Практычна на ўсіх занятках па развіцці маўлення вядзецца работа па фарміраванні ўласцівасцей голасу дзіцяці – сілы, вышыні, тэмбру.
Развіццё сілы голасу, паводле А.І. Максакава, ажыццяўляецца па двух напрамках:
- фарміраванне ўмення карыстацца голасам у залежнасці ад сітуацыі зносін: адказваць дастаткова гучна на занятках; гаварыць даволі гучна з выхавальнікам, таварышамі па групе, на вуліцы; гаварыць ціха, шэптам за сталом, у час адыходу да сну;
- фарміраванне ўмення мяняць сілу голасу з улікам зместу выказвання, калі змена сілы голасу выступае як элемент інтанацыі: павышаць і паніжаць гучнасць голасу, кантраляваць ўласнае маўленне.
Работа па гэтых напрамках вядзецца паралельна. Дзецям прапануецца:
- вымаўляць ізаляваны гук гучна, умерана, ціха, з паступовым узмацненнем і аслабленнем голасу;
- вымаўляць гукаперайманні і гукаспалучэнні з рознай гучнасцю;
- вымаўляць словы гучна і ціха у гульнявых практыкаваннях і пры дагаворванні ў працэсе чытання спецыяльна падабраных тэкстаў;
- узаўляць жарты-чыстагаворкі, прыказкі, прымаўкі, невялікія загадкі гучна, умерана, ціха;
- чытаць вершы, забаўлянкі, лічылкі з рознай гучнасцю і сілай голасу.
У фарміраванні ўмення кіраваць сваім галасавым апаратам з улікам умоў зносін галоўнае месца займаюць дыдактычныя гульні і практыкаванні.
Для дзяцей сярэдняга дашкольнага ўзросту рэкамендуюцца наступныя практыкаванні: «Ауканне», «Завіруха», «Скажы, як я», «Рэха», «Хто паклікаў?» (дзеці адной падгрупы вымаўляюць з рознай гучнасцю гукаперайманні, асобныя словы або сказы, а дзеці другой падгрупы вызначаюць, каму яны могуць належыць) і інш. Для практыкавання ў сіле голасу выкарыстоўваюцца і чыстагаворкі, невялікія фразы, якія вымаўляюцца гучна, умерана, ціха, шэптам.
Па-за заняткамі можна прапанаваць дзецям (падгрупе ці індывідуальна) выканаць наступныя гульнявыя практыкаванні.
«Ціха, лялька спіць…». Пакласці ляльку ў ложак і сказаць, што цяпер трэба размаўляць шэптам, каб яе не абудзіць.
«Пара ляльцы ўставаць!» – папрасіць дзіцяці абудзіць ляльку (пры гэтым можна казаць «звычайным» голасам).
«Жабы і жабаняты». Дарослы будзе «жабай», дзіця – «жабанём». Сказаць дзіцяці, што жабы квакаюць гучна: «КВА-КВА-КВА», а маленькія жабаняты – ціха: «ква-ква-ква». Педагог прапануе пагаворыць адзін з адным на «жабінай» мове: «КВА-КВА-КВА» – «ква-ква-ква». Гэтак жа можна арганізаваць «дыялог» сабакі і шчаня, кошкі і кацяняці і г.д.
«Была цішыня…». Педагог расказвае дзіцяці верш А.Шыбаева. Спачатку кажа шэптам, паступова узмацняючы гучнасць галасу:
Была цішыня, цішыня, цішыня.
Раптам грукатам грому змянілася яна!
(На слова «гром», каб узмацніць эфект – пляскае ў далоні).
Затым прапануе дзецям паўтарыць.
«Мядзведзь і медзведзяня». Педагог з сілай тупае па падлозе нагамі, і дзеці кажуць: «Гэта мядзведзь». Затым вы ціхенька тупаеце па падлозе – дзеці кажуць: «Гэта медзведзяня» і г.д.
«Рэха». Дзеці дзеляцца на дзве групы і выконваюць практыкаванне па ролях. Дзеці першай групы вымаўляюць словы гучным голасам, дзеці другой групы – ціхім. Затым групы мяняюцца ролямі.
У лесе крычу: «Ау! Ау! »
А мне ў адказ: «Ау! Ау! »
Гары крычу: «Ау! Ау! »
Гара ў адказ: «Ау! Ау! »
«Гульня на піяніна». Дзеці, імітуючы гульню на піяніна, прагаворваюць чатырохрадкоўе, змяняючы сілу голасу ў адпаведнасці з тэкстам.
Стукай ціхенька: стук – стук – стук (ціха),
І тады пачуеш далікатны гук (ціха).
Пляскай моцна: стук – стук – стук (гучна),
І тады пачуеш гучны гук (гучна)!
Або:
Гэтай шчоткай чышчу зубы (шэптам),
Гэтай шчоткай – чаравікі (ціха),
Гэтай шчоткай чышчу брукі (напаўголасу).
Усе тры шчоткі нам патрэбны (гучна)!
«Мікрафон». Гуляюць чацвёра дзяцей.
Фразу: «У Мішы чырвоная машына»
- 1-ае дзіця кажа вельмі ціха,
- 2-ое – пагучней,
- 3-яе – яшчэ гучней,
- 4-ае – вельмі гучна.
Практыкаванні на фарміраванне ўмення мяняць вышыню голасу з’яўляюцца найбольш цяжкімі для дзяцей сярэдняга ўзросту. Таму ў працэсе навучання патрэбен ўзор маўлення дарослага. Так, калі педагог чытае казку або апавяданне, у змесце якога ёсць гукаперайманні, ёе вымаўляе іх то нізкім, то высокім голасам (за кошку і кацяня, казу і казляня), а дзеці пераймаюць узор.
Дзецям 4–5 гадоў працягваецца прапанаванне практыкаванняў, накіраваных на вымаўленне адных і тых жа фраз з паступовым пераходам ад нізкага тону да высокага і наадварот: «Як бы сказаў мядзведзь? А медзведзяня?», «Воўк?», «А ваўчаня?». Для адпрацоўкі ўмення мяняць вышыню голасу, адрозніваць на слых змену тону выкарыстоўваюцца фальклорныя творы, апавяданні. Напрыклад, казка «Воўк і сямёра казлянят». Дзеці паўтараюць песенькі ваўка і казы. Падчас драмадызацыі ці інсценіроўцы казкі «Тры мядзведзі» дзеці вымаўляюць фразы за Міхайлу Іванавіча (нізкім голасам), за Настассю Пятроўну (сярэднім па вышыні голасам) і за Мішутку (высокім голасам) і т.п. Таксама для дзяцей сярэдняга ўзросту прапануюцца практыкаванні, накіраваныя на фарміраванне ўмення карыстацца пытальнай і сцвярджальнай інтанацыяй. Можна прапанаваць адным дзецям прыдумваць пытанні, а іншым адказваць на іх. Выкарыстоўваецца і спецыяльны маўленчы матэрыял (чыстагаворкі): «Спіць спакойна стары сом?» – «Спіць спакойна стары сом» і т.п.
Прыклады практыкаванняў па фарміраванні ўмення мяняць вышыню голасу:
«Ляціць самалёт». Педагог кажа: «Вось здалёк ляціць самалёт –(вымаўляе высокім голасам: «у-у-у…»), а вось самалёт падляцеў блізка і загуў нізка: «У-У-У..» (па такім прынцыпе можна адпрацоўваць розныя гукі).
«Пытанне – адказ». Дзеці дзеляцца на дзве групы, вымаўляючы тэкст розным па вышыні голасам. Пытанні задаюцца высокім голасам, адказы вымаўляюцца нізкім.
— Ну, Вясна, як справы? (высока)
— У мяне ўборка. (нізка)
— Для чаго табе венік? (высока)
— Снег месці з пагорка. (нізка)
— Быў гарбар? (высока)
— Быў. (нізка)
— Шыў боцікі? (высока)
— Шыў. (нізка)
— Для каго боцікі? (высока)
— Для пухнатай коценькі. (нізка)
Такім чынам, у развіцці галасавога апарату значную дапамогу аказваюць народныя жарты-дыялогі, інсценіроўкі мастацкіх твораў, а таксама гульні і практыкаванні з дыялогам.
Работа над маўленчым голасам цесна звязана з выхаваннем інтанацыйнай выразнасці маўлення, работа над якой праводзіцца як на занятках па развіцці маўлення, так і на занятках па мастацкай літаратуры, асабліва пры завучванні вершаў.
На занятках па развіцці маўлення, асабліва прысвечаных выхаванню гукавой культуры маўлення, дзецям прапануюцца спецыяльныя практыкаванні. Карыснымі з іх з’яўляюцца тыя, у якіх патрабуецца вымаўленне адных і тых жа фраз з рознымі інтанацыямі: просьбы, здзіўлення, воклічу, сцвярджэння; весела сумна, урачыста і г.д. Напрыклад,
- прапанаваць дзецям вымавіць сказы «Ідзе дождж», «Зіма прыйшла», «Расквітнелі дрэвы» з інтанацыяй радасці, здзіўлення;
- вымавіць фразу «Жук паўзе» з інтанацыяй страху, здзіўлення, пытання.
Таксама ўжываюцца практыкаванні, накіраваныя на развіццё змены голасу:
- паўтарыць гукаперайманні мяў-мяў, ме-ме, гаў-гаў, іа-іа і інш. – жаласліва, сярдзіта, спалохана.
Уменне вылучаць голасам найбольш важныя па сэнсе словы развіваецца з дапамогай спецыяльных практыкаванняў. Напрыклад, дзецям прапануецца ў сказе «Вавёрка грызе арэшкі» вылучаць голасам спачатку слова «вавёрка» (сказаць так, каб было зразумела, што менавіта вавёрка грызе арэшкі, а не іншы звярок), затым слова «грызе» (а не разбівае, напрыклад, малаточкам), далей слова «арэшкі» (а не грыбы). Педагог можа выкарыстаць псеўдакамунікатыўную сітуацыю – перапытаць: «Хто-хто грызе арэшкі?» У адказ дзіця міжвольна вылучае голасам першае слова ў сказе. Падобным чынам прапануецца пагуляць з рознымі сказамі.
Фарміраванню спакойнага, нягучнага голасу, разважальнай інтанацыі садзейнічаюць такія гульнявыя пактыкаванні як «Дыктар», «Каментатар»выпрацоўцы ўпэўненага,гучнага галасу – «Камандзір», ветлівага абыходжання з выкарыстаннем адпаведнай інтанацыі – «Пакупнік», «Прадавец», «Добрыя суседзі» і інш.
На занятках па мастацкай літаратуры даецца ўзор выразнага чытання вершаў. У сярэднім дашкольным узросце ён з’яўляецца галоўным метадычным прыёмам навучання правільнай інтанацыі. Пры расказванні казак, апавяданняў шырока выкарыстоўваюцца інсцэніроўкі. Пераўвасабленне дзяцей у любімых герояў выклікае ў іх спробы перадаць з дапамогай голасу, мімікі, жэстаў маўленне гэтых герояў, што пашырае магчымасці голасу, інтанацыйнай выразнасці маўлення дзяцей.
Важна выхоўваць у дзяцей інтанацыі, якія спатрэбяцца ім у шодзённым жыцці: інтанацыі ветлівасці, добразычлівасці, прязнасці. Утаксама гэтаму спрыяюць гульні «Тэлефон», «Сустракаем гасцей», «Сустрэча на вуліцы» і т.п.
На ўсіх занятках і ў штодзённых зносінах выхавальнік сочыць за тым, каб у час адказу, размовы дзіця зварталася да слухачоў, прымала спакойную позу, не жэстыкулявала. Культурныя паводзіны выхоўваюцца на працягу ўсяго часу знахождання дзіцяці ў дашкольнай установе.
Такім чынам, сістэматычная работа па развiццi маўленчага голасу і інтанацыйнай выразнасці маўлення спрыяе фармаванню камунікатыўнай кампетэнтнасці дзіцяці, значна палягчае яму зносіны, спрыяе паспяховаму ўзаемадзеянню з аднагодкамі і педагогамі, забяспечвае дзіцяці задавальненне яго інтэлектуальных і эмацыйных патрэбаў.
Спіс выкарыстаных крыніц
-
Старжынская, Н.С. Методыка развіцця роднай мовы: вучэбны дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашк. адукацыі / Дз.М. Дубініна, Н.С. Старжынская. – 2-е выд. – Мінск : Вышэйшая школа, 2008. – 301 с.