Янушчык К.А. ФАРМIРАВАННЕ Ў МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНIКАЎ КАМУНIКАТЫЎНЫХ КАМПЕТЭНЦЫЙ НА ЎРОКАХ ЛIТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ

 

Кампетэнтнасць сёння з’яўляецца адным з фактараў поспеху ў любой сферы жыццядзейнасцi. Каб быць паспяховым, патрэбна быць больш камунiкатыўна-актыўным, сацыяльна кампетэнтным, больш адаптаваным да рэчаiснасцi, здольным эфектыўна ўзаемадзейнiчаць i кiраваць працэсамi моўных зносiн. Таму адной з асноўных задач настаўнiка пачатковых класаў з’яўляецца выхаванне рознабакова развiтай, адукаванай i камунiкатыўна кампетэнтнай асобы.

Камунiкатыўная кампетэнтнасць не ўзнiкае на пустым месцы, яна фармiруецца ў дзейнасцi. Аснову яе фармiравання складае вопыт моўных зносiн памiж людзьмi. Поспех у маўленчым развiццi вызначае i вынiковасць засваення вучнямi пачатковых класаў усiх школьных прадметаў, стварае перадумовы для актыўнага i асэнсаванага ўдзелу ў грамадскiм жыццi, забяспечвае дзяцей навыкамi маўленчых паводзiн, культурай маўленчага развiцця.

Набыццё малодшымi школьнiкамi камунiкатыўных кампетэнцый ажыццяўляецца на ўсiх уроках, у тым лiку i на ўроках лiтаратурнага чытання. Дыялог, моўная камунiкацыя, жывыя моўныя зносiны з’яўляюцца тым фундаментам, на якiм растуць i развiваюцца малодшыя школьнiкi. Асноўная характарыстыка камунiкатыўнага падыходу ў навучаннi – «вучыцца моўным зносiнам размаўляючы».

Камунiкатыўны падыход да навучальнай дзейнасцi iстотна змяняе метады навучання, формы арганiзацыi вучэбнай дзейнасцi. Прызначэнне i функцыi iх вызначаюцца перш за ўсё тым, што яны з’яўляюцца сродкам моўных зносiн, камунiкацыi, а таксама самавыражэння.

Асноўнымi вiдамi практыкаванняў, што выкарыстоўваюцца для фармiравання ў малодшых школьнiкаў патрэбнасцi ў моўных зносiнах, з’яўляюцца: 1) стварэнне маўленчых сiтуацый, выбар iх  са шматлiкай колькасцi вучэбных заданняў; 2) ролевыя гульнi, экскурсii i iншыя спосабы назапашвання матэрыялу; 3) любыя вiды дзейнасцi, якiя могуць выклiкаць жаданне выказацца; 4) маляванне, вядзенне запiсаў i дзённiкаў; 5) стварэнне сюжэтаў па ўяўленнi, у тым лiку i казачных; 6) выбар разнастайных жанраў: даклад, выступленне па радыё, тэлеперадача, рэклама; 7) «спроба пяра», г.зн. лiтаратурна-творчыя вопыты малодшых школьнiкаў.

Камунiкатыўныя метады абапiраюцца на тэорыю маўленчай дзейнасцi. Яны ўлiчваюць чатыры ступенi: 1) сiтуацыйную; 2) матывацыйную; 3) ўспрыманне маўлення субяседнiкам; 4) зваротную сувязь.

Настаўнiкi пачатковых класаў у сваёй практыцы iмкнуцца максiмальна выкарыстоўваць магчымасцi ўрокаў лiтаратурнага чытання  для развiцця камунiкатыўных здольнасцяў вучняў. Плануючы ўрок, неабходна звяртаць увагу на тры складнiкi: 1) камунiкатыўную дзейнасць, мэта якой заключаецца ў стварэннi моўных зносiн на ўроку; 2) развiццё камунiкатыўных здольнасцяў вучняў, г.зн. развiццё схiльнасцяў да ўстанаўлення эфектыўных моўных зносiн; 3) iндывiдуальную працу з камунiкабельнымi дзецьмi i развiццё камунiкабельнасцi ў астатнiх вучняў.

На ўроках лiтаратурнага чытання ў малодшых школьнiкаў фармiруюцца такiя камунiкатыўныя ўменнi, як: 1) уменне раскрываць тэму, асноўную думку; 2) уменне сiстэматызаваць матэрыял; 3) уменне будаваць выказванне ў пэўнай кампазiцыйнай форме правiльна, дакладна, ясна i выразна; 4) уменне вызначаць аўтарскую пазiцыю; 5) уменне выказваць уласныя адносiны  да прачытанага.  Вучнi пачатковых класаў, працуючы з мастацкiм тэкстам, не толькi адпрацоўваюць навык чытання, але i вучацца карыстацца чытаннем як сродкам атрымання iнфармацыi i ўзбагачэння свайго чытацкага вопыту.

Фармiраванню ў малодшых школьнiкаў камунiкатыўных  кампетэнцый спрыяюць урокі з выкарыстаннем розных формаў супрацоўніцтва. Самай эфектыўнай з’яўляецца праца ў групах i парах. У працэсе такой арганізацыі дзейнасці прысутнічае пошук ідэй і абмен думкамі. Праца ў групах дазваляе настаўніку ўбачыць кожнага вучня ў працэсе моўных зносін. Шырока выкарыстоўваюцца настаўнікамі пачатковых класаў на ўроках лiтаратурнага чытання прыёмы групавога чытання, інсцэніроўкі, складанне крыжаванак і г.д.

Асновай любога ўрока лiтаратурнага чытання з’яўляюцца пытанні і адказы на іх. Уменне задаваць пытанні і канструяваць адказы адносіцца да ліку найбольш важных вучнёўскiх уменняў. Найбольш эфектыўнымі для развіцця ў малодшых школьнiкаў камунікатыўных здольнасцяў лічацца наступныя віды пытанняў: 1) трэнінгавыя пытанні, праз пастаноўку якіх вучні пачатковых класаў засвойваюць алгарытм выканання вучэбных задач, прагаворваюць алгарытмы; 2) канструктыўныя пытанні, якія патрабуюць ад вучняў  пошуку адказаў з апорай на набыты вопыт, а таксама самастойнай фармулёўкі адказаў; 3) альтэрнатыўныя пытанні, якія выкарыстоўваюцца пры тэставанні, калі малодшаму школьнiку неабходна выбраць правільны адказ; 4) пытанні-пасткi, калі вучні даказваюць, што пытанне не мае адказу; 5) пытанні-падказкі, з дапамогай якіх вучань мае магчымасць хутчэй зарыентавацца і сфармуляваць адказ; 6) пытаннi-ўнушэннi дапамагаюць вучням абраць  патрэбны накiрунак, скарачаюць час і зону пошуку адказу; 7) кантрольныя пытанні, якія патрабуюць, каб вучань сфармуляваў і задаў сустрэчнае або ўдакладняльнае пытанне.

Такім чынам, пытанні і адказы на іх выконваюць ролю механізму фарміравання камунікатыўных здольнасцяў вучняў.

Важным сродкам у развіцці камунікатыўных навыкаў малодшых школьнiкаў з’яўляецца дыялог. Вылучаецца некалькі тыпаў дыялогаў: 1) матывацыйны, які характарызуецца тым, што тэма цікавая ўсім вучням, незалежна ад ступені дасведчанасцi ў абмяркоўваемай праблеме; 2) рэфлексіўны дыялог, які характарызуецца асабістымі адносінамі вучня да праблемы, якая рашаецца на ўроку; 3) аўтаномны дыялог, ці роздум «сам сабе»; 4) канфліктны дыялог, у ходзе якога бачная тактычная нязгода вучня з думкай іншага; 5)  крытычны дыялог, у ходзе якога ідзе крытычнае асэнсаванне негатыўных учынкаў герояў; 6) дыялог-самарэалізацыя, у працэсе якога вучань раскрывае свае дасягненні, знаёміць аднакласнiкаў са сваімі знаходкамі па праблеме ці тэме.

Фарміруючы дыялогавую форму моўных зносін, настаўнік павінен прытрымлівацца трох этапаў яе развіцця: 1) сюжэтна-пазнавальнага этапа, характэрнай асаблівасцю якога з’яўляецца выступленне вучняў у абранай імі самімі ролі; 2) пачуццёва-аналіычнага этапа, асноўнай устаноўкай якога з’яўляецца пазнанне прадмета і іншага чалавека як носьбіта пэўных каштоўнасцяў; 3) асобасна-рэфлексіўнага этапа, на якім вучні набываюць вопыт аналізу, вучацца весці дыялог і абгрунтоўваць свой пункт погляду, згаджацца  ці не згаджацца з іншымі.

Фарміраванню дыялогавых моўных зносін садзейнiчаюць наступныя практыкаванні: 1) ролевае чытанне; 2) ролевыя гульнi, пры правядзеннi якiх неабходна аналiзаваць з вучнямi такiя значымыя кампаненты камунiкатыўнай сiтуацыi, як: а) камунiкатыўную ўстаноўку; б) ролевую ўстаноўку; 3) дарэчнасць тых цi iншых камунiкатыўна-маўленчых формул [1, с. 182–183]; 3) праца ў парах (ісцэніроўка ўрыўка, размова двух герояў твора); 3) прыдумаць размову герояў твора па тэлефоне; 4) інсцэніроўка твора (казкі, апавядання, байкі і г.д.); 5) гульнявыя прыёмы; 6) заданнi, накiраваныя на развiццё лiтаратурных здольнасцяў i творчага ўяўлення: а) «апавяданне ад першай асобы»: расказаць ад iмя Чаплi пра тое, як яна частавала Жураўля;  апавяданне ад iмя прадмета; б) «камлiмент»: сказаць камплiмент лiтаратурнаму герою; в) «змяненне казачнай развязкi»: прыдумаць iншую канцоўку казкi, апавядання. Вынікам такой працы з’яўляецца набыццё вучнямі камунікатыўна значымых якасцяў асобы: умення будаваць і падтрымліваць дыялог, атрымліваць навыкі моўных зносін у групе. Малодшыя школьнікі вучацца бачыць сваю ролю ў калектыве, самастойна выражаць свае думкі.

Развiццё ў малодшых школьнiкаў умення эмацыянальна выражаць свае думкi, умення ўдзельнiчаць у калектыўным абмеркаваннi, складаць звязнае апавяданне, умення слухаць, улiчваць пазiцыю iншых вучняў – працэс доўгi, якi патрабуе ад настаўнiка паслядоўнай i сур’ёзнай працы.

 

Спіс літаратуры

1. Русский язык и культура речи : учебник / под ред. проф. В.И. Максимова. – М., 2004.

Запись опубликована в рубрике 2013, Процессы коммуникации. Развитие коммуникативных навыков у учащихся (студентов). Добавьте в закладки постоянную ссылку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>