Фарміраванне слоўніка павінна праходзіць у цеснай сувязі з развіццём маўлення дзяцей. Дашкольнік толькі тады можа асвоіць сэнс слова, калі яно будзе вывучацца і разглядаццаў словазлучэннях і сказах. Таму пры развіцці слоўніка дзіцяці неабходна ствараць умовы да выбару найбольш падыходзячых па сэнсе слоў ─ да засваення лексікі, а ў сваю чаргу ─ дасканаласць і разнастайнасць слоўнікавага запасу з’яўляецца галоўнай умовай развіцця звязнага маўлення.
Кустарова В.Л. падкрэслівае, што сутнаць слоўнікавай работы ў дзіцячым садзе складаецца на аснове трох бакоў:
1) суадносін слова з прадметам;
2) суадносін слова з канкрэтным паняццем;
3) суадносін слова з іншымі лексічнымі адзінкамі ўнутры лексічнай сістэмы мовы [1].
Слоўнікавая работа з дзецьмі дашкольнага ўзросту можа быць прадстаўлена наступным чынам (гл. малюнак 1).
Малюнак 1 ─ Слоўнікавая работа з дзецьмі дашкольнага ўзросту
У псіхолага-педагагічнай літаратуры выдзелены два аспекты слоўнікавай работы з дашкольнікамі:
1) першы аспект уключае засваенне дзецьмі прадметнай суадноснасці слоў з іх паняційным зместам. Ён звязаны з развіццём пазнавальнай дзейнасці дзяцей і выконваецца ў логіцы прадметных сувязей і адносін;
2) другі аспект уключае засваенне слова як адзінкі лексічнай сістэмы, яго сувязь з другімі лексічнымі адзінкамі.
Абодва гэтыя аспекты ўзаемазвязаны паміж сабой, а работа над сэнсавым бокам слова становіцца магчымай пры засваенні дзецьмі і прадметнага, і паняційнага зместу слова.
Слоўнікавая работа ў дашкольным узросце, такім чынам, накіравана на ўтварэнне лексічнай асновы маўлення дзіцяці і займае важнае месца ў агульнай сістэме работы па развіцці мовы.
У развіцці слоўніка дзяцей дашкольнага ўзросту выдзяляюцца два бакі: колькасны рост слоўніка (слоўнікавы запас) і якасны рост слоўніка (сэнсавае значэнне слоў).
Колькасны рост слоўніка. Развіццё маўлення, яго ўзбагачэнне мае свае ўзроставыя асаблівасці. У дашкольным узросце маўленне дзіцяці набывае новыя якасныя асаблівасці. Разам з хуткім ростам слоўніка (ад 1000—1200 слоў у трохгадовага дзіцяці да 3000—4000 слоў у старэйшага дашкольніка) ідзе практычнае авалоданне больш складанымі формамі выказвання, граматычным ладам роднай мовы.
Развіццё маўлення адбываецца ў працэсе зносін дзіцяці з навакольным светам, якое становіцца ў дашкольным узросце большым і разнастайным дзякуючы назапашаным дзіцём ведам і ўдзелу ў розных калектыўных гульнях і занятках. «Удасканаленне маўлення непарыўна звязана з развіццём мыслення дзіцяці, у прыватнасці, з пераходам ад наглядна-дзейснага да лагічнага мыслення, якое пачынае складацца ў дашкольным узросце. Усё гэта падахвочвае дзіця авалодваць сродкамі мовы, пераходзіць да новых, больш складаных форм слоўных выказванняў» [2, с.150].
Змяняюцца суадносіны паміж словам, з аднаго боку, і нагляднымі вобразамі з непасрэднымі дзеяннямі, з другога. Калі маўленне дзіцяці ранняга ўзросту звязана найперш з тым, што яно успрымае і робіць у дадзены момант, то дашкольнік, апроч гэтага, пачынае разумець звесткі пра рэчы больш аддаленыя, якія яно можа сабе толькі ўявіць.
Якасны рост слоўніка. У працэсе развіцця маўлення дзіця павінна засвоіць не толькі новыя словы, але і іх значэнні. Значэнні слоў уяўляюць сабою абагульненні шэрагу падобных прадметаў або з’яў. Таму авалоданне значэннем слова з’яўляецца складанай задачай для дашкольніка, які валодае яшчэ абмежаванымі ведамі і недастатковым уменнем абагульняць іх.
Часам здараецца, што дзіця, засвоіўшы якое-небудзь слова, не разумее яшчэ яго сапраўднага значэння і тлумачыць гэтае слова па-свойму, у адпаведнасці са сваім абмежаваным вопытам.
Папаўненне лексічнага запасу кожнага дзіцяці, адбываецца ў працэсе азнаямлення яго з навакольным светам; слова ўваходзіць у памяць дзіцяці адначасова з уяўленнем пра той прадмет або дзеянне, які яно абазначае (кадуе), або пра тое паняцце, якому яно адпавядае.
Працэс засваення дзіцем слоў адбываецца адначасова з «даследаваннем» прадметаў, адпаведных гэтым словам. Прадмет, на якім дзіця засяродзіла сваю ўвагу, уваходзіць у яго свядомасць праз усе пяць пачуццяў – зрок, слых, нюх, густ, дотык. Гэтае пачуццёвае пазнанне свету развівае эмацыйную сферу дзіцяці: яно аказваецца здольным выпрабоўваць не толькі «добра» – «дрэнна», але і ўсю гаму пачуццяў. Пасля таго як пачуццёвае ўспрыманне прадмета з дапамогай слова замацавалася ў памяці дзіцяці як уяўленне пра гэты прадмет, слова, якое называе яго, выклікае ў дзіцяці ўсе тыя пачуцці, якія ён выпрабаваў пры пачуццёвым сутыкненні з дадзеным прадметам.
Такім чынам, задача развіцця слоўніка дзяцей дашкольнага ўзросту заключаецца ў тым, каб улічваць асаблівасці засваення дзецьмі сэнсу слоў, паступова паглыбляць іх, фарміраваць уменні семантычнага адбору слоў у сувязі з кантэкстам выказвання.
Разгледзім больш падрабязна метады і прыёмы ўзбагачэння слоўнікавага запасу дзяцей дашкольнага ўзросту. Вылучаюцца метады:
а) непасрэднага азнаямлення з наваколлем і ўзбагачэннем слоўніка;
б) апасродкаванага развіцця слоўніка.
Метады непасрэднага азнаямлення з наваколлем выкарыстоўваюцца з мэтай удасканаліць і паглыбіць веды дзяцей пра прадметы, з якімі дзеці сустракаюцца ў сваім жыцці. Дзеці вучацца паслядоўна назіраць, вызначаць галоўныя прыметы прадметаў. Пры гэтым выхавацель выкарыстоўвае прыёмы даследавання, параўнання, якія дазваляюць выдзеліць адзінкавыя і агульныя рысы прадметаў, абагульняць, класіфікаваць.
Важным лічыцца спалучэнне непасрэднага ўспрымання аб’ектаў, слова выхавацеля і маўлення саміх дзяцей. Калі дзеці ўпершыню знаёмяцца са з’явай, варта аб’ядноўваць усе названыя моманты. Калі назіранне было паўторным, выхавацель спачатку прапанаваў дзецям самім успомніць слова, а потым сам удасканальваў яго. Можна выкарыстоўваць таксама падказ пачатку слова.
Вылучаюцца наступныяметадычныя прыёмы ўзбагачэння слоўнікадзяцей.
- Паказ з называннем.Выхавальнік разглядвае з дзецьмі прадмет, называе яго ці яго прыметы, уласцівасці. Вымаўляе слова павольна (але не
па складах), арфаэпічна правільна. Паказ па магчымасці спалучаецца з
актыўнымі дзеяннямі дзіцяці (з даследаваннем прадмета).
Да нагляднасці ставяцца пэўныя патрабаванні: прадмет, малюнак павінны адлюстроўваць перш за ўсё тое, для тлумачэння чаго яны выкарыстоўваюцца. Так, па тэме «Колеры» немэтазгодна адразу паказваць нейкі рознакаляровы прадмет ці малюнак (вясёлку), лепш падабраць аднолькавыя цацкі розных колераў (напрыклад, кубікі). Тады ўвага дзяцей не будзе рассейвацца, і можна будзе арганізаваць іх дзеянні са словам на нагляднай аснове.
Важным патрабаваннем да нагляднасці з’яўляецца і яе займальнасць, што дасягаецца спалучэннем незвычайных прадметаў, іх якасцей, дзеянняў. Так, калі адбываецца знаёмства з тымі ці іншымі дзеясловамі, дзеянні, якія абазначаюцца гэтымі словамі, можна «прыпісаць» нечаканым істотам (успомніце «Блытаніну» К. Чукоўскага: «рыбы па полі гуляюць, жабы ў небе лятаюць…»). Тады дзеянні персанажаў будуць у цэнтры ўвагі дзяцей.
- Даручэнні,якія патрабуюць адказу дзеяннем («знайдзі, дай,
прынясі, зрабі»). - Тлумачэнне слова– падрабязнае апісанне аб’екта, замена знаёмым
словам (сінонімам), супастаўленне з антонімам. Выкарыстоўваецца, як
правіла, калі паказ прадмета ці назіранне з’явы немагчымыя. Акрамя таго,
з дапамогай тлумачэння ўводзяцца беларускія назвы знаёмых дзецям рускамоўных прадметаў і з’яў, іх прымет і якасцей. Напрыклад, перад чытаннем твора, у якім сустракаецца новае слова прагны, выхавацель тлумачыць: так называюць чалавека, які ні з кім не дзеліцца, усяго шкадуе, усяго яму мала, хочацца ўсё болей і болей (казка «Прагны багацей»). Для тлумачэння значэння слова могуць быць выкарыстаны вершы, загадкі. - Тлумачэнне паходжання слова. Каб лексіка, якую засвойвае дзіця, не заставалася для яго чужой, вельмі важна паказаць матываванасць некаторых слоў, дапамагчы дзіцяці ўстанавіць словаўтваральныя сувязі. Дзеці з дапамогай выхавацеля шукаюць адказы на пытанні тыпу: «Чаму гэта птушка называецца певень? Як называецца чалавек, які працуе на кухні? Якая з гэтых кветак называецца дзьмухавец? Чаму?» Такая работа садзейнічае і лепшаму засваенню новых слоў, і фарміраванню граматычнага чуцця роднай мовы.
- Шматразовае паўтарэнне новага слова або фразы(«Посудпарцэляваны. Скажы: парцэляваны. Скажыце ўсе: парцэляваны. Які посуд? — Парцэляваны» і г.д.).
- Выкарыстанне новага слова ў спалучэнні са знаёмымі («Пеця, у цябе новыя сандалікі? Хто купіў табе сандалі? Якія прыгожыя сандалі!»).
Акрамя таго, каб знаёміць дзяцей сярэдняга дашкольнага ўзросту з нацыянальнымі моўнымі традыцыямі, неабходна кожнае слова ўжываць у розных граматычных формах, у спалучэнні з эпітэтамі, параўнаннямі, уласцівымі беларускай мове.
Важнымі момантамі арганізацыі заняткаў па ўзбагачэнні слоўніка з’яўляюцца наступныя:
1) адбор прыёмаў, якія засяроджваюць увагу дзіцяці на аб’екце (з’яўленне і знікненне прадмета, дэманстрацыя і арганізацыя дзеянняў з прадметам, розныя сюрпрызныя моманты, выкарыстанне гульнявых атрыбутаў, напрыклад «Цудоўнай торбачкі»);
2) супадзенне называння прадмета або з’явы з тым, на чым засяроджана ўвага дзіцяці, г.зн. выхавацель тады ўводзіць новае слова, калі дзіця з цікавасцю разглядвае аб’ект, шукае яго і г.д. Назва прадмета паўтараецца некалькі разоў;
3) практыкаванні з выкарыстаннем у маўленні пэўных слоў, паўтарэнне іх.
Арганізацыя назіранняя і мэтавыя прагулкі.Гэтыя заняткі накіраваны на пазнанне, удакладненне і замацаванне ведаў пра наваколле. У аснове арганізаваных назіранняў ляжаць непасрэдныя адчуванні і ўспрыманні дзецьмі прадметаў, з’яў, іх уласцівасцей. Назіранні ў дашкольным узросце праводзяцца ў штодзённым жыцці.
Тэматыка назіранняў вызначаецца адукацыйнай праграмай для дзіцячага сада. Гэта можа быць праца дарослых, транспарт, святочна упрыгожаныя вуліцы, кармленне жывёлы і г.д. Назіранні бываюць непрацяглыя (за працай дворніка, вадзіцеля) або працяглыя (за будаўніцтвам якога-небудзь аб’екта). Яны праводзяцца з невялікімі групамі, каб дзеці добра бачылі прадмет ці з’яву, каб кожнае дзіця мела магчымасць вымавіць, замацаваць новае слова.
У працэсе назіранняў трэба заахвочваць дзяцей да актыўнасці. Апошняя выражаецца не толькі ў маўленні (адказы на пытанні, выказванні, пытанні самога дзіцяці), але і ў дзейнасці. Назіраючы за рамонтам кніжак старэйшымі дзецьмі, малыя могуць падаць клей, паперу, патрымаць тыя часткі кнігі, якія трэба змацаваць.
Экскурсіі-агляды. Яны праводзяцца ў межах дзіцячага сада з падгрупай дзяцей. Экскурсіі-агляды – невычарпальная крыніца ўзбагачэння ведаў і папаўнення слоўніка дзяцей.
Дзецям можна прапанаваць для агляду розныя памяшканні дзіцячага сада (кухню, кабінет медсястры), такія сучасныя рэчы, як пылесос, тэлефон, пральная машына, электрапрас і інш. У час правядзення экскурсій-аглядаў неабходна заахвочваць дзяцей да актыўнай пазнавальнай дзейнасці. Можна ўвесці гульнявых персанажаў, якім дзеці паказваюць рэчы і на пытанні якіх адказваюць.
Дэманстрацыя прадметаў і дзеянняў. Дзеці дашкольнага ўзросту засвойваюць назвы новых для іх прадметаў у працэсе той дзейнасці – гульнявой, прадуктыўнай, працоўнай, бытавой, – у якой гэтыя прадметы сустракаюцца і выкарыстоўваюцца. Асноўная мэта такіх заняткаў – увесці ў маўленне дзяцей назвы прадметаў і дзеянняў з імі. Дзеці вучацца назіраць, вылучаць істотныя прыметы: часткі цэлага, асаблівасці прадмета, яго прызначэнне. Першае патрабаванне да такіх заняткаў: пазнавальная дзейнасць дзяцей павінна быць апасродкавана практычнымі задачамі і абапірацца на гульнявыя прыёмы, якія актывізуюць пазнавальны працэс дзіцяці. Напрыклад, перад разглядваннем падушкі выхавальнік можа выкарыстаць гульнявога персанажа, які расказвае, што яму вельмі нязручна спаць, але ён не ведае, чаму так атрымліваецца (паказвае свой ложак без падушкі).
Другім патрабаваннем да заняткаў з’яўляецца абавязковае выкарыстанне нагляднасці. Гэта наборы раздатачнага матэрыялу па колькасці дзяцей у групе, дэманстрацыйны матэрыял, дадатковыя прадметы, якія маюць нейкія недахопы і таму не прыдатныя для выкарыстання (рукавічка без «пальчыка», патэльня з паперы і г.д.). Заняткі трэба арганізоўваць так, каб дзеці маглі актыўна дзейнічаць з прадметамі, выбіраючы неабходныя для дзейнасці (апранаць ляльку, гартаць кніжку, складваць прадметы на паліцу, у шафу і г.д.).
Выхавацель накіроўвае пазнавальную і маўленчую дзейнасць дзяцей, указваючы, як трэба дзейнічаць з прадметам, задаючы пытанні. У выніку ў дашкольнікаў фарміруецца цэласнае, поўнае ўяўленне пра прадмет, якое адлюстроўвае сувязь прызначэння прадмета з яго будовай і матэрыялам, з якога той зроблены.
Звычайна такія заняткі складаюцца з трох частак. Першая – пастаноўка перад дзецьмі вучэбнай задачы, якая апасродкавана гульнявой. Другая частка – асноўная. Выхавацель дэманструе прадмет, звяртае ўвагу дзяцей на яго будову, звязвае яе з прызначэннем. Дадатковыя прадметы, у якіх адсутнічае якая-небудзь частка ці якія зроблены з іншага матэрыялу, наглядна для дзіцяці паказваюць значнасць кожнай дэталі, немагчымасць выкарыстання гэтага прадмета па прызначэнні. У выніку дзеці успрымаюць прадмет у цэлым і расчлянёна, засвойваюць адпаведны слоўнік. Трэцяя частка – замацаванне новых ведаў. Дзеці выкарыстоўваюць іх для таго, каб выбраць неабходныя для пэўнай дзейнасці прадметы сярод іншых.
Параўнанне прадметаў. Гэтыя заняткі абапіраюцца на сфарміраваныя ў дзяцей уменні бачыць дэталі, вылучаць якасці прадметаў. Іх мэта – сфарміраваць уменне найбольш дакладна адбіраць словы для характарыстыкі асаблівасцей прадметаў. Важнай умовай эфектыўнасці заняткаў на параўнанне прадметаў з’яўляецца правільны падбор нагляднасці. Параўнанне вядзецца ад параўнання прадметаў у цэлым да вычлянення іх частак, дэталей. Асноўнымі на гэтых занятках з’яўляюцца пытанні і ўказанні выхавацеля, які кіруе працэсам параўнання, дапамагае ўбачыць тыя асаблівасці, якія дзеці самі не заўважаюць. Выхавальнік пытаецца: «Што гэта? Што будзем параўноўваць? Каму патрэбны гэтыя рэчы? Паглядзім, чым яны адрозніваюцца? – вызначаюцца колер, форма, памеры, дэталі прадметаў.) А чым яны падобныя? Што ў іх аднолькавага?»
Такім чынам, разгледжаныя метады і метадычныя прыемы дазваляюць удасканаліць сістэму работы выхавацеля па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу дзяцей дашкольнага ўзросту.
Спіс літаратуры
1. Кустарова, В.Л. Віды практыкаванняў па развіцці мовы / В.Л. Кустарова // Народная асвета. – 1989. – №2. – С. 35 – 41.
-
Эльконин, Д.Б. Детская психология: развитие от рождения до семи лет. – М.: Просвещение, 1960. – 348 с.