На сённяшні дзень усё часцей можна сустрэцца з тым, што у школьнай дзейнасці настаўніка крэйда і школьная дошка адыходзяць на задні план. Час дыктуе новыя падыходы да навучання. У дадзеных умовах педагогі павінны актыўна выкарыстоўваць дасягненні інфарматыкі пры вывучэнні розных вучэбных прадметаў.
Інфармацыйныя тэхналогіі навучання – гэта сукупнасць метадаў, прыёмаў, спосабаў стварэння ўмоў для работы настаўнікаў на аснове камп’ютарнай тэхнікі, сродкаў тэлекамунікацыйнай сувязі і інтэрактыўнага праграмнага прадукту, якія мадэліруюць частку функцый педагога па прадстаўленні, перадачы і зборы інфармацыі, арганізацыі кантролю і кіравання пазнавальнай дзейнасцю [1, с.3].
Прымяненне гэтых тэхналогій ў навучанні тлумачыцца неабходнасцю рашэння праблемы пошуку шляхоў і сродкаў актывізацыі пазнавальнай цікавасці вучняў, развіцця іх творчых здольнасцей, стымуляцыі разумовай дзейнасці.
Мультымедыйная прэзентацыя – адзін з эфектыўных метадаў інфармацыйных тэхналогій пры арганізацыі навучання на ўроках. Мультымедыйны ўрок – гэта ўрок, на якім выкарыстоўваецца шматгранная прадача інфармацыі з дапамогай тэхнічных сродкаў. Мультымедыйныя тэхналогіі прымяняюцца для ўзмацнення нагляднасці, для больш даступнага тлумачэння складанага новага матэрыялу.
Дзякуючы выкарыстанню мультымедыя сродкаў на сучасным уроку, школьнік мае магчымасць успрымаць неабходную інфармацыю адначасова некалькімі органамі пачуццяў, а не паслядоўна, як гэта звычайна бывае пры традыцыйным выкладанні.
Перавага мультымедыйнай праграмы яшчэ і ў тым, што вучань падчас самастойнай дзейнасці на ўроку можа выбіраць уласны тэмп працы, пасільны аб’ём інфармацыі і ступень яе цяжкасці. Такі прыём выкладання і навучання дае настаўніку магчымасць з поспехам рэалізоўваць дыферэнцыйны падыход у навучанні.
З дапамогай камп’ютарнай графічнай праграмы PowerPoint аўтар стварае і паказвае вучням на экране набор слайдаў з разнастайнымі схемамі, табліцамі, малюнкамі, фотаздымкамі, неабходным тэкстам.
Карыстаючыся гэтай праграмай, можна ствараць прэзентацыі да ўрокаў.
У сваіх прэзентацыях да ўрокаў мовы настаўнікі выкарыстоўваюць разнастайныя формы нагляднасці ў выглядзе табліц, схем, апорных канспектаў, прапануюць вучням некаторыя з іх дапоўніць або стварыць адну з частак, якая адсутнічае, даючы тым самым мэтавую ўстаноўку ў пачатку ўрока. Акрамя таго, дэманструецца не толькі статычная інфармацыя, але і розныя моўныя з’явы ў дынаміцы з ужываннем колеру, графікі, займальнасці, «ажыўлення» ілюстрацый. Напрыклад, паступовае злучэнне стрэлкамі слоў ці паняццяў з розных слупкоў, выдзяленне іншым колерам ключавых паняццяў, з’яўленне на экране нейкага анімацыйнага сімвала і г.д.
Пабудова схем, табліц у прэзентацыі дазваляе эканоміць час, больш эстэтычна афармляць навучальны матэрыял. Заданні з наступнай праверкай і самаправеркай актывізуюць ўвагу навучэнцаў, фарміруюць арфаграфiчную i пунктуацыйную пільнасць. Выкарыстанне крыжаванак (іх могуць прыдумаць самі вучні), ілюстрацый, малюнкаў, займальных і навучальных тэстаў, выхоўвае цікавасць да ўрока, робяць ўрок больш наглядным і дынамічным.
Неабходна таксама ўлічваць і некаторыя правілы набору:
- змяшчаць на слайд толькі асноўную інфармацыю, а не ўсё тое, што хочацца сказаць,
- помніць пра тое, што інфармацыя павінна чытацца, быць разборлівай, бачнай,
- не рабіць тэкст рознакаляровым, пры неабходнасці выкарыстоўваць выдзяленне тлустым шрыфтам, курсівам, мяняць памер літар (неабходна, каб інфармацыя запаміналася, а не стамляла!),
- не захапляцца ўпрыгожваннем вялікай колькасцю малюнкаў і анімацыйных элементаў (гэта, безумоўна, добра, але ўвага пераключаецца менавіта на «прыгажосць»).
Цікава і змястоўна праходзяць урокі з выкарыстаннем гукавога суправаджэння (голас настаўніка, чытанне вершаў, урыўкаў майстрам слова, песня) і відэаролікаў.
Аднак перш чым уводзіць новыя мультымедыйныя сродкі навучання ў адукацыйны працэс, неабходна усвядоміць педагагічную мэтазгоднасць прымянення камп’ютарнай тэхнікі на ўроку: што ў выніку гэта дасць і вучням, і настаўніку.
Пры стварэнні мультымедыйных прэзентацый неабходна ўлічваць наступныя патрабаванні.
Матывацыя – неабходны кампанент навучання, які павінен падтрымлівацца на працягу ўсяго ўрока. Вялікае значэнне мае дакладна вызначаная мэта, якая ставіцца перад малодшымі школьнікамі. Матывацыя хутка зніжаецца, калі ўзровень пастаўленых задач не адпавядае ўзроўню падрыхтоўкі школьніка.
Пастаноўка вучэбнай мэты. Вучань на пачатку ўрока павінен ведаць, што ад яго патрабуецца, а задачы навучання неабходна дакладна і ясна сфармуляваны падчас урока.
Стварэнне перадумоў да ўспрымання вучэбнага матэрыялу. Для стварэння перадумоў да ўспрымання вучэбнага матэрыялу могуць быць карысныя дапаможныя матэрыялы (кіраўніцтва для школьніка), якія ўваходзяць у камплект падручніка або падрыхтаваныя самастойна настаўнікам.
Падача вучэбнага матэрыялу. Стратэгія падачы матэрыялу вызначаецца ў залежнасці ад вырашаемых навучальных задач. Важнай праблемай з’яўляецца афармленне слайдаў, якія падаюцца на экран дысплея. Неабходна выкарыстоўваць вядомыя прынцыпы для лепшага ўспрымання тэксту.
Ацэнка. У ходзе працы з камп’ютарам малодшыя школьнікі павінны ведаць, як яны спраўляюцца з навучальным матэрыялам. Найбольш важным з’яўляецца арганізацыя камунікацый «школьнік – настаўнік – школьнік». Для гэтых мэтаў рэкамендуецца арганізацыя працы школьнікаў у праектах або «навучанне ў супрацоўніцтве». Вылучаюць настуаныя тыпы прэзентацый:
- прэзентацыи са сцэнарыем. З’яўляюцца дасканалым сродкам прадстаўлення інфармацыі для класа. Матэрыял у такой прэзентацыі, як правіла, добра арганізаваны, яе можна адрэпеціраваць загадзя, каб забяспечыць бездакорную прэзентацыю. Пры выкарыстанні мультымедыйных навучальных прэзентацый нават самыя складаныя тэмы можна прыпаднесці так, што вучні будуць асвойваць матэрыял з легкасцю і з цікавасцю. Мультымедыйная прэзентацыя са сцэнарыям, падчас якой настаўнік кіруе падачай матэрыялу, – гэта ідэальны спосаб арганізаваць працэс падачы інфармацыі на ўроку ў школе;
- інтэрактыўныя прэзентацыі. У такіх прэзентацыях рэалізавана магчымасць выбіраць, як спосаб вывучэння вучэбнага матэрыялу, так і ступень падрабязнасці выкладаемага матэрыялу, дазваляюць адаптаваць інфармацыю і забяспечыць індывідуальны падыход да кожнага вучня. З дапамогай інтэрактыўных прэзентацый зручна рэалізаваць індывідуальныя «экскурсіі» па вучэбным матэрыяле, якія даюць магчымасць самастойна азнаёміцца з інфармацыяй аб прадмеце;
- прэзентацыі, якія самастойна выконваюцца. Закончаныя інфармацыйныя прадукты, якія можна адрасаваць такую прэзентацыю класу і выкарыстоўваць для самастойнага вывучэння школьнікамі у ходзе ўрока;
- навучальныя прэзентацыі прызначаныя для дапамогі настаўніку і вучням і дазваляюць зручна і наглядна прадставіць матэрыял. Прымяненне нават самых простых графічных сродкаў з’яўляецца надзвычай эфектыўным.
Формы і месца выкарыстання мультымедыйнай прэзентацыі (ці нават асобнага яе слайда) на ўроку залежаць ад зместу гэтага ўроку, мэты, якую ставіць настаўнік. Тым не менш, практыка дазваляе вылучыць некаторыя агульныя, найбольш эфектыўныя прыёмы прымянення такіх дапаможнікаў.
Пры вывучэнні новага матэрыялу. Дазваляе ілюстраваць разнастайнымі нагляднымі сродкамі. Прымяненне асабліва выгадна ў тых выпадках, калі неабходна паказаць дынаміку развіцця якога-небудзь працэсу.
Для праверкі ведаў. Камп’ютарнае тэставанне – гэта самаправерка і самарэалізацыя, гэта добры стымул для навучання, гэта спосаб дзейнасці і выражэння сябе. Для настаўніка – гэта сродак якаснага кантролю ведаў, праграміраваны спосаб назапашвання адзнак.
Для паглыблення ведаў, як дадатковы матэрыял да ўрокаў.
Пры праверцы франтальных самастойных работ. Забяспечвае нараўне з вусным візуальны кантроль вынікаў.
Пры вырашэнні задач вучэбнага характару. Дапамагае выканаць малюнак, практыкаванне, кантралюе прамежкавыя і канчатковыя вынікі самастойнай працы па гэтым плане.
Сродак эмацыянальнай разгрузкі. Падчас правядзення блокавых урокаў – варта ўключыць відэозастаўкі або мультфільмы пры гэтым у вучняў знікае стомленасць, з’яўляецца зацікаўленасць, яны шукаюць адказы, звяртаюцца да настаўніка з пытаннямі, зараджаюцца новай энергіяй. Мультымедыя – праграмы праглядваюцца як відэафільм, але з магчымасцямі ўмешвацца ў ход дзеянняў і весці дыялог.
Як сродак для вырабу раздатачнага дыдактычнага матэрыялу, картак. Персанальны камп’ютар у руках настаўніка, у дадатку са сканарам і прынтарам – гэта мінітыпаграфія настаўніка.
З усіх інструментаў пазнання мультымедыя найлепшым чынам дазваляе падаваць веды рознымі спосабамі, уключаючы ўсе мадальнасці ўспрымання. Працуючы з мультымедыя інструментарыем школьнікі атрымліваюць у распараджэнні найбагацейшы арсенал для самавыяўлення вывучаемага матэрыялу. Мультымедыя рэалізуе больш творчы падыход да працэсу засваення і прадстаўлення ведаў.
Такім чынам, выкарыстанне мультымедыя сродкаў і праграмы Microsoft Power Point, дапамагае абудзіць і падтрымліваць пазнавальныя працэсы вучняў, паляпшаюць нагляднасць вучэбнага матэрыялу, робіць яго даступным, забяспечвае больш дакдадную і поўную інфармацыю пра вывучаемы прадмет ці з’яву, інтэнсіфікуе самастойную працу і дазваляе весці яе ў адвольным тэмпе.
Спіс літаратуры
-
Багдановіч, А.І. Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе / аўт.-склад. А.І.Багдановіч. – Малі: Выд-ва дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Мальскі дзіцячы сад-базавая школа”, 2013. – 46 с.