідэі.
  6. Скажыце, што ўжо ведаем прычыны і ведаем, што можна зрабіць, каб гэта змяніць. Неабходна перайсці да III этапу, гэта значыць да індывідуалізацыі дзеянняў. На гэтым этапе кожны з нас адкажа сабе на пытанні: Што асабіста я зраблю на працягу гэтага тыдня, каб змяніць існуючую сітуацыю. Кожны піша запланаваныя ім дзеянні на палосцы паперы (на адной палосцы адно дзеянне, калі хтосьці вырашыць зрабіць больш — бярэ ў вядучага наступную палоску). Група збірае разам індывідуальныя палоскі, але не лепіць іх гэтым разам да «дыванок».
  7. Скажыце, што цяпер агучым нашы дзеянні. Будзем гэта рабіць такім чынам: па чарзе кожная група будзе чытаць 1-ую палоску, калі ў іншай групе ёсць такая ж ідэя, яна адкладаецца ўбок. Групы па чарзе чытаюць, настаўнік бярэ ў іх палоскі і клеіць іх на дошку так, каб потым можна было лёгка прачытаць. Калі ідэі вычарпаны, папрасіце групы прыклеіць пакінутыя палоскі да сваіх «дыванкоў» і павесіць іх на сцяну.
  8. Скажыце, чаму прысвечаны IV этап – ацэнцы ідэй. Гэта той момант, калі мы ацэньваем рэалістычнасць нашых намераў. Кожны ўдзельнік атрымлівае 2 чырвоныя налепкі і 2 зялёныя. Чырвоны колер азначае, што зраблю гэта абавязкова, а зялёны — што паспрабую гэта зрабіць. Удзельнікі прымацоўваюць налепкі на выбраных імі ідэях (не абавязкова выкарыстоўваць усе налепкі). Запрасіце ўдзельнікаў прачытаць ідэю і прыляпіць налепку.
  9. Падводзячы вынікі, скажыце, ці была ў нас магчымасць падумаць, што кожны з нас зробіць, каб дапамагчы ў вырашэнні агульнай праблемы.

Але гэты метад затрачвае многа часу на ўроку, таму настаўнікі яго выкарыстоўваюць для замацавання ўсяго раздзела.

Метад, які можна часта выкарыстоўваць пры вывучэнні розных тэм у 3 класе, называецца рамонак. Ён выконваецца ў групах, таму што для яго выкарыстання настаўніку неабходна шмат падрыхтоўкі. Вам спатрэбяцца лісты паперы ці “пялёсткі”, на якіх будуць запісаны словы. Колькасць вызначаеце самастойна, у залежнасці ад пялёсткаў на адной кветцы (адзін пялёстак – адно слова) і колькасці груп. Напрыклад, вы праходзіце тэму “Часціны мовы”. Першай групе даяце заданне: выбраць словы- прадметы. Другой групе – выбраць словы-прыметы. Трэцяй групе – выбраць словы-дзеянні. Пасля чаго вучні павінны прыклеіць да сярэдзінкі кветкі назву часціны мовы, вакол словы-пялёсткі і павесіць на дошку для калектыўнай праверкі. Дзеці з 2 класа ведаюць, на якія пытанні адказваюць гэтыя словы. А пры вывучэнні новай тэмы “Часціны мовы” уводзяцца такія  новыя панняці, як “Назоўнік”, “Дзеяслоў”, “Прыметнік”. Такі метад можна выкарыстоўваць  і пры вывучэнні тэмы “Склад слова”.

Метад “Шпіталь (бальніца) слоў”. Група з чатырох чалавек атрымлівае лісты паперы з 2-3 сказамі, насычанымі арфаграмамі. Часта словы дадзены з памылкамі. Словы  “захварэлі”, іх патрэбна вылечыць. Першы вучань – спецыяліст па арфаграме (ставіць націск, знаходзіць у слове слабую пазіцыю). Другі вучань – спецыяліст па каранях і канчатках (вызначае месца арфаграмы). Трэці вучань – спецыяліст па праверачных словах (падбірае праверачнае слова). Чацвёрты вучань – галоўны ўрач, які выпраўляе памылкі і “выпісвае з бальніцы”.Гэты метад можна выкарыстоўваць як дыферэнцыраванае заданне. Для слабейшых вучняў можна даць простыя заданні, кароткія   сказы, а для моцных вучняў – цяжкія заданні і складаныя сказы.Так як цяпер дзеці многа часу адводзяць смартфонам і маюць зносіны з дапамогай смайлаў (эмоджи), прыдумалі новы актыўны метад як “Перакладчык смайлаў”.  Яго сутнасць заключаецца у тым, што настаўнік раздрукуе на паперы зашыфраваныя у смайліках словы, сказы,  прыказкі, народныя прыкметы, а дзеці павінны разгадаць. Вучні павінны ведаць, што абазначае той ці іншы смайл. Тады малодшым школьнікам вельмі цікава гуляць і пазнаваць беларускую мову.Да актыўных метадаў  навучання роднай мове можна аднесці метад “Разважай-заўважай”. Настаўнік говорыць нейкі сказ (пачатак прыдуманай казкі). Клас дзеліцца на 2 варыянты. Першы варыянт – павінны прыдумаць працяг гэтай казкі, другі варыянт – заўважыць, колькі разоў сустрэнуцца аднакаранёвыя словы. Дзеці разам з настаўнікам запісваюць гэтыя словы і абазначаюць канчатак (па выбары настаўніка). Гэты метад спрыяе ўважлівасці, развіццю маўлення, мыслення, уяўленняў.Выкарыстанне вышэйназваных актыўных метадаў арганізацыі навучання будзе эфектыўным пры захаванні наступных умоў:

1) актыўная зацікаўленасць настаўніка ў фарміраванні не толькі ведаў, уменняў і навыкаў, а і адукацыйных кампетэнцый;

2) пераход да «суб’ект-суб’ектнага» варыянта ўзаемадзеяння паміж настаўнікам і вучнямі;

3) пастаянны рост самастойнай працы вучняў;

4) метадычнае забеспячэнне практычнага навучання па вучэбных дысцыплінах;

5) абнаўленне матэрыяльнай базы і яе адпаведнасць сучасным тэхналогіям навучання і інш.

Уменне аналізаваць, параўноўваць, выдзяляць галоўнае, вырашаць праблему, здольнасць да самаўдасканалення і ўменне даць адэкватную cамаацэнку, быць адказным, самастойным, умець супрацоўнічаць — воcь з чым дзіцяці неабходна ўвайсці ў гэты свет. І таму задача настаўніка – пабудаваць так працэс навучання, каб дапамагчы раскрыцца духоўным сілам вучня. Настаўніку трэба не толькі даступна ўсё расказаць і паказаць, але i прывіць яму навыкі практычных дзеянняў. Гэтаму якраз i cадзейнічаюць актыўныя метады навучання [4, с. 101].

 

Літаратура

  1. Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах: вучэбны дапаможниік/ Н. М. Антановіч /і інш.]; пад рэд. М. Г. Яленскага. — Минск: Вышэйшая школа, 2019. — 263 с.
  2. Патапчук, С. Выкарыстанне актыўных метадаў навучання на ўроках мовы і літаратурнага чытання: зб. навук. арт. / Міністэрства адукацыі РБ, Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна, кафедра рускай і беларускай моў з методыкай выкладання; пад агул. рэд. Г.М. Канцавой. – Брэст : Альтернатива, 2010. – 116 с.
  3. Чарнецкая, Я. Выкарыстанне актыўных метадаў навучання на ўроках мовы і літаратурнага чытання: зб. навук. арт. / Міністэрства адукацыі РБ, Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна, кафедра рускай і беларускай моў з методыкай выкладання; пад агул. рэд. Г.М. Канцавой. – Брэст : Альтернатива, 2010. – 116 с.
  4. Шавель, В. Выкарыстанне актыўных метадаў навучання на ўроках мовы і літаратурнага чытання: зб. навук. арт. / Міністэрства адукацыі РБ, Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна, кафедра рускай і беларускай моў з методыкай выкладання; пад агул. рэд. Г.М. Канцавой. – Брэст : Альтернатива, 2010. – 116 с.

 

Запись опубликована в рубрике Проблемы методики преподавания лингвистических дисциплин. Добавьте в закладки постоянную ссылку.

Добавить комментарий