УДК 378.14.014.13.
Янушкевіч М.І.
студэнтка 4 курса педагагічнага факультэта
Установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім. Я. Купалы»
(навуковы кіраўнік – Т.А. Цюфанава, выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства, магістр псіхалогіі)
ДЫДАКТЫЧНЫЯ ГУЛЬНІ ЯК СРОДАК РАЗВІЦЦЯ СЛОЎНІКА ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА УЗРОСТУ
Анатацыя. Артыкул прысвечан пытанню паўнавартаснага развіцця дзяцей за кошт выкарыстоўвання рознабаковых сродкаў мовы. Сцвярджаецца, што развіццё мовы – яе гукавога боку, слоўнікавага складу, граматычнага ладу – адна з найважнейшых задач навучання дзяцей.
Добрая размова – найважнейшая ўмова ўсебаковага паўнавартаснага развіцця дзяцей. Чым багацей і правільней ў дзіцяці гаворка, тым лягчэй яму выказаць свае думкі, тым шырэй яго магчымасць ў пазнанні навакольнай рэчаіснасці, паўнавартасней адносіны з аднагодкамі і дарослымі, тым больш актыўна ажыццяўляецца яго псіхічнае развіццё. Развіццё мовы – яе гукавога боку, слоўнікавага складу, граматычнага ладу – адна з найважнейшых задач навучання дзяцей. Па меры развіцця дзіцяці павялічваецца яго патрэба ў зносінах, што стымулюе развіццё ў яго маўленчых навыкаў [1;2].
Эксперымент праводзіўся базе ГУА «Яслі – сад № 3» г. Ашмяны сярод 20 дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Усе дзеці былі падзелены на дзве групы –эксперыментальную і кантрольную. Эксперымент адбываўся ў тры этапу: канстатуючы, фарміруючы, кантрольны.
Вынікі канстатуючага эксперыменту паказалі, што ў эксперыментальнай групе толькі 2 дашкольніка (20 %) эксперыментальнай групы паказалі высокі ўзровень развіццяслоўніка, у 5-ці дзяцей (50 %) выяўлены сярэдні ўзровень развіцця слоўніка, у 3-х (30 %) выяўлены нізкі ўзровень развіцця слоўніка. У кантрольнай групе толькі адзін дашкольнік (10 %) паказаў высокі ўзровень развіцця слоўніка.
На фарміруючым этапе эксперыменту з дашкольнікамі эксперыментальнай групы на занятках па развіцці слоўніка выкарыстоўваліся адмысловыя дыдактычныя гульні, якія павялічвалі слоўнікавы запас дзяцей, развівалі правільнасць граматычнага ладу маўлення, павялічвалі якасць гукавой культуры слоўніка дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту.
Кантрольны эксперымент паказаў, што ў эксперыментальнай групе толькі 1 дашкольнік (10 %) паказаў сярэдні ўзровень развіцця слоўніка, у 9-ці дзяцей (90 %) выяўлены высокі ўзровень слоўнікавага развіцця. Нізкі ўзровень развіцця слоўніка ў эксперыментальнай групе не зафіксаваны. У кантрольнай групе. Вынікі практычна не змяніліся. 4 дашкольніка (40 %) паказалі нізкі ўзровень развіцця слоўніка, у 3-х дзяцей (30 %) выяўлены высокі ўзровень. Сярэдні ўзровень развіцця слоўніка выяўлены ў 3-х дашкольнікаў (30 %).
Найбольшую ўнутраную актыўнасць выклівае вядучая для дашкольнага ўзрасту дзейнасць – гульня. Калі матывы і мэты маўленчай дзейнасці заўсёды ляжаць па-за самім маўленнем, то матывы гульнявой дзейнасці заключаюцца ў самім працэсе гульні, а таксама ў разнастайных перажываннях, што суправаждаюць гульню. Гульні, якія выкарыстоўваюцца з мэтай развіцця беларускага маўлення, павінны адрознівацца ад тых, у якія дзеці гуляюць на рускай мове. Толькі такая гульня можа служыць псіхалагічным «апраўданнем» пераходу на белорускую мову.
У сваёй здейнасці мы выказыстоўвалі беларускія народные гульні, рухавыя і карагодныя гульні с мастацкім словам, сюжэтна-ролевыя гульні, кампьютэрныя гульні, комплекс іерархічна арганізаваных камунікатыўных дыдактычных гульняў і практыкаванняў, а таксама дыдактычныя гульні па навучанні грамаце.
Падводзячы вынікі праведзенага даследавання, варта адзначыць, што выкарыстанне дыдактычных гульняў істотна ўплывае на развіццё слоўніка і малення ўвогуле дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту.
Педагагічны эксперымент выявіў, што сістэматычная мэтанакріаваная праца папярэджвае з’яўленне недахопаў у маўленні дзяцей дашкольнага ўзросту, а затым і школьнага, і, наадварот, садзейнічае развіццю літаратурнага маўлення, творчых задаткаў, зацікаўленасці дашкольнікаў ў пытаннях беларускай мовы і літаратурнага чытання.
Спіс літаратуры
- Аванесова, В. Н. Дидактическая игра как форма организации обучения / В. Н. Аванесова. – М. :Просвещение, 1992. – 215 с.
- Старжынская, Н. С. Развіццё маўлення дашкольнікаў / Н.С. Старжынская. – Мінск, 1993. – 88 с.