^ Вверх

УДК 373.3

Пянькоўская Г.В.

 

студэнтка 2 курса педагагічнага факультэта

Установы адукацыі «Гродзенскі Дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»

 

(навуковы кіраўнік – Лапкоўская А.М., дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт)

 

УРОКІ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ З ВЫКАРЫСТАННЕМ ІКТ

 

Аннотация. В стататье затрагвается очень важная проблема: развитие белорусской речи учащихся І ступени общего среднего образования. Приводятся разработанные и аппробированные автором статьи задания и упражнения с использованием ИКТ, которые способствуют развитию речи учащихся, помогают школьникам легко освоить лексику белорусского языка. XXI стагоддзе – стагоддзе высокіх камп’ютарных тэхналогій. Сучасны вучань жыве ў свеце электроннай культуры. Змяняецца і роля настаўніка ў інфармацыйнай культуры – ён становіцца каардынатарам інфармацыйнай плыні. Сучаснаму настаўніку неабходна валодаць навейшымі методыкамі і адукацыйнымі тэхналогіямі, каб мець зносіны на адной мове з вучнем. Валоданне інфармацыйнымі тэхналогіямі ў сучасным свеце стаіць на адным узроўні з такімі якасцямі, як уменне чытаць і пісаць. Чалавек, які ўмела і эфектыўна валодае тэхналогіямі і інфармацыяй, мае іншы, новы стыль мыслення, прынцыпова інакш падыходзіць да ацэнкі ўзнікшай праблемы, да арганізацыі сваёй дзейнасці. Сёння ў традыцыйную схему «настаўнік – вучань – падручнік» уключаецца новы кампанент – камп’ютар, а ў школьную свядомасць – камп’ютарнае навучанне. Адной з асноўных частак інфарматызацыі адукацыі з'яўляецца выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у навучальным працэсе.

 

Развіццё маўлення вучняў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў першую чаргу на ўроках роднай мовы. Авалоданне маўленнем ідзе па лініі развіцця гукарытмічнага, інтанацыйнага боку маўлення; па лініі авалодання граматычным ладам; па лініі развіцця лексікі; па лініі ўсё большага і большага ўсведамлення вучнямі ўласнай маўленчай дзейнасці. Граматычныя значэнні, якія нясуць фармальныя часткі слова, раскрываюцца з дапамогай вызначанай сістэмы дзеянняў: змена зыходнага слова і атрыманне новага; параўнанне значэння зыходнага слова і новых; супастаўленне формы зыходнага слова і новых, вылучэнне марфем; усталяванне значэння марфем і высвятленне ўсёй сістэмы паведамленняў, якая перадаецца цэлым словам. Пры такой арганізацыі навучання ў цэнтры аказваецца самая важная функцыя мовы – камунікатыўная. Раскрыць камунікатыўную функцыю мовы, навучыць дзіця планаваць, выказваць свае задумы моўнымі сродкамі, прадбачыць магчымыя рэакцыі суразмоўцы, якія змяняюцца, умовы зносін, кантраляваць сваю маўленчую дзейнасць дапамагаюць настаўніку мультымедыйныя прэзентацыі.

Падобна таму, як тэкставы дакумент складаецца са старонак, файл прэзентацыі складаецца з паслядоўнасці кадраў або слайдаў. Гэтыя слайды можна не толькі выводзіць на экран камп’ютара або спецыяльнага праектара па ходзе ўрока, але і надрукаваць на паперы. Каштоўнасць такой прэзентацыі ў параўнанні з кучай плакатаў відавочная. Вывучэнне новага з дапамогай прэзентацыі вельмі займальна, бо можа ўключаць самыя разнастайныя матэрыялы: схемы, табліцы, дыяграмы, тэксты, карціны, партрэты.

Перавагамі такога спосабу працы з’яўляюцца: паслядоўнасць і сістэмнасць інфармацыі; тэзіснасць і інфармацыйнасць; навуковасць і эфектыўнасць падачы матэрыялу; лёгкасць звароту да папярэдняй інфармацыі; магчымасць выпраўлення або дапаўнення інфармацыі; капіраванне [1, с. 114].

Магчымыя камп’ютарныя заданні ў стылі прэзентацый наступных відаў: трэнажоры, тэсты, заданні на папаўненне і ўдакладненне слоўніка (па лексічных тэмах), заняткі па развіцці маўлення.

Вялікую цяжкасць у дзяцей выклікаюць кароткія пераказы, дзяленне тэксту на часткі, складанне планаў, падрыхтоўка да сачыненняў і іншыя віды работ. Дзеці хутка стамляюцца ад вуснай працы. Таму мы у час правядзення фарміравальнага эксперыменту выкарыстоўвалі заданні, якія былі створаны на аснове ІКТ. Прывядзём прыклады некаторых з іх.

Работа з мнагазначнымі словамі. На слайдзе (мал. 1) вучні бачаць намаляваныя галінку елкі, іголку, вожыка.

 

 

Мал. 2

 

Вучні адзначаюць, што гэтыя словы не выпадкова апынуліся побач, шляхам параўнання яны знаходзяць агульнае паміж імі. У дзяцей фарміруецца ўяўленне пра тое, што слова іголка можа называць падобныя прадметы, але яго значэнне лепш раскрываецца ў словазлучэннях ці сказах: Мама дапамагла мне прасунуць нітку ў іголку. Елка распушыла зялёныя іголкі. Вожык нясе на іголках яблыкі. Дзеці прыходзяць да высновы, што слова «іголка» мае некалькі значэнняў.

Вучні на прапанаваных слайдах вызначалі, у якіх сказах выдзеленыя словы маюць пераносны сэнс: Па моры плыве карабель. Па рацэ плыве лодка. Па небе плывуць хмаркі. У чайніку кіпіць вада. У садзе кіпіць дружная праца. На пліце кіпіць малако і да т.п. Тлумачылі сэнс прыметнікаў у словазлучэннях і складалі з імі сказы: свежы хлеб, свежая газета, свежае паветра; лёгкая задача, лёгкае паліто і да т.п.

Складанне сказаў і тэкстаў. Пры вывучэнні тэмы «склады» намі даваліся наступныя заданні: а) скласці сказы з дадзеных слоў, напісаць іх у такім парадку, каб атрымаўся маленькі рассказ, даць загаловак: Рэчка, хлопцы, бегаюць, замерзла, на каньках, па лёдзе (Рэчка замерзла. Хлопцы бегаюць па лёдзе на каньках); б) скласці са сказаў тэкст і дайце яму загаловак: На поўсць наліпла смецце. Мурзік - белы шчанюк з чорнымі вушамі. Мурзік лёг каля палаткі і заснуў. Вочы пачырванелі ад цяжкай дарогі. Раптам сярод ночы пры святле вогнішча мы ўбачылі морду Мурзіка. Ён цяжка ўздыхаў ад стомы. На глухім возеры мы прабылі чатыры дні. Мурзік вішчаў ад радасці. Мурзіка пакінулі на вяроўцы ля плоту. Аднойчы мы пайшлі на Глухое возера. Сабака дрыжаў. На шыі матляўся абрывак вяроўкі. Мы далі сабаку мяса з банкі.

Вучні знаёмяцца з тэкстам. Далей праводзіцца звычайная праца па высвятленні яго зместу. Часцей за ўсё дзеці ў цэлым ўлаўліваюць сэнс тэксту. Цяжкасці будуць у перастаноўцы сказаў. Нумараваць сказы алоўкам, як звычайна робяць на ўроках, нязручна, таму што тэкст даволі аб’ёмны.

Як бы паступіў чалавек, які працуе на камп’ютары з дадзеным тэкстам? Вучні выказвалі свае здагадкі, а мы абагульнялі іх і паказвалі на экране камп’ютара, як з дапамогай панэлі інструментаў Word «выразаць - уставіць» можна рэдагаваць тэкст. Вучні прыходзяць да высновы, што прапанаваны тэкст трэба разрэзаць на асобныя сказы, а далей, перастаўляючы іх у патрэбным парадку, скласці патрэбны тэкст. Такім чынам, работа закіпае. Гэтую працу можна праводзіць і ў парах. Далей атрыманы тэкст чытаецца ўслых па сказах, і калі ўзнікаюць спрэчныя сітуацыі, то яны абавязкова абмяркоўваюцца. Весці доказна абмеркаванне - адна з задач урока.

Пасля канчатковага зацвярджэння тэксту палосачкі са сказамі ўклейваліся ў сшытак.

Тэкст прачытваўся яшчэ раз, і да канца працы ва ўсіх быў гатовы свой загаловак да яго. На дошцы запісваліся найбольш цікавыя загалоўкі, параўноўваліся з аўтарскім. Затым гэты тэкст выкарыстоўвалі для пераказу: падрабязнага, з выкарыстаннем слоў і выразаў з тэксту, або кароткага.

Варыянтам прыведзенага вышэй практыкавання выступалі заданні:

  • скласці тэкст з абзацаў, даць загаловак:

Шукала сініца месца для гнязда. Зазірнула птушачка ў шчыліну паштовай скрыні. Спадабалася.

Вывеліся птушаняты. Стала кошка вакол скрыні паходжваць. Гаспадыня апляла скрыню галінкамі шыпшынніка.

Восенню ў садзе лётала зграйка сініц. А паштальён зноў кладзе лісты ў скрыню.

Сінічкі пашырылі носікамі шчыліну. Нацягалі моху, воўны, травінак.

Убачыў гаспадар іх працу. Што рабіць? Папрасіў паштальёнаў класці газеты прама на ганак.

Такім чынам, дзеці практыкаваліся: дзялілі тэксты на часткі, вучыліся складаць розныя віды планаў, пісалі па гэтых тэкстах пераказы.

  • скласці тэкст па пытаннях, даць яму загаловак:

 

Кім з'яўляецца мядзведзь для лясных насельнікаў?

Якія паводзіны мядзведзя ў адносінах да чалавека?

Як дзейнічала мядзведзіца пры сустрэчы з людзьмі?

Які ўрок атрымалі медзведзяняты?

У чым ён заключаўся?

 

Блукае мядзведзіца з медзведзянятамі, абнюхвае кожную купіну. Раптам яна насцярожылася. Медзведзяняты таксама прыпыніліся, не зразумеюць у чым справа ... а мядзведзіца людзей ўбачыла.

Мядзведзь – грозны за ўсіх лясных насельнікаў.

Так медзведзяняты атрымалі першы ўрок асцярожнасці.

Медзведзяняты таксама людзей заўважылі. Хацелі бегчы насустрач - яны прывыклі нікога не баяцца. Але мядзведзіца як гаркне - і ў кусты. Медзведзяняты патрусіліся за ёй. Так і павяла мядзведзіца малянят ад самага страшнага ворага - чалавека.

Толькі чалавеку ён не так ужо страшны. Чалавека мядзведзь сам баіцца і не нападае першы.

У іншы раз зачуяла мядзведзіца свежы чалавечы след, забурчала і стала ўцякаць.

Цяпер медзведзяняты будуць сыходзіць прэч нават ад паху чалавека.

 

Па такім жа прынцыпе можна рэдагаваць тэкст, падрыхтаваць яго для кароткага пераказу.

  • адрэдагуйце тэкст:

Хлопцы пускаюць у лужынах папяровыя караблі.

Мы ішлі міма старых хвоек.

Сонца стала лепш падаграваць зямлю.

На дрэвах разбухлі почкі.

  • выберыце ў дужках патрэбнае слова, каб сказ атрымаў правільны сэнс; запішыце сказы, падкрэсліце словы-прадметы адной рыскай, словы-дзеянні — дзвюма.

На шашу выехаў (трамвай, матацыкл).

Па рэйках імчыць (аўтамабіль,цягнік).

У сажалцы растуць (ружы, гарлачыкі).

На тэлеграфным провадзе сядзіць (індык, ластаўка).

Воўну нам дае (авечка, свіння).

Па вадзе плыве (камень, галінка). 

  • назавіце групу слоў адным словам, запішыце падабраныя вамі словы.

- Акунь, лінь, пячкур, карась, карп, акула, сом, уюн, мянтуз, вугор - гэта ... (рыбы)

- Пчала, жук, чмель, матылёк, страказа, мурашка, аса, авадзень, камар, муха, конік, божая кароўка - гэта... (насякомыя)

- Верабей, ластаўка, сарока, бусел, качка, шпак, кнігаўка, чапля, чайка, дрозд, малінаўка, сойка, сава, дзяцел, грак, журавель, жаваранак, зязюля, стрыж, кулік, салавей, сініца, страус, цецярук, глушэц - гэта... (птушкі)

- Заяц, воўк, ліса, дзік, леў, барсук, крот, вавёрка, вожык, янот, выдра, тхор, бабёр, зубр, казуля, куніца, тыгр, рысь, мядзведзь - гэта...(жывёлы)

  • складзіце як мага больш сказаў, у якіх кожнае слова пачынаецца з літары П.

Магчымыя варыянты адказаў: Папугай пачысціў пер’е. Папугай прапанаваў пеўню палятаць па падворку. Пералётныя птушкі пяюць прыгожыяя песні. Папугай Пятруша паўтарае песні.

  • прачытайце «сказы-жарты» і выпраўце сэнсавыя памылкі.

 

1. На лузе коні пасвяць дзядулю.

2. Прыгожая кветка намалявала Волечку.

3. Міхась мыў рукамі мыла.

4. Падлога ляжыць на дыване.

5. Цацкі берагуць малога Алеся.

6. Дзяўчынкі збіралі чырвоныя чарніцы і чорныя суніцы.

  • растлумачце сэнс выдзеленых слоў:

Сарваў ліпкі лісток з маладзенькай ліпкі.

Трэба паліць кветкі, а потым паліць у печы.

Лячу да хворага, якога цяпер лячу.

  • запішыце: а) назвы беларускіх гарадоў, якія пачынаюцца з літар, што ёсць у слове Мінск. б) назвы жывёлаў і птушак, якія пачынаюцца з літар, што ёсць у слове зубр; в) назвы дрэў, якія пачынаюцца з літар, што ёсць у слове кедр.   Адказы: а) Магілёў, Івянец, Нясвіж,  Слонім, Клецк; б) заяц, удод, барсук, рысь; в) клён, елка, дуб, рабіна.   

Пры працы са школьнікамі важна пазбягаць прымітыўнасці ў слоўніку, матэрыяле які будзе дэманстравацца, паколькі кругагляд дзяцей, іх актыўны і пасіўны слоўнік можа быць вельмі розным. Неабходна развіваць вуснае і пісьмовае маўленне, спрыяць адукацыі паняццяў.

Такім чынам, прымяненне ІКТ садзейнічае развіццю маўлення, паляпшае вучэбную матывацыю вучняў, дазваляе рабіць працу больш цікавай, сучаснай, павялічвае аб’ём выкананых на ўроку заданняў.

 

Спіс літаратуры 

  1. Падгайскі, Л.П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў/ Л.П. Падгайскі, Я.М. Івашуціч. – Мінск, 1999. – 329 с.