УДК 373.3:81’233
Навуковы кіраўнік – З.М. Тамашэвіч, дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання ГрДУ ім. Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук
Родная мова адыгрывае вельмі важную ролю ў станаўленні асобы чалавека. Развіццё маўлення вучняў – адна з галоўных задач навучання роднай мове ў пачатковых класах. Вельмі важнае значэнне развіццю маўлення надаваў К. М. Міцкевіч(Я. Колас): “Умелае актыўнае карыстанне роднаю моваю для выказвання ўласных думак, перажыванняў вучня – канчатковая мэта навучання роднай мове на ніжэйшай ступені навучання”.[1, с. 312] Развіццё маўлення дзіцяці адбываецца ў цеснай узаемасувязі з засваеннем усіх норм беларускай мовы, асабліва з засваеннем арфаэпічных, граматычных, сінтаксічных, стылістычных і акцэнталагічных норм.
Развіццё маўлення вучняў уключае ў сябе:
- папаўненне слоўнікавага запасу;
- выпрацоўка правільнага літаратурнага вымаўлення;
- уменне будаваць словазлучэнні, сказы;
- уменее будаваць звязныя тэксты.
Спынімся на першым напрамку развіцця маўлення вучняў. Папаўняць слоўнік вучняў можна разнастайнымі метадычнымі прыёмамі. Для развіцця маўлення найбольш падыходзяць дыдактычныя гульні.
Малодшы школьны ўзрост — гэта важны перыяд для развіцця маўлення. Паняцці, якія вывучаюць дзеці, абазначаюцца словамі. Таму развіццё маўлення навучэнцаў з’яўляецца сродкам развіцця мыслення, а мысленне дапамагае развіццю маўлення. Навучэнцы набываюць веды з розных галін навукі, яны знаёмяцца з новымі словамі і тэрмінамі, пачынаюць выкарыстоўваць іх ў маўленні. Веды, якія вучні атрымліваюць у час навучання ўзбагачаюць іх мысленне, удасканальваюць мову. Добра развітае маўленне закладвае асновы паспяховага навучання ў школе.
Да моманту паступлення ў школу слоўнікавы запас дзіцяці павялічваецца настолькі, што ён можа свабодна размаўляць з іншым чалавекам па любому выпадку, якi датычыцца штодзённага жыцці і ўваходзіць у сферу яго інтарэсаў. Калі ў тры гады нармальна развітае дзіця ўжывае да 500 і больш слоў, то шасцігадовае дзіця — ад 3000 да 7000 слоў.[2, с. 269] Слоўнік дзіцяці ў пачатковых класах складаецца з назоўнікаў, дзеясловаў, займеннікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў і злучальных злучнікаў.
Пачатковая школа ўводзіць дзіця, раней абароненага сям’ёй, ў сітуацыю, дзе сапраўды, у рэальных адносінах, варта навучыць адстойваць свае пазіцыі, сваё меркаванне, сваё права на аўтаномнасць — сваё права быць раўнапраўным ў зносінах з іншымі людзьмі. Менавіта характар маўленчых і экспрэсіўных зносін вызначае меру самастойнасці і ступень свабоды дзіцяці сярод іншых людзей.[2, с. 255]
У цяперашні час настаўнікі надаюць вялікую ўвагу спалучэнню розных прыёмаў, метадаў і сродкаў навучання, каб дасягнуць максімальнай эффектыўнасці навучання. Каб актывізаваць пазнавальную дзейнасць, актыўнасць, павысіць інтарэс да вывучаемага прадмета выкарыстоўваюцца дыдактычныя гульні. Дыдактычная гульня абуджае дзіцячае ўяўленне. Стварае патрэбны эмацыйны настрой. Дапамагае дабіцца больш трывалых ведаў, уменняў і навыкаў. Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі адзначаў: «Гульня — гэта велізарная светлае акно, праз якое ў душу дзіцяці ўліваецца жыватворны струмень уяўленняў аб навакольнай рэчаіснасці».[3, c. 33] Узроставы перыяд ад шасці-сямі да дзевяці гадоў з’яўляецца аптымальным пераходным перыядам дзейнасці ад гульні да вучэння, што вельмі важна ўлічваць пры правядзенні ўрокаў беларускай мовы ў школе.
Аднак, ўзровень развіцця маўлення малодшых школьнікаў не заўсёды адпавядае норме маўленчага развіцця. У школе эфектыўныя сродкі развіцця маўлення выкарыстоўваюцца не ў поўным аб’ёме.
Падчас праходжання педагагічнай практыкі намі былі апрабаваны наступныя дыдактычныя гульні накіраваныя на развіццё маўлення малодшых школьнікаў.
Гульня «Канструктар»
Размясціце сказы так, каб атрымаўся звязны тэкст.
Тут вырабляюць прыгожы шкляны посуд. Жыве на Беларусі гэта старажытнае рамяство. Заводу ўжо больш чым сто гадоў. Далёка за межвмі рэспублікі славіцца сваёй прадукцыяй шклозавод “Нёман”. Гэта праца патрабуе незвычайнага ўмельства, старання, фантазіі. Вырабы беларускіх майстроў славяцца на ўвесь свет.
Гульня “Хто гэта? Што гэта”
Шэры, хуткі, баязлівы … (заяц).
Сакавітая, зялёная, маладая … (трава).
Рыжая, хуткая, вяртлівая … (вавёрка).
Калючы, шэры, працавіты … (вожык).
Спелая, сакавітая, смачная … (вішня).
Злы, галодны, шэры … (воўк).
Ласкавае, яркае, цёплае … (сонца).
Халодны, пранізлівы, моцны … (вецер).
Верны, дарагі, надзейны … (сябар).
Гульня “Атракцыён”
Прыказкі вырашылі пакатацца на каруселі, але яны трымаліся дрэнна, таму некаторыя словы зваліліся ў траву. Збярыце прыказкі.
Вочы страшацца, Што маем – не шануем, Шыла ў мяшку Чужую бяду Бруднае да чыстага Хто дбае, Рыхтуй калёсы зімой, Людзей слухай, У чужой старонцы . У чужым воку саломку бачым, |
а свой розум май. той і мае. а сані летам. а рукі робяць. а як страцім – плачам. не схаваеш. не прыстае. рукамі развяду. а ў сваім бервяна не заўважаем. не так свеціць сонцаым, |
Гульня “Чароўны мяч”
Ад галоўнага слова, якое прапануе настаўнік, вучні, перадаючы мяч адно аднаму, дадаюць залежнае і такім чынам утвараюць словазлучэнне. Хто паўторыцца або затрымліваецца з адказам, выходзіць з гульні.
Словы для гульні: дом, надвор’е, клён, бяроза, урок.
Цікавы ўрок, новы дом, вялікі клён, прыгожая бяроза, пахмурнае надвор’е.
Гульня “Больш за ўсіх”
Клас дзеліцца на 3 групы. Кожная група павінна скласці свае словазлучэнні за пэўны прамежак часу. Першая група – з галоўным словам назоўнікам, другая група – з галоўным словам дзеясловам, трэцяя група – з залежным словам назоўнікам. Калі навучэнцы рабяць памылкі, словазлучэнні не залічваюцца.
Цікавая кніга, прыгожы малюнак, ласкавае сонейка, зялёная трава, шэры заяц.
Пайшоў у школу, прыехаў з вёскі, дзяжурыў у класе, зрабіў падарунак, убачыў сябра.
Купіць талон, аддаць сябру, сустрэць брата, бераг ракі, кавалак пірага.
Гульня “Закончы сказ”
У садзе раслі яблыні, … .
У лесе раслі … , … .
У рацэ водзяцца плоткі, … , … , .
У кустах нешта … .
У кінатэатры ідзе новы… .
У школе прайшла … .
Гульня “Растлумач”
Растлумачыць сэнс дадзеных выразаў.
Насіць ваду рэшатам. (Займацца бескарыснай, безвыніковай справай; марна траціць час.); як кот наплакаў; нуль увагі; браць на буксір.
Гульня “Слова заблудзілася”
Неабходна вызначыць, якое “слова заблудзілася” і растлумачыць чаму.
Півоня, васілёк, лілея, ліпа, рамонак. (Ліпа.)
Цыбуля, агурок, ландыш, бульба, морква. (Ландыш.)
Стол, шафа, тумбачка, відэлец, ложак. (Відэлец.)
Дадзеную гульню можна выкарыстоўваць пры паўтарэнні розных часцін мовы (назоўніка, прыметніка, займенніка, дзеяслова), мяняючы змест матэрыялу.
Такім чынам, даследаванне паказала, што выкарыстанне дыдактычных гульняў накіраваных на развіццё маўлення малодшых школьнікаў на ўроках беларускай мовы садзейнічае развіццю маўлення вучняў, павышае актыўнасць, цікавасць да задання, часам дапамагае паскорыць тэмп працы на ўроку. Дыдактычныя гульні павышаюць якасць адукацыі, робяць ўрок дынамічным.
Спіс выкарыстанай літаратуры
- Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах: Вучэб. дапаможнік для фак. педагогікі і методыкі пачатковага навучання пед. ін-таў / Я.М. Івашуціч [і інш.]; пад рэд. А.П. Шанько. – Мінск: Выш. шк., 1986. – 408с.
- Мухина, В.С. Возрастная психология. Феноменология развития / В.С. Мухина. – 10-е изд., перераб. и доп. – М.: Издательский центр «Академия», 2006. – 608с.
- Сухомлинский, В.А. Сердце отдаю детям / В.А. Сухомлинский. – Киев: Радянська школа, 1974. – 288с.