УДК 376–056.264:821.161.1
Навуковы кіраўнік- З.М. Тамашэвіч, дацэнт прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання ГрДУ імя Янкі Купалы
Чытанне — складаны працэс, які патрабуе ўмення пазнаваць літарны склад слова, ўсталёўваць сувязь з іншымі словамі, інтанацыйна дакладна перадаваць сэнс чытаемага. У працэсе фарміравання паўнацэннага навыку чытання ў вучняў павінны быць выпрацаваны такія якасці, як правільнасць, бегласць, свядомасць і выразнасць. Праблема навучання чытанню з’яўляецца адной з актуальных у сучаснай педагагічнай і псіхалагічнай літаратуры. Гэта выклікана яе вялікай практычнай значнасцю.
Асаблівую карэкцыйную накіраванасць навучанне чытанню набывае ў спецыяльнай (карэкцыйнай) школе, якая вызначае магчымасці разумовага развіцця і маўленчай камунікацыі вучняў дапаможнай школы. У межах дадзенай праблемы асаблівае значэнне набывае пытанне першапачатковага навучання чытанню школьнікаў з інтэлектуальнай недастатковасцю.Чытанне навучэнцаў спецыяльнай (карэкцыйнай) школы характарызуецца вялікай колькасцю памылак (замены, паўторы, пропускі літар, складоў, слоў) і іх частай паўтаральнасцю. У сваю чаргу парушэнне правільнасці чытання абцяжарвае выпрацоўку навыку беглага і выразнага чытання, ўсведамленне чытаемага тэксту. Па думку шэрагу даследчыкаў, псіхафізіялагічнай асновай цяжкасцяў чытання з’яўляецца запаволены тэмп прыёму і перапрацоўкі ўспрыманай інфармацыі, цяжкасці ўсталявання асацыятыўных сувязяў паміж зрокавым, слыхавым і моварухальным цэнтрамі, якія ўдзельнічаюць у акце чытання, нізкі тэмп праходжання разумовых працэсаў, якія ляжаць у аснове асэнсавання ўспрыманай інфармацыі, слабасць самакантролю.Недастатковасць гукавога аналізу і сінтэзу, парушэнне вымаўленчага боку гаворкі, слабасць зрокавага ўспрымання, паніжаныя працаздольнасць, увага, беднасць слоўніка і несфарміраванасць граматычнага ладу, цяжкасці ў разуменні лагічных сувязяў — усё гэта прыводзіць да таго, што дзеці з інтэлектуальнай недастатковасцю чытаюць тэкст са значнымі скажэннямі. Памылкі, якія парушаюць правільнасць чытання, адзінкавыя для вучняў масавай школы, становяцца шматлікімі, тыповымі для вучняў дапаможнай і ўяўляюць сабой з’яву даволі ўстойліваю, якая захоўваецца нават у старэйшых класах і тармозіць развіццё навыку беглага чытання.
Інтэлектуальная недастатковасць і недаразвіццё маўлення прыводзіць да парушэння свядомага чытання. Навучэнцы адчуваюць цяжкасці ў асэнсаванні прычыннай залежнасці з’яў, ва ўстанаўленні паслядоўнасці падзей. Нават наяўны ў дзяцей мінулы вопыт не заўсёды спрыяе правільнаму засваенню зместу твора. Для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю характэрна фрагментарнае засваенне чытаемага матэрыялу.
Для паспяховага навучання чытанню ў дзіцяці павінны быць сфармаваныя цікавасць і любоў да кнігі, уменне ўспрымаць і разумець прачытанае, адказваць на пытанні па змесце, самастойна пераказваць нескладаныя творы, вызначаць сваё стаўленне да герояў. У нармальна развіццёвых дзяцей гэтыя якасці і ўменні пачынаюць фарміравацца і ўдасканальвацца ў дашкольным узросце.
Як паказваюць даследаванні, што некаторыя дзеці з інтэлектуальнай недастатковасцю аказваюцца не гатовымі да пачатку навучання, у тым ліку і да вучэбнай дзейнасці на ўроках чытання. Яны прыходзяць у школу, не ведаючы літар, не валодаючы элементарнымі фанематычнымі ўяўленнямі, з недахопамі зрокавага ўспрымання[1, с. 37] .У сілу неаднастайнасці кантынгенту аднаго класа дапаможнай школы па характары і ступені сенсорнай, маўленчай і інтэлектуальнай недастатковасці, дзеці ў працэсе навучання аказваюцца на розных этапах авалодання навыкам чытання. Па меры ўскладнення праграмных патрабаванняў да ўзроўню развіцця навыкаў чытання ўзнікае шэраг новых цяжкасцяў.
Урокі чытання павінны садзейнічаць: 1. Выпрацоўцы і ўдасканаленню навыкаў чытання. 2. Пашырэнню і паглыбенню ведаў вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю пра навакольны свет, з’явы прыроды. 3. Развіццё маўлення і мыслення. 4. Прывіццю любові да чытання і кніг. 5. Выхаванню працоўных і эстэтычных звычак і інш.
У сувязі з вялікай распаўсюджанасцю парушэнняў навыкаў чытання і іх значнай устойлівасцю ў вучняў з інтэлектуальнай недастатковасцю праблема пошуку спосабаў і прыёмаў, якія спрыяюць найбольш эфектыўнаму фарміраванню навыкаў чытання (бегласць, усвядомленасць, правільнасць, выразнасць) з’яўляецца актуальнай і практычна значнай для карэкцыйнай педагогікі.
Авалоданне навыкам чытання – выжнейшая ўмова паспяховага навучання ў школе, адзін з асноўных спосабаў навыцця ведаў, развіцця маўлення і мыслення, а таксама сацыялізацыі вучняў дапаможнай школы.
Для фарміравання навыку чытання існуюць разнастайныя метадычныя прыёмы. Першай якасцю паўнацэннага навыку чытання з’яўляецца правільнасць. Пад правільнасцю чытання разумеецца беспамылковае чытанне слоў, сказаў; без перастаноўкі і пропуску слоў, складоў, гукаў, чытанне з захаваннем норм літаратурнага вымаўлення. Для выпрацоўкі правільнасці чытання можна выкарыстаць такія прыёмы: тлумачэнне незразумелых слоў (без якіх вучні не зразумеюць тэкст). Напрыклад: дзюны – узбярэжныя пясчаныя пагоркі, нанесеныя ветрам; мушкецёр – салдат, узброены мушкетам (старадаўнім ружжом са шнуром для запальвання пораху); папярэдняе паскладовае чытанне слоў з незасвоеным націскам, са збегам зычных, шматскладовых (напрыклад: ска-фандр, лёт-чык, кас-ма-наўт); чытанне цяжкіх слоў па табліцы; чытанне і завучванне скорагаворак (Піліп да ліпы прыліп, Юзік скруціўся ў гузік); своечасовае выпраўленне памылкі, якую вучань дапусціў.
Другой якасцю паўнацэннага чытання з’яўляецца свядомасць. Свядомасць чытання прадугледжвае разуменне вучнямі зместу твора, яго ідэйнай накіраванасці, вобразаў, а таксама ўстанаўленне ўласных адносін да герояў, падзей, з’яў, фактаў, пададзеных у творы. Выпрацоўцы свядомасці чытання дапамагаюць розныя віды заняткаў на ўроках чытання: падрыхтоўка да ўспрымання твора (уступная гутарка, расказ, паведамленне настаўніка), слоўнікавая работа, работа з нагляднымі дапаможнікамі, праверка непасрэдных уражанняў ад прачытанага, чытанне і аналіз твора, работа з вобразнымі сродкамі мовы, усведамленне ідэйнага зместу, дзяленне твора на часткі, падбор загалоўкаў, складпнне плана, падрыхтоўка розных відаў пераказаў, выразнае чытанне, абагульняльная гутарка, творчыя работы. Паслядоўнасць відаў заняткаў можа змяняцца, а выбар іх залежыць ад асаблівасцяй твора і мэты ўрока.
Трэця якасць – гэта бегласць. Бегласцю чытання называецца самы высокі тэмп чытання, пры якім вучні свядома ўспрымаюць прачытанае. Павелічэнне тэмпу чытання магчыма толькі пры плаўным чытанні цэлымі словамі. Прычым хуткасць чытання павінна развівацца адпаведна хуткасці разумення. Тэмп чытання ўзрастае паступова і абумоўліваецца правільным і свядомым чытаннем. Нармальны тэмп чытання адпавядае тэмпу вуснага маўлення школьніка. Выпрацоўка хуткасці чытання патрабуе правільнай арганізацыі шматразовага чытання тэксту на ўроку ў адзінстве з усведамленнем яго зместу, вобразаў, малюнкаў прыроды, выяўленчых сродкаў. Шматразовае чытанне ажыццяўляецца з дапамогай розных заданняў, накіраваных на работу з тэкстам: выбарачнае чытанне з мэтай падрыхтоўкі да адказу, для пацвярджэння правільнасці свайго выказвання, складанне плана, падрыхтоўка пераказу, апавяданне пра героя, вуснае маляванне, чытанне па ролях. Прыёмы выпрацоўкі хуткасці чытання: 1. Практыкаванні папераджальнага характару, якія садзейніцаюць выпрацоўцы правільнасці чытання. 2. Захаванне гігіены чытання (правільная поза, нармальная адлегласць паміж вачамі і кнігай).
3. Узорнае чытанне настаўніка ў тэмпе, якога лёгка дасягнуць вучням. 4.Што-дзённыя практыкаванні ў чытанні пад кантролем вучняў класа і настаўніка. Цікавым і спрыяльным матэрыялам для паўторнага чытання будуць казкі, для завучвання на памяць – вершы, байкі, прыказкі, загадкі, скорагаворкі.
5. Чытанне вучнямі сказаў, аб’яднаных тэмай, на дошцы, табліцы. 6. Чытанне вучнямі тэксту па картках на працягу пэўнага часу. 7. Падбор з прапанаваных трох-чатырох сказаў пункта плана да пэўнай часткі твора. 8. Спаборніцтва ў чытанні часткі твора. Па сігнале настаўніка вучні пасынаюць і канчаюці чытаць, а затым адказваюць на пытанні.[2, с.127]

Выпрацоўваць хуткасць чытання неабходна з улікам індывідуальных асаблівасцей школьнікаў рознага ўзросту.
Чацвёртай якасцю паўнацэннага навыку чытання з’яўляецца выразнасць. Выразнасць чытання – гэта вобразная перадача тэксту чытачом у адпаведнасці з задумай пісьменніка. Каб выразна прачытаць, трэба перш за ўсё добра ўявіць сабе тое, аб чым чытаеш, зразумець галоўную думку, характэрныя асаблівасці герояў, адносіны аўтара да герояў. Выразнае чытанне настаўніка – узор для вучняў. Выразнасці чытання можна дабіцца ад вучняў толькі пры ўмове, калі твор будзе глыбока прааналізаваны, калі будзе асэнсаваны яго ідэйны змест, вобразы, учынкі герояў. Асновы выразнага маўлення і чытання: 1. Раўнамернае размеркаванне дыхання ў час маўлення, чытання. 2. Правільная артыкуляцыя кожнага гука і выразная дыкцыя. 3. Захаванне норм літаратурнага вымаўлення.
Развіццё выразнасці чытання ў дапаможнай школе магчыма толькі пры выкананні наступных патрабаванняў: 1. Захаванне граматычных паўз.Настаўнік
звяртае ўвагу вучняў на тое, што кожны знак прыпынку звязаны са зместам сказа і ўсяго тэксту. Вучні павінны адчуць неабходнасць выразіць тое ці іншае пачуццё: захапленне, радасць, здзіўленне, страх. 2. Выкарыстанне лагічных і псіхалагічных паўз. Навучыць ужываць лагічныя і псіхалагічныя паўзы пры чытанні, расказванні – справа складаная. Лагічныя паўзы не звязаны са знакамі прыпынку, а залежаць ад сэнсу асобных слоў і частак сказа. 3. Захаванне лагічнага (сэнсавага) націску. Нават першакласнікам настаўнік паказвае важнасць лагічнага націску для памацавання зместу выказанай думкі. 4. Улік тэмпу і рытму чытання. Тэмп чытання залежыць ад характару тэксту (празаічны, лірычны, апісанне малюнка прыроды, быту, выражэнне пачуццяў і інш.). 5. Выкарыстанне інтанацыі. Інтанацыя, або тон чытання, дапамагае перадаць розныя пачуцці, эмоцыі, настрой. Яна можа быць спакойнай ці сумнай, сур’ёзнай ці жартаўлівай, урачыстай ці прыніжанай. Глыбокі асэнсаваны разбор зместу, усведамленне вучнямі вобразаў, думак твора будзе асновай для вызначэння правільнай інтанацыі чытання.

Такім чынам, выпрацоўка якаяцяў паўнацэннага навыку чытання ў дапаможнай школе залежыць ад сістэматычнай мэтанакіраванай работы настаўніка і вучня.
Спіс выкарастанай літаратуры:
-
Методыка выкладання беларускай мовы ў начатковых класах: Вучэбнік дапаможнік для фак. Педагогікі і медотыкі пачатковага навучання пед. Ін-таў/ Пад рэд. А.П. Шанько – Мінск: Выш.школа, 1986. – 408 с.
-
Аксенова А.К. Методика обучения русскому языку в специальной (коррекционной) школе: учеб. для студ.дефектол. фак. педвузов. — М.: Гуманитар. изд. центр ВЛАДОС, 2004. — 316 с.
-
Методыка выкладання беларускай мовы ў начатковых класах: Вучэбнік дапаможнік для фак. Педагогікі і медотыкі пачатковага навучання пед. Ін-таў/ Пад рэд. А.П. Шанько – Мінск: Выш.школа, 1986. – 408 с.