УДК 37.013.2
Жукоўская Ганна Ігараўна
УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», г. Гродна
Навуковы кіраўнік – А. М. Лапкоўская, дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання ГрДУ ім. Янкі Купалы
РАЗВІЦЦЁ ТВОРЧАГА МЫСЛЕННЯ І ЎЯЎЛЕННЯ ВУЧНЯЎ НА І СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
Здольнасць да творчасці ўласцівая кожнаму чалавеку. Своечасова ўбачыць яе і арганізаваць дзейнасць вучня адпаведна яго патрэбы ў творчай самарэалізацыі – асноўная задача педагога. Творчы пачатак у дзейнасці настаўніка і вучня здольны выявіць ўнутраныя рэзервы навучання, уплываць на ступень адкрытасці дзіцяці да ўсяго новага, пераадольваць стэрэатыпы і развіваць бегласць і гнуткасць, арыгінальнасць і дакладнасць мыслення. Такія вучоныя як А. М. Лявонцьеў, Д. Б. Эльконин звязваюць фарміраванне творчых здольнасцей вучня з развіццём яго творчай дзейнасці, а таксама з авалоданнем дзецьмі відамі дзейнасці, якія традыцыйна лічацца «творчымі»: канструктыўнай, музычнай, выяўленчай, мастацка-літаратурнай. Даследаванні Л. С. Выгоцкага, В. У. Давыдава, Я. І. Ігнацьева, С. Л. Рубінштэйна, У. А. Крцецкага і іншых навукоўцаў сведчаць пра тое, што творчая дзейнасць з’яўляецца не толькі перадумовай эфектыўнага засваення вучнямі на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі новых ведаў, але і лічыцца ўмовай творчага пераўтварэння наяўных у дзяцей пазнанняў, садзейнічае самаразвіццю асобы.
Аналіз навуковай літаратуры дазваляе канстатаваць, што творчасць – гэта дзейнасць, вынікам якой з’яўляюцца новыя матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці; вышэйшая форма псіхічнай актыўнасці, самастойнасці; здольнасць ствараць нешта новае, арыгінальнае [2].
У выніку творчая дзейнасць спрыяе фарміраванню і развіццю творчых здольнасцей. Пад творчымі здольнасцямі разумеюць індывідуальна-псіхалагічныя асаблівасці індывіда, якія маюць дачыненне да паспяховасці выканання якой-небудзь дзейнасці, але не зводзяцца да ведаў, уменняў, навыкам, якія ўжо выпрацаваны ў чалавека [1].
Многія псіхолагі гавораць пра сувязь здольнасці да творчай дзейнасці з асаблівасцямі мыслення. Даследаванні паказваюць, што творчыя асобы валодаюць дывергентным мысленнем, якое характарызуецца такімі асаблівасцямі, як: хуткасць – здольнасць выказваць максімальную колькасць ідэй (у дадзеным выпадку важна іх колькасць, а не якасць); гнуткасць – здольнасць выказваць разнастайныя ідэі з розных абласцей; арыгінальнасць – здольнасць спараджаць новыя нестандартныя ідэі (гэта можа выяўляцца ў адказах, высновах, што несупадаюць з агульнапрынятымі); закончанасць – здольнасць удасканальваць свой «прадукт» ці надаваць яму закончаны выгляд [4].
«Структура крэатыўнага урока істотна адрозніваецца ад традыцыйнага ўрока і ўключае ў сябе блокі, якія рэалізуюць мэты ўрока, адэкватныя мэтам крэатыўнай адукацыі ў цэлым. Логіка пабудовы творчых урокаў абумоўлена мэтай, зрабіць працэс навучання сапраўды развівальным. Усведамленне першачарговасці гуманістычных мэт навучання ў адносінах да прагматычных, прадугледжвае істотнае змяненне структуры арганізацыі вучэбнай дзейнасці. Канструяванне новых форм вучэбнай дзейнасці робіцца на аснове натуральных наватвораў сэнсавай сферы асобы малодшых школьнікаў»[5].
Прааналізаваўшы навуковую літаратуру і назіранні настаўнікаў-практыкаў, можна зрабіць выснову, што малодшы школьны ўзрост з’яўляецца сенсітыўным перыядам для развіцця творчых здольнасцей. Згодна з Л. С. Выгоцкім, з пачаткам школьнага навучання мысленне займае цэнтральнае месца ў свядомай дзейнасці дзіцяці. Развіццё славесна-лагічнага, разважальнага мыслення, якое адбываецца ў працэсе засваення навуковых ведаў, перабудоўвае і ўсе іншыя пазнавальныя працэсы: памяць у гэтым узросце становіцца мысленнай, а ўспрыманне думаючым.
Мысленне вучняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі адрозніваецца высокім тэмпам развіцця. У гэтым узросце адбываюцца структурныя і якасныя пераўтварэнні ў інтэлектуальных працэсах; актыўна развіваюцца наглядна-дзейснае і наглядна-вобразнае мысленне. З моманту паступлення ў школу ўзнікае славесна-лагічнае мысленне. Пераход да гэтай формы мыслення звязаны са змяненнем яго зместу: цяпер гэта ўжо не канкрэтныя ўяўленні, якія маюць наглядную аснову і якія адлюстроўваюць знешнія прыметы прадметаў, а паняцці, якія адлюстроўваюць найбольш істотныя ўласцівасці прадметаў і з’яў і суадносіны паміж імі. З дапамогай славесна-лагічнага мыслення вучань можа рабіць высновы і вырашаць задачы, абапіраючыся не на наглядныя прыметы аб’ектаў, а на ўнутраныя, істотныя ўласцівасці і адносіны. У працэсе навучання дзеці авалодваюць прыёмамі разумовай дзейнасці, набываюць здольнасць дзейнічаць «у розуме» і аналізаваць працэс ўласных разваг. У дзіцяці з’яўляюцца лагічна верныя развагі: разважаючы, яно выкарыстоўвае аперацыі аналізу, сінтэзу, параўнання, класіфікацыі, абагульнення. За першыя тры-чатыры гады навучання ў школе вучань прагрэсуе ў разумовым развіцці. Ад дамінавання наглядна-дзейснага і элементарнага вобразнага мыслення, ад дапаняційнага ўзроўню развіцця і беднай логікі разважанняі школьнік падымаецца да славесна-лагічнага мыслення на ўзроўні канкрэтных паняццяў. Пачатак гэтага ўзросту звязаны, калі карыстацца тэрміналогіяй Ж. Піажэ і Л. С. Выгоцкага, з дамінаваннем дааперацыйнага мыслення, а канец – з перавагай апэрацыйнага мыслення ў паняццях.
Пры навучанні дзяцей беларускай мове на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі вельмі важна развіваць творчае мысленне і ўяўленне. Неабходна адзначыць, што асноўнымі задачамі навучання беларускай мове ў І–IV класах у межах маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі з’ўляюцца:
- фарміраванне камунікатыўных уменняў і навыкаў навучэнцаў;
- развіццё практычных уменняў і навыкаў выкарыстання беларускай мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці;
- развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў пры стварэнні ўласных вусных і пісьмовых выказванняў.
На сённяшняга вучня, як сцвярджаюць псіхолагі, нельга дзейнічаць дэкларатыўнымі метадамі. У рабоце настаўніка недапушчальны шаблоны, бо пры гэтым знікае магчымасць творчасці вучняў. Таму важнейшай задачай адукацыйнага працэсу з’яўляецца пошук шляхоў, формаў і метадаў, якія не толькі развіваюць разумовыя здольнасці вучняў, але і фарміруюць творчае уяўленне, уменне ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных стыляў і жанраў.
У працэсе навучання настаўніку неабходна вырашаць творчыя задачы, уводзіць элементы самастойных даследванняў, развіваючы пазнавальныя інтарэсы дзіцяці, яго літаратурна-творчыя здольнасці, патрэбу самастойна думаць.
Творчае мысленне не можа фарміравацца ад выпадку да выпадку, яно патрабуе мэтанакіраванага навучання і развіцця.
Для развіцця творчых здольнсцей вучняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі неабходна:
- выкарыстоўваць розныя метады і прыёмы навучання;
- падбіраць творчыя заданні;
- не стрымліваць ініцыятыву вучняў і не рабіць за іх тое, што яны могуць рабіць самастойна;
- за правільныя адказы і выкананыя заданні ўзнагароджваць вучня не толькі адзнакай, але і добрым словам, пахвалой;
- не крытыкаваць за няўдачы і не прыніжаць годнасць вучня;
- удзельнічаць у розных конкурсах, мерапрыемствах і алімпіядах.
Апішам прыклады метадаў і прыёмаў для развіцця творчых здольнасцей вучняў на кожным этапе ўрока па беларускай мове, якія былі выкарыстаны намі пры правядзенні эксперыментальнай работы і апрабаваны падчас педагагічнай практыкі.
Арганізацыйны пачатак урока. Метады «Скажам «Добры дзень», «Пажаданні вясёлых пальчыкаў», «Закончы сказ» ствараюць спрыяльную атмасферу, садзейнічаюць засваенню маўленчага этыкету, камунікатыўных ведаў і ўменняў праз уключэннне іх у выказванне.
Праверка выкання дамашняга задання. Метады «Ты – мне, а я – табе», гульні «Разумная парачка», «Лаві памылку», «Слоўнікавая дуэль», «Канверт», «Хто хутчэй?», «Гарачае крэсла» вучаць фармуляваць пытанні і адказы па тэме, весці дыялог па прапанаваных пытаннях, што пабуджае вучняў да праўлення ўмення слухаць і чуць, ацэньваць свае выказванні.
Падрыхтоўка да засваення новага вучэбнага матэрыялу. Метады «АБВГДэйка», «Слоўнікавая зарадка», «Ключавое слова», прыём «Хвілінка адкрыцця», інтэрактыўныя гульні «Фантан пытанняў», «Алфавіт», «Слоўнікавая дуэль» развіваюць камунікатыўную актыўнасць вучняў, развіваюць увагу вучняў, памяць і цікавасць да вывучаемага матэрыялу.
З дапамогай прыёму «Банк ведаў» можна вызначыць тэму і задачы ўрока.
Выдатную маўленчую сітуацыю стварае выкарыстанне метаду «Відэасюжэт». Візуалізацыя матэрыялу дапамагае вучням глыбей яго спасцігнуць, стварае ўмовы для развіцця асобы на падставе міжпрадметных сувязяў, вучыць дзяцей выражаць свае пачуцці, думкі, слухаць і разумець іншых.
Засваенне новых ведаў. Метад «Зігзаг», гульня « Адгадай, хто гэта ці што гэта?, прыём «Апрані слова», гульня «Хто больш» ствараюць ўмовы для пошука варыянтаў афармлення думкі ў залежнасці ад сітуацыі маўлення, вучаць рыхтаваць тэзісы для выказванняў.
Складанне апорных схем садзейнічае выпрацоўцы навыкаў і уменняў правільна разважаць, самастойна творча мысліць.
Метад «Мазгавы штурм» павышае ўзровень самастойнасці вучняў, зніжае пачуцце страху перад аўдыторыяй, фарміруе павагу да чужой пазіцыі, развівае лагічнае мысленне і стварае базу для навыку аргументацыі.
Метады «Чатыры вуглы», «Выбяры з пяці», «Лагічны ланцужок», «Чыё гэта?», «Каляровыя фігуры», «Кошык пытанняў» ствараюць умовы для творчай ініцыятывы, стымулююць актыўную разумовую дзейнасць, садзейнічаюць усвядомленаму выбару
Інтэрактыўныя гульні «Арфаграфічная эстафета», «Карэктар», ,,Вучань-настаўнік», «Я – настаўнік» развіваюць здольнасць думаць і разумець з’явы з розных пунктаў погляду, у школьнікаў фарміруюцца некаторыя прафесійныя якасці, лідэрства, развіваецца ўменне кіраваць людзьмі.
Фарміраваць у вучняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ўменне прыменяць веды ў новай вучэбнай сітуацыі адбываецца ў працэсе выканання наступных творчых заданняў:
- праверка правільнасці напісання, ужывання слоў;
- падбор слоў, словазлучэнняў, сказаў, складанне тэкстаў з зададзеным лексічным значэннем, на пэўнае правіла;
- дапаўненне некаторай часткі словазлучэння, сказа, тэксту да цэлага, адпаведнага з зададзеным патрабаванням;
- складанне цэлага з прапанаваных частак;
- пераўтварэнне моўнага матэрыялу для атрымання патрабаванага выніку;
- распазнаванне аб’екта па прыкметах (граматычныя крыжаванкі, загадкі і т. д.);
- параўнанне слоў, словазлучэнняў, сказаў без указання крытэрый параўнання;
- пошук аналогій;
- устанаўленне заканамернасці ў напісанні літар, слоў і т .д.
Метады «АБВГДэйка», «Кошык ідэй», «Мазгавы штурм», гульні «Пяць на пяць», «Лато», «Закончы сказ», «Пахвалі прадмет», «Так/не», «Апрані слова», «Які яшчэ», «Сапсаваны мікрафон», інтэрактыўная гульня «Слоўнікавае лато» вучаць прыёмам выражэння вядомай і новай інфармацыі, развіваюць уменне будаваць выказванні, спрыяюць стварэнню вучнямі сваўго індывідульнага погляду пра з’явы, праблемы, абмен поглядамі.
Прыём «Лагічны ланцужок» (у якім дапушчана памылка) дазваляе вучням арыентавацца ў пройдзеным матэрыяле і ацаніць самастойна ступень свайго развіцця.
Рэфлексія. Прыём «Памяняйся месцамі», гульні «Закончы думку», «Закончы сказ», «Падары кветку», інтэрактыўная гульня «Рэклама» вучаць рабіць самаацэнку уласнай дзейнасці, вучаць уключаць у пазнанне не толькі розум, але і пачуцці.
Прымяненне гэтых метадаў і прыёмаў не толькі развівае ўяўленне вучняў, але і дазваляе ім лепш зразумець рэальны свет, узаемасувязь паміж яго удзельнікамі.
Пры развіцці творчага мыслення і ўўлення развіваюцца і творчыя здольнасці. Гэта такія здольнасці як гатоўнасць памяці, мыслення да здольнасці пераносу вопыту. Таксама фарміруецца самастойнасць пры ацэнцы таго, што дзеці чытаюць, чуюць і пішуць. А значыць і такая важная творчая здольнасць, як крытычныя адносіны да вынікаў творчасці і яе працэсу.
Такім чынам, пры выбары метадаў і прыёмаў настаўніку трэба ўлічваць: індывідуальныя характарыстыкі вучняў; ўзроставыя асаблівасці развіцця; індывідуальныя псіхалагічныя рысы вучняў; эмацыйныя асаблівасці класа; ўзровень развіцця здольнасцяў. Уважлівы падыход да кожнага практыкавання, да кожнай работы творчага характару спрыяе развіццю творчага мыслення і ўяўлення вучняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Бібліяграфічны спіс
- Брушлинский, А. В. Воображение и творчество / А.В. Брушлинский. – М. : Эксмо, 2014. – 145 с.
- Выготский, Л. С. Психология творчества: Учебник для высших учебных заведений / Л. С. Выготский. – М.: Инфра-М, 2011. – 487 с.
- Русакова, Т. Г. Диагностика творческого взаимодействия младших школьников в условиях коллективной художественно-творческой деятельности / Т. Г. Русакова, А. А. Олекс // Современные проблемы науки и образования. – №6. – 2016. – С. 371 – 372.
- Соловьева, О. М. Психология развития творчества / О. М. Соловьева. – М., 2010. – 748 с.
- Утёмов В. В. Структура креативного урока по развитию творческой личности учащихся в педагогической системе НФТМ-ТРИЗ // Научно-методический электронный журнал «Концепт». – 2013. – Т. 3. – С. 2841 – 2845.