Пiỹта Л.В. РАЗВIЦЦЁ СЛОЎНIКА МАЛОДШЫХ ВУЧНЯУ СРОДКАМI ВЫКАРЫСТАННЯ ЗАГАДАК I ПРЫКАЗАК

Сёння ўвачавідкі набірае моц напрамак вывучэння педагагічнай спадчыны беларускага народа і практычнага яе выкарыстання ў справе навучання і выхавання падрастаючых пакаленняў. Мудрасць народа, яго светапогляд, маральна-этычныя ідэалы, жыццёвы вопыт, адносіны да дабра і зла выразна праяўляліся ў вусна-паэтычнай творчасці беларусаў.
Прыказкі – неацэнны моўны скарб нацыі. Беларускі народ мае багатую моўную культуру, і гэта яе багацце, самабытнасць асабліва ярка выяўляецца ў прыказках і прымаўках, якія адлюстроўваюць не толькі гісторыю, звычаі, быт, але і характар, душу народа. Вельмі важна зберагчы наш моўны скарб, захаваць і перадаць яго нашчадкам.
Мудрыя па сэнсе, сціплыя, вобразныя, высокамастацкія па форме прыказкі і прымаўкі глыбока западаюць  у душу дзіцяці. Яны лёгка запамінаюцца, упрыгожваюць мову таго, хто імі карыстаецца. І самае важнае, як усё прыгожае, прыказкі выхоўваюць эстэтычнае пачуццё мовы, любоў да яе. Апрача таго прыказкі і прымаўкі вучаць дзіця вобразна думаць.
Загадкі вызначаюцца мудрасцю, трапнасцю  выразаў, афарыстычнасцю. Яны лёгка запамінаюцца. Развіваюць фантазію, кемлівасць, дасціпнасць у дзяцей. Нярэдка загадкі маюць высокамастацкую форму і таму дапамагаюць уводзіць дзяцей у свет паэзіі і мастацтва. Апрача таго, у народных загадках, як і ў іншых фальклорных формах творчасці, адлюстраваны жыццёвы вопыт беларускага народа. Загадка знаёміць з мінулым і сучасным людзей, дапамагае дзецям пазнаць свет.
Загадка – гэта тое ж пытанне, якім мы звычайна карыстаемся на занятках, толькі больш складанае. Метафарычнае. Яно прымушае дзіця думаць, распазнаваць прадметы па сходнасці, ці рознасці, абагульняць з’явы, асацыіраваць.
Актуальнымi сёння з’яуляюцца праблемы развiцця слоỹнiка дзяцей. Шырокi слоỹнiкавы запас значна павышае ỹзровень маỹленчага развiцця дзiцяцi, культуру зносiн. Вызначана, што ỹзбагачэнне слоỹнiка адбываецца ỹ працэсе ỹсiх вiдаỹ дзiцячай дзейнасцi, на занятках i падчас зносiн i ажыццяỹляецца праз слоỹнiкавую работу – мэтанакiраваную дзейнасць педагога, якая забяспечвае эфектыỹнае засваенне дзецьмi слоỹнiкавага складу роднай мовы.
Вялікую ролю ў навучаннні дзяцей пачатковых класаў адыгрываюць народныя прыказкі і загадкі.
У цяперашні час магчымасць выкарыстання загадак узрасла ў сувязі з тым, што загадка, якая некалі была фальклёрным жанрам, стала цяпер літаратурным. У загадках адлюстраваны з’явы, акаляючыя сучаснае дзіця, прырода, знаёмы дзіцяці свет. Каштоўнасць загадак у тым, што яны вучаць дзяцей гаварыць ярка, вобразна, проста. Яна вучыць задумвацца над заканамернасцямі, якія адбываюцца ў прыродзе, прывучаюць да назіральнасці, развіваюць мастацкі густ. Работа над загадкамі – гэта практыкаванне ў самастойным развіцці мышлення, кемлівасці, ваабражэння. Загадкі ўзбагачаюць памяць дяцей сапраўднымі жамчужынамі роднай мовы, іх выкарыстоўваюць на розных этапах урока.
Загадку можна і патрэбна выкарыстошваць не толькі на ўроках беларускай мовы, але і ў працэсе вывучэння матэматыкі, прыродазнаўства, працы, выяўленчага мастацтва.
Урокі з выкарыстаннем загадак праходзяць цікава і не стамляюць вучняў, даючы ім карысныя практыкаванні для розуму.
З загадкамi можна правесцi наступную работу:
  1. Загадкі, у якіх даецца апісанне прадмета ці з’явы шляхам пералічэннем розных яго прыкмет, напрыклад: Сам чырвоны, цукровы, кафтан зялёны, аксамітны. (Кавун – слоўнікавае слова. Адгадка – ключ да яго запамінання) Хлопцы вучацца праводзіць аналіз, вылучаючы прыкметы прадмета (колер, смак, форму), і сінтэз, аб’яднання гэтых прымет у адзінае цэлае.
  2. Загадкі, дзе апісанне прадугледжвае кароткую характарыстыку прадмета або з’явы (па адной – дзвюх прыметах трэба аднавіць цэласны вобраз, вылучыўшы адзначаны прыкмета, сувязь яго па асацыяцыі з іншымі), напрыклад: Белы абрус усе поле пакрыў. (Снег – парная зычная ў канцы адгадкі патрабуе праверкі) Гульнявая сітуацыя дапамагае запомніць правіла.
  3. У загадку ўключаюцца супрацьпастаўленні, напрыклад: Па зямлі паўзе, а да сябе не падпускае (Зямля – першы склад націскам). Адгадванне такіх загадак уяўляе сабой доказ ад адваротнага: той, хто адгадвае, павінен па чарзе супаставіць розныя і ў той жа час падобныя прадметы, з’явы, прыметы, дзеянні, выдзяляць у іх падабенства і групаваць па-новаму.
  4. Загадкі, у апісанні якіх выкарыстаныя метафары, напрыклад: Адной ручкай усіх сустракае, другой ручкай – праводзіць. (Дзверы. Каб напісаць гэта слова трэба ўспомніць пра суседнюю мяккасць гукаў). Такія загадкі прадугледжваюць расшыфроўку метафары, для чаго неабходна супаставіць, параўнаць прадметы або з’явы з розных, часта вельмі далёкіх абласцей, убачыць у іх рысы падабенства, аднесці да адной сэнсавай катэгорыі.
  5. Загадкі, у якіх прадстаўлена апісанне не самога прадмета (з’явы), а літарнага (складовага) складу слова, яго значэнне. Загадкі, у якіх некалькі літар, складоў або частак слова вылучаны і апісаны самастойна. Па ім і трэба разгадаць цэлае слова, напрыклад: Першае – прыназоўнік, другое – гадовы дом, а цэлае часам вырашаецца з цяжкасцю. (За – дача – задача, трэба прыгадаць, як пішуцца прыназоўнікі і прыстаўкі, каб адрозніваць іх ад тых слоў, у якіх усё слова – корань).
  6. Загадкі – метаграмы, у якіх з задуманага слова шляхам замены адной літары іншай атрымліваецца новае слова. Напрыклад: З «ч» над морам я лятаю, З «г» у машынах я бываю (Чайка – гайка).
  7. Анаграмы – словы, якія атрымліваюцца ў выніку перастаноўкі літар у слове, напрыклад: Лёгка дыхаць у маёй цені, Мяне ты летам часта хваліш, Але літары перестаў мае – І цэлы лес ты мною зваліш (Ліпа – піла).
  8. Лагаграфы – словы-загадкі, якія змяняюць свае значэнне пры адыманні або дадаванні літар, напрыклад: Я вядомая страва, але толькі дадай «м», лётаць, гусці я буду, надакучаючы ўсім (уха – муха).
  9. Загадкі-жарты, звязаныя з аманімічнасцю слоў, напрыклад: Які горад лятае? (Арол – імя ўласнае, адгадка дапамагае супаставіць слова з назва птушкі – назоўнікам з намінальным значэннем). Формы загадвання загадак могуць быць рознымі (франтальнымі, групавымі, індывідуальнымі).
  10. Рассыпаныя загадкi – са слоỹ, напiсаных на асобных картках, скласцi загадку i адгадаць яе.
  11. Аднавi загадку – загадкi прапануюцца не цалкам, а толькi ўрыўкi з iх. Урыўкi напiсаны на картках, якiя раздаюцца па класе. Неабходна аднавiць загадку па адным фрагменце i адгадаць.
  • Лес вусаты, а …. (устаў гарбаты).
  • …., а ў клубок не зматаеш. (Нiтак многа)
  • Без языка, а ….( гаворыць).
  • …., а дрэвы лечыць. (Не доктар)
  1. Чайнворд загадк «Змейка» – гэта гульня, у якой словы-адгадкi павiны вынiкаць адно з аднаго ỹ выглядзе ланцужка слоỹ. А апошняя лiтара першага слова з’яỹляецца першай лiтарай наступнага слова.
  2. Крыжаванка загадак – падбiраецца матэрыял такiм чынам, каб паўтарыць з дзецьмi вывучанае ранней i падрыхтаваць iх да знаёмcтва з новым слоўнiкавым словам. Спачатку вучням прапануецца адгадаць загадi. Адгадкi абмяркоўваюцца, а потым запiсваюцца ў падрыхтаваную схему крыжаванакi так, што ў вылучанай калонцы з’яўляецца слова, з якiм павiнны пазнаёмiцца на ўроку.
Трэба адзначыць, што выкарыстанне прыказак мае такое ж значэнне. Прыказкі ўзбагачаюць маўленне дзяцей, надаюць яму выразнасць і дакладнасць. Яны становяцца добрымі дапаможнікамі пры вывучэнні новага матэрыялу, пры замацаванні правіл на ўроках беларускай мовы, садзйнічаюць пашырэнню слоўнікавага запасу. Усе прыказкі і загадкі, якія выкарыстоўваюцца на ўроках, павінны быць даступнымі для разумення вучняў.
Работа з прыказкамі вядзецца на любым этапе ўрока, пры тлумачэнні новага і замацавані вывучанага матэрыялу, самастойнай і выбарчай рабоце, але ў любым выглядзе работы яны аказваюць эмацыянальнае ўздзеянне на развіццё пазнавальных здольнасцей зяцей, што станоўча адлюстроўваецца на іх навыках, ведах, уменнях.
З прыказкамi можна арганiзаваць розныя вiды работ:

  1. «Збяры прыказку».
Лепш сто сяброỹ, такiм i станешся.
З кiм пазнаешся, чым сто рублеў.
Век пражыць, той шмат знае.
Хто пытае, не кашулю пашыць.
  1. «Складзi прыказку сам»
Вучнi складаюць прыказкi, адказаушы на пытаннi.
Цi закрыеш дурную галаву шапкай? (Дурную галаву шапкай не закрыеш.)
Што лепш: павага цi знявага? (Лепш павага, як знявага.)
Чаму Калядкi – добрыя святкi? (Калядкi – добрыя святкi: паеỹ, ды на палаткi.)
Калi трэба вучыцца добраму? ( Добраму вучыся змалку.)
Пад якi кмень вада не тячэ? (Пад ляжачы камень вада не цячэ.)
Якая справа сама сябе хвалiць? (Добрая справа сама сябе хвалiць.)
У гасцей добра, а дзе лепш? (У гасцях добра, а дома лепш.)
Каго не любiць зямля? (Зямля не любiць гультая.)
Дзе пазнаецца сябр?(Сябр пазнаецца у бядзе.)

  1. «Закончы прыказку»
Работа не мучыць, а ….(жыць вучыць).
Хто працуе ….(той i мае).
Шукай дзеỹку ỹ агародзе, а не ỹ …. (карагодзе).
Iдзi ỹ родны край …. (там i пад кустом рай).
На чужой старонцы …. (рад сваёй варонцы).
Пры сонейку цёпла …. ( пры мамачцы добра).
Што аднаму цяжка, ….(тое гуртам лёгка).

  1. «Знайдзi прыказку ў размове»
– Ты што гэта робiш з катом, Яська?
– Гуляю.
– Ты яго мучаеш, тузаеш. Каб з табой так гулялi, цi добра табе было б?
– Нядобра.
– Ну дык вось: не рабi другому, што не люба самому.
– Бабулька, ты казала, што мы пойдзем гуляць!
– Пойдзем, унучка. Але скажы, цi памыла ты посуд?
– Я потым памыю.
– Не, адклад не iдзе на лад. Памый чысценька посуд, а потым пойдзем гуляць.
– Пара, Алiнка, абедаць. Памый рукi i хутчэй сядай за стол.
– Мама, абед не воỹк, у лес не ỹцячэ.
– Кацярынка, няужо ты ỹсе цукеркi з ’ела?! Я ж прасiла пакiнуць назаỹтра i падзялiцца з брацiкам.
– Мама, але ж ты яшчэ вучыла i так: не адкладвай на заỹтра тое, што можна зрабiць сёння.

  1. Падбор прыказак :
    • да малюнка:
Дзецi разглядваюць малюнак, iм прапануецца ỹспомнiць як мага больш прыказак, у якiх ёсць адлюстраваныя на малюнку прадметы: сонца, зямля, трава, вада, птушкi i г.д. (Усякай птушцы сваё гняздо мiла. Зямля – талерка, што пакладзеш, тое i возьмеш. Мiр ясны ад сонца, а чалавек ад навукi. Дождж вымачыць, сонца высушыць.)
  • да апавядання:
Прыказкi падбiраюцца да апавядання, якое вывучаецца ỹ класе.

  1. Аднаўленне прыказак
    • з пераблытаных слоỹ:
Няма, вадзiцы, крынiцы, як, смачнейшае, з роднае. (Няма смачнейшае вадзiцы, як з роднае крынiцы.)
Чалавек, салавей, без, песнi,без, Радзiмы, што. (Чалавек без Радзiмы, што салавей без песнi.)
На, вясна, чужой, i , старане, красна, не. (На чужой старане i вясна не красна.)
Родная, зямелька, як, пасцелька, зморанаму. (Родная зямелька як зморанаму пасцелька.)
  • па двух словах (назоỹнiках, дзеясловах, прыметнiках):
Птушка – дзiця (Птушка рада вясне, а дзiця мацi.)
Галава – ногi (Галава б не думала, ногi б не пайшлi.)
Слова – верабей. (Слова не верабей, выпусцiш – не зловiш.)
Матка – дзiцятка. (Усякая матка хвалiць сваё дзiцятка. Якая матка, такое i дзiцятка.)
Дзень – год .(Вясеннi дзень год кормiць.)
Летам – зiмой.(Рыхтуй санi летам, а калёсы зiмой.)
Вясна – восень . (Вясна кажа : ураджу, восень кажа : яшчэ пагляджу.)
Работа – ахвота . (Была б ахвота, дык будзе i работа.)
Напiцца – нахiлiцца. (Каб вады напiцца, трэба нахiлiцца.)
Лёгка – цяжка . ( Лёгка раскiдаць, дык цяжка збiраць.)
Такім чынам, развіццё слоўніка дзяцей – складаная і карпатлівая праца. Толькі паўсядзённая работа над развіццем маўлення дзяцей, узбагачэннем іх слоўніка дае станоўчыя вынікі. Сістэматычны зварот да загадак i прыказак, забяспечвае больш хуткае пашырэнне лексічнага запасу слоў малодшых школьнікаў.
Спiс выкарыстаных крыніц
  1. Бланшчынская, I.А. Узбагачэнне слоўнiка дзяцей праз мастацка-мауленчую дзейнасць / І.А. Бланшчынская // Веснiк адукацыi. – 2011. – № 3. – С. 34 – 42
  2. Сидорова, С.А. Игры в загадки на уроках русского языка / С.А. Сидорова // Начальная школа. – 2004. – № 10. – С. 44 – 48
  3. Саўко, У. Развіццё маўлення школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі / У. Саўко. — Мінск : Беллітфонд, 2000. – 106 с.
Запись опубликована в рубрике Теория и методика преподавания языков. Добавьте в закладки постоянную ссылку.

Добавить комментарий