Чэркес Г.А. ФОРМЫ І МЕТАДЫ ВЫХАВАННЯ ІНТАРЭСУ ДА ЧЫТАННЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ

Праблема чытання ў наш час – адна з найбольш актуальных. Усё ідзе да таго, што кіно, інтэрнэт, аўдыё і электронныя кнігі паступова выцясняюць кнігу, выдадзеную ў друкарні. Дзве тысячы гадоў чалавецтва не магло ўявіцьсабе жыццё без кнігі, але цяпер сітуацыя змянілася.
Асабліва трывожыць тое, што адсутнічае цікавасць да чытання і літаратуры ў дзяцей як самай дынамічнай сацыяльнай групы і самай актыўнай катэгорыіі чытачоў, у якіх павінна быць неабходнасць у новых ведах. Чытанне дапамагае павысіць эрудыцыю, павялічыць слоўнікавы запас, атрымаць задавальненне і паразважаць над праблемай.
Чытанне — надзвычай складаны творчы працэс, які патрабуе вялікага інтэлектуальнага і эмацыянальнага напружання, актыўнай дзейнасці ўяўлення.
Пазнавальны інтарэс у дзяцей пастаянна мяняецца, ён або развіваецца, або паступова знікае, калі адсутнічае творчасць, няма магчымасці абнаўляць веды, набываць новыя ўменні; калі няма неабходнага грунтоўнага фонду ведаў, а магчымасць набыцця новых на базе засвоенага раней абмежавана.
Знішчальным фактарам для развіцця пазнавальнага інтарэсу з`яўляецца аднастайнасць. Элементы ж займальнасці, наадварот, могуць выступаць як першапачатковы штуршок да ўзнікнення пазнавальнага інтарэсу. Займальнасць здымае напружанасць, стварае апору для эмацыянальнай памяці, аблягчае выкананне задання, ствараючы сітуацыю поспеху, што садзейнічае працаздольнасці дзіцяці.
Вельмі важна развіваць у дзіцяці патрэбнасць у атрыманні ведаў. Напрыклад, дачка не хоча чытаць. Не трэба яе прымушаць, лепш дайце ёй магчымасць пабыць у ролі настаўніка. Даручыце навучыць чытаць ляльку. Дзяўчынка з задавальненнем возьме ў рукі кнігу, пасадзіць побач ляльку і будзе “вучыць”, набываючы сама ў гэты момант навык чытання. Можна перанесці сітуацыю засваення ведаў (уменняў) на фантастычную планету, прыдумаць незвычайную істоту і яе вачыма паспрабаваць разам з дзіцём убачыць прадмет, які вывучаецца, такім чынам разнастаіць звыклы працэс пазнання.
Для развіцця пазнавальных інтарэсаў выкарыстоўваецца прыём “асобага задання”. Бацькі запэўніваюць дзіця, што толькі яно можа выканаць нейкую работу, але для гэтага неабходна вывучыць (паўтарыць, перачытаць) пэўную інфармацыю.
Вялікая роля належыць пазнавальным гульням. Можна арганізаваць, напрыклад, латарэю, у якой дзіця, нават не ведаючы адказу на пытанне, атрымлівае прыз; каб адказаць, яно можа карыстацца даведачнай літаратурай, раіцца з дарослымі, узнагарода ўсё роўна будзе заслужанай.
Не меншую ролю адыгрываюць зносіны з аднагодкамі. Калі ў дзяцей агульныя інтарэсы, то сумесная дзейнасць будзе павялічваць абмен думкамі.
Як бачым, цікавасць да чытання ўзнікае толькі ў ходзе правільна арганізаванай дзейнасці.
Вядомы пэўныя метады, якія садзейнічаюць фарміраванню і развіццю літаратурнага густу ў дашкольным узросце. Іх можа выкарыстоўваць выхавацель, імі павінны авалодаць бацькі .
У дашкольнай установе існуюць розныя формы работы па азнаямленні і выхаванні інтрэсу да чытання, якія ўваходзяць у пэўныя блокі.
Першы блок – блок спецыяльна арганізаванай сумеснай мастацка- маўленчай дзейнаці педагога і дзяцей. Яна ўключае наступныя формы работы: спецыяльныя заняткі па азнаямленні з творамі мастацкай літаратуры і фальклору.
Другі блок – сумесная літаратурная дзйнасць выхавацеля і дзяцей. Можа ўключаць: гутаркі на тэмы мастацкіх твораў, разглядванне ілюстрацый і рэпрадукцый, прагляд дыяфільмаў, літаратурных перадач па тэлебачанні, правядзенне ліаратурных ранішнікаў.
Трэці блок – самастойная мастацка-маўленчая дзйнасць дзяцей. Вызначальнымі формамі работы з’яўляюцца літаратурны тэатр, тэатр лялек, тэатр ценяў, розныя віды настольнага тэатру, беларуская батлейка, самастойнае састаўленне цікавых кніжак, маляванне альбомоў у адпаведнасці са зместам мастацкага твора.
Для авалодваняя дзецьмі мастацтвам успрымання літаратурных твораў і больш глыбокага спасціжэння іх зместу існуе шэраг спосабаў узаемазвязнай дзйнасці педагога і выхаванцаў.
Станоўчы ўплыў на падрыхтоўку мастацкага твора аказваюць непасрэдныя назіранні дзяцей над з’явамі, якія адбываюцца ў жывой і нежывой прыродзе. Глыбокую эмацыянальную накіраванасць дае папярэдняе праслухоўванне музычных твораў. Цікавасць да твора выклікае ў дзяцей створаная выхавацелям займальная гульнявая сітуацыя.
З мэтай зацікавіць дзяцей, падрыхтаваць да ўспрымання тэксту, выкарыстоўваюцца малыя фальклорныя жанры.
Старэйшым дашкольнікам перад чытаннем можна паказаць ілюстраваную кніжку, а потым пазнаёміць іх з яе зместам. Пажадана растлумачыць дзецям незразумелыя словы. Аднак трэба памятаць, што залішняе тлумачэнне слоў можа першкодзіць успрыманню тэкста. У якасці прыёмаў тлумачэння незразумелых слоў часта выкарыстоўваюцца такія, як паказ прадмета, з’явы або дзеяння ў натуральных умовах; паказ карціны, малюнка; падбор сінонімаў і антонімаў; замена слова апісальным зваротам; пытанне да дзяцей пра значэнне слова.
Актыўнаму ўспрыманню і выхаванню інтарэса да літаратурнага твора садзейнічаюць такія метады, як гутарка пасля чытання, паўторнае чытанне, імітацыя, мадэліраванне.
Гутарка можа праводзіцца ва ўсіх узроставых групах. Мэтай гутаркі з’яўляецца сумеснае ўзаемаўзбагачэнне педагога і дзіцяці, дыялог і індывідуальнае творчае супрацоўніцтва. Педагог у працэсе такіх зносін не дае гатовай інфармацыі, ён толькі дапамагае пошукаваму працэсу, пашырае свабоду творчай думкі дзяцей.
З мэтай актывізацыі дзяцей у працэсе мастацка-маўленчай дзейнасці вызначаецца так званы ўяўны дыялог дзяцей з героем. Ва ўяўных дыялогах з літаратурным героем дашкольнікі выяўляюць свае адносіны да іх, мяняюць ход падзей, даюць ацэнку асобным учынкам, узаемадзеянням. Разам з тым ў дзяцей развіваецца і дыялагічнае маўленне.
Паўторнае чытанне прапаноўваецца дзецям для больш дакладнага засваення этычнага і эстэтычнага зместу літаратурнага твора.
Метад імітыцыі часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў працэсе гульняў-драматызацый па змесце літаратурных твораў. Дзіця ў ходзе гульні паўтарае словы свайго героя і тым самым узбагачае сваё маўленне. Асаблівую значнасць гэты прыём набывае пры азнаямленні з казкай.
Выразнае чытанне ўслых станоўча ўздзейнічае на эмоцыі і ўспрыманне, дапамагае зацікавіць дзіця, выклікаць у яго жаданне зноў паслухаць знаёмы твор. Чытанне павінна быць эмацыйна афарбаваным, каб утрымаць увагу дзіцяці. Манатоннае, аднастайнае чытанне або чытанне з запінкамі наўрад ці будуць слухаць нават дарослыя, якімі б цікавымі ні былі творы.
Для замацавання ўражання ад прачытанага, а таксама для кантролю засваення дзецьмі матэрыялу дзецям даецца магчымасць творча выказаць свае ўражанні з дапамогай дзейнасці, канструявання, лепкі.
Для лепшага разумення прачытанага, да чытання і пасля чытання твораў выкарыстоўваецца наглядны матэрыял – друкаваная прадукцыя, натуральныя прадметы, макеты.
Мадэліраванне можна выкарыстоўваць ва ўсіх узроставых групах з мэтай больш глыбокага разумення і асэнсавання зместу мастацкага твора. Адлюстраванне галоўных кампанентаў твора ў мадэлях-схемах садзейнічае фарміраванню ў дзяцей здольнасці да ўзнаўлення паслядоўнасці развіцця сюжэта ў розных формах работы з тэкстам: чытанне, пераказ, складанне апавяданняў. У якасці мадэлей выхавальнік выкарыстоўвае геаметрычныя фігуры, розныя па памеры, колеры і велічыні. Пяцігадовыя дзеці ўжо могуць адлюстроўваць пры дапамозе мадэлей паслядоўнасць разгортвання падзей у творы.
Развіццю навыкаў арыентацыі дашкольнікаў у эмацыянальным настроі твора, разуменні яго зместу і запамінанні пасладоўнасці эпізодаў, спрыяюць такія метады, як пераказ, імітацыя, драматызацыя. Тую ж функцыю выконваюць наступныя матадычныя прыёмы: слоўнае маляванне, слоўная гульня, складанне псіхалагічнай літаратурнай характарыстыкі героя.
Пераказваць літаратурныя творы дзеці могуць цалкам, па частках, ад імя аднаго з персанажаў, сумесна з выхавацелем, сумесна з іншымі дзецьмі, паасобку.
Значны ўплыў на самастойны пошук дашкольнікамі мастацкіх сродкаў выразнасці выканання літаратурнага твора аказвае слоўнае маляванне. Яно дапамагае дзецям лепш уявіць вобразы герояў твора ці месца дзеяння, перадаць не фарбамі, а словамі іх рысы, знешні выгляд.
Прыём слоўнай гульні дазваляе дашкольнікам увайсці ў вобраз, у тыя абставіны, дзе адбываюцца падзеі. З яго дапамогай дзеці выказваюць свае ўяўленні аб тым, што яны ўбачылі, адчулі, перажылі.
Псіхалагічны аналіз асаблівасцей характару літаратурнага героя даступны дзецям старэйшага дашкольнага ўзросту. З зацікаўленнем яны вызначаюць у тэксце пэўныя рысы яго характару.
Адным са сродкаў актыўнага ўспрымання, выхавання інатрэсу да чытання і засваення літаратурнага твора з’яўляецца – ілюстрацыя. Ілюстрацыя ў кнізе – гэта першая сустрэча дзяцей са светам выяўленчага мастацтва і кніжнай графікі. Ілюстрацыя дапамагае дзіцяці не толькі глыбей зразумець канкрэтнае літаратурны твор, растлумачыць аўтарскую думку, але і стаць сапраўдным чытачом, развівае эстэтычны густ, спрыяе разуменню мастацтва, абуджае творчыя магчымасці і пазнавальную актыўнасць, выклікае пачуцці і эмоцыі дзіцяці, уплывае на маральнае выхаванне дзяцей, фарміруе ўяўленне пра такую ​​эстэтычную катэгорыю як “прыгожае”, фарміруе само ўспрыманне прыгожага, а значыць, і ўспрыманне свету наогул.
Можна прапанаваць дзецям намаляваць героя, які ім спадабаўся.Такая праца спрыяе развіццю не толькі літаратурнага густу, любові да чытання, але і творчых здольнасцяў, фантазіі, уяўлення.
Літаратурныя віктарыны таксама маюць папулярнасць. Аднак іх арганізацыю ў дзіцячым садзе неабходна дасканала прадумаць, дзеля таго, каб пазбегнуць неаб’ектыўнасці ацэнкі дзіцячых дасягненняў.
Мастацкая літаратура актыўна ўключаецца ў вядучы від дзейнасці дзяцей – гульню, у дадзеным выпадку гульню-драматызацыю, лялечную драматызацыю.
Драматызацыя – гэта рызыгрыванне ў ролях літаратурнага твора, передача характэрных рыс яго герояў. Гульні-драматызацыі даюць шырокі прастор для выяўлення ў дзяцей творчых здольнасцей, самастойнасці, ініцыятывы. Па казках і апавяданнях можна арганізоўваць драматызацыі-спектаклі, інсцэніроўкі па матывах вядомых (ці толькі што прачытаных) творах. Перажываючы сюжэт ад першай асобы, дзіця глыбей спасцігае матывы дзеянні персанажа і ўбірае спосабы паводзін.
Лялечным драматызацыям у сучаснай методыцы дашкольнага выхавання надаюць сур’ёзную ўвагу, таму варта валодаць метадамі і прыёмамі выкарыстання лялечных пастановак. Дашкольнікі могуць пад кіраўніцтвам выхавацеляў або бацькоў займацца вырабам лялек, быць не толькі слухачамі, але і паўнавартаснымі ўдзельнікамі спектакля. Лялечны тэатр дапаможа дзіцяці больш свядома слухаць літаратурны тэкст, ярчэй прадстаўляць герояў, больш актыўна сачыць за развіццём дзеяння .
Вельмі ахвотна дзеці ўспрымаюць сюжэты, разыграныя з дапамогай настольнага і пальчыкавы тэатра [1, c. 231–256].
Калі дзеці навучацца аналізаваць прачытанае, можна прапанаваць ім не проста распавесці аб прачытаным, а скласці рэкламу або антырэкламу кнігі. Рэкламу можа выдумаць адно дзіця або група дзяцей (спачатку з дапамогай выхавацеля, а затым самі). Рэкламы ж, складзеныя выхавацелем, дапамагаюць пашырыць кола чытацкіх інтарэсаў дзяцей. Напрыклад, ім падабаецца гумарыстычная дзіцячая літаратура, аднак у праграме па развіцці маўлення ёй надаецца недастаткова ўвагі. Рэклама такой літаратуры дазволіць дзецям бліжэй пазнаёміцца з ёй, што павысіць іх цікавасць да чытання. Каб навучыць дзяцей рацыянальнаму выбару кніг, можна прапанаваць скласці план чытання на тыдзень, месяц (што дзіця плануе прачытаць, паслухаць, з якой мэтай). Пры гэтым трэба вучыць дашкольнікаў свядома падыходзіць да выбару.
Эфектыўнай формай работы з’яўляецца вядзенне дзённікаў чытача. Дзіця сам або з дапамогай дарослых запісвае кнігі, якія прачытаў або праслухаў. Малюе чырвонае сонейка, калі яны спадабаліся і прынеслі карысць, жоўтае сонейка – калі проста атрымаў задавальненне, хмарку – калі прынеслі шкоду (не мог заснуць, забалела галава, не спадабалася і г.д.). У далейшым у план чытання такія кнігі ўжо не ўключаюцца.
Выхавацель можа арганізаваць з дзецьмі свабодную гульню- драматызацыю, будаўніча-канструктарскую або сюжэтна-ролевую гульню. Зацікаўленасць дзяцей або прадуктыўнасць іх дзейнасці паказвае, наколькі цікава было для дзяцей мастацкі твор, як даступна і пераканаўча педагог перадаў пачуцці і падзеі, выкладзеныя ў творы, наколькі сфарміраваны ў дзяцей вобраз героя, наколькі блізкія і зразумелыя ім з’явы роднай культуры, сюжэты казак, мастацкіх твораў у цэлым.
Спіс літаратуры

  1. Методыка развіцця роднай мовы: вучэб. дапаможнік / Н.С. Старжынская, Дз.М. Дубініна. – 2-е выд., выпр. – Мінск: Выш. шк., 2008. – 301 с.
Запись опубликована в рубрике Технологии обучения и воспитания дошкольника. Добавьте в закладки постоянную ссылку.

Добавить комментарий