Марзан З.Б. ПРАЦА НАД МАСТАЦКIМ ТВОРАМ З ВЫКАРЫСТАННЕМ ПРЫЁМАЎ ТЭХНАЛОГII РАЗВIЦЦЯ КРЫТЫЧНАГА МЫСЛЕННЯ

Працуючы з вучнямi пачатковых класаў над тэкстамi мастацкiх твораў, можна заўважыць, што малодшыя школьнiкi часта ўспрымаюць адлюстраванае ў творы недакладна i нават няправiльна, звяртаюць увагу толькi на асноўныя ўчынкi герояў, сочаць за ходам сюжэта i прапускаюць у творы ўсё, што выклiкае цяжкасць.  Многiя вучнi яшчэ не могуць паўнавартасна ўспрымаць мастацкi твор.  Дапамагчы малодшым школьнiкам лепш зразумець не толькi лагiчны, але эмацыянальны i вобразны бакi твора можна праз выкарыстанне на ўроках лiтаратурнага чытання прыёмаў тэхналогii развiцця крытычнага мыслення.

Пры працы з мастацкiм творам можна шырока выкарыстоўваць прыём“Чытанне з прыпынкамi”. Мэта гэтага прыёму – зацікавіць вучня  мастацкiм творам, далучыць яго да асэнсаванага чытання.

Абавязковая ўмова для выкарыстання данага прыёму – знайсці аптымальны момант у апавядальным тэксце для прыпынку. Гэтыя прыпынкі –своеасаблівыя фiраначкi: па адзін бок знаходзіцца ўжовядомая вучням інфармацыя, а па другі – зусім невядомая, якая здольная сур’ёзна паўплываць на ацэнку падзей. Гэты прыём некаторы раз нават вымушае вучня адмовiцца ад  ранейшай пазіцыі, але не пад уплывам каго-небудзь,а ў выніку асабістай працы з тэкстам, самастойнагаза сваення новага.

Прыём «Чытанне з прыпынкамi» выкарыстоўваецца на ўсiх стадыях тэхналогіі развiцця крытычнага мыслення і мае наступны алгарытм працы:

1 стадыя – выклік. Тут настаўнiк можа расказаць вучням пра свой асабісты вопыт знаёмства з вывучаемым на ўроку мастацкiм творам, а можа абмежавацца кароткайі нфармацыяй пра асобу аўтара. Аднак неабходна помнiць пра ўзроставую спецыфіку: запамінаюцца менавіта тыя моманты біяграфіі пiсьменнiка, якія  малодшыя школьнiкi маглі б лёгка “перанесці” на сябе, на сваё жыццё.

Можна даць апорныя словы i папрасiць вучняў выказацца, пра што будзе iсцi гаворка ў тэксце, у якiм ёсць  такiя словы.

Можна правесцi абмеркаванне назвы твора: Чаму менавіта так называецца твор? Што, на думку вучняў, можа адбыцца ў творы з такой назвай? Хтосьці паспрабуе звязаць свае здагадкі з другім творам гэтага ж аўтара, хтосьці правядзе аналогію з фальклорнымі тэкстамі, а хтосьці – з падзеямі СА свайго жыцця.

2 стадыя – асэнсаванне. Настаўнік загадзя вызначае ў тэксце 2–3 прыпынкі. Падчас гэтых прыпынкаў задаюцца пытанні, якія дапамагаюць абудзіць у вучняў цікавасць да наступнага чытання,  прааналізаваць сродкі мастацкага твора. У працы з пытаннямі выкарыстоўваецца класіфікацыя амерыканскага псіхолага Б.Блуму. Вылучаецца шэсць тыпаў пытанняў:

1. Простыя пытанні, адказваючы на якiя трэба назваць нейкія факты, успомніць нейкую інфармацыю.

2. Удакладняльныя пытанні звычайна пачынаюцца са слоў: «Гэта значыць, ты кажаш, што ….?», «Калі я правільна зразумеў, то …?». Такія пытанні патрэбныя для наладжвання зваротнай сувязі адносна таго, што вучаньтолькі што сказаў.

3. Пытанні, якія пачынаюцца са слова «Чаму?», накіраваны на ўстанаўленне прычынна-выніковыхсувязяў.

4. Творчыя пытанні, у складзе якiх ёсць часціца «бы», а ў фармулёўцы– элементы ўмоўнасці, здагадкі, фантазіі, прагнозу: «Што б змянілася …., калі б… ?», «Як вы думаеце, як будуць развівацца падзеі далей?»

5. Ацэначныя пытанні накіраваны на высвятленне крытэрыю ацэнкі тых або іншых падзей, з’яў, фактаў: «Чаму гэта добра, а гэта дрэнна?», «Чым адзін герой адрозніваецца ад другога?»

6.Практычныя пытанні накіраваны на ўстанаўленне ўзаемасувязі паміж тэорыяй і практыкай: «Як бы вы паступілі на месцы героя?»

Такая класіфікацыя дапамагае настаўнiку навучыць дзяцей самастойна задаваць пытанні да тэксту. Вучням пачатковых класаў падабаецца фармуляваць і запісваць пытанні да мастацкага твора (на любым этапе працы). Падобную працу можна праводзіць  ў парах, групах і індывідуальна.

Абавязковым на стадыi асэнсавання з’яўляецца  пытанне : «Што будзе далей і чаму?» Пазнаёміўшыся з часткай тэксту, вучні ўдакладняюць сваё папярэдняе ўяўленне. Асаблівасць прыёму  ў тым, што момант удакладнення свайго ўяўлення (стадыя асэнсавання) адначасова з’яўляецца і стадыяй выкліку для знаёмства з наступным фрагментам.

Зразумела, што настаўнiку нельга забываць пра навучальныя мэты: неабходна абмеркаваць з вучнямi  незразумелыя словы, прааналізаваць вобразныя сродкі, варта зрабiць акцэнт на пытаннях высокага ўзроўню, напрыклад: “Што прымусіла героя паступіць менавіта так?”, “Як далей будуць разгортвацца падзеі?”, “Якія пачуцці  выклікаў гэты ўрывак тэксту?” і г.д.

Пасля першага цідругога прыпынку можна выкарыстаць прыём «Дрэва прадказанняў». На «стрэлачках» – лініях злучэння – малодшыя школьнікі запісваюць тлумачэнні сваім версіям, такім чынам яны вучацца аргументаваць свой пункт гледжання, злучаць свае здагадкі з дадзенымi тэксту. Тэма, якая запісваецца ў “ствале”, павінна ўтрымліваць пытанне, адрасаванае ў будучыню, напрыклад: “Чым скончыцца апавяданне?”, “Ці выратуецца галоўны герой?” і іншыя.

Малодшым школьнiкам вельмі падабаецца складаць “дрэва прадказанняў”, аднак гэты прыём  не варта выкарыстоўваць больш аднаго разу на ўроку. Усе выказаныя вучнямi версіі павінны быць аргументаваныя, заснаваны на прапанаваным тэксце, а не на здагадках, фантазіях. Пасля чытання тэксту дзеці вяртаюцца да сваіх здагадак і глядзяць, якія з іх спраўдзіліся, а якія не і чаму.

3 стадыя – рэфлексія. На гэтай стадыі тэкст зноў уяўляе адзінае цэлае. Формы працы з вучнямі могуць быць розныя:гутарка, сумесны пошук, падбор прыказак, творчыя працы, складанне кластара, напiсанне сiнквейна i iншыя.

Пасля заканчэння  працы з тэкстам настаўнік можа прапанаваць вучням на выбар дзве-чатыры цытаты (ці прыказкі), звязаныя са зместам тэксту. Малодшым школьнiкам патрэбна выбраць тую,  якая, на іх погляд, больш падыходзіць па сэнсе да тэксту,  і напісаць невялікае эсэ (маленькае сачыненне).Гэтаможназрабіць як наўроку, так і прапанаваць вучняму якасці дамашняга задання.

Можна папрасiць малодшых школьнiкаў скласцi сiнквейн, лаканічнасцьформы якога развівае ў малодшых школьнiкаў здольнасць рэзюмаваць інфармацыю, выкладаць думку ў некалькіх значных словах, ёмістых і кароткіх выразах.

Сiквейн можа быць прапанаваны як індывідуальнае самастойнае заданне, для працы ў парах цi як калектыўная творчасць. Сам тэрмiн паходзiць ад французскага слова “cing” – пяць. Гэты верш складаецца з пяці радкоў: першы радок (тэма) – назоўнік; другi радок (апісанне тэмы двума словамі) – прыметнікі; трэцi радок (апісанне дзеяння ў рамках тэмы трыма словамі) –дзеясловы; чацвёрты  радок (стаўленне аўтара сінквейна да тэмы) – сказ з чатырох слоў; пяты радок (сінонім да першага назоўніка) –  адно слова на філасофска-абагульненым або эмацыйна-вобразным узроўні паўтарае сутнасць тэмы.

Пры выкарыстаннi на ўроку лiтаратурнага чытання прыёму «Чытанне з прыпынкамі» настаўнiку неабходна прытрымлiвацца наступных рэкамендацый: 1) у тэксце павіннабыць схаваная ўнутры праблема; 2) пры чытанні важна знайсці аптымальны момант для прыпынку; 3) пасля кожнага прыпынку неабходна задаваць пытанні розных узроўняў. Апошнім павінна быць зададзена пытанне «Што будзе далей і чаму?»; 4) пры чытанні тэксту можна выкарыстоўваць колеры. Адказы на простыя пытанні можна падкрэсліваць сінім колерам, на тоўстыя – чырвоным.

Такiм чынам, разледжаныя прыёмы тэхналогіі развiцця крытычнага мыслення, якiя выкарыстоўваюцца пры  працы з мастацкiм творам на ўроках лiтаратурнага чытання, даюць настаўнiку магчымасць: 1) развіваць і ўдасканальваць творчы патэнцыял вучняў; 2)павышаць пазнавальныя адносiны вучняў да прачытанага; 3) развіваць станоўчыя адносiны малодшых школьнiкаў да заданняў творчага і праблемнага характару. У малодшых школьнiкаў развiваюцца ўменнi аналізаваць тэкст, выказваць свае думкі, выяўляць сувязь памiж асобнымi элементамi (тэмы, спосабы выражэння аўтарскай пазіцыі).

Запись опубликована в рубрике Актуальные проблемы гуманитарного знания. Добавьте в закладки постоянную ссылку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>