Турок А.Ч. СЛОЎНІКАВАЯ ДЫКТОЎКА ЯК СРОДАК ФАРМІРАВАННЯ АРФАГРАФІЧНАГА НАВЫКУ Ў ВУЧНЯЎ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ

Арфаграфія з’яўляецца адным з асноўных раздзелаў лінгвістыкі, вывучэнню якога ў пачатковай школе надаецца асаблівая ўвага. Нягледзячы на шматлікія даследванні, якія праводзяцца ў методыцы выкладання арфаграфіі, вучыць малодшых школьнікаў правапісу вельмі няпроста. Звязна гэта і з складанасцю самой арфаграфічнай сістэмы беларускай мовы, і з тым, што самі вучні не заўсёды разумеюць значэнне арфаграфіі.
Эфектыўнасць фарміравання арфаграфічнай пільнасці залежыць ад уліку індывідуальных асаблівасцей вучняў.Быць арфаграфічна пільным — значыць свядома пазбягаць памылак у слове, у якім напісанне пэўных літар звычайна можна праверыць спасылкай на правіла і выключэннем з яго.
Да асноўных прыёмаў, якія спрыяюць выпрацоўцы ў вучняў увагі пры напісанні слоў на беларускай мове, адносяцца:
  • выразнае вымаўленне слова;
  • прагаворванне слова перад напісаннем або ў працэсе яго;
  • устаноўка на запамінанне (прачытай і запомні; напішы і правер);
  • выкананне разнастайных практыкаванняў, накіраваных на развіццё фанематычнага слыху і выпрацоўку навыкаў напісання слоў, якія пішуцца так, як чуюцца.
З перадачай маўлення на пісьме звязаны два раздзелы навукі пра мову – графіка i арфаграфія. Нягледзячы на тое, што гук можна перадаць рознымi літарамі, выбар графічных сродкаў ажыццяўляецца на аснове пэўных заканамернасцей, ці прынцыпаў. Паводле В.Ф. Івановай, «арфаграфічныя прынцыпы – гэта рэгулятары iдэі выбару літар там, дзе гук (фанема) можа быць абазначаны варыятыўна» [1, с. 135].
У якасці асноўных прынцыпаў беларускай арфаграфіі вызначаюцца фанетычны i марфалагічны прынцыпы. Фанетычны прынцып з’яуляецца вядучым прынцыпам беларускай арфаграфіі. Беларускае пісьмо, можна сказаць, у цэлым з’яуляецца фанетычным, таму што у ім гукі адпавядаюць «сваім» літарам. Такое пісьмо называецца гука-літарным ці літарна-гукавым. Паводле фанетычнага прынцыпу напісанне таго ці іншагa слова поўнасцю адпавядае яго вымауленню. Напрыклад, словы: ліст [л’і с т], дзень [дз' е н ь], вавёрка [в а в' о р к а], пухавіцкі [п у х а в і ц к' і] i іншыя пішуцца ў адпаведнасці з вымаўленнем.
Пры фанетычным прынцыпе дакладна перадаюцца на пісьме арфаэпічныя нормы беларускай мовы. Фанетычны прынцып збліжае пісьмовую мову з вуснай, дае магчымасць «перадаць на пісьме такія спецыфічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы, як аканне i яканне, дзеканне i цеканне, цвёрдасць шыпячых i [р], падаўжэнне зычных» [2, с. 169].
Дзеці павінны зразумець, што арфаграма – гэта месца ў слове, якое патрабуе выбару літар алпаведна канкрэтным правілам. 3 гэтай мэтаю неабходна супрацьпаставіць напісанні, дзе гукі абазначаюцца на пісьме толькі адной (сваёй) літарай, і напісанні, дзе магчымы выбар літары.
Паспяховаму навучанню правапісу садзейнічаюць і разнастайныя практыкаванні. Практыкаванні па прымяненню правілаў маюць важнае значэнне не толькі тым, што замацоўваюць у памяці ўзоры напісання слоў, але і тым, што развіваюць разумовыя аперацыі, тыя прыёмы памяці, якімі неабходна авалодаць пры выпрацоўцы арфаграфічных навыкаў абагульненага характару.
Адной з найбольш папулярных форм праверкі ведаў вучняў і ўменняў прымяняць іх на практыцы з’яўяляюцца розныя віды дыктовак. Навучальныя дыктоўкі дазваляюць правесці тэматычнае паўтарэнне за кароткі час, замацаваць уменне карыстацца правіламі з улікам асаблівасцей іх засваення — цяжкасцей знаходжання арфаграмы або пунктаграмы, супярэчнасцей правілаў і выключэнняў з іх, узаемадзеяння навыкаў.
Дыктоўкі могуць быць рознымі: слоўнікавыя, каменціруемыя, тлумачальныя, выбарачныя, творчыя, вольныя, кантрольна-праверачныя і інш. Пажадана, каб перад дыктоўкай настаўнік растлумачыў незразумелыя словы, а некаторыя, цяжкія ў напісанні, былі напісаны на дошцы. Вельмі добра, калі вучні вядуць свае слоўнікі, дзе запісваюць словы, у якіх магчыма дапусціць памылку.
Выкарыстанне слоўнікавых дыктовак павялічвае інтэнсіўнасць равіцця арфаграфічнага навыку. Вылучаюць наступныя віды слоўнікавых дыктовак.
Слоўнікавая дыктоўка «з падказкай». Бывае так, што вучань, ведаючы правіла, не ўмее ўжываць яго на практыцы. Каб правіла дзейнічала, трэба накіраўваць працу вучня. Такую функцыю выконвае «падказка» пры слоўнікавай дыктоўцы. Настаўнік сам дае частку ўмоў дзеяння арфаграфічнага правіла, вучань самастойна выбірае патрэбную арфаграму.
Слоўнікавая дыктоўка з самаправеркай. Прызначэнне такой дыктоўкі – фарміраванне ў вучняў навыку самаконтролю. Спачатку пішацца слоўнікавая дыктоўка. Потым з дапамогаю правілаў, якія настаўнік запісвае на дошцы, школьнікі правяраюць дыктоўку, вызначаюць арфаграмы.
Слоўнікавая дыктоўка з працягам. Вучні запісваюць словы ў слупок пад дыктоўку. Потым дыктоўка правяраецца, вызначаюцца арфаграмы. Затым працягваецца самадыктоўка: да кожнага слова слоўнікавай дыктоўкі вучні прыдумваюць і запісваюць побач словы на такую ж арфаграму (станцыя –рэвалюцыя, пад’ём – з’еў).
Дыктоўка-спаборніцтва. Настаўнік рыхтуе тэкст, куды ўключае арфаграмы, вывучаныя за чвэрць. У дыктоўку ўводзіцца пэўная колькасць цяжкіх арфаграм, якія раней былі разгледжаны на ўроках. Астатнія арфаграмы вучні засвойваюць самастойна. У загадзя вывешанай табліцы настаўнік указвае цяжкія словы, на якія трэба звярнуць увагу, нагадвае правілы, якія тэба паўтараць, вызначае практыкаванні, якія трэба выканаць (па 3 на кожную арфаграму). Вучні міжволі звяртаюць увагу на цяжкія словы і завучваюць іх. Займаючыся групамі, вучні разам паўтараюць правілы, калі пераказваюць іх адзін аднаму, абмяркоўваюць напісанае, запісваюць сказы пад дыктоўку.
Слоўнікавая дыктоўка-загадка. Асаблівасць работы ў тым, што настаўнік не дыктуе словы, а загадвае загадкі. Вучням неабходна запісаць слова-адгадку.Можна прыдумаць розныя варыянты дыктанта-загадкі: запісаць слова па яго лексічным значэнні, падабраць да апісання ўстойлівы выраз і інш.
Вялікую ролю ў развіцці арфаграфічнага навыку адыгрывае займальны матэрыял. Гульня выклікае цікавасць школьнікаў да вывучаемага матэрыялу, спрыяе развіццю сілы волі, памяці. Прынцып займальнасці – адзін з важных прынцыпаў у выкладанні беларускай мовы ў школе. Таму вылучаюць наступныя слоўнікавыя дыктоўкі з элементамі гульні:
Гульня «Пільнае вока». Аб’яўляецца конкурс на самага пільнага, таго, хто знойдзе ў тэксце слоўнікавай дыктоўкі самую вялікую колькасць арфаграм.
Гульня «Я працую чараўніком». Тут патрабуецца перетварыць імёны агульныя ў імёны ўласныя (птушка арол – горад Арол, паветраны шарык – сабака Шарык).
Гульня «Бюро даведак». Вучыць самастойнасці ў працы са слоўнікам. Слоўнікавая дыктоўка праводзіцца ў выглядзе спаборніцтва: хто хутчэй знойдзе «адрас» слова ў арфаграфічным слоўніку і растлумачыць, як гэтае слова напісаць.
Праграма па беларускай мове апошнім часам змяняецца даволі часта: кожны год прапануецца розная колькасць слоўнікавых слоў для абавязковага вывучэння. Засвоіць вучнямі напісанне слоўнікавых слоў дапамогуць розныя гульнявыя прыёмы.
Прапануюцца наступныя прыёмы работы над слоўнікавымі словамі на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах:
  1. ЗНАЁМСТВА З НОВЫМ СЛОВАМ можа праходзіць па-рознаму. Вучням можна прапанаваць ілюстрацыю слоўнікавага слова, разгадаць рэбус або загадку.
Напрыклад: «Разгадай загадку»
Румяны Піліп да палкі прыліп. (Я______к).
І тонкі, і доўгі, а з травы не відаць. (Д________ж).
Бязвоблачнае, яснае,
Нібы дзіцячы смех.
То хмурае і шэрае,
Нібыта дзень памерк. (Н___________е)
Нітак многа, а ў клубок не зматаеш. (П______к)
Затым даецца тлумачэнне значэння слова; вучні ўспамінаюць, дзе сустракалі яго. Ідзе работа на запамінанне. Можна выкарыстаць прыём мнематэхнікі: на што падобна, з чым звязана слова. (гарбуз, вусень, яблык, дождж, павук).
Напрыклад: Разгледзь малюнак. (ПА ВУК). Прачытай слова. Запомні, як яно пішацца. Паспрабуй зрабіць свой малюнак, што дапаможа табе запомніць, як пішацца слова. Далей даецца лексічнае значэнне слова:
Павук — драпежная членістаногая жывёліна, якая пляце павуціну.
Можна зрабіць пераклад Павук (бел.) –паук (рус.)
Пры знаёмстве з новым словам вучням прапануецца разгадаць рэбус.
Заданне тыпу “Перастаў літары, каб атрымалася слова” зацікавіць не толькі вучняў з высокай матывацыяй, але і з нізкім узроўнем навучанасці.
СЦЬЁ ________ЯНМА________ ОЛАКАВ_______ ЭРМАСФАЛТ__________
АКУРЧ______ РОПЯ______РАБЯВ_______ ОРЧАХМА_______ЭЗБ_______.
Або “Збяры слова” Складзі са складоў назвы чатырох галаўных убораў. Запішы.
КА ПА ШЫ ЦЫ БЕ
 НА ПЯ ЛІНДР
МА ПКА ЛЮШ РЭТ
Рашы главаломку.
1. Выкраслі непатрэбны склад, які паўтараецца, і ты прачытаеш, як ходзіць кот. Запішы гэтае слова.
 РУНЯРУЧУТРНАРУ _______________
 2. Закрэслі лішнюю літару і прачытай назву куста. Запішы адказ.
ЯЧЯАЯРЯОЯМЯХЯАЯ
3. Расшыфруй словы: знайдзі спосаб, як іх прачытаць
 ь н е с а р е в, к і в а к а с
4. Падзялі запіс на словы і прачытай сказ. Запішы яго, падкрэслі дзейнік і выказнік. МЫЛЮБІМРОДНУЮБЕЛАРУСЬ_____________________________________
2. На этапе ПАЗНАВАННЕ СЛОЎНІКАВАГА СЛОВА неабходна прачытаць яго правільна арфаэпічна, паставіць націск, патлумачыць літару, якую трэба запомніць. Паказываецца друкавная картка з выдзеленай літарай. Слова запісваецца на дошцы і ў сшытках (яблык, дождж, надвор’е). На наступным уроку прапануецца пазнаць слова ў тэксце.
а). Яблык гэткі, як у садзе, б) Запытаў зялёны жук:
Вышывала мама Надзі — Хто там у лагчыне?
Спелы яблык, самы смак Ды маўчыць таўсты павук,
Не ўксіць, аднак, ніяк! Круціць павуцінне.
Падбіраем да слоўнікавага слова такія словы, якія падыходзяць па сэнсу і абазначаюць прымету предмета.
А) Яблык (які?) зелёны, спелы, румяны, круглы, смачны.
Б) На ніцях белай па..уціны прыносяць восень па..учкі.
Павучкі (якія?) ….
  1. РАБОТА НАД СЛОЎНІКАВЫМ СЛОВАМ праводзіцца ў наступных практыкаваннях:
а) змяніце слова па пытаннях склонаў (пенал, пенала, пеналу, пеналам, у пенале);
б) падбярыце аднакаранёвыя словы (Павук, павучок, павуціна, павуцінка, павуцінне, павучыны, павуковы);
в) прачытайце словы і ўстаўце прапушчаную літару (па..ук, дож.., ласта..ка, мяк..);
г) суаднясіце малюнак і слова;
д) знайдзіце пару:
калідор

ручнік

надвор’е

дзверы

павук

скрыпучыя

мяккі

вузкі

сонечнае

тоўсты

з) прачытайце, выпраўце 4 памылкі. Праверце па слоўніку.
Завжды, звенець, капелюш, майстар, настаўнік, нечутна.
ж) прачытайце, перакладзі на беларускую мову.
Тетрадь _______ Карандаш__________
Учебник ________ Дневник___________
Пенал_________ Ластик_____________
ж). Складзіце красворд, падбіраючы загадкі да слоўнікавых слоў або разгадайце крыжаванку. Упішыце назвы птушак у адпаведны радок.
  П е в е н ь
  л а с Т а ў к а  
  б У с е л  
  Ш п а к  
к н і г а ў К а  
  с н я г І р  
Словы для даведак: бусел, ластаўка, певень, кнігаўка, шпак, снягір
  1. РАБОТА НАД СЛОЎНІКАВЫМ СЛОВАМ працягваецца і ў сказе.
а). Выпішыце загадкі, прыказкі, прымаўкі, урыўкі з мастацкіх твораў з вывучаным словам.
б). Складзіце і запішыце сказ з вывучаным словам.
в). Аформіце кніжку-малышку, выкарыстоўваючы малюнак.
г). Устаўце словы, якія падыходзяць па сэнсе са слоўніка. (Учора было марознае …).
  1. РАБОТА НАД СЛОЎНІКАВЫМ СЛОВАМ У ТЭКСЦЕ.
а). Спішыце тэкст, устаўце слоўнікавае слова.
Адыхо..ячы на работу, маці паклікала да сябе дачок –Лізу і Таню — і сказала навесці (што?)________ і парадак. Трэба было прыбраць са стала, памыць талеркі і лыж..кі, падмесці (як?) _________падлогу ў кухні. ..яўчынкі дружна а..казалі згодай.
Словы для даведак: чысціня, чыста
б). Складзіце і запішыце невялікі тэкст, выкарыстоўваючы словы са слоўніка.
Разуменню вуснага і пісьмовага беларускага маўлення, выпрацоўцы арфаграфічнага навыку спрыяюць таксама наступныя практыкаванні:
Незакончаны сказ.
Я люблю птушак, таму што ….
Мая любімая птушка — …, таму што… .
Рашы сканворд«Знайдзі назвы птушак»

З

Ж У Р А Г У
Я З Ю Л

В

С

С

Б

К А

Я

Е А А
У

С

Ч

В

Л Л К
С Е К Е Ь А В
А Л А Р А Й Е
Р О К А Б Е Й
«Складзіце алфавіт з назваў птушак і асацыяцыі да іх назваў»
А арол
Б бусел
В варона, верабей, вырай
Г голуб, грак, гусь, глушэц, гняздо, галінка і г.д.
Гульня-падарожжа па незвычайнай «рацэ» Алфавіт
Загадзя падрыхтоўваюцца лісткі паперы, дзе зверху ўніз напісаны ўсе літары беларускага алфавіта. Гэта і ёсць «рэчышча» нашай «ракі». Каб «праплысці» па ёй ад пачатку да канца, трэба бачыць яе «берагі». Калі «рака» складаецца з адзіночных літар, то кожны яе «бераг» — з двайных. Іх трэба адгадаць, бо яны схаваны ў «тумане». Дзве літары кожнага «берага» разам з літарай «ракі» павінны скласці слова з пяці літар, напрыклад:
Тр а ва бу д ан ка з ка сі л ач ча п ля
Ку б ак см е рч кн і га гу м ка ку р ок
Ды в ан аз ё ры ма й ка се н цы ме с яц
Ва г он лы ж ня за к он ст о ма ку т ок
Кр у пы ве ц ер ал ь фа
Па ў за ка ч ка тр э ск
Ку ф ар шы ш ка сл ю да
Ша х та кр ы ло кн я зь
Выхоўваць арфаграфічную пільнасць і самакантроль пры пісьме – задача паўсядзённая. Эфектыўнасць фарміравання навыка граматнага пісьма залежыць ад уліку індывідуальных асаблівасцей малодшых школьнікаў у набыцці арфаграфічнага навыка. Найважнейшая ўмова забеспячэння арфаграфічнай граматнасці — сістэматычная работа па папярэджанню памылак і своечасавая работа вучняў па іх выпраўленні.
Літаратура
  1. Протчанка, В.У. Актуальныя праблемы тэорыі i практыкі навучання беларускай мове / В.У. Протчанка. – Мінск: HIA, 2001. – 212 с.
  2. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. i рус. мовамі навучання. –У 2 ч. – Ч. 2 / В.П. Красней [i інш.]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2008. – 160 с.
Запись опубликована в рубрике Внедрение образовательных технологий в учебный процесс школы и университета. Добавьте в закладки постоянную ссылку.

Добавить комментарий