Найважнейшай задачай моўнай адукацыі ў сучаснай школе з’яўляецца развіццё камунікатыўных здольнасцей вучняў, што азначае авалодванне ўменнем успрымаць і асэнсоўваць разнастайную інфармацыю і перадаваць свае думкі ў вуснай і пісьмовай форме.
Праблема развіцця маўлення заўсёды актуальная пры навучанні мовам. “Развіццё вуснай і пісьмовай мовы вучняў – адна з найважнейшых задач навучання беларускай мове ў школе” – увесь час дэкларавалася ў школьных праграмах. У паняцце “развіццё маўлення вучняў”
уваходзяць такія напрамкі:
1) выпрацоўка правільнага літаратурнага вымаўлення;
2) узбагачэнне і актывізацыя слоўніка вучняў;
3) праца са словазлучэннем і сказам;
4) праца над звязным маўленнем [1, с. 101].
Праблема развіцця маўлення шматгранна. Яна ахоплівае цэлы комплекс пытанняў, важнейшым з якіх з’яўляецца ўзбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў. Слова мае вялізную ролю ў пазнанні аб’ектыўнай рэальнасці, яно дапамагае зразумець складаныя з’явы жыцця, заканамернасці ў развіцці прыроды і грамадства. Інтэнсіўнае развіццё слоўніка на першасным этапе навучання дапаможа школьнікам дасканала авалодаць роднай мовай, будзе садзейнічаць далейшай іх адукацыі і ўсебаковаму развіццю.
Пытанні, звязаныя з ўзбагачэннем дзіцячага слоўніка, заўседы былі ў цэнтры ўвагі метадычнай думкі. У сучаснай методыцы навучання рускай мове знайшлі адлюставанне многія пытанні развіцця мовы ( В.К. Ягадоўская, А.Н. Матвеева і інш.). Аднак карысныя рэкамендацыі, якія змяшчаюцца ў працах рускіх метадыстаў, не заўсёды падыходзяць пры навучанні малодшых школьнікаў беларускай мове, якая мае свае асаблівасці.
Узбагаціць маўленне вучняў можна ў першую чаргу праз вывучэнне такіх раздзелаў як лексіка і фразеалогія. На такіх уроках неабходна выкарыстоўваць слоўнікі і вучыць дзяцей карытсацца імі.
Тэарэтычныя палажэнні, матэрыялы і вынікі, якія змяшчаюцца ў даследваннях па методыцы развіцця маўлення сканцэнтраваны ў даследванні канкрэтнага аб’екта – вучняў ў працэсе слоўнікавай работы на ўроках беларускай мовы.
Прадметам даследаванняз’яўляюцца розныя псіхолага-педагагічныя ўмовы, сродкі і метады ўзбагачэння слоўнікавага запасу вучняў пачатковай школы.
Любое выказванне вучняў у вуснай i пiсьмовай форме (разгорнуты цi кароткi адказ на пэўнае пытанне, паведамленне, ацэнка адказу таварыша i г.д.) трэба ацэньваць з улiкам зместу выказвання, лагічнай пабудовы i моўнага афармлення.
Патрабаванні да маўлення вучняў:
Вучні павінны ўмець:
- гаварыць або пiсаць у межах тэмы;
- вылучаць найбольш iстотныя факты i звесткi для раскрыцця тэмы i асноўнай думкi, iдэi тэксту;
- выкладаць матэрыял лагічна і паслядоўна, устанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі паміж фактамі і з’явамі, рабіць неабходныя абагульненні і вывады;
- правільна выкарыстоўваць моўныя сродкі для афармлення выказвання;
- будаваць выказванні ў пэўным стылі (гутарковым, навуковым, публіцыстычным і інш.) у залежнасці ад мэты і сітуацыі зносін (на ўроку, экскурсіі, у паходзе і г.д.), а таксама ад таго, каму прызначана гэтае выказванне;
- вусна адказваць і чытаць асэнсавана і выразна, дастаткова гучна, з захаваннем арфаэпічных нормаў, лагічных націскаў, паўз і правільнай інтанацыі;
- афармляць любыя пісьмовыя выказванні з захаваннем арфаграфічных, пунктуацыйных, граматычных стылістычных нормаў.
Граматна аформленым трэба лічыць выказванне (вуснае ці пісьмовае), у якім захоўваюцца:
а) правілы вымаўлення і націску;
б) правілы выкарыстання слоў у адпаведнасці з іх значэннем, замацаваным у тлумачальных слоўніках, і асаблівасцямі выкарыстання ў розных стылях мовы;
в) правілы ўтварэння і змянення слоў, а таксама пабудовы словазлучэнняў і сказаў у адпаведнасці з патрабаваннямі граматыкі;
г) правілы арфаграфіі і пунктацыі;
д) беспамылковае напісанне вывучаных тэрмінаў, геаграфічных назваў, назваў гістарычных падзей, імёнаў і прозвішчаў знакамітых людзей.
Для моўнай культуры вучняў важна таксама ўменне слухаць і разумець настаўніка і таварышаў, уважліва ставіцца да выказванняў іншых; уменне паставіць пытанне, прыняць удзел у абмеркаванні праблемы, быць карэктным, захоўваць ветлівы тон у размове і г.д.
“Камунікатыўная здольнасць – прыродная адоранасць чалавека да зносін, з аднаго боку, і камунікатыўная прадукцыйнасць – з другога. Галоўная мэта актывізацыі зносін – фармiраванне камунікатыўнай актыўнасці вучняў, пры якой назiраецца пошук нестандартных спосабаў рашэння камунікатыўных задач, гнугкасць i мабільнасць спосабаў дзеяння, пераход да творчай дзейнасці” [2, с. 150].
Увядзенне комплексу спецыяльна арганізаваных практыкаванняў, сітуацый на уроку літаратурнага чытання спрыяе атрыманню устойлівых станоўчых вынікаў.
Сітуацыя сучаснага школьнага навучання патрабуе ад вучня актыўнага вырашэння новых складаных камунікатыўных задач: арганізацыі дзелавых зносін вучняў адзін з адным, з настаўнікам з нагоды вывучаемага матэрыялу.Таму вельмі важна развіваць у дзіцяці дыялагічныя формы зносін з дарослымі цi аднагодкамi, што складае перадумову фармiравання новага тыпу ўзаемаадносін памiж настаўнiкам i вучнем, памiж аднакласнiкамi. Дыялог, жывыя зносіны, трэнінгі, моўная камyнiкацыя з’яўляюцца тым падмуркам, на якім будуць расці i развiвацца школьнікі. Асноўная задача камyнiкатыўнага падыходу ў навучанні – «вучыцца зносiнам размаўляючы». Найлепшай крынiцай папаўнення слоўнiка школьнiкаў, безумоўна, служыць лiтаратyра, класічныя узоры, маўленне людзей, настаўнiка у першую чаргу [3].
Магчымасці ўрока спрыяюць развiццю камунікатыўнай культуры вучня. Для таго, кааб вучні маглi навучыцца размаўляць у рамках школьнага ўрока, іх трэба вучыць гэта рабiць менавіта на школьным уроку.
Спрыяць гэтаму можа прадуманая канцэпцыя развіця школьнай камyнiкацыi, якая мае наступныя этапы:
Этапы | Уменні, якія выпрацоўваюцца пад кіраўніцтвам настаўніка |
1 этап | Гатоўнасць вучняў удзельнічаць у зносінах на уроку. |
Адказваць на пытанні, даючы пры гэтым вычарпальны адказ. | |
Задаваць пытанні, сочачы за зместам працы, над праблемай або тэмай. | |
Каменціраваць пытанніi адказы. | |
Рабіць паведамленнi. | |
Гаварыць лагiчна i паслядоўна | |
2 этап | Прастата i выразнасць маўленчага выказвання. |
Адпрацоўка ўмення зрабiць сваё выказванне зразумелым кожнаму чалавеку. | |
Уменне выказваць сваю думку вобразна i коратка. | |
Уменне выкарыстоўваць прыклады, якія пацвярджаюць выказванне. | |
Уменне выкарыстоўваць рытарычныя пытанні. | |
Уменне ўступаць у кантакт з партнёрам i суразмоўцам. | |
Уменне рэгуляваць гучнасць i хуткасць маўленчага выказвання. | |
3 этап | Уменне весцi гутарку ў пары, у групе. |
Уменне падтрымліваць гутарку. | |
Уменне весцi канструктыўны дыялог. | |
Уменне пабудаваць дыскусію i праводзіць яе. | |
Уменне ўдзельнічаць у гульнях i тyрнiрах. |
Праца па падрыхтоўцы школьнікаў да зносін уключае ў сябе некалькі аспектаў: развiццё пэўных асаблiвасцей мыслення i маўлення вучняў, фармiраванне ў іх пэўных сацыяльных установак i камунікатыўных уменняў.
Чалавек можа эфектыўна ўдзельнiчаць у працэсе камунікацыі, калі ён валодае наборам неабходных сродкаў. Да сродкаў камунікацый, у першую чаргу, адносіцца маўленне, у якім аб’ядноўваюцца цесна звязаныя адзін з адным функцыі:
- выразная (з дапамогай якой адлюстроўваюцца адпаведны стан суб’екта),
- апеляцыйная (з дапамогай якой адбываецца пабуджэнне да дзеяння)
- выяўленчая (па сродках яе паказваецца становiшча рэчаў).
Рэалiзацыя названых функцый прама звязана з тым, наколькі свабодна чалавек валодае мовай. Гэтаз’ яўляецца своеасаблiвым крокам на шляху да зносін.
Для стварэння эмацыйна-спрыяльнай камyнiкатыўнай сітуацыі на ўроку неабходна выкарыстаць гульнявыя прыёмы (вiктарыны, пазнавальныя гульні, ролевыя гульні і iнш.), дзе дзецям даецца магчымасць паказаць свае веды па гэтым творы; а таксама заданнi, накіраваныя на развiццё лiтаратyрных здольнасцей i творчага ўяўлення:
- «Апавяданне ад першай асобы»: раскажы ад імя прадмета;
- «Камплiмент»: скажы камплiмент лiтаратурнаму герою;
- «Твор у зададзеным ключы»: увядзi ў назву твора новага аб’екта;
- «Змена казачнай развязкі»: прыдумай другi канчатак казкі, апавядання.
Фармiраванне камунікатыўных кампетэнцый малодшых школьнікаў у працэсе навучання магчыма пры выкарыстаннi розных формаў, метадаў i прыёмаў. Асабліва актуальныя ў цяперашні час прыёмы тэхналогii развiцця крытычнага мыслення вучняў, якія спрыяюць фармiраванню камунiкатыўных кампетэнцый малодшых школьнiкаў [2, с. 153.].
Спіс літаратуры
- Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы: вучэб. дапаможнік / В.А. Ляшчынская, З.У. Шведава. – Мінск: РІВШ, 2007. – 252с.
- Лойка М. І., Лапкоўская А. М. Некаторыя прыёмы фарміравання камунікатыўных кампетэнцый малодшых школьнікаў.Социализация личности на разных этапах возрастного развития: опыт, проблемы, перспективы: материалы I респ. науч. конф., Гродно, 25–26 октября 2012 г. / ГрГУ Им. Я. Купалы; редкол.: Н.В. Михалкович (гл. ред.) [и др.]. – Гродно: ГрГУ, 2012. – С. 150–153.
- Формирование коммуникативной компетенции учащихся начальных классов через развитие культуры речи детей на уроках русского языка и литературного чтения [Электронный ресурс]. – Режим доступа: URL: http:// festival.1september.ru/articles/565631/. – Дата доступа: 15.03.2013.