УДК 376.016:811.161.3
Навуковы кіраўнік – З.М. Тамашэвіч, дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання ГрДУ імя Я.Купалы
Авалодаць словам – значыць засвоіць яго значэнне і нормы ўжывання ў маўленні. Слоўнікавая работа забяспечвае папаўненне слоўніка вучняў, а разам з тым развівае маўленне і мысленне вучняў.
На ўроках беларускай мовы і чытання вучням дапаможнай школы вельмі часта бываюць незразумелымі словы, выразы, а як вядома, адзін з прынцыпаў навучання беларускай мове і чытанню – гэта свядомасць. Гэты прынцып патрабуе, как кожнае слова ў тэксце, якое чытае вучань або настаўнік, не толькі было зразумела вучням, але і зразумелы шляхі пазнання гэтага слова. Настаўнік можа выкарыстоўваць разнастайныя прыёмы тлумачэння слоў.
Прыёмы тлумачэння незразумелых і малазразумелых слоў выбіраюцца ў залежнасці ад прычыны, якая выклікала неразуменне слова, і характару незразумелага слова [1, с. 54]. Спынімся на асноўных метадычных прыёмах тлумачэння незразумелых слоў.
- Калі вучні ніколі не бачылі прадмет, які названы словам, то дэманструецца гэты прадмет у натуры або на малюнку (напр.: кіпарыс, метрапалітэн).
- Калі вучні ведаюць прадмет, прымету прадмета або дзеянне прадмета пад другой назвай, то трэба прапанаваць падабраць да гэтага слова сінонім(ы): волат – асілак, грандыёзны – вялікі.
- Калі дзеці цьмяна разумеюць лексічнае значэнне таго або іншага слова, то неабходна дапамагчы ім даць апісальны адказ з апорай на жыццёвы вопыт (Брусніцы. – Дзе ты іх бачыў?) Вучні могуць успомніць, што збіралі брусніцы ў лесе.
- Калі трэба растлумачыць значэнне таго слова, якое абазначае дзеянне прадмета, то мэтазгодна прапанаваць вучням імітаваць дзеянне (напр.: жаць жыта: захватваючы жменяй каласы, падразаюць іх сярпом).
- Калі вучні валодаюць дзвюма мовамі, то можна практыкаваць пераклад з адной мовы на другую. Так, у падручніку па беларускай мове для 5 класа дапаможнай школы выкарыстоўваецца пераклад з адной мовы на другую: вясёлка – радуга; аловак – карандаш; гадзіннік – часы. [2, с. 78]
- Выкарыстанне антонімаў: (бел.: благі (дрэнны) – добры; руск.: благой (хороший) – плохой). [2, с. 57]
а). Згрупіраваць антонімы па парах: вечар, кіслы, цвёрды, салодкі, мяккі, раніца, чыста, брудна.
Вечар – раніца;
кіслы – салодкі;
мяккі – цвёрды;
чыста – брудна.
б). Прадоўжыць пачаты сказ з антонімамі.
У верасні ночы ўжо халодныя, але дні яшчэ … (цёплыя).
Які пачатак, такі і … (канец).
в). Падабраць антонімы да слоў з рознымі значэннямі.
Лёгкі чамадан – … (цяжкі);
Лёгкі мароз – … (моцны).
- Выкарыстанне тлумачальнага слоўніка на ўроках беларускай мовы. У падручніку “Беларуская мова” для 5 класа дапаможнай школы даюцца словы: абоз, кола, крама, лайдачыць, а вучні павінны значэнні гэтых слоў знайсці ў тлумачальным слоўніку. [3, с. 12]
Настаўнікі ДШ надаюць вялікае значэнне працы з незразумелымі словамі і лічаць неабходным уводзіць на кожным уроку 3-4 новыя, незразумелыя для вучняў словы. Да ўжо разгледжаных намі вышэй прыёмаў можна далучыць яшчэ некалькі прыёмаў: падвядзенне слова да відавых ці родавых прымет. Напрыклад: Сабака, тыгр, воўк, леў, кот – гэта … ? (жывёлы).
Бусел, верабей, зязюля, дзяцел, ластаўка – гэта … ? (птушкі).
Дудка, жалейка, скрыпка, гуслі, свірэль – гэта …? (музычныя інструменты).
Дрэвы: … ? (бяроза, вольха, ліпа, клён, дуб).
Кветкі: … ? (астры, рамонкі, гладыёлусы, ружы, пралескі).
Жаночае адзенне: … ? (сукенка, сарафан, спадніца, панчохі, паліто).
Настаўнік можа даць заданне вучням стрэлкамі злучыць назвы звяроў і назвы птушак:
Важна, каб пасля тлумачэння незразумелага слова, яно ўвайшло ў актыўны слоўнік вучняў. На наступным уроку настаўнік запісвае сказы, прапусціўшы словы, якія тлумачыліся на папярэднім уроку. Вучні з кантэксту павінны зразумець, якое слова трэба ўставіць. Напрыклад: У фае драмтэатра адкрылася … (выстава) гродзенскіх мастакоў. Лепш горкая … (праўда), чым салодкая хлусня. [4, с. 289]
Важна, каб пасля тлумачэння незразумелага слова, яно ўвайшло ў актыўны слоўнік вучняў. На наступным уроку настаўнік запісвае сказы, прапусціўшы словы, якія тлумачыліся на папярэднім уроку. Вучні з кантэксту павінны зразумець, якое слова трэба ўставіць. Напрыклад: У фае драмтэатра адкрылася … (выстава) гродзенскіх мастакоў. Лепш горкая … (праўда), чым салодкая хлусня. [4, с. 289]
Важнае месца для папаўнення слоўнікавага запасу вучняў ДШ настаўнікі адводзяць практыкаванням, што патрабуюць наяўнасці тлумачальнага слоўніка, сярод якіх можна вылучыць:
- Хто хутчэй знойдзе ў слоўніку значэнне слова…?
- Назавіце адным словам: вырабы са скуры або з іншых матэрыялаў, прызначаныя для нашэння на нагах (абутак); хлебны выраб з рэдкага цеста, спечаны на патэльні (блін); шматкаляровая дугападобная палоса на небе, якая ўзнікае ад пераламлення сонечных праменняў у дажджавых кроплях (вясёлка).
- Злучыце словы з яго значэннем.
а). Касцюм 1.Рубашка з жакетам.
2.Камплект адзення, які складаецца з пінжака і штаноў.
3.Спадніца.
Гром 1.Моцны дождж.
2.Яркая маланка.
3.Грукат і трэск, якія суправаджаюць маланку ў час навальніцы.
б). Муляр музыкант, які іграе на гуслях.
Пляткар уладальнік млына або работнік у млыне.
Гусляр рабочы, які будуе што-н. з каменя або цэглы.
Млынар той, хто любіць пляткарыць.
- Растлумачце лексічныя значэнні слоў і праверце іх па тлумачальным слоўніку.
- Выпішыце са слоўніка 3-4 памяншальна-ласкальныя назвы жывёл (напр.: ваўчок, мядзведзік, зайчык).
- Адзначце словы, лексічнае значэнне якіх указана няправільна (спіс слоў і іх значэнняў вучням прапаноўваецца):
а) кашнэ – ваза для маскіроўкі кветкавага гаршка;
б) мястэчка – вялікае паселішча з некаторымі прыметамі горада;
в) пустазелле – дзікарослыя расліны, якія заглушаюць пасевы культурных раслін;
г) леташні – які мае адносіны да лета; звязаны з летам, адбываецца летам;
д) цагельня – адна штука цэглы. [4, с. 290]
Такім чынам, метадычныя прыёмы тлумачэння незразумелых і малазразумелых слоў і выразаў спрыяюць ўзбагачэнню і актывізацыі слоўніка вучняў дапаможнай школы.
Спіс выкарыстанай літаратуры
-
Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання / В. І.Свірыдзенка, Н.М.Антановіч. — Мiнск : РІВШ, 2015 // http://elib.bspu.by/bitstream/doc/2236/3/УМК_методыка.pdf. – Дата доступу: 15.04.2017, — 287 с.
-
Змушко, А.М. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл. 1-га аддз-ня дапам. шк. з рус. мовай навучання. У 2 ч. Ч. 1 / А. М. Змушко – 2-е выд., перапрац. — Мінск : Нар. асвета, 2008. – 118 с.
-
Змушко, А.М. Беларуская мова: вучэб. дапам для 5-га кл. 1-га аддз-ня дапам. шк. з рус. мовай навучання. У 2 ч. Ч. 2 / А. М. Змушко – Мінск : Нар. асвета, 2012. – 133 с.
-
Тамашэвіч, З.М. Да пытання ўзбагачэння і актывізацыі слоўнікавага запасу вучняў пачатковых класаў / З.М. Тамашэвіч // Грані роднага слова: зб. мовазн. навук. арт. (да 80-год. праф. П.У. Сцяцко) / ГрДУ імя Я. Купалы — Гродна: ГрДУ, 2010. — с. 288-292