Рудзь А.В, Шчарбініна В.П. СПОСАБЫ ПІСЬМА І РАЗВІЦЦЕ ДЗЯЦЕЙ

Нагадаем, што ў 1968 г. традыцыйнае, адрыўнае пісьмо, якое ўдасканальвалася стагоддзямі, было заменена на безадрыўнае. Замест перавых ручак сталі карыстацца шарыкавымі. Разам з новым букваром з’явіліся і новыя пропісі. Даследаваннем жа таго, як уплывае працэс авалодання тэхнікай пісьма як рытмічна націскнога, так і безадрыўнага на функцыянальнае развіцце дзіцяці, ніхто, здаецца не займаўся. Аднак праз нейкі час з’явіліся нататкі аднаго з аўтараў пропісі аб тым, што з увядзеннем новай сістэмы пісьма почырк вучняў, як меркавалася, не толькі не палепшыўся, а, наадварот, пагоршыўся. Гэта паведамленне павінна было стаць трывожным сігналам для органаў адукацыі і аховы здароўя, бо вядома, што почырк – гэта не толькі эстытычны аспект працоўнай дзейнасці школьнікаў, але і адлюстраванне псіхолага-фізіялагічных асаблівасцей іх развіцця. На жаль, нататкі не зацікавілі нікога, дзеці і сення пішуць шарыкавымі ручкамі [1].
У сувязі з гэтым было вырашана правесці даследаванне, каб зрабіць параўнальную ацэнку ўплыву розных спосабаў пісьма (перавай ручкай – рытмічна націскнога, імпульсіўнага і шарыкавай – з пастаянным націскам ручкі) на функцыянальны стан дзіцяці. Эксперымент праводзіўся на базе Цэнтра развіцця дзяцей «Здаровай нацыі» пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Адна з падрыхтоўчых да школы груп дзяцей на працягу года навучалася пісьму пры дапамозе перавай ручкі, другая – пры дапамозе шарыкавай. За аснову былі ўзяты стандартныя пропісі. Аналізаваліся наступныя паказчыкі: стан зрокава-ручной каардынацыі зроку, узровень напружнасці дзіцяці пад час пісьма. Аб узроўні напружнасці арганізма дзіцяці ў працэсе пісьма меркавалі па паказчыках электраскурнай праводнасці і стану зрокавай рабочай дыстанцыі, якія здымаліся ў час стандартнай пісьмовай пробы.
У выніку параўнальнага анлізу было ўстаноўлена, што на працягу навучальнага года ў дзяцей, якія карысталіся перавай ручкай, назіралася ўстойлівая тэндэнцыя да паступовага павялічэння зрокавай рабочай дыстанцыі. Стан электраскурнай праводнасці гэтых вучняў сведчыў аб паніжэнні ўзроўню напружнасці арганізма ў працэсе пісьма. Паніжэнне ўзроўню электраскурнай праводнасці, якое азначае нарастанне стамляльнасці арганізма, склала 8 мкА, у той час як пры пісьме шарыкавай ручкай нарастанне стамляльнасці вызначалася лікам 29 мкА. Акрамя таго, у дзяцей, якія карысталіся перавай ручкай, на 20 % палепшылася зрокава-ручная каардынацыя.
Такім чынам, працэс авалодання навыкамі пісьма перавай ручкай удасканальвае зрокава-ручную каардынацыю і эканоміць энергетычныя затраты арганізма, што з’яўляецца прафілактычнай мерай супраць напружнасці і стамляльнасці школьнікаў. Гэта акалічнасць станоўча ўплывае на развіцце разнастайных функцыянальных сістэм арганізма. Напрыклад, у дзяцей, якія пісалі перавай ручкай, узрасла вастрыня зроку да 1,3, у той час як у астатніх школьнікаў яна засталася на тым жа ўзроўні – 1,0-1,1.
У час даследавання вучню, які не валодаў тэхнікай пісьма, прапанавалі правесці суцэльную штрыхавую лінію. Яна ўяўляла шэраг моцных і слабых націскаў, якія чаргаваліся. Вопыт сведчыць аб тым, што адвольны графічны рух фарміруецца на базе мімавольнага мікрарухальнага імпульсіўнага рытму, а пісьмо перавай ручкай – гэта пастаяннае чаргаванне намаганняў і расслабленняў. Значыць, яно найбольш адпавядае прыродзе чалавека, садзейнічае эфектыўнаму фарміраванню адвольных, тонка каардынаваных рухаў.
Мусіць, не выпадкова на пэўным этапе развіцця культуры пісьма народ выкарыстоўваў гусінае пяро як інструмент, найбольш адчувальны да слабых валявых намаганняў. Затым, пападаючы пад уплыў навукова-тэхнічнага прагрэсу, гусінае пяро было заменена на металічнае, якое яшчэ валодала дастатковай адчувальнасцю да валявых намаганняў арганізма. Далейшае тэхнічнае ўдасканальванне інструмента для пісьма працягвала ўступаць ва ўсе большыя супярэчнасці з пыродай чалавека. І нарэшце з’явілася шарыкавая ручка, якая патрабуе пастаяннага мышачнага і псіхічнага намаганняў, напружнасці ўсяго арганізма чалавека. Пры вывучэнні пытанняў працягласці безадрыўнага пісьма з улікам механізма стамляльнасці Н.П.Куіджы яшчэ ў 1975 г. прыйшоў да высновы, што «…працягласць безупыннага пісьма ў пачатку ўрока павінна складаць прыкладна 3 хвіліны, у сярэдзіне – 2, а ў канцы ўрока – 1 хвіліну». Аднак вучні, як вядома, пішуць гадзінамі[2].
Якое ж выйсце з такога становішча? Ставіць пытанне аб адмене шарыкавай ручкі?
У сваей манаграфіі «Зрок у дзяцей. Праблемы развіцця.» В.Ф.Базарны прапанаваў выкарыстоўваць рытмічна націскное пісьмо перавай ручкай у дзіцячых дашкольных установах і дома ў якасці ўвядзення ў тэхніку пісьма, гэта значыць на этапе інтэграцыі зрокавага і ручнога пачуццяў, фарміравання зрокавага і ручнога аўтаматызму. Сфарміраваны ў гэтых умовах дынамічны стэрэатып зрокава-ручнога рытму з’явіцца асновай для ўсей наступнай графічнай дзейнасці школьніка, у тым ліку і пры пераходзе на пісьмо шарыкавай ручкай. Шматгадовая апрабацыя такога пачатковага навучання да авалодання тэхнікай пісьма ў дашкольных установах гарадоў Краснаярска і Сергіева Пасада ўпэўнівае ў эфектыўнасці яго для зняцця напружнасці пры пісьме, паляпшэння функцыянальнага і псіхічнага развіцця дзяцей[3].
Список литературы
 
  1. Базарный, В. Ф. Нервно-психическое утомление уча­щихся в традиционной школьной среде. — Сергиев Посад, 1995. -С. 21-23.
  2. Базарный, В. Ф. Организация здоровьесберегающего процесса обучения // Пачатковае навучанне. – 2009. –  № 2. – С. 16 – 19.
  3. Базарный, В. Ф. Россия «по кончине тысячелетия». — М.: Знание – Власть — 2008. — С. 70-80.
Запись опубликована в рубрике Технологии обучения и воспитания дошкольника. Добавьте в закладки постоянную ссылку.

Добавить комментарий