Сістэма навучання, якая існуе на сённяшні дзень, слаба ўплывае на фарміраванне і развіццё пазнавальнай цікавасці ў малодшых школьнікаў. Яна прыстасавана да перадачы ведаў у гатовым выглядзе. Такое навучанне не выклікае вельмі вялікай цікавасці ў дзяцей. Настаўнік вучыць, а вучні пасіўна ўспрымаюць і засвойваюць чужыя думкі. Веды даюцца ім з вялікімі намаганнямі. Клопатаў пра развіццё кожнага вучня пры традыцыйнай сістэме няма, ёсць толькі імкненне ў правільных тэмпах, настаўніку трэба ўкладвацца ў праграму і ў тэрміны. Пры класнай працы размовы на ўроку паміж вучнямі забараняюцца і строга перарываюцца. Вучні сядзяць у адным памяшканні, але іх дзейнасць адбываецца асобна, кожны працуе толькі для сябе і адказвае за сваю працу. Прынцыпы адасаблення распаўсюджваюцца не толькі на ўсіх навучэнцаў на ўроках, але і на працу класаў: кожны клас працуе ізалявана адзін ад аднаго, на перапынках вучні не лічацца з тым, наколькі якасна засвоены матэрыял кожным з навучэнцаў. З вышэйпададзенага бачна, што пры такіх умовах навучання не можа ісці гаворка пра фарміраванне, развіццё і далейшае ўмацаванне пазнавальнай цікавасці ў малодшых школьнікаў.
Традыцыйны працэс навучання арганізаваны так, што навучэнцы працуюць самастойна толькі пасля тлумачэння настаўніка ці пасля выбарковай працы з падручнікам пад кіраўніцтвам настаўніка, інакш кажучы, самастойная і супольная калектыўная праца ў школе практычна адсутнічае.
Не сакрэт, што пісьмовы навык малодшых школьнікаў знаходзіцца на нізкім узроўні. Адна з прычын недахопаў у правапісе – зніжэнне ў дзяцей пазнавальнай цікавасці.
Зыходзячы з актуальнасці, ставяцца наступныя праблемы:
- як зрабіць навучанне цікавым?
- якія патрэбны ўмовы, для таго, каб павялічыць пазнавальную цікавасць у дзяцей?
Рашэнне гэтых праблем бачыцца ў выкарыстанні калектыўных метадаў навучання, якую развівае аўтар гэтай тэорыі дыдактыкі прафесар Дзьячэнка.
Аб’ектам даследавання з’яўляецца працэс навучання малодшых школьнікаў з ужываннем калектыўнай формы навучання.
Прадметам даследавання з’яўляецца фарміраванне пазнавальнай цікавасці на ўроках пры выкарыстанні калектыўнай формы навучання.
Задачы даследавання:
1) Разгледзець і вывучыць тэарэтычныя пытанні новай педагагічнай тэхналогіі калектыўнага спосабу навучання на грунце прац прафесара Дзячэнка [Гл.: 1, 2].
2) Вывучыць вопыт выкарыстання метадычных прыёмаў калектыўнага спосабу навучання на ўроках.
3) Правесці назіранні за эфектыўнасцю развіцця пазнавальнай цікавасці ў малодшых школьнікаў пры арганізацыі калектыўнай формы навучання.
Калі дзяцей навучаць па калектыўнай форме навучання, то пазнавальная цікавасць у малодшых школьнікаў павялічыцца; працэс навучання стане цікавейшым, бо гэта форма навучання пашырае рамкі камунікацыі, карэнным чынам змяняе характар удзелу навучэнцаў у здабыванні ведаў.
Для пацверджання пастаўленай гіпотэзы патрэбна паказаць прынцыповае адрозненне калектыўных заняткаў ад групавых; азнаёміць з досведам і прыёмамі іх ужывання; вызначыць уплыў калектыўнай працы ў навучанні на фармаванне пазнавальнай цікавасці ў малодшых школьнікаў;
Цікавасць, як складаная і вельмі значная для чалавека адукацыя, мае мноства трактовак у сваіх псіхалагічных вызначэннях, яна разглядаецца як:
— выбарчая скіраванасць увагі чалавека (Дабрынін, Рыбо);
— праява разумовай і эмацыянальнай актыўнасці (Рубінштэйн);
— актыватар разнастайных пачуццяў (Фрейер);
— актыўнае эмацыянальнана-пазнавальнае дачыненне чалавека да свету (Марозава);
— спецыфічнае дачыненне асобы да аб’екта, выкліканае свядомасцю яго жыццёвага значэння і эмацыйнай прывабнасцю (А.Г. Кавалёў).
Найважнейшаяая вобласць агульнага феномена цікавасці — пазнавальная цікавасць. Абапіраючыся на велізарны вопыт мінулага, на спецыяльныя даследаванні і практыку сучаснага вопыту, можна гаварыць пра ўмовы, выкананне якіх спрыяе фарміраванню, развіццю і ўмацаванню пазнавальнай цікавасці навучэнцаў, у тым ліку і малодшых школьнікаў. Галоўнай глебай для развіцця пазнавальных сіл і магчымасцяў навучэнцаў, як і для развіцця праўдзіва пазнавальнай цікавасці, з’яўляюцца сітуацыі рашэння пазнавальных задач, сітуацыі актыўнага пошуку, здагадак, разважанняў, сітуацыі разумовага напружвання, сітуацыі супярэчлівасці меркаванняў, сутыкненняў розных пазіцый, у якіх трэба разабрацца самому, прыняць рашэнне, займець уласны пункт погляду.
Дыдактычная аснова калектыўнай работы – супрацоўніцтва. Праца арганізуецца ў парах зменнага складу, дазваляе забяспечыць узаеманавучанне і ўзаемакантроль навучэнцаў. Калектыўная форма навучання азначае такую арганізацыю навучання, пры якой усе ўдзельнікі працуюць адзін з адным у парах, і склад пар перыядычна змяняецца. У выніку атрымоўваецца, што кожны член калектыву працуе па чарзе з кожным, пры гэтым некаторыя з іх могуць працаваць індывідуальна. Тэхналогія калектыўнага ўзаеманавучання дазваляе плённа развіваць у навучэнцаў самастойнасць і камунікатыўныя ўменні. Праз спалучэнне розных арганізацыйных формаў калектыўныя спосабы навучання забяспечваюць паспяховасць навучання кожнага дзіцяці.
Можна вылучыць наступныя віды працы ў асобна ўзятай пары: абмеркаванне чаго-небудзь, супольнае вывучэнне новага матэрыялу, навучанне адзін аднаго, трэніроўка, праверка. На калектыўных навучальных занятках у рознаўзроўневых групах у навучэнцаў развіваюцца навыкі самаарганізацыі, самакіравання, самакантролю, самаацэнкі і ўзаемаацэнкі. Пры калектыўных спосабах навучання ў кожнага дзіцяці з’яўляецца магчымасць ажыццявіць індывідуальнае развіццё: навучэнцы рэалізуюць розныя мэты рознымі спосабамі і сродкамі за розны час; адначасова спалучаюцца ўсе чатыры арганізацыйныя формы навучання: індывідуальная, парная, групавая і калектыўная.
“Плюсы” калектыўнай формы навучання:
- у выніку пастаяннага паўтору практыкаванняў удасканальваюцца навыкі лагічнага мыслення і разумення;
- падчас пастаяннай, актыўнай дзейнасці развіваюцца навыкі разумовай дзейнасці, уключаецца работа памяці, ідзе мабілізацыя і актуалізацыя папярэдняга вопыту і ведаў;
- кожны адчувае сябе раскавана, працуе ў індывідуальным тэмпе, што стварае сітуацыю поспеху;
- павялічваецца адказнасць не толькі за свае поспехі, але і за вынікі калектыўнай працы;
- абмеркаванне адной інфармацыі з некалькімі зменнымі вучнямі павялічвае лік асацыяцыйных сувязяў, а значыць, забяспечвае больш трывалае засваенне;
- праца ў парах спрыяе паспяховаму фарміраванню камунікатыўных навыкаў.
Такім чынам, калектыўная форма навучання ідэальна падыходзіць для працы ў класе, бо дазваляе не проста дыферэнцыраваць, але і індывідуалізаваць працэс навучання па аб’ёме матэрыялу і тэмпах працы для кожнага вучня. Развіццё цікавасці і пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў у рамках дадзенага варыянту арганізацыі навучальнай працы звязана і з самой формай падачы матэрыялу. Адпаведнасць аб’ёму і тэмпу падачы матэрыялу вучням стварае ў іх пачуццё паспяховай дзейнасці.
Спіс літаратуры
- Дьяченко, В.К. Дидактика: учебное пособие для системы повышения квалификации работников образования: в двух томах / В.К. Дьяченко. – М,: Народное образование, 2006. – 2 т.
- Дьяченко, В.К. Новая дидактика / В.К. Дьяченко. – М.: Народное образование. – 2001 г. – 496 с.