Чаркес Г.А. ФАРМІРАВАННЕ СІНТАКСІЧНАГА ЛАДУ МАЎЛЕННЯ Ў СТАРШЫХ ДАШКОЛЬНІКАЎ

Пад фарміраваннем сінтаксічнага ладу маўлення разумеецца засваенне дзецьмі спосабаў пабудовы словазлучэнняў і сказаў.
У старшым дашкольным узросце дзеці ўпершыню спрабуюць самастойна выкарыстоўваць граматычныя сродкі і аналізаваць граматычныя факты.
Пяцігадовыя дзеці пачынаюць авалодваць і сінтаксічынм ладам мовы. Праўда, гэта даецца з цяжкасцямі і таму тут вядучая роля належыць дарослым, якія павінны аказваць дапамогу, напрыклад, у пошуку патрэбных прычынна-выніковых і часавых сувязяў пры разглядзе абектаў.
Дзеці гэтага ўзросту валодюць навыкамі самастойнага словаўтварэння пры дапамозе неабходых афіксаў.
- У дзяцей пяці год праяўляецца крытычнае стаўленне да граматычных памылак, выяўляецца ўменне кантраляваць сваё маўленне.
- У разглядаемы ўзроставы перыяд павялічваецца ўдзельная вага простых развітых і складаназалежных сказаў[1, с.54].
Такім чынам, у маўленні старэйшых дашкольнікаў ўзрастае колькасць развітых сказаў з аднароднымі членамі, павялічваецца абём простых і складаных сказаў. Да канца дашкольнага дзяцінства дзіця авалодвае практычна ўсімі злучнікамі і правіламі іх выкарыстання. Аднакнават у дзяцей, якія ідуць у першы клас, асноўны масіў тэкста (55%) складаюць простыя сказы, што знаходзіць падцверджанне ў працах Л.А. Калмыковай. Важным момантам у развіцці маўлення старэйшага дашкольнага ўзросту зяўляецца павелічэнне колькасці абагульняючых словаў і ролі пабочных скзаў. Гэта сведчыць пра развіццё ў дашкольнікаў абстрактнага мыслення.
Марфалагічныя і сінтаксічныя бакі іаўлення развіваюцца паралельна. У авалоданні сінтаксісам менш складанасцей, хоць педагогамі заўважана, што сінтаксічныя памылкі больш устойлівыя. Яны меншпрыметныя навакольным, бо дашкольнікі, карыстаючыся вуснай формай маўлення, у асноўным ужываюць сказы з нескладанай канструкцыяй.
Сінтаксічныя памылкі ў маўленні дзяцей дашкольнага ўзросту назіраюцца:
  • у парушэнні парадку слоў у сказе;
  • на першае месца ставіцца найбольш важнае для дзіцяці слова: «Ляльку мама прынесла?»;
  • пытальны сказ пачынаецца з таго, што для дзіцяці больш важна: «Заплакала Маша чаму?»;
  • дзеці часта пачынаюць свой адказ з пытальнага слова, таму на пытанне «чаму?» адказваюць: «Чаму што».
  • у няправільным афармленні злучнікавай сувязі:
  • апускаецца злучнік або частка злучніка: «Вось яшчэ лопнуў шар у дзядзькі, таму націснуў моцна»;
  • адзін злучнік замяняецца іншым: «Як мы дйшлі дадому, мы гулялі з мячом»; «Я надзену цёплае футра, чаму што на вуліцы халодна»;
  • злучнікставіцца не на тым месцы, дзе звычайна ўжываецца: «Мы ішлі, вось, калі ад цёткі Тамары, глядзім – салют».
Нявыпраўленаяграматычная памылка – лішняе падмацаванне няправільных умоўных сувязей не толькі ў гаворачага дзіцяці, але і ў іншых дзяцей, якія чуюць яго ў дадзены момант. Навукоўцы падкрэсліваюць, што выпраўленне памылак спрыяе таму, што дзеці прывыкаюць усведамляць моўныя нормы, г.зн. адрозніваць, як трэба казаць правільна.
Авалоданне сінтаксічным ладам адбываецца ў працэсе маўленчай дзейнасці. У ходзе маўленчых зносін дзіця стыхійна, неўсвядомлена засвойвае структуру сказа і формы сувязі. Таму адным з вядучых метадаў навучання сінтаксісу выступаюць назіранні і гутаркі. У працэсе назіранняў з’яў прыроды і грамадскага жыцця выхавальнік клапоціцца аб тым, каб дзеці ўмелі ўстанаўліваць істотныя сувязі паміж з’явамі і выяўляць іх у маўленні. У кожным зручным выпадку неабходна ўдакладняць з выхаванцамі час, месца дзеяння, яго прычыны, умовы, абставіны, падказваць дзіцяці адпаведныя словы і фразы, якія характырызуюць дадзеныя адносіны. Асноўны метадычны прыём – пошукавыя пытанні. Яны патрабуюць ад дзіцяці разгорнутага выказвання. Напрыклад, гутарка з дзецьмі старэйшай групы: «Чаму вакол ляжыць снег?» – «Холадна, таму снег вакол ляжыць!» – «А што сталаб, калі было б цёпла?» – «Калі б было цёпла, снег растаў бы».
Вялікія магчымасці для фарміравання сінтаксічнага ладу маўлення дае разглядванне прадметаў, цацак, карцін. Дзеці вучацца будаваць сказы з аднароднымі членамі. Разглядваючы карціну, дзіця арыентуецца на наглядна ўяўляльную сітуацыю, яму лягчэй ахарактарызаваць месца дзеяння, час дзеяння, устанавіць прычынна-следчыя адносіны і г.д. Напрыклад, пры разглядванні карціны «Зімовыя забавы» дзеці адказваюць на пытанні: «Адкуль бачна, што зараз зіма? Як апрануты дзеці? Чаму? Як бы вы гулялі, калі б апынуліся на гэтай горцы?»
У гэтых выпадках маўленчая дзейнасць выступае як апасродкаванае звяно ў дзейнасці дзіцяці (пазнання, зносінах). Для развіцця маўлення і засваення сінтаксічнай структуры выказвання важную ролю адыгрывае ўласна маўленчая дзейнасць дзіцяці, у працэсе якой увага яго засяроджваецца на сродках і спосабах арганізацыі маўлення.
Сярод  метадаў уласна маўленчай работы асноўную ўдзельную вагу пры навучанні сінтаксісу займаюць пераказ і расказванне па карціне, апісанне  прадметаў, цацак. У працэсе пераказу дзеці запазычваюць сінтаксічныя канструкцыі з аўтарскага тэксту, а пры расказванні самастойна будуюць сказы рознай канструкцыі. Навучанне сінтаксісу цесна звязана з развіццём звязнага маўлення. Адным са ўляхоў удасканалення структуры выказвання з’яўляецца вырашэнне дзецьмі розных праблемных сітуацый – загадванне і разгадванне загадак, тлумачэнне прыказак і прымавак, якія, па трапнаму выразу К.Д. Ушанскага, уяўляюць «любімы разумовы пажытак» дашкольнікаў. Фальклорныя формы, надзвычай багатыя сінтаксічнымі канструкцыямі, уласцівымі роднай мове. Так, загадка «Задраўшы насок, бягуць у лясок» (лыжы) дае ўзор пабудовы сказа з дзеепрыслоўным зваротам. Прыказка «Трэба нахіліцца, каб вады напіцца» ўяўляе сабой складана-залежны сказ з падпарадкавальным мэтавым злучнікам. Завучванне дзіцём загадак, прыказак і прымавак, паводле К.Д. Ушынскага, «лепшы сродак прывесці дзіця да жывой крыніцы народнай мовы і ўсяліць у душы дзіцяці неасэнсавана такт гэтай мовы».
Важным сродкам фарміравання ў дзяцей навыку будаваць сказы розных тыпаў з’яўляюцца спецыяльныя практыкаванні і гульні, якія дазваляюць мэтанакіравана знаёміць іх з пэўнымі сінтаксічнымі канструкцыямі, фарміраваць уменне адвольна выкарыстоўваць ва ўласным маўленні сінтаксічныя сродкі мовы. Пры мэтанакіраваным практычным азнаямленні са структурай сказа дзеці пачынаюць асэнсоўваць не толькі змест маўлення, але і яе форму. Дзеці старшага дашкольнага ўзросту здольныя пры выкананні вучэбных маўленчых заданняў вылучаць мадэль сказа ў маўленні-ўзоры і самастойна з выкарыстаннем новага лексічнага матэрыялу канструяваць сказы. У сінтаксічных практыкаваннях пачынае дзейнічаць кантроль свядомасці дзіцяці над слоўным выражэннем думкі, над афармленнем яе ў сказе. Павышаецца адвольнасць, або асэнсаванасць, пабудовы сказаў пры выкананні вучэбных маўленчых заданняў. Гэта значна аптымізуе маўленчыя зносіны і творчае перайманне маўленчых узораў.
Да сінтаксічных практыкаванняў адносяцца дагаворванне дзецьмі сказаў, якія прапануе выхавальнік. З дашкольнікамі старэйшага узросту прыём дагаворвання сказаў выкарыстоўваецца ў больш ускладнёным варыянце: незакончаныя  сказы ўключаюцца ў звязны тэкст. Тут дзецям трэба памятаваць прачытаны тэкст, думаць пра сэнс дадзенага сказа ў кантэксце,  арыентавацца на інтанацыю незакончанага сказа. Тэксты прад’яўляюцца выхавальнікам у гульнёвай сітуацыі, напрыклад,  як  «Размыты ліст» (аўтары прыёму Ф.А. Сахін і М.С. Лаўрык). Дзецям гавораць, што ліст зайчыка (шчаняці, лісічкі) сваім сябрам трапіў пад дождж і сапсаваўся – некаторыя словы нельга прачытыць, і просяць дапамагчы зайку разабраць ліст. Прыкладны тэкст ліста: «Мы доўга гулялі на беразе ракі. Потым зрабілі лодку, каб… .Мы селі ў лодку і паплылі. Раптам падзьмуў моцны вецер. Падняліся вялікія  хвалі, якія … . Мы пачалі крычаць … . На дапамогу прыплыў мядзведзь і  выцягнуў нас на бераг. Мы апынуліся там, … . Мы пачалі скакаць, каб … . Мішка пайшоў за морквай і капустай, пакуль … . Мы хутка высахлі і сагрэліся, таму што … . Прыйшоў Мішка і прынёс нам ежу. Морквы і капусты мы з’елі столькі… . Хутка мы бедзем дома».
В.В. Гербава лічыць, што, пачынаючы з малодшай групы, трэба вучыць дзяцей змяняць паралад слоў у сказе: Жаба рагатала з кураняці, Жаба з кураняці рагатала і г.д. Гэта, на яе думку, прыцягвае ўвагу дзіцяці да спосабаў пабудовы фразы, да ўласнай маўленчай дзейнасці. У старэйшым узросце выхаванцы, пазнаёміўшыся са слоўным складам сказа, могуць у ходзе гульні «Жывыя словы» «чытаць» сказы з розным парадкам слоў. Дзеці-»словы» мяняюцца месцамі (складаюць сказы), такія сказы затым чытаюцца.
Адной з асаблівасцей беларускага сінтаксісу з’яўляецца ўжыванне часціцы ці ў пачатку пытальных сказаў: Ці ідзе дождж? Уменне ставіць такія пытанні трэба фарміраваць у дзяцей у спецыяльна арганізаванай гульнёвай вучэбна-маўленчай сітуацыі. Напрыклад, да дзяцей прыходзіць вельмі цікаўны хлопчык, які хоча пра ўсё ведаць. Яго нават завуць Цікаўка. Цікаўка ўвесь час задае пытанні дзецям: «Ці ідзе ўзімку дождж? Ці плавае рыбка ў вадзе? Ці ўмее ліса лятаць?»
Для замацавання ўмення задаваць пытанні з часціцай ці выкарыстоўыаюцца дыдыктычныя гульні тыпу «Тэлефон» (дзеці задаюць адзін аднаму пытанні «па тэлефоне»: Ці пойдзеш ты ў цырк? Парк? і г.д.), «Лятае – не лятае» (гульня праводзіцца ў крузе з мячом: дзіця кідае мяч другому дзіцяці, пытаючыся: Ці лятае…?», той адказвае і задае сваё пытанне наступнаму дзіцяці), «Ядомае – неядомае» (ход гульні аналагічны, дзеці задаюць пытанні: «Ці ядуць …?») і іншыя гульні, напрыклад народныя: «Макі-маковачкі», у ходзе якой задаюць пытанні: «Ці пасеялі вы мак? Ці зацвіў мак?» і г.д.
Аналагічна знаёмяцца дзеці са спецыфічна беларускімі марфолага-сінтаксічнымі зваротамі, такімі, як: баліць каму, хварэць на што, хадзіць у грыбы, у ягады, дзякаваць каму, дараваць каму, большы (меншы, даўжэйшы) за што, сварыцца на каго, смяяцца з каго, выбраць за каго і інш.Большасць такіх зваротаў ужываецца ў штодзённым жыцці. Гэта дае магчымасць выхавальніку недакучліва замацоўваць правільнае ўжыванне дзецьмі гэтых сінтаксічных канструкцый.
Такім чынам, своечасовае засваенне сінтаксічнага ладу роднай мовы – важная ўмова паўнацэннага маўленчага развіцця дзіцяці. Менавіта з дапамогай розных, простых і складаных, сінтаксічных канструкцый дзіця можа адэкватна адлюстраваць у маўленні сувязі, адносіны рэчаіснасці, якія яно пазнае пры азнаямленні з наваколлем, звязна, лагічна пабудаваць тэкст.
Літаратура
  1. Любина, Г.А. Детская речь: пособие для педагогов дошкольных учреждений / Г.А. Любина. – Минск, 1998. – 61с.
  2. Старжынская, Н.С. Беларуская мова ў дзіцячым садзе / Н.С. Старжынская. – Мн.: Нар. Асвета, 1995. – 159 с.
Запись опубликована в рубрике Технологии обучения и воспитания дошкольников. Добавьте в закладки постоянную ссылку.

Добавить комментарий