УДК 373.24
Навуковы кіраўнік – І.І. Капалыгіна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
У сучасным грамадстве Беларусі адзначаецца рост нацыянальнай самасвядомасці, імкненне да пазнання сваёй гісторыі і культуры. Далучэнне да нацыянальных традыцый свайго народа – актуальная задача выхавання беларускіх дашкольнікаў. Вельмі важна пачынаць гэта у дашкольным дзяцінстве. Менавіта дашкольны ўзрост – найбольш спрыяльны перыяд для авалодання дзецьмі элементамі беларускай народнай культуры, што вельмі важна для далейшага працэсу выхавання.У нашай краіне відавочна цікавасць да ўкаранення народнага мастацтва ў практыку дашкольнага выхавання. Прыйдзе час, і сёняшнія маленькія беларусы будуць вызначаць лёс краіны, освайваць, зберагаць і перадаваць будучым пакаленням культурную спадчыну свайго народа, таму вельмі важна абудзіць у іх найлепшыя маральныя якасці, выхоўваць пачуццё любові і павагі да свааёй Радзімы, што дапаможа ім далучыцца да нацыянальнай культуры і быць высокаадукаванымі людзьмі.
Вялікае значэнне ў далучэнні дзяцей дашкольнага узросту да нацыянальнай культуры мы адводзім прадметна-развіваючаму асяроддзю. Пад прадметна-развіваючым асяроддзем неабходна разумець натуральную камфортную абстаноўку, рацыянальна арганізаваную у прасторы і часе, насычаную разнастайнымі прадметамі і гульнёвымі матэрыяламі. Асноўнымі накірункамі прадметна-развіваючага асяроддзя ў далучэнні дашкольнікаў да нацыянальнай культуры мы вылучылі наступнае.
Выкарыстанне прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтваў працэсе выхавання дашкольникаў. У групе створаны беларускі куток з нацыянальнымі прадметамі: беларуская народная цацка, ганчарныя вырабы, саломы, рушнікі, элементы нацыянальнага касцюма, аформлены альбомы па народнаму мастацтву, мадэлі і макеты матэрыяльнай культуры, прызначаныя як для разглядвання, так і для самастойнай дзенасці дзяцей.
Элементы прадметна-развіваючага асяроддзя, якія выкарыстоўваюцца у сумеснай дзейнасці дзяцей і педагога – прадстаўніка нацыянальнай культуры, з’яўляюцца эфектыўнымі ў працэсе азнаямлення дашкольнікаў з традыцыйнай культурай.
Велізарны і найстаражытнейшы пласт узораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва складаюць народныя мастацкія промыслы. Кожны прадмет народнай творчасці нясе ў сабе зарад станоўчай энергіі, дабра і радасці. Дзеці па-свойму ўспрымаюць творы народнай творчасці.
Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў сілу блізкасці да народа, даступнасці і прастаты, жывога характару мае важнае месца не толькі ў творчым, але і ў асобасным станаўленні дзяцей дашкольнага ўзросту, а таксама ў развіцці фантазіі, ініцыятывы, ўяўлення і самастойнасці [1]. Праца з матэрыяламі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва паскарае станаўленне дзіцячай творчасці; народнае мастацтва з’яўляецца мастацкім вопытам многіх пакаленняў народа; творы народнага мастацтва фармуюць густ, далучаюць да эстэтыкі, развіваюць творчасць асобы.
Пры ўзаемадзеянні з творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ўспрымання старэйшых дашкольнікаў адкрываюцца новыя крыніцы і магчымасці, што спрыяе першым эстэтычным перажыванням. Выхавальнік паказвае ўсю шырыню і выразнасць дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія валодаюць неверагоднай сілай ўплыву на дашкольніка. Знаёмячыся з творамі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзецям прадстаўляюцца сапраўдныя ўзоры. Акружаючыя дзяцей прадметы выхоўваюць у іх пачуццё прыгожага, дапытлівасць, павінны быць нацыянальнымі. Гэта дапамагае з ранняга дзяцінства зразумець, што яны з’яўляюцца часткай беларускага народа.
Вывучэнне фальклорных форм як сродкаў прадметна-развіваючага асяроддзя. У працы па далучэнні дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры выкарыстоўваюцца і разнастайныя фальклорныя формы: казкі, гульні, загадкі, пасловіцы, пагаворкі. Творы народнай творчасці маюць вялікае пазнавальнае і выхаваўчае значэнне, абагачаюць дзіцячае асяроддзе, дашкольнікі атрымліваюць першыя уяўленні аб культуры свайго народа. Старэйшых дашкольнікаў, якім ужо даступна асваенне духоўна-маральных і эстэтычных каштоўнасцей нацыянальнай культуры, мы далучаем да правядзення свят, абрадаў, фальклорных пасядзелак, да гістарычнай памяці народа. Амаль усе жанры беларускага фальклору сррыяюць развіццю мастацкіх зададкаў і здольнасцей дзяцей, даюць уяўленне пра незвычайнае багацце беларускага фальклора.
Знаёства дзяцей з вуснай народнай творчасцю адбываецца на занятках, на экскурсіях, у вольны час. Выкарыстанне фальклорных форм садзейнічае стварэнню атмасферы эмацыянальнага камфорту, даверу і павагі да роднага краю і нацыянальнай культуры. Менавіта традыцыйная нацыянальная культура дапамагае нам стварыць эмацыянальна камфортную і радасную атмасферу ў групе. Вясёлыя песенкі, забаўлянкі, яркія прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – гэта першае дакрананне да свету нацыянальнай культуры, якое заўсёды выклікае ў дзяцей усмешку, радасць, здзіўленне і захапленне.
Выкарыстанне рэсурса музейнай педагогікі ў працессе знаёмства з беларускай культурнай спадчынай. Музейная педагогіка ў дашкольнай адукацыі займае дастойнае месца. Часцей за ўсё можна сустрэць дзве групы: этнаграфічныя і прыродныя [2]. У нашым дашкольным цэнтры дзейнічае “Беларуская хатка” – міні-музей. Там выстаўлены прадметы быта нашых продкаў: жалезны прас, кросны, караўлот, пралка, сундук з вышывакамі, посцілкамі і рушнікамі ручнога ткацтва. вілкі, старадаўні посуд, нацыянальныя касцюмы (какошнікі, рубахі, спадніцы), вырабы нацыянальнага прыкладнога мастацтва і г.д. Ёсць прыбраны ложак, я каля ложка – немаўля. Старажытныя беларусы былі веруючымі людзьмі, таму ў кожнай хаце быў святы вугал, або покуць. У нашай “Беларускай хатцы ” так сама дзеці маюць магчымасць пазнаёміца са святымі абразамі, іконапісам. Дапаўняе атмасферу нацыянальнага каларыту і народная музыка, вершы беларускіх паэтаў, народныя казкі. Наведваючы яго, дашкольнікі знаёмяцца з асаблівасцямі нацыянальнай культуры беларускага народа, яго асноўнымі рысамі характару, душы, яго гісторыяй. Дзеці могуць непасрэдна пабыць як бы “жывымі сведкамі мінулага”, усвядоміць шматстайныя сувязі паміж сабой і далёкімі суродзічамі. Усе прадметы міні-музея выконваюць інфарматыўную функцыю. Больш за ўсё дашкольнікам падабаецца тое, што ёсць магчымасць пагуляць са старадаўнімі прадметамі. Разам з дзецьмі мы адгадваем загадкі аб гэтых прадметах, складаем казкі, разглядаем мастацкі матэрыял.
У нашым музеі сабраныя рэчы не толькі даўнейшых часоў, але i цяперашняга часу. Дзякуючы гэтаму мы можам назіраць эвалюцыю прадметаў быту.
Праца ў міні-музеі эфектыўна, калі бацькі выхаванцаў прымаюць актыўны ўдзел. Экскурсіі, сумесныя святы, гульні, вандроўкі ствараюць у дзяцей моцную матывацыю да пазнання, ствараючы пазітыўны эмацыянальны фон, дзякуючы якому дастаткова складаныя звесткі засвойваюцца легка і нязмушана. Сумеснае афармленне экспазіцый, падбор экспанатаў садзейнічаюць пазнавальнай актыўнасці дашкольнікаў, выклікаюць жаданне даведацца як мага больш цікавага.
Відавочна, што не мала важнае значэнне для эфектыўнай рэалізацыі нацыянальных традыцый у працэсе азнаямлення з роднай культурай належыць правільна арганізаванаму прадметна-развіваючаму асяроддзю. Дзякуючы таму выхаванцы далучаюцца да нацыянальных каштоўнасцей і быць эстэтычна развітай асобай з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.
Нацыянальная культура можа быць захавана і працягнута ў стагоддзях ў выпадку далучэння і фарміравання цікавасці да яе ў падрастаючага пакалення. Таму задача далучэння дзяцей да нацыянальнай культуры беларускага народа становіцца актуальнай для педагогаў дашкольнай установы. Педагогі дзіцячага сада знаходзяцца ў пастаянным пошуку вырашэння праблемы далучэння дзяцей да нацыянальнай культуры, бо ведаць культуру народа, на зямлі якога ты жывеш неабходна. Нацыя толькі тады будзе жыць і развівацца, калі кожнае пакаленне будзе зберагаць нацыянальныя традыцыі і павялічваць культурную спадчыну папярэдніх пакаленняў.
Наперадзе яшчэ перад намі стаіць шмат задач. Але галоўнае, чаго мы дасягнулі у сваёй працы – запалілі агеньчык зацікаўленасці ў вачах дзяцей і бацькоў, жаданне пазнаваць новае, садзейнічаць, зберагаць, дапаўняць і перадаваць будучым пакаленням духоўную спадчыну роднага народа.
Спіс выкарыстаных крыніц
-
Грышкевіч, І.К.Спадчына маёй краіны: матэрыял для азнаямлення дзяцей з гісторыяй і культурай Беларусі / І.К. Грышкевіч. – Мазыр: Содействие, 2006. – 2-е выд. – 128 с.
-
Васильченко, Л.С. Музейная педагогика – связующее звено мира детства с миром взрослых / Л.С. Васильченко // Молодой ученый. – 2011. – №12. – Т.2. – С.86-89.