УДК 37.013.42(075.8)
Іванюк Г.В.
навучэнка 9 класа
Дзяржаўнай установы адукацыі
«Вучэбна-педагагічны комплекс Дабравольскі дзіцячы сад-сярэдняя школа»
(навуковы кіраўнік – Урбановіч З.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры І катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс
Дабравольскі дзіцячы сад-сярэдняя школа»)
РАЗВІЦЦЁ ПАДЛЕТКАВАГА ВАЛАНЦЁРСКАГА РУХУ Ў ДУА «ВПК ДАБРАВОЛЬСКІ ДЗІЦЯЧЫ САД-СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА»
Аннотация. В статье анализируется перспектива развития волонтерского движения среди молодежи. Раскрывается знаение данного феномена в вопросах социализации личности.
Штодня нам прыходзіцца сутыкацца з мноствам праблем, некаторыя з іх мы ў стане вырашыць самі, а для вырашэння іншых патрабуецца дапамога. Чалавек аказвае і атрымлівае дапамогу амаль кожны дзень. Гэта можа быць падтрымка, спачуванне, пахвала або проста прывітанне. Дапамога неабходна людзям таму, каб быць упэўненым у сабе, у тым, што цябе любяць, цікавяцца табой і хвалююцца за цябе. Асабліва яна патрэбна тым, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Такіх людзей немалая колькасць, і, можа быць, каля цябе штодня праходзяць дзясяткі людзей, каму патрэбна падтрымка.
Для мяне вельмі важна быць карыснай грамадству. Гэта стан майго дабрабыту, шчасця. Дэні Дзідро казаў: "Самы шчаслівы чалавек той, хто дорыць шчасце найбольшай колькасці людзей" [2, с. 40]. І я пагаджуся з ім. Немагчыма жыць радасна, калі каля цябе пражываюць адзінокія людзі, якім патрэбна дапамога, падтрымка. Толькі тады, калі ў тваім доме, раёне, горадзе, краіне будзе мір і спакой, ты зможаш адчуць усю прыгажосць жыцця.
Я лічу сябе абавязанай удзельнічаць у жыцці грамадства, аказваць дапамогу тым, каму яна патрэбна, і быць удзельнікам такога руху як валанцёрства. А гэта адзін з самых дзейсных спосабаў тварыць дабро, добраахвотная дабрачынная праца на карысць тых людзей, хто жыве ў нястачы, каму патрэбна дапамога.
Ёсць праблемы, перад якімі бяссільны і дабрачынныя фонды, і спонсары, і дзяржава. Напрыклад, недахоп чалавечай увагі і клопату, цярпення, спагады і душэўнага разумення праблем людзей, якія ў сілу пэўных абставін апынуліся ў сацыяльнай ізаляцыі, жыццёвая прастора якіх абмежавана.
Гэта хвалюе не толькі мяне, але з'яўляецца надзённым і для членаў валанцёрскага атрада “Дарогай дабрыні”, які дзейнічае ў вучэбнай установе з 2010 года. У склад яго ўваходзяць навучэнцы 9-11 класаў, члены БРСМ.
Чаму тэма валанцёрства актуальная для старшакласнікаў менавіта нашай вучэбнай установы? На тэрыторыі аграгарадка Дабраволя размешчаны дом-інтэрнат для інвалідаў і састарэлых, у якім пражывае больш за два дзясяткі адзінокіх людзей, абдзеленых цеплынёй і ўвагай родных і блізкіх. Пажылыя, якія апынуліся ў гэтай установе, як ніхто іншы, патрабуюць чалавечай цеплыні, увагі і падтрымкі.
Валанцёрская дзейнасць у вучэбнай установе накіравана на наладжванне сувязі паміж пакаленнямі, збліжэнне каштоўнасных арыентацый членаў БРСМ і старэйшага пакалення, выхаванне духоўных якасцей: літасці, спагады, чуласці, міласэрнасці, а таксама аказанне дапамогі і падтрымкі шляхам развіцця ўзаемных інтарэсаў, сумесных спраў і правядзення вольнага часу.
Мэта дадзенай работы:
даследаванне развіцця падлеткавага валанцёрскага руху ў ДУА " ВПК Дабравольскі д/з - СШ".
Задачы:
- Даследаваць сацыяльна значымую дзейнасць валанцёрскага атрада “Дарогай дабрыні”.
- Стварыць відэаролік аб валанцёрскім руху ва ўстанове адукацыі.
Аб’ект даследавання - жыхары дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.
Прадмет даследавання – добраахвотніцкая дзейнасць у ДУА " ВПК Дабравольскі д/з - СШ".
Важна падкрэсліць практычную значнасць дадзенага праекта. У некаторых жыхароў дома-інтэрната ёсць дзеці і ўнукі, аднак па прычыне нейкіх абставін яны не маюць магчымасці падтрымліваць з імі пастаяннай сувязі. Гэта акалічнасць павышае ролю менавіта падлеткавай валанцёрскай дзейнасці для пераадолення рэабілітацыі людзей, якія пражываюць у доме-інтэрнаце. У час сваёй дзейнасці валанцёры атрымліваюць магчымасць усвядоміць неабходнасць аказання бязвыплатнай дапамогі другому чалавеку, гатоўнасць ахвяраваць сваімі інтарэсамі для набыцця новых жыццёвых каштоўнасцей.
На працягу шасці год ва ўстанове адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць валанцёрскі атрад “Дарогай дабрыні”. Валанцёры падтрымліваюць цесную сувязь з жыхарамі Дабравольскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.
Дабравольскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў адкрыты 12 ліпеня 2000 года. На сённяшні дзень у гэтай установе пражывае 28 чалавек, з іх 11 мужчын і 17 жанчын. У чатырох жанчын ёсць дзеці, але ў сілу розных абставін яны не могуць наладзіць догляд за свімі бацькамі.
Мэта валанцёрскай дзейнасці заключаецца ў наступным: даць адчуць жыхарам інтэрната, што яны не адзінокія, не кінутыя, не забытыя ўсімі, што яны камусьці патрэбны. Валанцёры стараюцца ўнесці свята ў іх будні, па магчымасці палепшыць умовы іх жыцця, а галоўнае – данесці да другіх людзей, што гэта – праблема актуальная, пра якую нельга забываць.
У час дзейнасці валанцёры атрымліваюць магчымасць набыць вопыт узаемаадносін з пажылымі людзьмі, усвядоміць неабходнасць аказання добраахвотніцкай дапамогі другому чалавеку, гатоўнасць ахвяраваць сваімі інтарэсамі для набыцця новых жыццёвых каштоўнасцей.
Удзельнічаючы ў валанцёрскім руху, кожны член атрада атрымлівае магчымасць праявіць свае інтэлектуальныя і духоўныя здольнасці ў распаўсюджванні гуманітарных каштоўнасцей.
За час дзеяння валанцёрскага атрада праведзена шмат розных мерапрыемстваў сумесна з жыхарамі дома-інтэрната, якія садзейнічалі больш цёплым узаемаадносінам паміж падлеткамі і пажылымі людзьмі. Многія валанцёрскія акцыі і рэйды сталі традыцыйнымі: акцыя да Дня пажылых людзей “Дабрынёю поўны свет!”, да Дня інвалідаў - “Ты на свеце не адзін”, да 23 лютага і да Дня жанчын - “Прыміце нашы віншаванні”, да Вялікадня – “Велікодны пірог”.
У лістападзе 2016 года адбыўся вечар успамінаў “Нам душу греют прошлого мотивы…”, які выклікаў цёплыя пачуцці, абудзіў цікавыя ўспаміны ў жыхароў дома-інтэрната.
Членамі валанцёрскага атрада “Дарогай дабрыні” наладжана шэфства за магіламі былых жыхароў дома-інтэрната на магілках у аграгарадку Дабраволя. Таксама восенню і вясной аказваецца дапамога работнікам дома-інтэрната ў навядзенні парадку на тэрыторыі вакол установы.
Валанцёры прымаюць удзел у конкурсах праектаў, якія праводзяцца ў нашай краіне. У 2013 годзе сталі пераможцамі абласнога конкурса “Валанцёр. Добрае сэрца”. Актыўна паўдзельнічалі ў рэалізацыі абласнога праекта “Крок насустрач”, мэтай якога было рашэнне сацыяльных праблем і сацыяльнай падтрымкі адзінокіх людзей, пераадоленне сацыяльнай ізаляцыі і выхаванне цярпімасці да пажылых людзей.
Удзел у рабоце валанцёрскага атрада «Дарогай дабрыні» дазваляе дабравольскім навучэнцам стаць грамадска-актыўнымі, засвоіць лідарскія ўменні і якасці, удзельнічаць у канкрэтных сацыяльна-значымых справах і праектах, атрымаць вопыт рэалізацыі ідэй ад задумы да ажыццяўлення.
У кожнага члена валанцёрскага атрада ёсць магчымасць стаць прафесійным добраахвотнікам і перадаць набыты вопыт пачынаючым валанцёрам. Так як члены атрада адчуваюць сябе патрэбнымі, яны змогуць прыносіць карысць не толькі асобным людзям, але і грамадству ў цэлым. І гэта пачуццё патрэбнасці стымулюе валанцёраў да далейшай працы.
Валанцёрскі атрад цесна супрацоўнічае з раённай арганізацыяй БГЧК. Маладзёжны міні-праект «Абагрэй сваім цяплом» стаў адным з пераможцаў абласнога конкурса міні-праектаў гуманітарнай накіраванасці, праведзенага Гродненскім БГЧК, што дало магчымасць аказаць гуманітарную дапамогу жыхарам Дабравольскага дома - інтэрната для састарэлых і інвалідаў на суму 200 рублёў.
Валанцёрская дзейнасць садзейнічае павышэнню актыўнасці навучэнцаў, змяненню матыву іх удзелу ў грамадска-карыснай дзейнасці, дасягненню высокага ўзроўню самастойнасці, найбольш поўнаму раскрыццю талентаў, здольнасцей, магчымасцей.
У нашай вучэбнай установе рэалізоўваецца праект “Укараненне мадэлі арганізацыйна-метадычнага забеспячэння праграм духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў 10-11 класаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа”. Работа па праекце арганізавана ў шасці сацыяльных цэнтрах: “Светач”, Міласэрнасць , “Крыніца”, “Даследчыкі”, “Здароўе”, “Пілігрым”. Дзейнасць валанцёрскага атрада ажыццяўляецца ў рамках цэнтра “Міласэрнасць”.
«Без развіцця партнёрскага ўзаемадзеяння з мясцовай супольнасцю, без далучэння дзяцей да стваральнай дзейнасці на карысць мясцовай супольнасці немагчыма выхаваць сапраўдных грамадзян сваёй краіны, зацікаўленых і актыўных удзельнікаў сацыяльных працэсаў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця там, дзе яны жывуць, вучацца, працуюць» [2,с. 43].
У выніку даследавання развіцця падлеткавага валанцёрскага руху ў ДУА " ВПК Дабравольскі д/з - СШ" былі зроблены наступныя вывады.
- Удзел навучэнцаў у валанцёрскай дзейнасці дазваляе аб’яднаць вучняў, якія імкнуцца да асабістага росту і якія маюць актыўную жыццёвую пазіцыю, рашыць праблему занятасці падлеткаў шляхам далучэння іх да рашэння актуальных праблем аграгарадка, павысіць узровень свядомасці падлеткаў і іх зацікаўленасць у лёсах другіх людзей.
- Праяўленне сацыяльнай актыўнасці падлеткаў у рабоце з пажылымі людзьмі дапамагае рабіць крокі ў рашэнні сацыяльных і псіхалагічных праблем абедзвюх узроставых груп.
- Дзейнасць валанцёрскага руху ва ўстанове адукацыі садзейнічае фарміраванню маральнага светапогляду ў навучэнцаў і аказанню дапамогі пастаяльцам Дабравольскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.
Наогул, удзел падлеткаў у рабоце з пажылымі людзьмі рашае пытанне не толькі занятасці маладых людзей, але і накіраванне іх сацыяльнай актыўнасці ў станоўчае русла, што карысна на ўзроўні грамадства ў цэлым.
Спіс літаратуры
- Гаваркоў, М. Глыток чысціні і здароўя / М. Гаваркоў // Беларусь сёння. 11 чэрвеня, 2008.
- Грэбнаў, В. Возлюби ближнего своего / В. Гребнов // Служба спасения. —2001. — № 8.
- Ермакова, Л. Помогаешь ближнему — помогаешь себе / Л. Ермакова // Беларусь сегодня. 23 июня, 2008.
- Еўдакімава, С. Богатые, знаменитые и милосердные / С. Евдокимова, Н. Казакова, Т. Кузнецова [и др.] // Аргументы и факты. — 2007. — № 52.